Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.94K subscribers
20.7K photos
457 videos
71 files
18.5K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺
Руслан Парфёнаў
🔺
Анатоль Сашуноў
🔺
Аляксей Храловіч
🔺
Ціхан Шлюхціц
🔺
Уладзіслаў Вайцяховіч
🔺
Андрэй Грышчук
🔺
Мікіта Харловіч
🔺
Аляксей Багдзей
🔺
Максім Бас
🔺
Святаслаў Герасімук
🔺
Аляксандр Леановіч
🔺
Арцём Міцук
🔺
Алег Ягоранкоў
🔺
Андрэй Карэцкі 
🔺
Алесь Папковіч 
🔺
Дзмітрый Гарбуноў
🔺
Андрэй Ярэмчык
🔺
Андрэй Паротнікаў
🔺
Павел Нядбайла
🔺
Аляксей Шышкавец
🔺
Вікторыя Кульша
🔺
Алег Рубец
🔺
Павел Купрыенка 
🔺
Святлана Палуэктава
🔺
Наталля Пятровіч 

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
🗳«Намагаюцца стварыць уражанне высокай яўкі незаконнымі і маніпулятыўнымі метадамі». Распавядаем пра этапы галасавання і падліку галасоў

Згодна з каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў* дэпутатаў, зацверджаным Цэнтральнай выбарчай камісіяй, датэрміновае галасаванне пройдзе з 20 па 24 лютага. Яно прадоўжыцца пяць дзён — з аўторка па суботу ўключна. 25 лютага адбудзецца адзіны дзень галасавання. Пасля гэтага выбарчыя камісіі перойдуць да этапу падліку галасоў і абвяшчэння вынікаў.

З аналітыкамі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» распавядаем пра важнасць этапаў галасавання і падліку галасоў, наколькі гэтыя этапы адпавядаюць міжнародным стандтартам і што мы маем на практыцы, якія наступствы сфальсіфікаваных выбараў і куды скардзіцца пры парушэннях на выбарах.

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114440
Сілавікі затрымалі мінскага лекара за ўдзел у пратэстах у 2020-ым годзе

На «пакаяльным відэа» сілавікоў мінчук кажа пра тое, што браў удзел у пратэстах у 2020 годзе і зараз «панясе за гэта адказнасць».

Паводле інфармацыі @mediazona_by, затрыманы — Уладзіслаў Абушэнка.
ГУБАЗіК затрымаў вядучую і гукарэжысёра «Альфа Радыё»

На «пакаяльным відэа» жанчына «прызнаецца» ў тым, што на яе тэлефоне ёсць відэа з пратэстаў, а на выбарах яна прагаласавала за Ціханоўскую і даслала бюлетэнь у чат-бот ініцыятывы «Голас». Гукарэжысёру ж у віну ставіцца тое, што ён нібыта быў падпісаны на «дэструктыўныя» тэлеграм-каналы.

UPD. Паводле @nashaniva, затрыманыя — Наталля Жукоўская і Дзмітрый Кулікоўскі.

🔗Хроніка палітчнага пераследу
🗣
Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
😔Ад палітвязня Андрэя Чапюка з сярэдзіны снежня да сваякоў не даходзяць лісты

Нагадаем, у верасні 2022 году палітзняволенага валанцёра «Вясны» асудзілі да 6 гадоў калоніі. Андрэя абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 13 ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках), ч. 2 арт. 285 (удзел у злачыннай арганізацыі), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 341 (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці — за графіці супраць Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе) Крымінальнага кодэкса.

Пазней Вярхоўны Суд скараціў яму тэрмін на тры месяцы — да 5 гадоў і 9 месяцаў зняволення. У мінулым сакавіку Андрэя этапавалі ў івацэвіцкую калонію.

💌Патрымаць Андрэя: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Андрэй Сяргеевіч Чапюк
💻Напісаць анлайн
🇵🇱Беларуская дыяспара Беластока арганізавала акцыю салідарнасці з беларускімі палітзняволеннымі

Беларусы ў чарговы раз заклікалі прыцягнуць увагу польскіх уладаў да вострай праблемы палітвязняў у Беларусі і прапанаваць ім разгледзець магчымасць ультыматума рэжыму Лукашэнкі.

Падчас сустрэчы з ваяводам Падляскім, які асабіста прыняў ліст ад прадстаўнікоў Беларускай дыяспары Беластока і беларусаў Падляшша, ваявода падляскі Яцек Бжазоўскі паабяцаў перадаць зварот да Міністэрства Замежных спраў Рэспублікі Польшча і выказаў словы падтрымкі беларусам.
У рэгіёнах Міншчыны праводзяць пікеты ў «падтрымку выбараў». Разбіраемся, што з імі не так

У рэгіёнах Міншчыны актыўна праводзяцца так званыя «інфармацыйныя пікеты», але праводзяць іх не кандыдаты ці іх давераныя асобы. У Жодзіне, Капылі, Уздзе і Дзяржынку агітуюць «падтрымаць адзіны дзень галасавання», а за каго галасаваць – гэта ўжо неважна.

З праваабаронцам разбіраемся, наколькі такія пікеты ў «падтрымку выбараў» законны.

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114443
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі:

📍Telegram-каналы і чаты «Брест для жизни», «Сюжетотерапия»;
📍Старонка ў «Аднакласніках» «Грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь»;
📍Сайты «luninies.bу», «baranovichy.bу», «stolin.bу»;
📍TikTok-старонкі «Владимир Соболь570», «Алексей Дышлёнок», «Вектор: Беларусь – Украина», «Беларусь якая ёсць», «Виталик Матусевич».
Палітвязня асудзілі на два гады калоніі за каментары пра Лукашэнку

14 лютага 2024 года суд Маскоўскага раёна Берасця разгледзеў крымінальную справу супраць 40-гадовага палітвязня Канстанціна Саламіюка. Суд праходзіў у будынку брэсцкага СІЗА, справу разглядала Марына Скалковіч.

Канстанцін апошнім часам жыў у Польшчы і быў затрыманы пасля прыезду ў Беларусь

Мужчыну судзілі за некалькі інтэрнэт-каментароў. У іх, паводле версіі абвінавачвання, негатыўна ацэньваўся Лукашэнка.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114447

💌Патрымаць палітвязня: СІЗА-7. 224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37, Канстанцін Сяргеевіч Саламіюк
💻Напісаць анлайн
🇪🇺Савет ЕС ухваліў Заключэнні, якія пацвярджаюць непахісную падтрымку дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі

Жазэп Барэль заявіў, што «Беларусь па-ранейшаму займае важнае месца ў парадку дня ЕС. Мы асуджаем бессэнсоўнае парушэнне правоў чалавека рэжымам Лукашэнкі і беспрэцэдэнтны ўзровень рэпрэсій напярэдадні маючых адбыцца выбараў. Вінаватыя будуць прыцягнуты да адказнасці».

Савет выражае сваю глыбокую заклапочанасць адносна пагаршэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Ён рашуча асуджае кампаніі пераследу і запалохвання, якія працягваюцца супраць усіх слаёў беларускага грамадства, беспрэцэдэнтны ўзровень рэпрэсій і абмежаванні на ўдзел у палітычным жыцці, якія падрываюць патэнцыял для забеспячэння справядлівасці і легітымнасці выбараў*.

Савет выказвае глыбокую занепакоенасць дзеяннямі рэжыму Лукашэнкі, якія закранаюць нацыянальную ідэнтычнасць Беларусі, і пацвярджае сваю прыхільнасць падтрымцы і прасоўванню беларускай мовы і культуры.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114458
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
У Вілейцы знік былы палітвязень Андрэй Кудзік Ён не выходзіць на сувязь з 15 лютага. Актывіста з Вілейкі неаднаразова пераследавалі за пікетаванне і выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі на працягу 2020 і 2021 года: затрымлівалі, штрафавалі, арыштоўвалі.…
Былога палітвязня Андрэя Кудзіка знайшлі «на сутках»

Стала вядома, што актывіст з Вілейкі знаходзіцца ў мясцовым ІЧУ, дзе адбывае 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Па якім артыкуле — пакуль не вядома.

Нагадаем, сувязь з былым палітвязнем знікла 15 лютага. У мінулым кастрычніку яму ўжо прызначылі 15 сутак арышту за віншаванне Украіны з Днём Незалежнасці ў TikTok.
✍️Шукаем людзей, якія ў зняволенні размаўлялі на беларускай мове

Распавядзіце пра свой досвед і стаўленне да гэтага супрацоўнікаў месцаў няволі, а таксама іншых вязняў.

Ананімнасць гарантуецца. Калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
​​❗️Інспектара мытнай службы працягнуць судзіць за «здраду дзяржаве» наўпрост у СІЗА-1

Раней праваабаронцы паведамлялі, што ў Мінскім гарадскім судзе з 10 кастрычніка ў закрытым рэжыме судзілі трох супрацоўніках мытнай службы Яўгена Гурыновіча, Віктара Новіка, Уладзіміра Журомскага. Агулам іх судзілі па васьмі артыкулах Крымінальнага кодэкса. Апроч іншага, іх абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве», «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці», «перавышэнне службовых паўнамоцтваў», «распальванне іншай сацыяльнай варожасці», «стварэнне ці ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні». Падрабязнасці справы і прычыны пераследу праваабаронцам невядомыя. Адразу працэс вяла Дзіна Кучук, а потым яе замяніў Сяргей Хрыпач.

Цяпер праваабаронцам стала вядома, што 27 лютага працягнуць судзіць па гэтай справе толькі 31-гадовага мытнага інспектара Яўгена Гурыновіча. Месца працэса — СІЗА-1. Ці можа гэта быць са станам здароўя мужчыны — невядома. Верагодна, яго справа вылучана ў асобную выстворчасць, але суд над іншымі пакуль не прызначаны. Суддзёй прызначаны Яўген Пісарэвіч.

🗣Калі вам вядомы падрабязнасці гэтай справы — калі ласка, напішыце на @Viasnainfo

💌Падтрымайце вязня: СІЗА № 1,220030, Мінск, Валадарскага, 2, Яўген Іванавіч Гурыновіч
💻Напісаць анлайн
😔Для палітвязня Міколы Статкевіча не прынялі рэчавую перадачу і медычную бандэроль

Нагадаем, Статкевіч, асуджаны да 14 гадоў калоніі, знаходзіцца за кратамі амаль 4 гады. Але ўжо 373 дні ад палітвязня няма ніякіх звестак. У другой палове лістапада сваякі Мікалая праз «другія рукі» атрымалі інфармацыю, што ён сядзіць па чарзе то ў адзіночнай камеры ПКТ, то ў камеры штрафнога ізалятару.

Жонка палітвязня Марына Адамовіч была затрымана 23 студзеня падчас рэйда КГБ. Яе асудзілі за "дробнае хулігнаства" да 15 сутак арышту.

Учора на сваёй старонцы ў фэйсбуку жанчына напісала, што з калоніі ў чарговы раз вярнулі рэчавую перадачу і медычную бандэроль.

💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу
💻
Напісаць анлайн
🙏Дапамога ў засваенні новай прафесіі былой палітзняволенай Марыі Несцеравай

Марыю абвінавацілі ва ўдзеле ў мітынгах, распаўсюдзе ўлётак і газет, а таксама ўдзеле ў тэлеграм-каналах і чатах. Акрамя гэтага, на судзе Марыя заявіла, што падчас затрымання сілавікамі яе збілі, вынікам чаго стала ЧМТ. Жанчыне прысудзілі 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. У зняволенні жанчына адбыла 2 гады, 7 месяцаў і 4 дні.

«Каб забяспечыць сябе ў чужой краіне і не залежаць ад моўнага бар'ера, я планую працаваць дыстанцыйна. У перыяд утрымання пад вартай у мяне моцна пагоршыўся зрок, таму мне складана працаваць онлайн з экрана мабільнага тэлефона.

Вельмі б хацелася стварыць свой сайт пад бізнэс-ідэю, якая ў мяне нарадзілася ў зняволенні (было б цікава рэалізаваць яе, у тым ліку і як дапамогу нашым палітвязням). Для гэтага мне патрэбен добры ноўтбук, які не падводзіць, мае вялікі экран (я берагу рэшткі свайго зроку) і можа працаваць з графічнымі рэдактарамі».


Падтрымаць Марыю фінансава
⚡️Памёр палітвязень Ігар Леднік

Пра гэта паведамляе @BSDP_Hramada.

У верасні 2022 года Ігара асудзілі да 3 гадоў калоніі. Ветэрана партыйнага руху абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку (ч.2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядала суддзя Таццяна Шоцік.

Згодна з матэрыяламі справы, Леднік прадставіў для публікацыі ў адзін з часопісаў артыкул з загалоўкам «Міжнародна прызнаны нейтралітэт Беларусі – гарантыя бяспекі ў рэгіене АБСЕ». У ім ўтрымліваліся «загадзя ілжывыя звесткі, якія ганьбяць і зневажаюць гонар і годнасць Лукашэнкі, злучаныя з абвінавачваннем у асабліва цяжкіх злачынствах, у тым ліку супраць бяспекі чалавецтва».

Свой тэрмін палітвязень адбываў у бабруйскай ПК №2.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114450

🥀Праваабаронцы «Вясны» выказваюць спачуванні родным і блізкім палітвязня
3 гады калоніі Ігару Ледніку прызначыла суддзя Таццяна Шоцік

Палітвязень меў інваліднасць другой групы праз праблемы з сэрцам. У зняволенні стан здароўя Ігара Ледніка істотна пагоршыўся, яму была зроблена аперацыя на страўнікава-кішачным тракце.

Згодна з матэрыяламі справы, Леднік прадставіў для публікацыі ў адзін з часопісаў артыкул з загалоўкам «Міжнародна прызнаны нейтралітэт Беларусі – гарантыя бяспекі ў рэгіене АБСЕ». У ім ўтрымліваліся «загадзя ілжывыя звесткі, якія ганьбяць і зневажаюць гонар і годнасць Лукашэнкі, злучаныя з абвінавачваннем у асабліва цяжкіх злачынствах, у тым ліку супраць бяспекі чалавецтва».

Таццяна Шоцік вядомая сваімі палітычна матываванымі прысудамі. Яна ўзначальвала працэсы па справе футбаліста Васіля Хамутоўскага, музыкі Аляксандра Кухарэнкі, экс-адваката Андрэя Мачалава, перакладчыцы Вольгі Калацкай. Таксама яна асудзіла мінчука да трох месяцаў арышту за надпіс «НЕТ ВОЙНЕ» на плоце.

🥀У калоніі памёр палітвязень Ігар Леднік. Ён меў праблемы са здароўем