Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.6K photos
476 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
На волю выйшаў палітвязень Сімон Канцэвіч, якога асудзілі за падзеі 10 жніўня 2020 у Брэсце

Па інфармацыі “Берасцейскай Вясны”, сёння выйшаў на волю Сімон Канцэвіч. Яго затрымалі 28 жніўня 2020 года за ўдзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Берасці 10 жніўня 2020. Пазней яго абвінавацілі паводле арт. 293 КК (масавыя беспарадкі) і асудзілі на 3 гады 6 месяцаў калоніі. Свой тэрмін Сімон адбываў у магілёўскай калоніі № 15.

Па гэтай жа справе быў асуджаны да 4 гадоў калоніі і яго родны брат Філіп Канцэвіч.
У «спіс тэрарыстыў» дадалі яшчэ 10 чалавек — сярод іх грамадзянін Украіны

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы яшчэ дзесяць чалавек.

Сярод іх Барыс Пухальскі, украінец Іван Ліхалат, Іван Бародзіч, Аляксей Бародка, Андрэй Фамін, Аляксандр Галуза, фігуранты справы аб нападзе на амбасаду Беларусі ў Лондане Сяргей Рабушка, Аляксандр Напрэенка, Максім Зуеў і Вадзім Багаўкоў.

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1110 чалавек, з іх 358 — беларусы (адзначым, што ў спісе КДБ 1119 пазіцый, аднак 9 чалавек з яго былі выдаленыя раней).

⁉️«І цяпер я бел-чырвона-белы тэрарыст». Адказваем на пытанні пра «спіс тэрарыстаў»
💔Марфа Рабкова ўжо 1100 дзён знаходзіцца ў зняволенні

Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» была затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней праваабаронцу абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў і асудзілі да 15 гадоў зняволення.

Па выніках апеляцыі Марфе скарацілі тэрмін на тры месяцы. Прысуд уступіў у сілу і Рабкову этапавалі ў гомельскую калонію.

💌Падтрымаць Марфу: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Марфа (Марыя) Аляксандраўна Рабкова
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
Сусветная асацыяцыя польскіх СМІ за мяжой узнагародзіла палітзняволенага Андрэя Пачобута

Узнагароду «За свабоду слова» атрымаў журналіст і адзін з лідараў польскай меншасці ў Беларусі Андрэй Пачобут, піша @byplradio.

«Як вы добра ведаеце, гэтая статуэтка стаіць і чакае яго. Мы напісалі шмат зваротаў, заклікаў, пратэстаў і лістоў адносна Андрэя Пачобута. На дадзены момант ягонае становішча трагічнае, таму што, як Лукашэнку не ўдалося зламаць яго духоўна і ідэалагічна, так цяпер яго спрабуюць зламаць фізічна. Давайце пастаянна звяртацца да ўсяго свету па гэтай справе», — заклікала старшыня Сусветнай асацыяцыі польскіх СМІ за мяжой Тэрэса Сыгнарэк.

Нагадаем, Пачобута асудзілі да 8 гадоў калоніі паводле арт. 361 КК (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы Рэспублікі Беларусь) і арт. 130 КК (распальванне варожасці).

💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 1. 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Андрэй Станіслававіч Пачобут
💻Напісаць анлайн
🎉Сёння праваабаронца Леанід Судаленка святкуе Дзень Народзінаў

Леаніду спаўняецца 57 гадоў — два мінулыя свае Дні Народзінаў праваабаронца сустракаў за кратамі.

У лістападзе 2021-га году яго асудзілі да 3 гадоў зняволення. Праваабаронца выйшаў на волю 21 ліпеня, цалкам адбыўшы свой тэрмін — за кратамі праваабаронцу ўтрымлівалі два з паловай гады. Праз два тыдні пасля вызвалення ён з'ехаў з Беларусі.

У Дзень Народзінаў Леаніда ўзгадваем ягонае інтэрв'ю адразу пасля вызвалення.

🗣Мой статус быў «злосны парушальнік». Леанід Судаленка — пра зняволенне, ад’езд з Беларусі і салідарнасць
💵Фінансавая дапамога сям'і ў Беларусі

Яе гісторыю распавядае BYSOL.

«У 2022 годзе я атрымаў вялікі штраф за падпіскі ў тэлеграме — я быў вымушаны тэрмінова з'ехаць з Беларусі.

Дома ў мяне засталіся маці і сястра з інваліднасцю. Ім цяжка, бо дапамога, якую яны атрымліваюць, складае каля 300 беларускіх рублёў. А грошай на медыцынскія выдаткі ім патрэбна больш.

Калі я жыў у Беларусі, я падтрымліваў іх, як мог. Але цяпер я сам апынуўся ў складаным становішчы, таму што ўладкоўваю сваё жыццё ў новай краіне. Прашу паклапаціцца аб маёй сям'і на той час, пакуль я не ўстану на ногі і сам не змагу ім дапамагаць».

Падтрымаць сям'ю на BYSOL
Падтрымайце палітзняволеную маці дваіх дзяцей Анастасію Ганчарэвіч

Анастасію затрымалі раніцай 1 лютага 2022 года, калі яна збіралася ехаць на працу. Спачатку жанчыну абвінавачвалі толькі паводле арт. 342 КК, аднак пазней выставілі абвінавачванні таксама па арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі) і арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Магілёўскі адбласны суд 26 кастрычніка 2022 года прызначыў ёй 4,5 гадоў калоніі. На волі ў жанчыны засталіся муж і двое дзяцей.

💌Адрас для падтрымкі: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Анастасія Леанідаўна Ганчарэвіч
💻Напісаць анлайн
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Слава Украіне! Беларусы за брацкую Украіну». Работнікаў МНПЗ жорстка затрымалі, а прапагандысты знялі сюжэт аб «нацысцкіх выказваннях»

Мазырскія прапагандысты знялі сюжэт аб затрыманні працаўнікоў Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу. Словы ў падтрымку Украіны, знойдзеныя на тэлефоне аднаго з работнікаў, прапагандысты назвалі «нацысцкімі выказваннямі правага толку».

У сюжэце бачна, як сілавікі жорстка затрымліваюць працаўнікоў МНПЗ. Калі гэта адбылося, не паведамляецца. Афіцыйная падстава для затрымання — распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Далей у сюжэце паведамляецца, што ў аднаго з працаўнікоў на тэлефоне знайшлі відэа застолля, на якім простыя работнікі выказваюцца ў падтрымку Украіны:

— Слава Украіне! Беларусы за родную брацкую Украіну.

— Героям Слава! Слава Украіне!

Прапагандыстка за кадрам паведаміла, што гэтыя словы быццам бы нацысцкія, піша @flagshtok.
«Навошта ў Беларусі купляць дарагое адзенне, калі ўсё роўна табе давядзецца спаць у камеры на падлозе пад батарэяй». Аповед былога палітвязня пра ўмовы на Акрэсціна

🔹«Там мяне прымусілі цалкам распрануцца, папрысядаць, здзекаваліся з мяне і хіхікалі, што я такі збіты. Акрэсціна, на жаль, як сапраўдны канцэнтрацыйны лагер»;

🔹«Начальнік часта ўзгадваў 2020-ы год са словамі, што яго дзеці тады праз нас баяліся выходзіць на вуліцы. Таксама ён нас пераконваў, што мы ўсе згніем у калоніях і турмах, і што ён асабіста будзе за гэтым усім сачыць»;

🔹«Калі прыйшоў час класціся спаць, адзін чалавек жартам стаў абурацца, маўляў, навошта ў Беларусі наогул купляць дарагое і якаснае адзенне, калі ўсё роўна табе давядзецца спаць у камеры на падлозе пад батарэяй. І ён дэманстратыўна зняў сваю цёплую прыгожую байку, разаслаў яе на падлозе і лёг, адначасна стукнуўшы рукой у радыятар ацяплення».

💔«Нас пераконвалі, што мы ўсе згніем у турмах». Гісторыя былога палітвязня Дзяніса Князева
🗣Дапамажыце свету даведацца пра маштаб рэпрэсій у Беларусі — паведамляйце праваабаронцам пра палітычныя прысуды

Сёння агульная колькасць палітзняволеных у нашай краіне дасягнула лічбы ў 1500 чалавек. Правабаронцам вядома, што рэальная колькасць такіх людзей у Беларусі значна больш.

У СІЗА, калоніях і на «хіміях» знаходзіцца яшчэ шмат людзей, затрыманых ці асуджаных па палітычных матывах — аднак, па розных прычынах, праваабаронцам нічога невядома пра гэтых людзей. Калі вам вядомыя такія людзі, калі ласка, пішыце праваабаронцам.

Таксама звяртаемся да былых вязняў — многія з вас за кратамі перасякаліся ці доўга час знаходзіліся разам з фігурантамі палітычных спраў, пра якіх нічога невядома іншым. Калі ласка, распавядзіце пра іх праваабаронцам.

❗️Не маўчыце пра рэпрэсіі — дапамажыце паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!

@ViasnaSOS | @SOSViasna | @viasnainfo
📚«Культура і супраціў...» уганараваная прэміяй Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі

Манаграфія даследчыцы Таццяны Астроўскай «Культура і супраціў. Iнтэлігенцыя, іншадумства і самвыдат у савецкай Беларусі (1968-1988)» атрымала прэмію Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі ў намінацыі «Гісторыя. Манаграфіі». Абвяшчэнне пераможцаў прайшло ў Гданьску.

Кніга была выдадзеная Праваабарончым цэнтрам «Вясна» ў 2022 годзе. Яе рэдактарам з'яўляўся зняволены на вялікі тэрмін праваабаронца Алесь Бяляцкі. Пераклад на беларускую мову ажыццявіў Алег Жлутка.

Аўтарка ахоплівае шырокі спектр інтэлектуальных тэмаў і дыскурсаў, акцэнтуючы ўвагу на «нон-канфармізме», або «культурным іншадумстве». Тэма надзвычай важная і актуальная для разумення гістарычных працэсаў і тэндэнцый, якія праектуюцца і на сучасны этап развіцця незалежнай Беларусі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112855
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:

🔹«Мы аднаўляем справядлівасць». Праваабаронцы растлумачылі вялікую заяву аб наданні статусаў «былых палітвязняў»

🔹Месяц таму ў Бабруйску адбыўся «хапун». Распавядаем, што вядома

🔹«Любое іншадумства можа быць трактаванае як прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы». Як пераследуюць беларусаў за заклікі да санкцый

🔹Павел Сапелка — пра суд над экс-байцом беларускага САХРа ў Швейцарыі: «Любы вынік паслужыць інтарэсам справядлівасці»

🔹«Прымерыў мне гэты шлем і з размаху заляпіў па галаве», — Ягор Марціновіч распавёў пра сваё затрыманне

🔹Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны «Залатымі лаўрамі»

🔹«Нас пераконвалі, што мы ўсе згніем у турмах». Гісторыя былога палітвязня Дзяніса Князева

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
Падтрымайце сяброўку Прэзідыума БСДП Людмілу Волкаву лістамі і паштоўкамі

У траўні 2022 года Людміле прызначылі 2 гады калоніі. Яе прызналі вінаватай па ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Акрамя таго суддзя задаволіла пазоў Мінсктранса на суму 152 тысячы рублёў за блакіроўку руху грамадскага транспарту.

Падчас следства было выяўлена дзесяць эпізодаў яе ўдзелу ў паслявыбарчых пратэстах 2020 году, за якія яе асудзілі.

У Людмілы на свабодзе застаўся 7-гадовы сын Васіль. Яго яна выхоўвае адна.

Днямі стала вядома, што Вярхоўны суд ліквідаваў Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада).

💌Падтрымайце Людмілу лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Людміла Вітальеўна Волкава
💻Напісаць анлайн
«Калі я ішоў на адзнаку – мама мяне хрысціла, каб вярнуўся». Былы палітвязень распавёў пра жыццё пасля суда

«Даводзілася адзначацца кожны тыдзень у аўторак і пятніцу. Мне патрабаваўся час падрыхтаваць усё дома і разабрацца з дакументамі. Кожны раз, калі я ішоў на адзнаку – мама мяне хрысціла, каб я вярнуўся. Я не ведаў, ці былі ў мяне парушэнні, напрыклад, за ўчорашні дзень ці не... Можа, я быў у душы і не пачуў, як прыехала міліцыя з праверкай.

Таксама я часам не паспяваў своечасова прыйсці дадому. Таму на адзнаку я ішоў з зубной шчоткай, пастай, ручніком і курткай – усё ў пакеце. Гатовы на чарговыя суткі. Гэта было свайго роду латарэя.

Кожны дзень за мной таксама маглі прыехаць і затрымаць. Бо я разумеў, што ў міліцыі было ўсё гатова для майго пераводу ў калонію. Ім ці то патрэбна была нагода, ці то проста да мяне пакуль не дайшлі па спісе, ці то вырашалі з якой нагоды мяне абвінаваціць».

💔«Нас пераконвалі, што мы ўсе згніем у турмах». Гісторыя былога палітвязня Дзяніса Князева
🎉Павіншуйце палітвязня Ігара Аліневіча з 40-годдзем

Ігар — актывіст анархічнага руху, якога затрымалі пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года. Яго абвінавацілі па шэрагу артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ, дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці. У выніку Ігара асудзілі да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Пазней яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Жадзіна. Пасля гэтага яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА. На знак пратэсту ён трымаў галадоўку.

24 верасня Ігар адзначыць Дзень народзінаў у зняволенні — яму споўніцца 40 гадоў.

💌Павіншуйце Ігара лістамі, тэлеграмамі і паштоўкамі: Турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Ігару Уладзіміравічу Аліневічу
💻Напісаць анлайн
Жыхарку Віцебска спачатку аштрафавалі за ўдзел у акцыі пратэсту, а пасля — за фотаздымак з акцыі ў сацсетках

Суддзя Першамайскага райсуду Міхаіл Юрчанка аштрафаваў жанчыну на 2590 рублёў за фотаздымкі з пратэстаў 2020 года, размешчаныя на яе старонцы ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте». Ён прызнаў Алену Каваленку вінаватай у «несанкцыянаваным пікетаванні» паводле арт. 24.23 КаАП.

За непасрэдны ўдзел у пратэсных падзеях яе ўжо штрафавалі ў верасні 2020 года — той самы суддзя Міхаіл Юрчанка прызнаў жанчыну вінаватай у «парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў» і аштрафаваў яе на 10 базавых велічынь (на той час – 270 рублёў).

Як адзначае «Віцебская Вясна», Алена знаходзіцца не ў Беларусі.
Падтрымайце лістамі салідарнасці палітзняволеных сябраў АГП

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 31 кастрычніка 2022 года вынеслі прысуд сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі: Артуру Смалякову і Дзіяне Чарнушынай — па 2 гады калоніі, Андрусю Асмалоўскаму— 3 гады калоніі. Усіх іх абвінавацілі ва ўдзеле ў Маршы новай Беларусі 23 жніўня 2020 года (ч. 1 арт. 342 КК).

20 студзеня Мінгарсуд пакінуў прысуд без зменаў, а скаргі — без задавальнення. Цяпер актывісты адбываюць тэрмін у калоніях.

💌Адрасы для падтрымкі:
-ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Дзіяна Аляксандраўна Чарнушына 
-ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба, Артур Русланавіч Смалякоў
-ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Андрусь Сяргеевіч Асмалоўскі
💻Напісаць анлайн
Берасцеец нібыта абразіў Лукашэнку і службовыя асобы РФ: два гады абмежавання волі

У судзе Маскоўскага раёна Брэста асудзілі 20-гадовага Вадзіма Смалеўскага, абвінаваціўшы яго ў абразе Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Марыя Аліферук.

Па матэрыялах абвінавачання, Вадзім 2 сакавіка 2022 года, са сваёй асабістай старонцы «Укантакце” ў чаце «Малюнак свастыкі. Незалежная Украіна Група ВМС – 17» «з мэтай прычынення шкоды аўтарытэту дзяржаўнай улады і прэзідэнта, размясціў малюнак Лукашэнкі і службовых асоб РФ, прыніжаючыя іх гонар і годнасць і які з'яўляецца абразлівым ў адносінах да Лукашэнкі».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112856
🎉Алесю Бяляцкаму — 61!

Сёння свой Дзень Народзінаў святкуе заснавальнік і кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі.

За гады сваёй дзейнасці Алесь быў адзначаны шматлікімі прэміямі і ўзнагародамі, ён з’яўляецца аўтарам некалькіх кніг, а ў мінулым годзе праваабаронца стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. Гэта трэці, а ўлічваючы папярэдняе зняволенне, — ужо шосты, Дзень народзінаў, які Бяляцкі будзе сустракаць за кратамі.

Нагадаем, Алесь быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года. Праваабаронцу абвінавацілі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і асудзілі да 10 гадоў калоніі. Бяляцкі не прызнаў віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ў віну.

💌Павіншаваць Алеся: ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Палітзняволеную жыхарку Баранавіцкага раёна асудзілі за паклёп на Аляксандра Лукашэнку

У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавічаў вынесены прысуд 36-гадовай палітзняволенай жыхарцы вёскі Скробава Святлане Баканавай. Яе абвінавацілі нібыта ў паклёпе на Лукашэнкі. Судовы працэс вёў суддзя Мікалай Кміта.

Па матэрыялах абвінавачання, Святлана на сваёй старонцы ў «Аднакласніках» нібыта «размясціла публікацыю і відэазапіс з застаўкай, якія змяшчаюць загадзя ілжывыя звесткі пра Лукашэнку, спалучаныя з абвінавачваннем яго ў здзяйсненні асабліва цяжкіх злачынстваў, такіх як “забойства”, “здрада дзяржаве”, якія не адпавядаюць рэчаіснасці і дыскрэдытуюць яго аўтарытэт у вачах грамадскасці».

Суд прызначыў Святлане пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін адзін год з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112857

💌Падтрымайце Святлану:
СІЗА-6. 225413, Баранавічы, Брэсцкая, 258В, Святлане Генадзьеўне Баканавай
💻Напісаць анлайн
⚡️Вядомага спартыўнага блогера будуць судзіць за «садзейнічанне экстрэміскай дзейнасці»

У Мінскім гарадскім судзе 27 верасня распачнецца суд над аўтарам Telegram-канала «Серебряный век. Футбол Беларуси» і экс-супрацоўнікам «Народнай газеты» Дзмітрыем Сельвеструком. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Акалічнасці справы праваабаронцам невядомыя — з пачатку траўня пра блогера не было ніякіх звестак. Працэс будзе весці Святлана Чарапанава. Дзмітрыю пагражае да 6 гадоў калоніі.

Пра затрыманне Дзмітрыя стала вядома напачатку траўня. Паведамлялася, што яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Якую меру стрымання абралі блогеру — праваабаронцам невядома.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112858