❗️За данаты беларускім добраахвотнікам ва Украіне праграміста асудзілі да 6 гадоў калоніі
У Брэсцкім абласным судзе 17 кастрычніка да 6 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі 36-гадовага мясцовага праграміста Леаніда Райчонка. Яго асудзілі за данаты беларускім добраахвотнікам ва Украіне паводле ч. 2 арт. 361-3 КК.
Такі прысуд вынесла Вера Філонік па прапанове дзяржабвінаваўцы Генадзя Бурага. Леаніда затрымалі гэтым летам на беларуска-польскай мяжы, узбудзілі крымінальную справу і змясцілі пад варту ў берасцейскае СІЗА.
Згодна версіі абвінавачвання, 17 траўня 2022 года Леанід перавёў 400 даляраў на бронекамізэлькі беларускім добраахвотнікам, якія ваююць на баку Украіны. Другое ахвяраванне ён зрабіў на суму 150 даляраў на карысць «Prague Support Team».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113101
💌Падтрымайце берасцейца: СІЗА-7, 224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37, Леанід Валер'евіч Райчонак
💻Напісаць анлайн

ГУБАЗіК затрымаў двух мужчын, якія падчас маршаў у 2020-ым годзе нібыта раздавалі жанчынам кветкі
Сілавікі паведамляюць, што супраць іх распачаты крымінальныя справы.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць пастанову суда
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
Палітвязня Дзяніса Хахлова, якога выдварылі з Расіі ў Беларусь, будуць судзіць за ўдзел у пратэстах
Дзяніс родам з Круглага, ён айчым асуджанага за ўдзел у пратэстах Уладзіслава Лагуценкі.
Мужчына жыў у Расіі з лютага 2023 года, туды ён з'ехаў ад пераследу ў Беларусі. З Расіі ён збіраўся з'ехаць у Грузію, але 11 чэрвеня быў затрыманы ў Кабардзіна-Балкарыі праз тое, што знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку на запыт Беларусі. На час праверкі яго змясцілі ў ІЧУ, аднак пракуратура прыйшла да высновы, што ягоныя дзеянні не лічыцца злачынствам на тэрыторыі Расіі.
Але яго не вызвалілі і склалі адміністрацыйны пратакол за перавышэнне тэрміну знаходжання ў Расіі без рэгістрацыі. Суд прызначыў яму адміністрацыйнае выдварэнне ў Беларусь.
Стала вядома, што 26 кастрычніка ў Шклове Дзяніса пачнуць судзіць за ўдзел у акцыях пратэсту (арт. 342 КК). Справу будзе разглядаць суддзя Аляксандр Тараканаў.
💌Падтрымайце яго грашовымі пераводамі і пасылкамі: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А

🚲Беларуса аштрафавалі за колер катафотаў на сваім ровары
Жыхар Рагачова Пётр Русак некалькі гадоў таму на сваім ровары ўсталяваў святлоадбівальнікі ў выглядзе паласы срэбнага і чырвонага колераў. Супрацоўнікі Рагачоўскага РАУС угледзелі ў гэтым выяву бела-чырвона-белага сцяга і палічылі дадзены факт «пікетаваннем з парушэннямі ўсталяванага парадку».
Пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні быў накіраваны ў суд Рагачоўскага раёна, піша «Гомельская Вясна».
2 кастрычніка суддзя Вольга Пакроўская вынесла пастанову па артыкуле 24.23 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў) і наклала на Пятра штраф у памеры 555 рублеў.
*Фота ілюстрацыйнае

🗓Агляд навінаў палітвязняў з 10 па 18 кастрычніка
Больш за тры гады ў Беларусі бесперапынна працягваюцца масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацую пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні.
🔹Цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю 12 палітвязняў.
🔹Пенсіянера Васіля Дземідовіча праз тыдзень пачнуць судзіць ужо сёмы раз.
🔹Палітвязняў Рамана Марусава і Аляксея Храловіча збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым.
🔹У жніўні не прынялі перадачу для палітзняволенай Алены Лазарчык.
🔹Палітвязня Алега Рубца пасля 90 дзён у ШІЗА перавялі ў санчастку.
📌"Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у штотыднёвым аглядзе па спасылцы.

Улады ўзяліся за курсы польскай мовы — праверкі датычацца дапамогі ў паступленні за мяжу
Як паведамляе @euroradio, проста выкладаць польскую мову пакуль яшчэ можна, а вось калі курсы рэкламуюцца як падрыхтоўка да паступлення ў Польшчу — пачнуцца праблемы.
Пакуль што вядома пра такія праверкі толькі ў Мінску.

❗️Ад «сутак» да прастрэленых каленяў: як пераследуюць беларусаў за антываенную пазіцыю
Па стане на 18 кастрычніка ў Беларусі налічваецца 13 асуджаных за дыверсіі на чыгунцы агулам на 199,5 гадоў няволі. За перадачу фота і відэа расійскай ваеннай тэхнікі ў СМІ асуджаныя не меней за 35 асобаў, за намер ваяваць на баку Украіны асуджаныя 13 чалавек.
Не меней за 26 асобаў зазналі пераслед за публічнае асуджэнне расійскай агрэсіі, данаты беларускім добраахвотнікам і падтрымку Украіны.
У нашай краіне да гэтага часу пераследуюць за адкрытую падтрымку Украіны і падвяргаюць адміністрацыйнаму арышту. Агулам за праяву антываеннай пазіцыі затрымлівалі не меней за 1630 беларусаў і беларусак. З іх 79 асобаў асуджана паводле крымінальных справаў на тэрмін ад 1 да 23 гадоў.
«Вясна» распавядае пра пераслед беларусаў за антываенную пазіцыю

✊Падтрымайце былую супрацоўніцу Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз
50-гадовая Юлія Колас — былая начальніца аддзела крыміналістычных улікаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, падпалкоўніца юстыцыі.
Жанчыну затрымалі 11 жніўня 2023 года па крымінальнай справе за абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Вядома, што ў Юліі двое сыноў, адзін з іх непаўнагадовы.
💌Падтрымайце палітзняволеную грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Юлія Леанідаўна Колас

37-гадоваму кіроўцу з Кобрына прысудзілі год калоніі за каментар пра Лукашэнку
У судзе Кобрынскага раёну 2 кастрычніка асудзілі Сяргея Шымко паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Таццяна Каберская прызначыла Сяргею адзін год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Судовае пасяджэнне мела выязны фармат. Кобрынца абвінавацілі ў тым, што ён 21 кастрычніка 2021 года пакінуў інтэрнэт-каментар у бок Лукашэнкі ў адным з тэлеграм-чатаў.
Сяргею 37 гадоў, ён працаваў кіроўцам у міжнароднай кампаніі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113109

❗️Палітзняволенага Міхаіла Лапунова пяты раз запар асудзілі да адміністрацыйнага арышту — ён за кратамі ўжо 71 дзень
Апошні тэрмін яго чацвёртага адміністрацыйнага арышту павінен быў скончыцца 9 кастрычніка, але замест волі Міхаіл чарговы раз быў асуджаны па частцы 2 артыкула 19.11 КаАП РБ («Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»).
Суддзя Алеся Осіпава прызначыла яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту, піша @ViasnaHomel.
Міхаіл быў затрыманы 8 жніўня і з таго часу бесперапынна знаходзіцца за кратамі.
Сын Міхаіла – Мікіта Залатароў – адзін з наймалодшых затрыманых у выніку пратэстаў 2020 года. Агульны тэрмін пакарання для яго склаў 4 гады і 6 месяцаў выхаваўчай калоніі.
💌Падтрымаць палітвязня: ІЧУ УУС Гомельскага райвыканкама. 246027, Гомель, Міжгародняя, 26, Міхаіл Рыгоравіч Лапуноў

Беларусу прызначылі штраф у 3330 рублёў за фота ў майцы з «Пагоняй» у Tinder
Гэта сітуацыя адбылася ў Верхнядзвінску, піша @vitebsk_info. Мясцовыя міліцыянты ўбачылі ў дадатку для знаёмстваў фота мужчыны ў майцы з Пагоняй і склалі на яго пратакол паводле арт. 24.23 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў).
Суддзя мясцовага суда Таццяна Кукліна аштрафавала мужчыну на 3330 рублёў, а саму майку загадала знішчыць.

Forwarded from "Вясна" назірае
Жыхара Наваполацка арыштавалі на 30 сутак за "экстрэмісцкія" падпіскі і фота з БЧБ-сцягам
Дальнабойшчыка Дзмітрыя Тарбеева затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКу 10 кастрычніка ў Наваполацку. У ягоным тэлефоне на старонцы ў Instagram сілавікі знайшлі падпіскі на "Радыё Свабоду", "Белсат" і "Краіну для жыцця", а таксама фота з бел-чырвона-белымі сцягамі.
За гэта супраць яго склалі адразу два адміністрацыйныя пратаколы: па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), а таксама па арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Па інфармацыі @vitebsk_info, 11 кастрычніка над Тарбеевым адбыўся суд. Дзмітрый сваю віну прызнаў, але адмовіўся даваць паказанні.
Суддзя Зінаіда Балаболава прызнала Тарбеева вінаватым і асудзіла да 30 сутак арышту.

❗️У Слуцку вынесены смяротны прысуд
У Слуцку Мінскі абласны суд у выязным пасяджэнні разглядзеў крымінальную справу супраць бацькоў Аляксандра і Анастасіі Таратутаў за забойства іх трохгадовага дзіцяці.
19 кастрычніка суддзя прызнаў іх вінаватымі і прызначыў Анастасіі 25 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, а Аляксандру — смяротнае пакаранне шляхам расстрэлу. Менавіта такое пакаранне запрасіў пракурор.
Як распавяла праваабаронцам «Вясны» былая сукамерніца Анастасіі Таратуты, пасля затрымання ў слуцкім аддзеле Следчага камітэта яе білі аголеным электрапровадам з патрабаваннем даць прызнальныя паказанні.
Паводле словаў сукамерніцы Анастасіі, пасля таго, як Аляксандр пачаў збіваць дзіцёнка, яна звярталася ў міліцыю, але яго толькі аштрафавалі. У 2023 годзе яна раілася з супрацоўнікамі сацыяльнай службы аб разводзе, але тыя раілі «захаваць сям'ю».
Падрабязнасці 👉 https://dp.spring96.org/be/news/113111

🗣Каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэй Палуда пракаментаваў смяротны прысуд, вынесены 19 кастрычніка:
«Справа з катаваннямі і забойствам маленькага хлопчыка яго бацькамі выклікала буру эмоцый у грамадстве. І гэта абсалютна зразумелая рэакцыя. Такія рэчы ў цывілізаваным свеце не мусяць адбывацца.
Я не кажу, што за такія рэчы не мусіць быць пакарання. Пакаранне мусіць быць абавязкова — і мусіць быць строгім і непазбежным. Павінна быць правасуддзе. Але правасуддзе мусіць быць без забойства, якое нічога не вырашае. Яно не нясе ніякай прафілактычнай мэты, як вельмі часта можна пачуць.
Нагадаю, зусім нядаўна, расстралялі Віктара Скрундзіка — таксама жыхара Слуцкага раёну — ці спыніла гэта ў сваіх дзеяннях Аляксандра Таратуту? Мы бачым, што не. Праблема нашмат глыбей і яна не вырашаецца "хірургічным шляхам" у выглядзе чарговага смяротнага прысуду. Гэта чарговае забойства за забойства».
🔹У Слуцку вынесены смяротны прысуд