Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.87K subscribers
22.3K photos
474 videos
85 files
19.7K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Мінчука асудзілі да «хатняй хіміі» за ўдзел у Маршы ў 2020 годзе

Стала вядома, што мінчука Андрэя Касцючука асудзілі паводле «народнага» арт. 342 Крымінальнага кодэксу. У судзе Партызанскага раёну Мінску 13 кастрычніка яму прызначылі два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі». Да пасяджэння ён знаходзіўся пад вартай — яго вызвалілі ў зале суда.

Вядома, што мужчыну знайшлі па фотаздымку ў Інстаграм.

Вырак агучыў суддзя Аляксандр Супічэнка.
Аблава ў Карэлічах: АМАП затрымліваў людзей у мясцовай паліклініцы, доме культуры і райвыканкаме

Паводле інфармацыі @MAYDAYMog, 27 кастрычніка ў Карэлічах прадстаўнікі АМАП УУС Гродзенскага аблвыканкама затрымалі некалькі чалавек.

Так, вядома, што раніцай у Карэліцкай цэнтральнай раённай паліклініцы было затрымана некалькі лекараў і стаматолаг. З астатнім персаналам праводзілі «прафілактычныя гутаркі» аб недапушчальнасці «падпіскі на экстрэмісцкія рэсурсы».

Акрамя таго, два чалавекі былі затрыманыя ў Карэліцкім раённым выканкаме, таксама былі затрыманыя некаторыя супрацоўнікі «Карэліцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць пастанову суда
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
spis ekstremistau.pdf
5.7 MB
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 16 прозвішчаў — цяпер у ім 3445 чалавек

27 кастрычніка МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі асуджанага за абразу Лукашэнкі Андрэя Халупку, перакладчыка Васіля Крэза, кіроўцу Дзяніса Цярэшку.

Да допіса далучыны апошні Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці

⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
😡Палітвязня, які ўтрымліваецца ў СІЗА па крымінальнай справе, асудзілі за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў"

Па інфармацыі "Гомельскай Вясны", палітвязня Аляксея Аўдзеева 13 кастрычніка ў Жлобнскім судзе асудзілі паводле арт. 19.11 КаАП за друкаваны "экстрэмісцкі" плакат, а таксама за падпіскі ў "Вконтакте". Суддзя Наталля Качалава прызнала яго вінаватым і аштрафавала на 1 110 рублёў (30 базавых велічыняў).

Сам Аляксей на судзе не прысутнічаў, бо знаходзіцца ў СІЗА ў межах крымінальнай справы паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Ужо сёння ў Жлобіне над Аляксеем распачаўся суд па крымінальнай справе, якую разглядае суддзя Святлана Рубахава.

Вядома, што раней жлобінец працаваў на БМЗ, удзельнічаў у забастоўцы ў 2020 годзе. Яго затрымалі 15 жніўня 2023 года.

💌Падтрымайце яго грашовымі пераводамі і пасылкамі: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А
💻Напісаць анлайн
❗️«Хто аддаў загад — знішчыць "Вясну"»? 20 гадоў таму ліквідавалі Праваабарончы цэнтр «Вясна»

28 кастрычніка 2003 года Рашэннем Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь Праваабарончы цэнтр «Вясна» быў пазбаўлены дзяржаўнай рэгістрацыі.

Фармальнай падставай для ліквідацыі стала папярэджанне Мінюста аб парушэнні праваабаронцамі выбарчага заканадаўства падчас прэзідэнцкіх выбараў 2001 года. Праз 20 гадоў мы ўзгадваем тыя падзеі.

«Вядома крыўдна, што міністэрства юстыцыі – міністэрства справядлівасьці выступае сьляпой зброяй у руках, мягка кажучы несумленных людзей, і чыніць фактычнае злачынства».

Чытаць па спасылцы 👉
https://spring96.org/be/news/113190

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
Затрыманы і аштрафаваны за «экстрэмізм» малады ксёндз з Навалукомля

Ксёндз Мікалай Ліпскі служыць у касцёле Святой Марыі Магдалены ў Навалукомлі Чашніцкага раёна.

Стала вядома, што яго ўтрымлівалі два дні да суда, які аштрафаваў святара на 1850 рублёў паводле двух артыкулах: ч.1 арт. 24.23 і ч. 2 арт. 19.11 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне і распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Таксама ў яго канфіскавалі тэлефон.

Ксяндза судзіла суддзя Смірнова А. С, піша @christianvision.
Першакурсніка расійскай ВНУ з Беларусі арыштавалі за БЧБ-сцяг на вокладцы студэнцкага білета

На студэнта данёс супрацоўнік універсітэта, які адказвае за мабілізацыйную падрыхтоўку, піша @ostorozhno_novosti

15 верасня 18-гадовы ўраджэнец Мінска Данііл В. у аўдыторыі зялёнаградскага МІЭТ падчас занятку нібыта заявіў, што грамадзяне і ўрад РФ з'яўляюцца тэрарыстамі, у адрозненне ад украінцаў, і сказаў «Слава Украіне». Пра выказванні маладога чалавека даведаўся супрацоўнік ВНУ Фарыд Абдулін, які звярнуўся з заявай у паліцыю.

24 кастрычніка Данііла затрымалі на прахадной інстытута. У студэнта пры сабе быў пропуск у вокладцы БЧБ-сцяга. Паліцыянты заявілі, што сцяг з'яўляецца сімволікай «Палка Каліноўскага», які нібыта звязаны з забароненым у РФ «Легіёнам Свабода Расіі».

Суд арыштаваў маладога чалавека за вокладку на 5 сутак (там патлумачылі, што ён паказваў пропуск падчас паездак на электрычцы, чым прапагандаваў «экстрэмізм»), па другой справе – за фразу «Слава Украіне» – аштрафаваў на 35 тысяч рублёў.
Сустрэча ў Бельска-Бяла, прысвечаная Начы растраляных паэтаў

Ноч растраляных паэтаў (29 на 30 кастрычніка 1937 года) — трагічная дата беларускай гісторыі ХХ стагоддзя, калі ва ўрочышчы Курапаты былі расстраляныя 108 беларускіх дзяржаўных, культурных дзеячаў і навукоўцаў. Сярод іх 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладчыкі, крытыкі.

Што будзе адбывацца:

▪️ Дыскусія на тэму смяротнага пакарання ў Беларусі з каардынатарам кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэем Палуда і гістарычны экскурс у падзеі 1937 г.
▪️ Прэзентацыя кнігі «1937: Ноч Растраляных Паэтаў» з дызайнеркай і складальніцай зборніка Настай Чарновай
▪️ Чытанне вершаў растраляных паэтаў і акустычны выступ Дзяніса Філіпенка (гурт Rahis)

Уваход вольны.

📍 MybBB ul. Krasińskiego 11, Bielsko-Biała. 28.10.2023, 17:00

#death_penalty #смяротнае_пакаранне #смертная_казнь
📍20 гадоў таму ліквідавалі праваабарончы цэнтр «Вясна» — узгадваем акцыю пратэста, якая адбылася пасля пасяджэння

У знак пратэсту і нязгоды з судовым рашэннем Алесь Бяляцкі, Уладзімір Лабковіч, Валянцін Стэфановіч, Алег Жлутка, Уладзімір Вялічкін, Мікола Лемяноўскі, Зміцер Салаўёў і Аляксей Колчын селі на падлогу ў судовай залі і пачалі скандаваць «Ганьба!». Акцыя пратэсту працягвалася да 17.30.

Калі сцямнела, супрацоўнікі міліцыі ў цывільным заламалі рукі ўдзельнікам акцыі, вывелі іх праз унутраны дворык і даставілі ў Ленінскі РУУС Мінска, дзе былі складзеныя пратаколы паводле арт. 166 КаАП – «непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі».

Праваабаронцам выпісалі позвы ў суд на 29 кастрычніка і адпусцілі каля 10 гадзін вечара дадому.

🔹«Хто аддаў загад — знішчыць "Вясну"»? 20 гадоў таму ліквідавалі праваабарончы цэнтр «Вясна»
🕯Напярэдадні Ночы растраляных паэтаў і дня Палітвязня СССР, які адзначаецца 30 кастрычніка, беларусы Санкт-Пецярбургу наведалі Левашоўскія Мемарыяльныя могілкі

Яны прыбралi і акультурылі беларуска-літоўскі помнік.

Як адзначаюць беларусы, у параўнанні з мінулым годам заўважныя змены — былі адпраўленыя на «рэканструкцыю» польскi помнік і помнік украінцам-ахвярам палiтычных рэпрэсій.
🗣«Калі прагучала рашэнне, заля выбухнула крыкамі "Ганьба!"». Як 20 гадоў таму ўлады ліквідавалі праваабарончы цэнтр «Вясна»

Узгадвае Аляксей Колчын, які ў той час, як і цяпер, быў старшынёй магілёўскага аддзялення «Вясны».

«Ілюзій ні ў каго не было, усе разумелі, да чаго гэта ідзе.

Калі прагучала рашэнне, заля выбухнула крыкамі "Ганьба!" — там было шмат нашых сяброў, паплечнікаў. Некалькі хвілін мы выкрыквалі ўсе разам, тады суддзя хуценька пакінула залю. Мы селі на падлогу, заля паступова пусцела, а мы некалькі гадзінаў сядзелі там, час ад часу выкрыкваючы "Ганьба!", пакуль нас не вывелі адтуль.

Кожнага пратэстоўца, заламіўшы рукі, выносілі па два бугаі, утрымліваючы кожнага з двух бакоў. Яшчэ некалькі гадзін мы прасядзелі ў РАУС, а на наступны дзень прызначылі штрафы. Памятаю, у Уладзя падчас разгляду адміністрацыйнай справы здарыўся невялікі канфлікт з суддзёй, якая патрабавала, каб ён размаўляў па-руску».

🔹«Хто аддаў загад — знішчыць "Вясну"»? 20 гадоў таму ліквідавалі праваабарончы цэнтр «Вясна»
ГУБАЗіК затрымаў дырэктара партала ABW.ВY

Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што ён нібыта ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, «выкладваў нацысцкую ўкраінскую сімволіку, абражаў службовых асоб саюзнай дзяржавы, вёў падрыўную работу ў калектыве і прысягаў Ціханоўскай».
Дапамога палітзняволенай ў Беларусі

«Я дачка палітзняволенай. Жыву ў Беларусі. На жаль, я не магу назваць свайго імя і расказаць падрабязна нашу з мамай гісторыю, бо баюся, што да мяне прыйдуць, а маме зробяць ейнае жыццё ў калоніі яшчэ горшым.

Але нам патрэбная ваша дапамога. Адна з важных нітачак, якія звязваюць нас з мамай і дазваляюць падтрымліваць адна адную — гэта магчымасць зносінаў праз адваката. Бо адвакат у сучаснай Беларусі — гэта чалавек, які можа даведацца, як ідуць справы ў зняволенага насамрэч і перадаць пасланне ад блізкіх.

Гэта важная нітка, але за яе трэба плаціць. Мы стараемся самі спраўляцца з гэтым, але ў нас назапасіўся вялікі доўг за паслугі адваката. 5600 беларускіх рублёў».

Падтрымаць збор на BYSOL
Камітэт па правах чалавека ААН разглядаў скаргу на ліквідацыю беларускімі ўладамі юрыдычнай асобы «Вясны». КПЧ ААН прыняў бок «Вясны»

У 2003 годзе беларускія ўлады ліквідавалі юрыдычную асобу Праваабарончага цэнтру «Вясна». У 2004 годзе КПЧ ААН (Камітэт па правах чалавека Арганізацыі Аб'яднаных Нацый) зарэгістраваў скаргу Алеся Бяляцкага і 10 асобаў, дзе тыя звярталі ўвагу на парушэнне правоў сябраў аб'яднання.

Як нагадвае @viasna_brest, у 2007 годзе КПЧ ААН вынес рашэнне: прызнаць беларскую дзяржаву адказнай у парушэнні права на свабоду асацыяцый па справе «Вясны».

Беларускай дзяржаве было прапанавана аднавіць рэгістрацыю «Вясны». Беларускія ўлады так гэтага і не зрабілі.

🔹«Хто аддаў загад — знішчыць "Вясну"»? 20 гадоў таму ліквідавалі праваабарончы цэнтр «Вясна»
Блогерка Ганна Бонд сёння выйшла на волю

Як паведамляе @nashaniva, яна правяла 15 сутак на Акрэсціна.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, спачатку Бонд прызначылі штраф, пасля чаго яе адразу перазатрымалі і адправілі на суткі.
Зборка ў Вільнюсе прысвечаная Ночы расстраляных паэтаў

Цэнтр новых ідэй збірае выпускнікоў і выпускніц сваіх адукацыйных праграм, а таксама проста таленавітых маладых людзей, каб пагутарыць у нефармальнай абстаноўцы пра гістарычныя перадумовы Начы растраляных паэтаў і абмеркаваць у супольнасці рэфарматараў і рэфарматарак, што мы можам рабіць з наступствамі.

📃 Праграма:

18:40 - 19:20 — Як у Беларусі 86 гадоў таму расстралялі паэтаў і чаму важна гэта памятаць? — Вікторыя Пальчыс

19:30 - 22:15 — Сумесны прагляд фільма “Купала”

📍 30 кастрычніка 18:30, Vytenio g. 9
🔗 Рэгістрацыя па спасылцы: Link
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🕯Беларусы з Расіі і іншых краінаў свету далучыліся да ўшанавання імён расстраляных дзеячоў мастацтва і запісалі верш Юлія Абрамавіча Таўбіна

Ён быў растраляны ў сумна вядомую «чорную ноч» 86 гадоў таму.