Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.87K subscribers
22.3K photos
474 videos
85 files
19.7K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
❗️Палітзняволенаму актывісту Змітру Дашкевічу прызначылі яшчэ адзін год калоніі

У судзе Барысаўскага раёна 19 кастрычніка вынеслі прысуд палітзняволенаму Змітру Дашкевічу. Нагадаем, актывіста разам з жонкай Настай абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. 14 ліпеня 2022 года Змітру прызначылі 1,5 года калоніі, а Насце — 3 гады «хатняй хіміі».

Палітзняволены актывіст павінен быў выйсці на волю з папраўчай калоніі № 14 па заканчэнні тэрміну 11 ліпеня. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы па арт. 411 КК — «Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі».

Суддзя Таццяна Дзеравянка прызначыла палітвязню яшчэ адзін год калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113113

💌Падтрымаць Змітра грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі:
Следчая турма № 8. 222163, Жодзіна, Савецкая, Зміцер Вячаслававіч Дашкевіч
💻
Напісаць анлайн
Супраць жыхаркі Гомеля распачалі крымінальную справу за «распальванне варожасці» за каментар у Instagram

Як паведамляе «Гомельская Вясна», Наталлю Маркушэнка вінавацяць паводле ч. 1 арт. 130 КК.

Нагодай для крымінальнай справы стаў каментар жанчыны у Instagram наступнага зместу: «Белорусское руководство ничего не будет делать против РАШИСТОВ!!! Оно ж ими кормится!!!!». Менавіта гэты выраз палічылі «распальваючым варожасць».
Унука легенды футбольнага мінскага «Дынама» будуць судзіць па крымінальнай справе

1 лістапада ў судзе Заводскага раёна Мінска будзе разглядацца справа ў дачыненні да Артура Мустыгіна і Ягора Прытуліка. Ім інкрымінаваны «народны» арт. 342 КК. Судовы працэс прызначаны весці суддзя Дзмітрый Лукашэвіч.

Артур — трэнера юніёрскага «Дынама-Мінск» і унук Міхаіла Мустыгіна, аднаго з самых знакамітых футбалістаў у гісторыі беларускага футбола. Яго затрымалі 5 жніўня і на «пакаяльным відэа» прымусілі «прызнаецца» ў тым, што ён нібыта ўдзельнічаў у паслявыбарчай акцыі пратэсту, а таксама дасылаў інфармацыю ў чат-бот ініцыятывы «Голас».
Беларускі ГУБАЗіК стаіць на абароне інтарэсаў Расіі — трое беларусаў затрыманыя за каментары ў падтрымку Украіны

ГУБАЗіК адсправаздачыўся аб затрыманні траіх супрацоўнікаў «Белспецэнерга» — паводле відэа сілавікоў, беларусы пісалі каментары ў падтрымку Украіны і з асуджэннем расійскай агрэсіі, а таксама расклейвалі антываенныя ўлёткі. Таксама яны нібыта былі падпісаныя на «экстрэмісцкія» каналы і суполкі.

ГУБАЗіК назваў затрыманых «пранацысцкімі заўкраінскімі экстрэмістамі з бчб-аватаркамі, якія часам агітавалі за дэструктыў супраць сваёй краіны».

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць пастанову суда
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Еўрапейскія дыпламаты прыйшлі да будынка Вярхоўнага суда, каб выказаць салідарнасць з Віктарам Бабарыкам

У Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь на сёння прызначана пасяджэнне па справе Бабарыкі, які быў асуджаны да 14 гадоў пазбаўлення волі.

«Прадстаўніца Пасольства Германіі ў Мінску разам з прадстаўнікамі іншых дыпмісій у Беларусі прыйшлі сёння да будынка суда да пачатку пасяджэння, каб выказаць сваю салідарнасць з Віктарам.

Ад Бабарыкі няма вестак ужо шмат месяцаў. Апошняй навінай стала тое, што ў канцы красавіка 2023 года ён быў змешчаны ў бальніцу ў Наваполацку, а да гэтага на працягу доўгага часу знаходзіўся ў небяспечных для здароўя турэмных умовах.

Федэральны ўрад Германіі патрабуе вызвалення палітвязняў у Беларусі»
, — гаворыцца ў заяве нямецкіх дыпламатаў.
⚖️У Маладзечне да 12 сутак арышту асудзілі Юрыя Гарадзінскага

Вядома, што мужчыну затрымалі яшчэ на выходных. У панядзелак, 16 кастрычніка, над Гарадзінскім адбыўся суд, вынікам якога стаў 12-сутачны арышт. Дакладнай прычыны затрыманьня невядома, але блізкія мяркуюць, што яго асудзілі паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне).
У Старых Дарогах пачаўся чарговы суд над пенсіянерам Васілём Дземідовічам

Яго абвінавачваюць паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). Справу разглядае суддзя Наталля Зык.

Гэта ўжо сёмы суд над пенсіянерам. Агулам яго асудзілі на 7 гадоў пазбаўлення волі, пры гэтым вынік апошніх двух судоў пакуль невядомы. У зняволенні Васіля Іванавіча ўтрымліваюць ужо амаль год і чатыры месяцы.

У сувязі з тым, што палітзняволенага ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў», яму нельга рабіць грашовыя пераводы. Апроч гэтага, у Васіля няма сваякоў, якія маглі б яго падтрымаць. Адзначым, што за апошні год пенсіянер перажыў дзясяткі этапаў. Этапуюць палітвязняў у цяжкіх умовах — таму гэта пакідае вельмі дрэнны адбітак на здароўі Васіля.

(Не) апошняе слова Васіля Іванавіча на адным з судоў
Прэмію Сахарава прысудзілі загінулай у Іране Махсе Аміні і пратэснаму руху «Жанчыны, жыццё, свабода»

Махсу Аміні
ў верасні 2022 года затрымалі супрацоўнікі паліцыі па абвінавачанні ў няправільным нашэнні хіджабу. З паліцэйскага ўчастка дзяўчыну павезлі ў лякарню, дзе праз некалькі дзён яна памерла. Сваякі Аміні лічаць, што прычынай яе смерці стала збіццё супрацоўнікамі сілавых структур. Пасля яе смерці ў Іране пачаліся пратэсты пад лозунгам «Жанчыны, жыццё, свабода».

Прэмія Сахарава была зацверджана Еўрапарламентам у 1988 годзе і ўручаецца асобам, якія «ўнеслі выключны ўклад у барацьбу за правы чалавека па ўсім зямным шары». Яна названа ў гонар савецкага праваабаронцы і дысідэнта Андрэя Сахарава.

У 2004 годзе прэмію атрымала Беларуская асацыяцыя журналістаў, у 2006-ым — Аляксандр Мілінкевіч, а ў 2020-ым — Дэмакратычная апазіцыя Беларусі.
🎉Павіншуйце фігуранта "справы Ціханоўскага" Аляксандра Арановіча з Днём народзінаў

Аляксандр — удзельнік каманды "Страна для жизни", разам з камандай ездзіў па рэгіёнах Беларусі на брэндаваным аўтадоме. Жыў горадзе Старыя Дарогі. Ездзіў на заробкі ў Расію, да рэпрэсій працаваў кіроўцам.

Яго абвінавацілі ў "арганізацыі дзеянняў, што груба парушылі грамадскі парадак" (арт. 342 КК) і "падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках" (п. 13 ч. 2 арт. 293 КК) за захоўванне на гарышчы дома ў сваіх бацькоў старой дымавой шашкі. 27 красавіка 2021 года суд прызначыў яму 6 гадоў калоніі.

У Івацэвічах 7 ліпеня адбыўся суд па замене палітвязню рэжыму ўтрымання. Па рашэнні суддзі Васіля Аўрусевіча яго перавялі ў магілёўскую турму.

Сёння Аляксандр адзначае 41-годдзе ў зняволенні.

💌Падтрымайце Аляксандра: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Арановічу Аляксандру Валянцінавічу
💻Напісаць анлайн
📸19 кастрычніка 1988 года ў Мінску прайшоў устаноўчы сход таварыства «Мартыралёг Беларусі» — грамадскага гісторыка-асветніцкага таварыства памяці ахвяраў камунізму і сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі

У стварэнні таварыства прымаў удзел і праваабаронца Алесь Бяляцкі.

На першым урачыстым паседжанні «Мартыралёгу Беларусі», якое адбылося ў Чырвоным касцёле, быў створаны арганізацыйны камітэт дзеля стварэння Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне» на ўзор ужо створаных тады народных франтоў у Балтыі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🇺🇦Былому палітвязню Андрэю Кудзіку прызначылі 15 сутак арышту за віншаванне Украіны з Днём Незалежнасці ў TikTok

Пра гэта актывіст паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.

Яго справу 19 кастрычніка ў судзе Вілейскага раёну разглядала суддзя Алена Ахметава. Андрэя абвінавацілі ў тым, што 24 жніўня ён размясціў у сваім TikTok свае фотаздымкі з подпісам «З Днём Незалежнасці, Украіна». Гэта палічылі «несанкцыянаваным пікетаваннем».

Кудзік на судзе віну не прызнаў і распавёў, што ўбачыў 24 жніўня віншаванне Лукашэнкі з Днём Незалежнасці Украіны і таксама вырашыў павіншаваць суседні народ.

У выніку, суддзя Ахметава прызначыла былому палітвязню 15 сутак арышту. Як адзначыў на сваёй старонцы Андрэй, пасля суда яго адпусцілі дамоў.
Магілёўца асудзілі на тры гады калоніі за публікацыю фота Лукашэнкі ў форме СС

У судзе Кастрычніцкага раёну Магілёва асудзілі Арцёма Лапікава паводле арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Жанна Пушкіна прызначыла Арцёму тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Мужчыну затрымалі ў жніўні. Яго абвінавацілі ў публікацыі пасля выбараў у 2020 годзе ў сябе на старонцы ў Instagram фотаздымка Лукашэнкі ў форме СС. Публікацыя суправаджалася вершам, тэкст якога невядомы.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113115
💵Дапамога актывісту, звольненаму за ўдзел у страйку

«Я, чалавек, які ўсё жыццё працаваў. Да 2020 года я працаваў слесарам на заводзе. Але калі надышоў час выказаць сваё меркаванне, я ўстаў сярод тых, хто вырашыўся выйсці на мітынгі і падтрымаць пратэсты жніўня-верасня. Гэты крок каштаваў мне працоўнага месца, і мяне звольнілі.

Яшчэ вялікую трагедыю я перажыў паўтара гады таму, калі даведаўся аб страшным дыягназе маёй маці — рак IV стадыі. Гэтая неверагодна моцная жанчына прайшла праз мноства курсаў хіміятэрапіі і працягвае дужацца. Я раблю ўсё магчымае, каб падтрымліваць яе ў гэтай няпростай барацьбе.

Але цяпер, сутыкнуўшыся з цяжкай жыццёвай сітуацыяй, я прашу дапамогі. Я аказаўся без працы, у складанай сітуацыі, не маючы сродкаў нават на аплату арэнды свайго жылля».

Падтрымаць актывіста на BYSOL
Прадаўцу жлобінскай крамы прысудзілі 1,5 года «хатняй хіміі» за ўдзел у акцыі пратэсту

У судзе Жлобінскага раёну 2 кастрычніка асудзілі Віталя Алтухова паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса.

Суддзя Наталля Качалава прызначыла Віталю адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).

Віталя абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 года ў Жлобіне, выхадзе на праезную частку і перакрыцці руху грамадскага транспарту. Ён цалкам прызнаў віну.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113118
Сілавікі затрымалі адміністратара тэлеграм-канала «Салідарнасць Івацэвічы»

На «пакаяльным відэа» беларус расказвае, што ў 2020 годзе збіраў подпісы ў падтрымку Святланы Ціханоўскай, выходзіў на акцыі пратэсту ў Мінску, адміністраваў тэлеграм-канал «Салідарнасць Івацэвічы» і вазіў мігрантаў з Турцыі да мяжы, піша @mediazona_by.

У траўні тэлеграм-канал «Салідарнасць Івацэвічы» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем».
🕯Яны жывыя, пакуль мы іх памятаем!

Праваабарончы цэнтр «Вясна», Free Belarus Center i «Мемарыял» працягваюць серыю публікацый, прысвечаных паэтам, нявінна забітым у сумна вядомую «чорную ноч» — з 29 на 30 кастрычніка 1937 году.

Міхась Чарот — беларускі паэт, драматург, празаік, рэдактар, грамадскі дзеяч. Аўтар самай вядомай «народнай» песні беларусаў – «Купалінка». У картках расказваем яго біяграфію, а ў самым пасце прыводзім яго (апошні) верш «Прысяга» 1937 года.

ПРЫСЯГА

Я не чакаў
Я не гадаў,
Бо жыў з адкрытаю душою,
Что стрэне лютая бяда,
Падружыць з допытам,
З турмою.

Прадажных здрайцаў лiхвяры
Мяне зацiснулi за краты.
Я прысягаю вам, сябры,
Мае пали,
Мае бары, —
Кажу вам — я не вiнаваты!

Больш даведацца пра творчасць расстраляных беларускіх паэтаў можна з праекту FBC «Executed Poetry» ці з праекту Сяргея Будкіна «(НЕ)РАССТРАЛЯНЫЯ».