💌У Прадстаўніцтве Дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі павіншавалі палітвязняў, якія святкуюць свой Дзень народзінаў у кастрычніку
📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?

У Брэсце асудзілі майстра цеплавых сетак, які нібыта абразіў Лукашэнку і прэм'ер-міністра
У судзе Маскоўскага раёна Брэста завяршыўся судовы працэс над 45-гадовым Аляксандрам Доўгалем. Мужчыну абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК).
Судовае пасяджэнне вяла суддзя Марына Скалковіч.
Паводле версіі абвінавачвання, Доўгаль напісаў каментар пра прэм'ер-міністра Галоўчанку. У ім гаварылася пра тое, што Галоўчанка з расейскім чыноўнікам Мішусціным «абмяркоўвалі інтэграцыйныя дакументы». Яшчэ адно паведамленне было напісана ў тэлеграм-чаце «Лухтавікінгі». Там абвінавачванне ўбачыла абразу Лукашэнкі.
Сумарна па двух артыкулах пракурор прапанаваў прысудзіць Доўгалю паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Прысуд праваабаронцам пакуль невядомы.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113061
💌Падтрымайце Аляксандра: СІЗА-7, 224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37, Аляксандр Анатольевіч Доўгаль
💻Напісаць анлайн

У Гомельскім абласным судзе сёння пачынаецца суд над 23-гадовым жыхаром Гомельскага раёна Маркам Неварам
Яму інкрымінуюць удзел у экстрэмісцкім фармаванні і садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-4 і ч. 3 арт. 361-1 КК). Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны ў 2022 годзе падпісаўся на Telegram-каналы і прымаў актыўны ўдзел у іх дзейнасці праз Telegram-боты.
У прыватнасці, знаходзячыся на тэрыторыі Гомеля, ён зрабіў фота-і відэаздымку перамяшчэння ваеннай тэхнікі. Затым ён накіраваў такі матэрыял з каментарамі пра шлях руху машын у Telegram-каналы праз боты, якія забяспечвалі яго дзейнасць.
Інфармацыйная прадукцыя выкарыстаных абвінавачаным Telegram-рэсурсаў па рашэнні суда была прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Мужчыну працягваюць судзіць нібыта за 1200 каментароў
Сёння ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна працягваюць судзіць 39-гадовага рабочага Сцяпана Задойку. Паводле праўладных каналаў, у сакавіку яго затрымалі за больш чым 1200 каментароў.
Цяпер яго абвінавачваюць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў), ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), ч. 2 арт. 366 (гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы альбо іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак).
Справу разглядае суддзя Маргарыта Ланцэвіч.
Раней паведамлялася, што на «пакаяльным відэа» на Задойку накідваюцца пяцёра байцоў САХР, пасля чаго мужчына выглядаў збітым: у яго было падбітае вока і падрапаная да крыві галава. У відэа таксама паказалі каментары, якія Сцяпан нібыта пакідаў на ютубе, — пераважна яны напісаныя на беларускай мове і накіраваныя на падтрымку Украіны.

Стала вядома, што ў жніўні не прынялі перадачу для палітзняволенай Алены Лазарчык
Гэта, хутчэй за ўсё, сведчыць аб тым, што яе пазбавілі перадач. Апошні ліст ад Алены прыйшоў у пачатку верасня — з таго часу лістоў ад жанчыны няма. З моманту пераводу Лазарчык у калонію ні разу не быў атрыманы дазвол ад адміністрацыі ўстановы на сустрэчу з адвакатам. Што зараз адбываецца з Аленай, у якім яна стане — невядома.
Нагадаем, актывістцы «Еўрапейскай Беларусі» прысудзілі 8 гадоў калоніі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Вядома, што Алена ў калоніі мае праблемы з зубамі, яна схуднела. Раней паведамлялася, што жанчыну змяшчалі ў ШІЗА.
💌Падтрымаць палітзняволеную: ПК №4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Алене Мікалаеўне Лазарчык

❗️Праваабаронцу Насту Лойку ўнеслі ў «спіс тэрарыстыў»
Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы яшчэ сямі чалавек.
Сярод іх псіхолаг Андрэй Рускіх, айцішнік Аляксандр Леановіч, Сяргей Рудзянкоў, праваабаронца Наста Лойка, кандыдатка геаграфічных навук Ганна Скрыган, Аляксей Кавалёў, музыка Аляксей Кузьмін.
Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1120 чалавек, з іх 368 — беларусы (адзначым, што ў спісе КДБ 1129 пазіцый, аднак 9 чалавек з яго былі выдаленыя раней).
⁉️«І цяпер я бел-чырвона-белы тэрарыст». Адказваем на пытанні пра «спіс тэрарыстаў»

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
✊Падтрымайце палітвязня Кірыла Гняздзілава, асуджанага да 8 гадоў калоніі
Кірыл з 2007 года працаваў у міліцыі, адкуль звольніўся ў жніўні 2020 года і перайшоў працаваць у сферу IT. Берасцейца затрымалі проста на мяжы, калі той вярнуўся з Польшчы наведаць жонку і дзяцей. У суседняй краіне мужчына жыў апошнія паўгады.
У Брэсцкім абласным судзе 3 жніўня яго асудзілі паводле ч. 6 арт. 16 і ч. 1 арт. 130 КК (Садзейнічанне распальванню іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 179 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні інфармацыі аб прыватным жыцці). Суддзя Андрэй Лешчанка прызначыў Кірылу 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Суд праходзіў у закрытым рэжыме. Справу разглядалі цягам шасці судовых пасяджэнняў. Вядома, што яна звязаная з «Чорнай кнігай Беларусі».
Цяпер мужчына чакае разгляду апеляцыйнай скаргі.
💌Падтрымайце яго грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, Кірыл Віктаравіч Гняздзілаў

Імаверна, сёння ў судзе Бярозы і Бярозаўскага раёну пачынаюць судзіць бацьку палітвязня Вадзіма Говіна — Аляксандра Говіна
Аляксандра Сяргеевіча абвінавачваюць паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі) — паўгода таму Вадзіма Аляксандравіча асудзілі паводле гэтага ж артыкулу на 1,5 года пазбаўлення волі.
Справу Аляксандра разглядае суддзя Наталля Вакульчык.
UPD. Аляксандр Говін не з'яўляецца бацькам палітвязня Вадзіма Говіна.
Калі вам вядомыя падрабязнасці гэтай справы ці інфармацыя пра Аляксандра — калі ласка, напішыце на @Viasnainfo

❗️«Табе ж раней не прыціскалі яйкі? Прыедзем у аддзяленне, даведаешся, што гэта такое». Гісторыя былога палітвязня
Былы палітвязень Аляксей (імя зменена) быў затрыманы ў 2021 годзе ў Мінску за каментар па «справе Зельцэра». Цалкам адбыў 1,5 года ў зняволенні і выйшаў на волю, дзе сутыкнуўся з паўсюднай адмовай у працаўладкаванні. Адсядзеў 10 сутак за тое, што своечасова не прыйшоў адзначыцца ў РАУС і вырашыў з’ехаць з Беларусі.
Аляксей распавёў «Вясне» пра катаванні сілавікоў: як яму парвалі вуха, як на просьбу даць вады прымушалі піць з туалетнага бачка. А таксама падзяліўся пра безвыніковыя спробы працаўладкавацца і патлумачыў, на якую працу цяпер можа разлічваць у Беларусі былы палітзняволены.
«Кдбшнік мне ўвесь час паўтараў: "Ну я ж цябе не б’ю, я з табою нармальна абыходжуся", а ў гэты момант засоўваў пальцы пад ключычную косту і выкручваў скуру на грудзях. Вельмі моцна цягнуў мяне за вуха і ў выніку яго парваў. Некалькі месяцаў яно зажывала».
Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/113065

💔Пенсіянера Васіля Дземідовіча праз тыдзень пачнуць судзіць ужо ў сёмы раз
У Старых Дарогах 19 кастрычніка распачнецца суд над 71-гадовым палітзняволеным Васілём Дземідовічам. Яго абвінавачваюць паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). Справу будзе разглядаць суддзя Наталля Зык.
Гэта ўжо сёмы суд над пенсіянерам. Агулам яго асудзілі на 7 гадоў пазбаўлення волі, пры гэтым вынік апошніх двух судоў пакуль невядомы. У зняволенні Васіля Іванавіча ўтрымліваюць ужо амаль год і чатыры месяцы.
У сувязі з тым, што палітзняволенага ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў», яму нельга рабіць грашовыя пераводы. Апроч гэтага, у Васіля няма сваякоў якія маглі б яго падтрымаць. Адзначым, што за апошні год пенсіянер перажыў дзясяткі этапаў. Этапуюць палітвязняў у цяжкіх умовах — таму гэта пакідае вельмі дрэнны адбітак на здароўі Васіля.
(Не) апошняе слова Васіля Іванавіча на адным з судоў

💵Фінансавая дапамога рэпрэсаванай сям'і беларусаў з двума дзецьмі
«У 2022 годзе да нас дадому прыйшлі з КДБ. Былі ператрусы і допыты ў межах крымінальнай справы. Праз пагрозы жыццю і здароўю, праз пагрозы турэмнага зняволення па палітычных матывах мы былі вымушаныя пакінуць наш дом.
Прайшоўшы разам з маленькімі дзецьмі праз пункты першаснага прыёму і лагер уцекачоў, мы сутыкнуліся з парушэннем нашых правоў і бесчалавечным стаўленнем да нашых дзяцей. І цяпер мы вымушаныя абараняць нашыя правы і правы нашых дзяцей у разнастайных інстанцыях, у тым ліку ў нацыянальных судах і ў Еўрапейскім Судзе па правах чалавека.
На жаль, чым далей зацягваецца гэтая гісторыя, тым мацней станавіцца дыскрымінацыя. На дадзены момант нас наўпрост пакінулі без сродкаў на існаванне без тлумачэння прычын і афіцыйных апавяшчэнняў. Пры гэтым нашы пашпарты і пашпарты дзяцей былі канфіскаваныя ў першасным пункце прыёму бежанцаў.
Мы вельмі асцерагаемся, што будзем незаконна дэпартаваныя назад у Беларусь».
Падтрымаць сям'ю на BYSOL

Сілавікі затрымалі яшчэ адну меркаваную фігурантку «карагоднай справы»
Як паведамляе СК, гэта 50-гадовая жыхарка Брэста — яе ідэнтыфікавалі па відэазапісах. Паведамляецца, што яна нібыта «прымала актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак, выбягала на дарогу, танчыла і здымала тое, што адбывалася, на мабільны тэлефон».
Акрамя гэтага, жанчына была прыцягнута і да адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Жыхарцы Брэста прад'яўлена абвінавачанне паводле «народнага» арт. 342 КК. Па хадайніцтве следства, у дачыненні да жанчыны з санкцыі пракурора прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. Расследаванне справы завершана, матэрыялы перададзены пракурору для накіравання ў суд.
«Справа карагодаў» — крымінальная справа, узбуджаная па падзеях 13 верасня 2020 года ў Брэсце, калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт. Агулам па справе былі асуджаныя больш за 130 чалавек.

🇺🇳Да 30 лістапада місія па Беларусі пры УВКПЧ ААН збірае інфармацыю аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі
ААН цікавяць усе выпадкі парушэнняў, пачынаючы з траўня 2020 года. Каб распавесці сваю гісторыю, трэба запоўніць невялічкую анкетку на рускай ці ангельскай мове.
Місія па Беларусі збірае інфармацыю пра стан з правамі чалавека ў Беларусі і справаздачыцца перад міжнароднай супольнасцю. Бачнасць праблемы рэпрэсій у Беларусі зніжаецца, таму важна працягваць распавядасць пра выпадкі парушэнняў правоў чалавека, якія не скончыліся ў 2020 годзе.
Дадатковая ўвага дадаецца гендэрнаму аспекту такіх парушэнняў — сюды падыходзіць, напрыклад, не выдача гігіенічных пракладак падчас менструацыі альбо дадатковы ціск на мужчын праз не адпавяданне мускулінным нормам.
Нашыя юрысты дапамогуць вам распавесці сваю гісторыю рэпрэсій. Звяртайцеся на @zvarot96 ці на zvarot@spring96.org

📍Палітзняволеныя Рыта Зотава і Мікіта Хількевіч выйшлі на волю
Іх затрымалі па даносе 9 жніўня 2021 года за расклейванне пратэсных налепак і ўлётак у Чачэрску. Але пазней іх адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. 28 снежня 2021 года іх зноў затрымалі і абвінавацілі паводле арт. 341 КК (апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці) і арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
У сакавіку 2022 года суд прызначыў ім па два гады калоніі. Рыта адбывала тэрмін ў гомельскай жаночай калоніі № 4, а Мікіта — у івацэвіцкай калоніі № 22. Па інфармацыі "Гомельскай Вясны", яны цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю.

📸Падчас Канферэнцыі АБСЕ у Варшаве прайшла выстава, прысвечаная палітзняволеным адвакатам
У межах Канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні прайшла адкрытая выстава "Беларускія адвакаты ў турме".
На выставе былі прадстаўленыя партрэты Максіма Знака, Аляксандра Данілевіча, Віталя Брагінца, Анастасіі Лазарэнкі, Юліі Юргілевіч, Аляксея Бародкі.
Адрасы для падтрымкі палітзняволеных можна знайсці ў іх профілях па спасылках.

У Магілёве затрымалі Алега Дзьячкова
Паводле інфармацыі, атрыманай @nashaniva, магілёўскага экскурсавода і актывіста Алега Дзьячкова затрымалі раніцай 9 кастрычніка ў ягонай кватэры, дзе правялі вобшук.
У выніку Дзьячкоў атрымаў 10 сутак арышту.

З'явілася інфармацыя пра затрыманні ў Слоніме
Паводле інфармацыі @Grodno_grab, 12 кастрычніка супрацоўнікамі АМАПа ў Слоніме былі затрыманыя Руслан і Цімур Лагуцікі. Прычына затрымання высвятляецца.
UPD. Руслан — блогер-дальнабойшчык. Ён мае ўласны YouTube-канал Engine BLR, на які падпісаныя амаль 30 тысяч чалавек.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць пастанову суда
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

Сілавікі прапануюць адкупляцца за данаты і тлумачаць механізм. Што пра гэту схему і гарантыі кажа юрыст «Вясны» Павел Сапелка?
Павел Сапелка кажа, што ў законе ёсць нормы, якія вызваляюць ад крымінальнай адказнасці па абвінавачванні ў экстрэмісцкай дзейнасці (артыкул 361-2 КК). Яны прадугледжваюць дзейнае раскаянне і добраахвотную кампенсацыю шкоды.
Юрыст заўважае, што чалавек, які «добраахвотна» прызнаўся ў «фінансаванні экстрэмісцкага фармавання» мусіць пільнаваць, каб вызваленне ад крымінальнай адказнасці належным чынам было аформлена. Пастанова павінна выносіцца органам, які вядзе крымінальны працэс — пракурорам ці следчым са згоды пракурора.
Кампенсацыя шкоды, іншыя выплаты павінны быць зробленыя толькі на рахунак органа, які вядзе крымінальны працэс і ніякія іншыя. Па словах юрыста, выкананне такіх умоваў можа стаць гарантыяй таго, што да гэтага пытання вяртацца не будуць.
Крыніца: Наша Ніва
💵Рэпрэсіі за данаты ў фонд BYSOL праз Facebook. Што рабіць?

spis ekstremistau.pdf
5.5 MB
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 27 прозвішчаў — цяпер у ім 3399 чалавек
13 кастрычніка МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі псіхолага Андрэя Рускіх, асуджаных за нацыянальныя сцягі Беларусі і Украіны Дзяніса Варозава, Вячаслава Панцюшэнку, Вольгу Церах, Кацярыну Зарэцкую, Уладзіміра Лавара, супрацоўніцу IT-кампаніі «Гейм Стрым» Ксенію Алькенаву.
Да допіса далучыны апошні Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»

🥀Сёння Вітольду Ашурку споўніўлася бы 53 гады
Вітольд — актывіст з Бярозаўкі, супраць якога ў жніўні 2020-га распачалі крымінальную справу за паслявыбарчыя падзеі. Суддзя Максім Філатаў прысудзіў Ашурку 5 гадоў калоніі. 21 траўня 2021 года Вітольд памёр у шклоўскай калоніі пры нявысветленых абставінах. Крымінальнай справы па факце ягонай смерці дагэтуль няма.
У гонар Вітольда «Вясна» абвясціла 21 траўня — Днём палітвязня ў Беларусі.
«Далі пяць гадоў, хай бы сядзеў. Ну яшчэ пяць дайце! Навошта было забіваць? Шкадую, што паміраў адзін у чужых людзях, у такім болі. Не было побач нікога з блізкіх людзей, хто б пашкадаваў, прытуліў яго перад смерцю. Але што цяпер паробіш? Думаю, такая была Божая воля. Ён сам абраў гэты шлях. Я да самай смерці буду плакаць», — казала маці Вітольда.
На фотаздымку Вітольд у верасні 2020-га года — гэта апошняе вядомае фота Ашурка з волі.
🔹«Давесці да канца справу Вітольда важна для ўсяго грамадства», — Андрэй Ашурак
🎧На судзе і ў труне. Падкаст памяці Вітольда Ашурка