Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.89K subscribers
20.8K photos
459 videos
72 files
18.6K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
🇺🇳ААН прызнала затрыманне журналіста Ігара Лосіка парушэннем міжнароднага права

Рабочая група Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па адвольных затрыманнях прызнала, што ўрад Беларусі парушыў міжнароднае права ў галіне правоў чалавека, кінуўшы за краты журналіста Ігара Лосіка.

Адказваючы на судовую петыцыю праваабарончай арганізацыі Freedom Now і міжнароднай юрыдычнай фірмы Dechert LLP, ААН прыйшла да высновы, што «арышт і затрыманне спадара Лосіка былі заснаваныя выключна на яго журналісцкай дзейнасці і рэалізацыі ім свабоды выказвання меркаванняў і асацыяцый», піша @radiosvaboda.

Нагадаем, Ігару прысудзілі 15 гадоў пазбаўлення волі па «справе Ціханоўскага». Пазней 2 гады пазбаўлення волі прызначылі яго жонцы — Дар‘і. Чатырохгадовая дачка Лосікаў Паўліна цяпер знаходзіцца з бабулямі і дзядулямі.

💌Падтрымаць Ігара: ПК № 1, 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Ігару Аляксандравічу Лосіку
💌Падтрымаць Дар'ю: ПК № 4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Дар'і Аляксандраўне Лосік
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🌏Дайджэст міжнародных навінаў пра абаронцаў правоў чалавека

У кастрычніку, па-ранейшаму, працягваюцца рэпрэсіі супраць праваабаронцаў і праваабарончых арганізацый не толькі ў Беларусі, але і ў суседніх краінах, іх дзейнасць адзначаецца высокімі ўзнагародамі.

• Нобелеўская прэмія міру ўручаная іранскай праваабаронцы;
• У Расіі завяршаецца суд над сустаршынёй Цэнтра абароны правоў чалавека «Мемарыял» Алегам Арловым;
• Рух у абарону правоў выбаршчыкаў «Голас» уцягнулі ў «дыскрэдытацыю»;
• У Таджыкістане апазіцыйнага актывіста асудзілі да 8,5 гадоў пазбаўлення волі;
• У Крыме ахвярам палітычна матываваных прысудаў вынеслі больш за 900 год калоніі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113045
«Абражаў не прэзідэнта, а Лукашэнку»: паўтара гады калоніі вынес суд жыхару Брэста

Суд Маскоўскага раёна Брэста вынес прысуд Паўлу Каралевічу, якога абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 КК. Справу разглядаў суддзя Яўген Брэган.

Па матэрыялах абвінавачання, Павел 18 ліпеня 2021 года ў суполцы пад назвай «Анлайн Брэст» у сацыяльнай сетцы «Вконтакте», размясціў паведамленне, якое «прынізіла гонар і годнасць Аляксандра Лукашэнкі і з’яўляецца для яго абразлівым. Таксама 11 жніўня 2021 года ў той жа суполцы размясціў яшчэ адно паведамленне абразлівага зместу.

У судзе Каралевіч вінаватым сябе прызнаў часткова, бо каментары абразлівага зместу ім былі пакінутыя ў дачыненні да канкрэтна Лукашэнкі, а не ў дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сувязі з выкананнем ім сваіх службовых абавязкаў.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113046

💌Падтрымайце Паўла:
СІЗА-7,224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37. Паўлу Віктаравічу Каралевічу
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
У Барысаве па новай крымінальнай справе судзяць палітвязня Змітра Дашкевіча

Нагадаем, актывіста разам з жонкай Настай абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. 14 ліпеня 2022 года Змітру прызначылі 1,5 года калоніі, а Насце — 3 гады «хатняй хіміі».

Палітзняволены актывіст павінен быў выйсці на волю з папраўчай калоніі № 14 па заканчэнні тэрміну 11 ліпеня. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы па арт. 411 КК — «Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі».

Роўна праз тры месяцы, 11 кастрычніка, у судзе Барысаўскага раёна пачынаюць разглядаць ягоную справу. Працэс вядзе суддзя Таццяна Дзеравянка.

Чытаць па спасылцы 👉
https://spring96.org/be/news/113049

💌Падтрымаць Змітра грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі:
Следчая турма № 8. 222163, Жодзіна, Савецкая, Зміцер Вячаслававіч Дашкевіч
💻Напісаць анлайн
ГУБАЗіК затрымаў мінчанку, якая ў 2020 годзе спявала каля філармоніі «Магутны Божа»

Жанчыну таксама абвінавацілі ва ўдзеле ў мірных акцыях пратэсту і ў тым, што падчас іх яна выходзіла на дарогу.

UPD. Паводле інфармацыі @nashaniva, затрымананая — Кацярына Шапавалава.

🗣
Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
20-гадовага ўдзельніка жнівеньскай акцыі пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе збіраюцца пераводзіць з «хімі» ў калонію

У судзе Чыгуначнага раёну Віцебску сёння, 11 кастрычніка, разглядаюць справу аб узмацненні рэжыму Арцёму Закржэўскаму. Паводле рашэння суддзі Вольгі Шапавал, яго могуць перавесці ў калонію. Прычыны ўзмацнення рэжыму невядомыя.

Калі суддзя прыме рашэнне пра перавод мужчыны, тэрмін, які ён адбыў на «хіміі» яму пералічаць з разлікам «дзень на “хіміі” за два ў калоніі».

Арцёма асудзілі паводле «народнага» арт. 342 КК да 4,5 гадоў «хіміі» за ўдзел у акцыі пратэсту ў Мінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 году. На той момант яму было 17 гадоў. Акрамя таго, згодна з абвінавачаннем, першага студзеня 2022 году ён нібыта «безпадстаўна ўжыў гвалт у дачыненні да іншага мужчыны». Яго затрымалі праз два дні і інкрымінавалі ч. 3 арт. 339 КК (хуліганства). Бок абвінавачання сцвярджаў, што Закржэўскі пры гэтым быў п’яны.

Мужчыну ўнеслі ў «спіс экстрэмістаў».
Падтрымайце спартыўнага блогера Дзмітрыя Сельвеструка

У Мінскім гарадскім судзе 27 верасня пачаўся суд над аўтарам Telegram-канала «Серебряный век. Футбол Беларуси» і экс-супрацоўнікам «Народнай газеты» Дзмітрыем Сельвеструком. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзенасці). Працэс была прызначана весці суддзя Святлана Чарапанава, Дзмітрыю пагражае да 6 гадоў калоніі.

Праваабаронцам стала вядома, што апошняе судовае пасяджэнне па справе Сельвеструка адбылося напрыканцы верасня. Ці быў вынесены прысуд блогеру і які — пакуль невядома.

💌Падтрымайце блогера: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Сельвеструк Дзмітрый Алегавіч
💻Напісаць анлайн

💵Падтрымаць сем'і палітзняволеных беларускіх спартоўцаў і прадстаўнікоў спорту
Супрацоўніцу IT-кампаніі "Гейм Стрым" Ксенію Алькенаву этапавалі ў гомельскую калонію

Ксенія — супрацоўніца IT-кампаніі "Гейм Стрым". Яе затрымалі 11 сакавіка ў Мінску. Паводле сілавікоў, у 2020-2021 гадах праз данаты ў Facebook яна зрабіла 9 плацяжоў у фонды салідарнасці на агульную суму 425$. Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі відэа з ператрусу, падчас якога ў Алькенавай знойдзены і канфіскаваны БЧБ-сцяг, 20 000$ і аргтэхніка.

Яе абвінавацілі паводле ч.1 арт. 361-2 КК (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 361-2 КК (Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання).

Суд над палітзняволенай адбыўся ў ліпені ў Мінгарсудзе. Суддзя Яўген Хаткевіч прызначыў ёй 4 гады пазбаўлення волі.

Вядома, што Ксенія пачала адбываць тэрмін у гомельскай жаночай калоніі

💌Падтрымайце Ксенію паштоўкамі і лістамі салідарнасці: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Ксенія Аляксандраўна Алькенава (на канвертах пазначаць «каранцін»)
💻Напісаць анлайн
❗️Супраць былога палітвязня Віталя Жука распачалі новую крымінальную справу

Мужчына цалкам адбыў тэрмін і 17 снежня 2022 года выйшаў на волю з бабруйскай калоніі. Ён пакінуў Беларусь і цяпер жыве ў Італіі. Днямі стала вядома пра новую крымінальную справу у дачыненні да Віталя — за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

«Асноўнай прычынай, чаму я вырашыў пакінуць Беларусь пасля вызвалення стала тое, што пры пастаноўцы на ўлік першы намеснік начальніка Кобрынскага РАУСа Аляксандр Касяк пагражаў мне, што ў гэты раз мяне пасадзяць разам з маёй жонкай.

Калі мы з сям'ёй былі ўжо ў Італіі, дзесьці ў сакавіку сваякі паведамлялі мне, што да іх пачалі наведвацца сілавікі. Адразу яны казалі, што ў адносінах да мяне будуць узбуджаныя крымінальныя справы і заўсёды акцэнтавалі ўвагу на тое, што ў мяне забяруць кватэру, якую нам прадставіла дзяржава, як шматдзетнай сям'і, і ўсю маёмасць у ёй»
, — распавёў Віталь.

🔹«Новае затрыманне — пытанне толькі часу». Як у Беларусі пераследуюць былых палітвязняў
​​🗣Былы палітзняволены праваабаронца Леанід Судаленка выступіў на Канферэнцыі АБСЕ

Былы палітзняволены праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка прыняў удзел у сайд-івэнце на Канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні. Мерапрыемства на тэму прыцягнення да адказнасці за бесчалавечнае абыходжанне ў беларускіх і расейскіх турмах арганізавала Civil Rights Defenders і Front Line Defenders.

«Я казаў аб гуманітарнай праблеме вакол палітвязняў, а таксама распавёў, што чакае кожнага палітычнага вязня ў СІЗА і калоніі».

Праваабаронца падкрэсліў, што для вязняў сталага ўзросту турэмныя тэрміны могуць стаць пажыццёвымі і нават квіткамі ў адзін канец з улікам іх стану здароўя.

«Аб гэтым не размаўляць, а крычаць пра гэта патрэбна! Дай Бог нам дачакацца Алеся Бяляцкага, узрост якога за 60 гадоў, і тэрмін яшчэ вялікі, таксама астатніх вязняў ва ўзросце. Усіх без выключэння палітычных у калоніі робяць парушальнікамі, а гэта значыць яны пападаюць у зону рызыкі, над імі ўвесь час кружыць сумнавядомы арт. 411 КК (непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі), бо нібыта яны не сталі на шлях выпраўлення. Я, напрыклад, сядзеў са статусам злоснага парушальніка і да апошняга рыхтаваўся на новы тэрмін».

Леанід таксама падрабязна распавёў пра дыскрымінацыю палітычных у адрозненні ад звычайных асуджаных.

«Пасля выступу прысутныя апладзіравалі мне, падыходзілі і дзякавалі за адкрытасць».
❗️За верасень па «пратэсных» крымінальных справах асудзілі не менш за 54 чалавекі

Праваабарончы цэнтр «Вясна» ў верасні фіксаваў працяг устойлівай тэндэнцыі крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян па палітычных матывах — судовая сістэма, па наяўных дадзеных, магла рэпрэсаваць каля 139 чалавек.

У рэгіянальным маштабе дадзеныя лічбы выглядаюць наступным чынам: Мінск – 77; Мінская вобласць – 8; Брэсцкая – 13; Гомельская – 15; Магілёўская – 10; Віцебская – 12; Гродзенская – 4.

Праваабаронцам «Вясны» вядома пра не менш як 54 асуджаных у верасні ў крымінальным парадку грамадзян, з іх 22 жанчыны і 32 мужчыны.

Справаздача цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/113052
🎉Павіншуйце палітвязня Ягора Дуднікава з Днём народзінаў

Палітзняволенага расейца Ягора Дуднікава затрымалі 4 траўня 2021 года ў Мінску, моцна збілі і катавалі, пра што ён сам распавёў. Асудзілі Ягора па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі). У снежні 2021-га суддзя Сяргей Хрыпач прысудзіў хлопцу 11 гадоў калоніі.

15 чэрвеня 2022-га суд Бабруйскага раёна і Бабруйска змяніў Ягору рэжым з узмоцненага на турэмны тэрмінам на тры гады.

Сёння Ягор адзначае 23-годдзе ў магілёўскай турме.

💌Павіншуйце Ягора праз тэлеграмы і лісты па адрасе: Турма № 4. 212011, Магілёў, Крупскай, 99А, Ягору Аляксандравічу Дуднікаву
💻 Напісаць анлайн

«Яму і так далі не малы тэрмін, але і гэтага ім аказалася мала». Палітвязня Ягора Дуднікава пераводзяць з калоніі ў турму
Сілавікі затрымалі жыхара Віцебска

На «пакаяльным відэа» мужчына «прызнаецца» ў тым, што быў падпісаны на «экстрэмісцкую» суполку, а таксама распаўсюджваў «матэрыялы экстрэмісцкага характару».

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць пастанову суда
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
⚖️Палітзняволеную Святлану Лупач пачнуць судзіць 16 кастрычніка

Яе затрымалі напачатку траўня глыбоцкія міліцыянты. У той дзень яна адпачывала на Глыбоччыне разам з сябрамі, міліцыянты прыехалі ў самы разгар адпачынку і спачатку затрымалі ўсіх, але пасля выпусцілі і пакінулі ў міліцыі адну Святлану.

Суд Глыбоцкага суда 3 траўня пакараў яе спачатку 10 суткамі па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Пасля гэтага над ёй быў яшчэ адзін суд, падчас якога дзяўчыне прызначылі яшчэ 25 базавых велічыняў штрафу. Пазней Святлану перавялі ў віцебскі СІЗА у межах крымінальнай справы. Цяпер яе абвінавачваюць па «народным» арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Суд над ёй распачнецца 16 кастрычніка ў Першамайскім судзе Віцебску. Справу будзе разглядаць суддзя Міхаіл Юрчанка.

💌Падтрымайце Святлану грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-2. 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2
💻 Напісаць анлайн
Пасля размовы з правакатарам Юрыем Комарам у чат-рулетцы затрымалі трэнера з Чавусаў

На «пакаяльным відэа» затрыманы Аляксандр Марчанка кажа, што нібыта быў падпісаны на «экстрэмісцкія матэрыялы, размаўляў у чат-рулетцы ў цішотцы Украіны і хацеў далучыцца да палка Каліноўскага».

Падчас затрымання адзін з сілавікоў сказаў Аляксандру, што яго «навучаць любіць Беларусь і нашага прэзідэнта».
❗️У Гродне па справе «Чорнай кнігі Беларусі» палітвязня асудзілі да 8 гадоў калоніі

У Гродненскім абласным судзе 9 кастрычніка па справе «Чорнай кнігі Беларусі» да 8 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі 35-гадовага палітзняволенага Аляксандра Юшкевіча.

Такі прысуд паводле ч. 3 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) вынес Дзмітрый Бубенчык.

Вядома, што Аляксандра затрымалі 18 красавіка і змясцілі пад варту. Усяго па справе адбылося 6 судовых пасяджэнняў.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113055

💌Падтрымайце палітвязня пасылкамі, лістамі і грашовымі пераводамі:
Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Аляксандр Станіслававіч Юшкевіч
💻Напісаць анлайн
У Маскве вынеслі прысуд сустаршыні «Мемарыяла» Алегу Арлову

Алег — расійскі праваабаронца, сустаршыня Цэнтра абароны правоў чалавека «Мемарыял». Выбітнага мемарыяльца, які на свае вочы бачыў жахі вайны і больш за 40 гадоў змагаўся за мір, пераследуюць за антываенныя погляды.

Арлову інкрымінавалі артыкул аб «паўторнай дыскрэдытацыі войска» (ч. 1 арт. 280.3 КК РФ). Яму пагражала да трох гадоў пазбаўлення волі.

Як паведамляе @polniypc, праваабаронцу прызначылі штраф у памеры 150 000 расійскіх рублёў (каля 5000 BYN).
У Магілёве затрымалі прафесара і кандыдата педагагічных навук Ігара Шаруху

Паводле інфармацыі @MAYDAYMog, затрыманне адбылося 10 кастрычніка, пазней Шарухе прызначылі 15 сутак арышту за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Ігар — кандыдат педагагічных навук, вядомы ў Магілёве географ і краязнаўца. Доўгі час ён працаваў у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Аркадзя Куляшова, кіраваў кафедрай прыродазнаўства, але ў 2021 годзе быў вымушаны сысці з ВНУ.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць пастанову суда
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Збор на лячэнне актывісту Яўгену Грэкаву

«Калі ў 2020 годзе пачаліся пратэсты, я выходзіў на ўсе 13 нядзельных маршаў і “партызаніў” амаль кожны вечар у сваім раёне. Мы вывешвалі сцягі і стужачкі, пісалі на асфальце, перакрывалі дарогу АМАПу, калі яны ехалі арыштоўваць людзей.

У нейкі момант мне на тэлефон сталі пісаць супрацоўнікі ГУБАЗ. Я зразумеў, што заставацца ў краіне небяспечна, таму з'ехаў. Цяпер жыву то ў Сакартвэла (Грузіі), то ў Турэччыне. Працую рэпетытарам.

Аднак некалькі дзён таму са мной адбыўся няшчасны выпадак: падчас купання я няўдала нырнуў і атрымаў складаны пералом нагі. Мяне без прытомнасці даставілі ў шпіталь у Стамбуле і зрабілі тэрміновую 4-х гадзінную аперацыю пад поўным наркозам, падчас якой збіралі нагу. На жаль, так атрымалася, што ў мяне няма страхоўкі. Таму плаціць трэба самому і ў поўным аб'ёме. Я абяцаю, што грошы, якія прыйдуць з гэтага збору, я вярну потым данатамі іншым людзям».

Падтрымаць Яўгена на BYSOL
🗣«Калі гэта магчыма ў іншай дзяржаве, чаму гэта немагчыма ў Беларусі?» На Канферэнцыі АБСЕ абмеркавалі праблему вызвалення беларускіх палітвязняў

У Варшаве з 2 па 13 кастрычніка праходзіць штогадовае найбуйнейшае ў Еўропе мерапрыемства па правах чалавека і дэмакратыі Канферэнцыя АБСЕ па чалавечым вымярэнні. У межах яе «Вясна» арганізавала сайд-івэнт на тэму палітзняволеных у Беларусі і іх вызвалення.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Вольга Гарбунова, сузнасавальніца Аб'яднання сваякоў палітвязняў і колішніх палітвязняў Таццяна Хоміч і праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка. Яны абмеркавалі агульную сітуацыю з палітвязнямі і рэпрэсіямі ў Беларусі, якія трываюць ужо больш за тры гады, а таксама шляхі іх вызвалення і спосабы падтрымкі.

«Гэта складаная задача. Многія кажуць, што цяпер не час. Не, цяпер самы час, таму што многія палітвязні наўпрост могуць не дажыць да часу вызвалення».

Чытаць па спасылцы 👉
https://spring96.org/be/news/113054