Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.87K subscribers
22.3K photos
474 videos
85 files
19.7K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
🇨🇭Беларусы Швейцарыі ўшанавалі памяць расстраляных беларускіх творцаў

Удзел у мерапрыемстве прыняла былая палітзняволеная Вольга Класкоўская, БЧБ-нявеста Іна Зайцава, сябры беларуска-швейцарскага аб'яднання RAZAM.

Крыніца: @volhaklas
🎉Павіншуйце палітвязня Генадзя Смірнова з Днём народзінаў

Нагадаем, у судзе Ляхавіцкага раёна 27 кастрычніка 2021 года вынеслі прысуд бацьку і сыну Генадзю і Вячаславу Смірновым, якіх абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса), а Генадзя — яшчэ і ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў (ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодекса). У выніку Генадзя асудзілі да 2,5 гадоў калоніі, а Вячаслава — да 2 гадоў «хіміі».

Вядома, што Генадзя некалькі разоў у калоніі змяшчалі ў ШІЗА, а таксама ў ПКТ.

Сёння палітвязень адзначае 49-годдзе.

💌Павіншуйце Генадзя: ПК № 17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Генадзь Міхайлавіч Смірноў 
💻Напісаць анлайн
❗️«Шантажуюць тым, што пасадзяць родных». Як у СІЗА КДБ ціснуць на зняволеных

«Перад тым, як супрацоўнікі КДБ затрымаюць чалавека, яны вельмі доўгі час збіраюць пра яго інфармацыю: капаюцца ў яго жыцці, ведаюць усе важныя даты для чалавека, вывучаюць, хто з кім у якіх стасунках. Звычайна шантажуюць тым, што пасадзяць родных ці людзей, якіх ты лічыш блізкімі.

Напярэдадні затрымання я вельмі моцна пасварыўся са сваёй сяброўкай — ніколі такога не было. Я збіраўся ісці да яе мірыцца, але мяне затрымалі. Праз некалькі дзён у яе, а таксама маіх бацькоў былі Дні народзінаў. Кдбшнікі ведаюць усе гэтыя даты або калі ты мусіш ляцець у вандроўку — у гэтым выпадку могуць затрымаць за дзень ці калі ты набыў квіткі ўжо.

Шмат людзей распавядалі там, што іх затрымлівалі напярэдадні важных мерапрыемстваў, напрыклад, перад гадавінаў вяселля, адпачынка з сям'ёй ці ў Дзень народзінаў чалавека».

🔹«Націснуць на чалавека там можна рознымі спосабамі», — былы вязень «Амерыканкі»
💔Падтрымайце пенсіянерку Алу Зуеву, якая хварэе на анкалогію

2 кастрычніка ў судзе Бабруйска і Бабруйскага раёну вынеслі прысуд 62-гадовай Але Зуевай. Яе прызналі вінаватай паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і асудзілі да 2,5 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама яна мусіць выплаціць штраф у памеры 50 базавых велічыняў (1850 рублёў) і 2000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды двум пацярпелым.

Вядома, што ў Алы лейкоз крыві, але пры вынясенні прысуду суд гэта да ўвагі не прыняў. У зняволенні жанчына не атрымлівае неабходную дапамогу.

💌Падтрымайце Алу грашовымі пераводамі, пасылкамі з прыемнымі дробязямі, лістамі і тэлеграмамі: СІЗА-5. 213826, г. Бабруйск, 1-шы Пераезны завулак, 10, Ала Уладзіміраўна Зуева
💻Напісаць анлайн
🕯У Беларускай Грэка-Каталіцкай (Уніяцкай) царкве ў Антвэрпэне (Бельгія) прайшла памінальная малітва за душы растраляных прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай і творчай інтэлігенцыі ў засценках НКУС у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года

Пасля Боскай Літургіі адбылася імпрэза, прысвечаная забітым пісьменнікам і паэтам, з чытаннем іх твораў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🕯Еўрапейскія дыпламаты далучыліся да Ночы расстраляных паэтаў

Упаўнаважаны міністра замежных спраў Польшчы па супрацоўніцтве з дэмакратычнымі сіламі Беларусі Артур Міхальскі і часовая павераная ў справах амбасады Літвы ў Беларусі Аста Андрыяўскене прачыталі верш «Прысяга» Міхася Чарота — аднаго з расстраляных паэтаў.

Крыніца: Artur Michalski
З'явілася інфармацыя аб затрыманні настаўнікаў у Ваўкавыску

@Grodno_grab паступіла інфармацыя аб затрыманні выкладчыкаў у гімназіі №1 г.Ваўкавыска. Вядома аб двух такіх выпадках.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць пастанову суда
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Ліквідавана выдавецтва «Кнігазбор» — яно працавала 28 гадоў

Пра выключэнне выдавецтва з Адзінага дзяржаўнага рэгістру паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook ягоны дырэктар Генадзь Вінярскі:

«Усё, і юрыдычна выдавецтва "Кнігазбор" няма. Эпоха Кнігазбору (17.03.1995 — 26.10.2023)».
📸35 гадоў таму ў Беларусі адбыўся першы масавы мітынг — Дзяды-88

Першы масавы мітынг у Беларусі і адзін з самых масавых мірных мітынгаў на прасторы тагачаснага СССР адбыўся ў Мінску 30 кастрычніка 1988 года — у дзень памінання продкаў «Дзяды». Ён быў жорстка разагнаны ўладамі — з выкарыстаннем слёзатачывага газу і вадамётнай тэхнікі.

Заяўка на правядзенне «Дзядоў-88» была пададзена ад Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя». Гэта была «нефармальная» арганізацыя маладых пісьменнікаў, якая дзейнічала ў 1986—1989 гадах. Яе старшынёй з’яўляўся Алесь Бяляцкі. Ён, адзін з арганізатараў акцыі, атрымаў афіцыйнае папярэджанне пракуратуры — што ў выпадку масавых беспарадкаў будзе прыцягнуты да крымінальнай адказ-насці, і ўпершыню быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.

Дзелячыся ўспамінамі праз 20 гадоў, Алесь Бяляцкі сказаў, што падчас акцыі «Дзяды» ў 1988 годзе беларусы ўпершыню за 70 гадоў кінулі выклік уладзе.
Падрабязнасці прысуду ў дачыненні да Іллі Двойрына, які абліў фарбай аўтамабіль з крымскімі нумарамі і літарай «Z»

Сталі вядомыя падрабязнасці прысуду ў дачыненні да «нафтанаўца» Іллі Двойрына, які 1 ліпеня абліў фарбай аўтамабіль з крымскімі нумарамі і літарай «Z». Мужчыну абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства).

Раней паведамлялася, што Двойрына пакаралі пазбаўленннем волі тэрмінам на адзін год умоўна. Паводле прысуду, Іллю пакаралі абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на адзін год («хатняя хімія»).

У прысудзе суддзя Віталь Лапко старанна абыходзіць тэму антываеннага пратэсту, настойваючы на беспадстаўнасці ўчынку мужчыны. Слова «беспадстаўна» ў прысудзе гучыць некалькі разоў.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113194
Супрацоўнікам «Нафтана», затрыманым падчас «хапуну» 17 кастрычніка, прызначылі арышты

Стала вядома, што справы некалькіх затрыманых разбірала 18 кастрычніка сумнавядомая суддзя Наваполацкага гарадскога суда Зінаіда Балаболава. Напярэдадні некалькі чалавек трапілі пад міліцэйскі «хапун» проста на прахадной.

Двум «нафтанаўцам» Балаболава прызначыла па 13 сутак арышту за наяўнасць на старонках ў «Аднакласніках» адной або некалькіх «экстрэмісцкіх» спасылак. Яшчэ аднаго калегу арыштавалі на 15 сутак за рэпосты з трох «экстрэмісцкіх крыніц». Усе трое асуджаны паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП. Паводле міліцэйскіх пратаколаў, міліцыянты заўважылі прыкметы правапарушэння месяц таму, 15 верасня.

Яшчэ аднаго работніка «Нафтана» суд прызнаў вінаватым у «несанкцыянаваным пікетаванні» паводле арт. 24.23 КаАП. Непасрэдна ў дзень затрымання на ягонай старонцы «Укантакце» знайшлі фотаздымкі з бел-чырвона-белымі сцягамі і надпісам «Белорусский протест: цепи без солидарности». Свае віны ён не прызнаў.

Крыніца: Віцебская Вясна