Чарговае затрыманне ў Лідзе
Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі «пакаяльнае відэа» з жыхаром Ліды Паўлам Клімашэўскім.
Ён быў затрыманы нібыта за тое, што ўдзельнічаў у «экстрэмісцкіх» Telegram-чатах, адтуль адпраўляў рэпосты сябрам, а таксама размяшчаў «экстрэмісцкія» матэрыялы ў сваіх сацсетках, піша @Grodno_grab.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

🌿«Ён усё гэта робіць з сумленнем і гонарам», — былы вязень «Валадаркі» пра Алеся Бяляцкага
Былы палітвязень, які сустракаўся з Алесем Бяляцкім у СІЗА-1 у кастрычніку 2022 года, распавёў пра яго «Вясне».
🔹«Размаўлялі мы з Алесем на беларускай мове на розныя тэмы. Ён быў вельмі бадзёры і рашучы. Алесь казаў, што яму ўсяго хапае. Пра сваё зняволенне казаў, што гэта яго выбар і жыццё»;
🔹«Алеся ўвесь час выклікалі "на кабінеты" — ён знаёміўся з матэрыяламі крымінальнай справы. Ён казаў, што хацеў бы пачытаць справу на беларускай мове, але яму ў гэтым адмовілі»;
🔹«Калі я яму распавёў сваю гісторыю, то ён мне суперажываў, падтрымліваў мяне і казаў, што ўсё будзе нармальна. А я наадварот падтрымліваў яго і казаў, што ён робіць шмат для Беларусі».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112859
🎉Алесю Бяляцкаму — 61! Падтрымайце праваабаронцу

Ваеннаслужачых у Жлобіне асудзілі да гаўптвахты за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе
Суддзя Жлобінскага раённага суда Святлана Андрэева за два дні, 5 і 6 верасня вынесла прысуды двум ваеннаслужачым, абвінаваціўшы іх у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт 342 КК).
Маладзёны прымалі ўдзел у масавай акцыі пратэсту ў Жлобіне з 9 на 10 жніўня. Увогуле, суды па гэтай справе перавалілі за сотню.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112865

Відэааператара Вячаслава Лазарава асудзілі да 5,5 гадоў зняволення, яго жонку Таццяну Пыцько — да 3 гадоў
Як паведамляе @bajby, такі прысуд сужэнцам сёння агучыў суддзя Віцебскага абласнога суда Яўген Буруноў.
Віцебскага відэааператра-фрылансера Вячаслава Лазарава затрымалі ў лютым пасля ператрусу. Пазней стала вядома, што яму прад'явілі абвінавачванне паводле арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). 6 чэрвеня затрымалі жонку Вячаслава — Таццяну. Пазней стала вядома, што яе вінавацяць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле ў ім (арт. 361-1 КК).
Дачку Таццяны і Вячаслава, якой днямі споўніўся год і адзін месяц, адразу накіравалі на ўтрыманне ў дзіцячы шпіталь, але пазней перадалі бабулі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112870
💌Падтрымайце Вячаслава і Таццяну: СІЗА-2. 210026, Віцебск, Гагарына, 2, Вячаслаў Дзмітрыевіч Лазараў | Таццяна Леанідаўна Пыцько
💻Напісаць анлайн

У Мінску судзяць адразу шэсць чалавек за ўдзел у пратэстах і «ўхіленне ад выплаты падаткаў»
У судзе Заводскага раёна Мінска разглядаюць крымінальную справу адразу супраць шасці чалавек: Алега Хоміча, Андрэя Сідарэнкі, Таццяны Дзеравянкінай, Аляксандра Койпіша, Валерыя Бабіцкага і Ірыны Кучынскай. Іх абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаы падаткаў). Працэс вядзе Алег Каляда. 25 верасня будзе чацвёртае судовае пасяджэнне.
Праваабаронцам невядомыя абставіны і падрабязнасці справы.
Калі вам нешта вядома пра фігурантаў справы і суд, паведамце, калі ласка, нам у тэлеграме @Viasnainfo

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌿Шлях да Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага
Які шлях прайшоў Алесь Бяляцкі ад студэнцкага руха да Нобелеўскай прэміі міру і як яго можна падтрымаць — чытайце таксама на freeales.org
💌Павіншаваць Алеся з Днём Народзінаў: ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
❓Як падтрымаць палітзняволеную Вікторыю Гаўрыліну, асуджаную да пазбаўлення волі
У Гомелі 18 верасня быў вынесены прысуд палітзняволенай прадпрымальніцы і маці дваіх дзяцей Вікторыі Гаўрылінай. Суд прызначыў жанчыне 3 гады і 3 месяцы калоніі.
Яе абвінавацілі ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці за данаты паводле арт. 361-2 КК і незаконных дзеяннях ў дачыненні да персанальных звестак паводле ч. 3 арт. 203-1 КК.
Заклікаем падтрымаць яе любым магчымым спосабам:
🔹Зрабіць грашовы перавод. Грошы, якія будуць пералічаныя на яе рахунак у СІЗА, перойдуць з ёй у калонію.
🔹Даслаць пасылку з рознымі прыемнымі дробязямі.
🔹Даслаць тэлеграму праз пошту або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога).
🔹Працягваць дасылаць словы падтрымкі праз лісты і паштоўкі.
💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Вікторыя Анатольеўна Гаўрыліна

❗️Палітвязня Вячаслава Малейчука двойчы за год асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі» і дадалі да 22 гадоў калоніі яшчэ тры гады
10 лютага супраць Вячаслава распачалі справу за «злоснае непадпарадкаванне». Суддзя Мікалай Сяргейка прызнаў яго вінаватым і пакараў пазбаўленнем волі тэрмінам на 1 год. Пасля прысуду Малейчука накіравалі ў папраўчую калонію № 9 у Горкі, вядомую сваім жорсткім рэжымам.
Новы суд, ужо па ч. 2 арт 411 КК адбыўся 23 жніўня ў выязным пасяджэнні суда Горацкага раёна непасрэдна ў калоніі. Абвінавачаны ў судовым пасяджэнні сваю віну ў здзяйсненні злачынства не прызнаў. Ад дачы паказанняў адмовіўся. Суддзя Алена Вераб'ёва дадала да агульнага тэрміну яшчэ 2 гады пазбаўлення волі.
Па сутнасці абвінавачання Малейчук катэгарычна адмаўляўся выходзіць на працу ў першую змену на дрэваапрацоўчы ўчастак калоніі. Напачатку яго змясцілі ў ШІЗА, затым на адзін месяц перавялі ў памяшканне камернага тыпу.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112871

🌿«Алесь, я вельмі ганаруся...» Літоўскія школьнікі павіншавалі Бяляцкага з Днём народзінаў
У Віленскай прагімназіі імя Сымона Даўкантаса ў Дзень народзінаў Алеся Бяляцкага прайшла сустрэча з мясцовым школьнікамі. Яе правяло Міністэрства замежных справаў Літвы пры падтрымцы Праваабарочага цэнтра «Вясна». Менавіта на будынку гэтай прагімназіі раней была створана фрэска з выявай Алеся.
«Да мяжы ўсяго 30 кіламетраў, і ў Беларусі ў зняволенні ёсць і падлеткі за тое, што змагаліся за дэмакратыю, за правы чалавека. Таму для нас мае надзвычайнае значэнне дапамагаць і падтрымліваць, наколькі гэта магчыма».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112869

Forwarded from "Вясна" назірае
❗️Бацьку палітзняволенага Мікіты Залатарова асудзілі чацвёрты раз запар — ён правёў за кратамі ўжо 45 сутак
Міхаіла Лапунова тройчы абвінавачвалі па ч. 1 арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
22 верасня напярэдадні выхаду пасля адбыцця запар трэцяга адміністрацыйнага арышту, у судзе Цэнтральнага раёна суддзя Сяргей Кармановіч разгледзеў яшчэ адну адміністрацыйную справу, заведзеную у адносінах да Міхаіла. Зноў ён быў прызнаны вінаватым ў здзяйсненні правапарушэння і чацвёрты раз адпраўлены за краты, піша «Гомельская Вясна».
Сын Міхаіла – Мікіта – адзін з наймалодшых затрыманых у выніку пратэстаў 2020 года. На той момант 16-гадовага Мікіту, хворага на эпілепсію, абвінавацілі ажно па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса і асудзілі на 5 гадоў выхаваўчай калоніі. Пазней на хлопца завялі яшчэ адну крымінальную справу — за тое, што ён нібыта напаў на супрацоўніка СІЗА і пагражаў яго родным. Агульны тэрмін пакарання для Мікіты склаў 4 гады і 6 месяцаў выхаваўчай калоніі.

Затрыманне ў Кобрыне
Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», раніцай 25 верасня затрымалі мясцовага жыхара. Крыніца, знаёмая з сітуацыяй, распавяла, што апошнім часам пад увагай і прэсінгам сілавікоў знаходзяцца ўсе затрыманыя падчас прагляду тэатра лялек «Батлейка» ў аграсядзібе «Стулы».
«Апошнім часам іх пачалі жорстка прэсаваць».
🔹«Дзверы балагана рэзка рванулі, а затым — як у лепшых сцэнарах АМАПу...» Падрабязнасці рэйду на «Стулы»

🇺🇳Right Livelihood і «Вясна» заклікалі ААН стварыць для Беларусі незалежны механізм расследавання парушэнняў правоў чалавека
22 верасня ў рамках 54-й сесіі Рады па правах чалавека ААН заслухалі даклад Вярхоўнага Камісара па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Пасля гэтага дзяржавы-удзельніцы і недзяржаўныя арганізацыі выступілі са сваімі прамовамі.
Падчас дакладу фонд Right Livelihood падкрэсліў ролю «Вясны» ў высвятленні сістэмных парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, а таксама ўзмацнення ціску на яе, калі ўлады прызналі арганізацыю «экстрэмісцкім фармаваннем».
«Мы не можам дапусціць, каб злоўжыванні заставаліся незаўважанымі і забыліся. Адказнасць павінна быць забяспечаная».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112875

🎥«Нястомнае сэрца» (A Heart That Never Dies) — тэлесэрыял з шасьці частак, героем адной з якіх у 2015 годзе стаў беларускі праваабаронца, кіраўнік «Вясны» Алесь Бяляцкі
Фільм уключае гістарычную хроніку розных грамадска-значных падзей у Беларусі, расповяд Алеся пра тое, як ён прыйшоў у праваабарону, за што быў асуджаны ў 2011 годзе і як выйшаў на волю.
«Я працягваю рабіць тое, што раблю ўжо больш за 30 год. Мы знаходзімся яшчэ на шляху, мы не прыйшлі, мы не дасягнулі тых мэтаў, якія калісьці ставілі, калі былі маладымі. Апускаць рукі яшчэ рана, трэба рухацца далей!», — казаў тады ў інтэрв'ю Алесь.
У ліпені 2021 года Бяляцкі быў зноў затрыманы разам з калегамі — пазней яго асудзілі да 10 гадоў калоніі. Сёння праваабаронца святкуе свой чарговы Дзень Народзінаў за кратамі.

YouTube
A Heart Theat Never Dies/Нястомнае сэрца (поўная версія)
«Нястомнае сэрца» (A Heart That Never Dies) — тэлесэрыял з шасьці частак, зьняты рэжысэрамі Эрлінгам Боргенам і Томам Хейнэманам.
Адзін з шасьці герояў тэлесэрыялу — беларускі праваабаронца, кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі. У анатацыі…

За распаўсюд «экстрэмізму» на 7 сутак арыштавалі віцебскага праграміста
Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Міхаіл Юрчанка 13 верасня за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пастанавіў пакараць арыштам на 7 сутак інжынера-праграміста Аляксея Сядзяку.
У судовым паседжанні было ўстаноўлена, што Аляксей у 2020 годзе ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» размясціў на сваёй старонцы відэазапісы, раней апублікаваныя ў суполцы «TUT.ВY», якуя ўнеслі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Крыніца: Віцебская Вясна

Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
У яго трапілі:
📍Telegram-каналы «Belarus. Wired», «Яскравы Ябатькастан»;
📍Instagram-старонкі «sprava161», «long_live_belarus2020»;
📍Інтэрнет-рэсурс alternativaby.nеt;
📍Facebook-старонка «Игорь Валяев»;
📍Старонка ва «Укантакце» «Альтэрнатыва INFORMATION».
🔗Хроніка палітычнага пераследу

🎥Правілы жыцця Алеся Бяляцкага. Фільм Malanka пра Нобелеўскага лаўрэата з Беларусі
Ад студэнцкага актывіста і змагара супраць камуністычнага рэжыму да асабістага ворага Лукашэнкі, ад праваабаронцы да палітзняволенага Нобелеўскага лаўрэата. Такі шлях прайшоў легендарны беларус Алесь Бяляцкі.
Цяпер ён адбывае дзесяцігадовы тэрмін, а яго калегі і сябры з Праваабарончага цэнтру «Вясна», працягваюць дапамагаць людзям у бядзе.
Пра правілы жыцця, прынцыпы і сакрэты стойкасці Алеся Malanka расказвае ў сваім дакументальным фільме.
🎉Алесю Бяляцкаму — 61! Падтрымайце праваабаронцу
Ад студэнцкага актывіста і змагара супраць камуністычнага рэжыму да асабістага ворага Лукашэнкі, ад праваабаронцы да палітзняволенага Нобелеўскага лаўрэата. Такі шлях прайшоў легендарны беларус Алесь Бяляцкі.
Цяпер ён адбывае дзесяцігадовы тэрмін, а яго калегі і сябры з Праваабарончага цэнтру «Вясна», працягваюць дапамагаць людзям у бядзе.
Пра правілы жыцця, прынцыпы і сакрэты стойкасці Алеся Malanka расказвае ў сваім дакументальным фільме.
🎉Алесю Бяляцкаму — 61! Падтрымайце праваабаронцу
YouTube
Правила жизни Алеся Беляцкого. Фильм о Нобелевском лауреате из Беларуси // MALANKA.DOC
От студенческого активиста и борца против коммунистического режима до личного врага Лукашенко, от правозащитника до политзаключённого Нобелевского лауреата. Такой путь прошёл легендарный беларус Алесь Беляцкий. Сейчас он отбывает десятилетний срок наказания…
За абразу міністра адукацыі берасцейца пакаралі арыштам
Суд Маскоўскага раёна Брэста 17 жніўня разгледзеў крымінальную справу супраць Дзмітрыя Семака. Мужчыну абвінавацілі паводле арт. 369 КК РБ (абраза прадстаўніка ўлады). Судовы працэс вяла Таццяна Лаўранюк.
Па матэрыялах абвінавачання 23 чэрвеня ў 10:49 ён напісаў тэлеграм-каментар «пра міністра па прозвішчы І». У гэтым каментары экспертыза знайшла «негатыўную ацэнку» міністра, выяўленую «ў ненарматыўнай форме маўленчага выказвання».
Прысудам стала тры месяцы арышту і канфіскацыя тэлефона «як сродку здзяйснення злачынства».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112880

❗️«Гэта было пэўнага кшталту паказальным прыніжэннем». Мінчук распавёў пра ўмовы ў ІЧУ Мінскага раёна
36-гадовага мінчука, які адзін выхоўвае дачку, Дзяніса Князева ў канцы 2022 года асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэстах. Нядаўна «Вясна» распавядала яго гісторыю затрымання «па даносе». Аднак у крымінальна-выканаўчай інспекцыі за чатыры месяцы яго забыліся паставіць на ўлік. У красавіку гэтага года яго зноў затрымалі на 30 дзён нібыта за «парушэнне рэжыму адбыцця пакарання».
Былы палітвязень нават напісаў вялікі аповед пра свой пераслед. «Вясна» перадрукоўвае маналог былога палітвязня пра ўмовы ў ізалятары часовага ўтрымання Мінскага раёна вясной 2023 года.
«У ноч на 9-ае траўня нам вырашылі зладзіць катаванні холадам. Ноччу адчынілі ўсе акенцы ў дзвярах у камеры, уключылі на максімум вентыляцыю і адчынілі ўсе дзверы ў калідоры. На вуліцы было вельмі холадна».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112882

Падтрымайце палітзняволеную Ірыну Алябовіч лістамі і паштоўкамі
64-гадовая Ірына была затрыманая 28 сакавіка 2022 года па крымінальнай справе аб абразе намесніка міністра МУС Мікалая Карпянкова (арт. 369 КК). Таксама ёй выставілі абвінавачванні паводле арт. 364 КК (гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў адносінах да супрацоўніка органаў унутраных спраў) і арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі).
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 27 чэрвеня 2022 года суддзя Дзмітрый Карсюк прызнаў Ірыну вінаватай і асудзіў яе да трох гадоў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму. Таксама палітзняволеная мусіць выплаціць штраф у памеры 200 базавых велічыняў.
Цяпер жанчына адбывае тэрмін у гомельскай жаночай калоніі № 4.
💌Падтрымайце яе паштоўкамі, тэлеграмамі і лістамі: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Ірына Вячаславаўна Алябовіч

🎧Нобелеўская прэмія міру 2022. Бэкстэйдж — у падкасце «Вясна прыйдзе»
25 верасня Алесю Бяляцкаму спаўняецца 61 год. А ў мінулым годзе ён атрымаў Нобелеўскую прэмію міру 2022. Распавядаем пра тое, што засталося па-за кадрам Нобелеўскай цырымоніі, на якую сам Алесь не трапіў праз зняволенне.
Што пачуем у падкасце:
• жорсткі Нобелеўскі дрэс-код і як Наталля Пінчук шыла сабе сукенку;
• ці была правакацыя?
• як гасцей запрашаюць на Нобелеўскую цырымонія і як яе можна прапусціць;
• суровае надвор’е ў Осла і як яно паўплывала;
• пры чым тут клапы;
• нечаканая «Пагоня».
👂Слухаць на Soundcloud | YouTube | Google podcasts | Spotify | Apple podcasts | Castbox | Іншыя пляцоўкі