Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.92K subscribers
21.3K photos
465 videos
75 files
18.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Жанчыну з Фаніпаля асудзілі на паўтара года “хатняй хіміі” за ўдзел у пратэстах

У судзе Дзяржынскага раёна другога жніўня асудзілі Вольгу Колас паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Таццяна Фядчук прызначыла Вользе адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

На пратэсную акцыю жанчына ўзяла ружу белага колеру і белую стужку. На судзе Вольга паведаміла, што нагодай выйсці на мітынг стаў гвалт з боку сілавікоў пасля правядзення прэзідэнцкіх выбараў.

Чытаць па спасылцы👉 https://spring96.org/be/news/112481
"Гомельскую вясну" прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем"

Як напісала "Гомельская вясна", у апісальнай частцы табліцы з «фармаваннямі» насупраць наймення рэсурсу значыцца прозвішча былой журналісткі, палітзняволенай Ларысы Шчыраковай, над якой зараз ідзе суд.

Ларыса Шчыракова адмовілася ад журналістыкі і стала зарабляць этнічнымі фотасесіямі, а таксама вучылася на псіхолага.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
У Мінску затрыманыя пастар царквы "Новае жыццё" Вячаслаў Ганчарэнка і яго зяць, піша "Хрысціянская візія”. У дом пастара царквы «Новае жыццё» Вячаслава Ганчарэнкі ўварваліся 20 узброеных сілавікоў з галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасці.…
Стала вядома, што пастару Вячаславу Ганчарэнку, затрыманаму ўчора, прысудзілі 10 сутак арышту

Учора быў затрыманы пастар царквы «Новае жыццё» Вячаслаў Ганчарэнка і ягоны зяць Ілля Будай. Як піша @christianvision, Ганчарэнку прысудзілі 10 сутак арышту за нібыта непадпарадкаванне, а Будаю — 5 сутак за дробнае хуліганства.
Audio
🎧 Праваабарончая праграма «Вясна». Сумесны праект ПЦ «Вясна» і Беларускага радыё Рацыя. Падзеі мінулага тыдня:

1:21 Як на RADA Market узгадвалі палітвязняў

4:11 12 жніўня Мікалай Статкевіч сустрэў дзень народзінаў за кратамі. Акцыя салідарнасці ў Вільні

8:50 Як дэлегацыя прадстаўнікоў лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру 2022 года наведала ЗША з адвакацыйным візітам

17:44 Праваабаронца і былы палітвязень Леанід Судаленка пра ўтрыманне ў калоніі

🌿Слухайце выпуск тут альбо праз SoundCloud
"Напісаў яўку з павіннай, паколькі атрымліваў паведамленні з пагрозамі": вынік суда над Віталём Станішэўскім

У судзе Ленінскага раёна Мінска 18 ліпеня быў вынесены прысуд 41-гадоваму Віталю Станішэўскаму, абвінавачанаму ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядала суддзя Юлія Шчоткіна.

Cуд прызначыў мужчыну абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў.

Чытаць па спасылцы
👉 https://spring96.org/be/news/112488
У лесе пад Наваградкам сілавікі разагналі каталіцкі скаўцкі летнік

Як піша "Хрысціянская візія", у мясцовым прапагандысцкім тэлеграм-канале выклікалі пытанні шэўроны ўдзельнікаў летніка. Пасля скаргі прапагандыстаў, улады правялі са скаўтамі "прафілактычную гутарку" і тыя вымушаныя былі пакінуць месца правядзення летніка.
У Полацку будуць судзіць па рэдкім артыкуле Мікалая Машарскага

Мужчыну абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і неаднаразовым парушэнні парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў (арт. 342-2 КК). Варта адзначыць, што па апошнім артыкуле судзілі толькі трох чалавек.

Артыкул 342-2 Крымінальнага кодэкса — адносна новы, ён дзейнічае з 18 чэрвеня 2021 года. Аляксандр Кутас, бяздомны і былы палітзняволены — першы асуджаны па ім. Таксама па ім судзілі палітзняволенага культурнага менеджара Уладзіміра Булаўскага і Андрэя Кунцэвіча.

Мікалай Машарскі родам з Расонаў. Яго неаднаразова судзілі за “несанкцыянаваны пікет", а ў сакавіку 2022 года мужчыну арыштавалі на 20 сутак за заклікі да ўдзелу ў акцыі пратэсту 27 лютага. Яго затрымлівалі дома пяцёра сілавікоў у бронікамізэльках.

💌Падтрымайце Мікалая пасылкай, лістом, грашовым пераводам ці тэлеграмай: СІЗА-2, Гагарына 2, 210026, Віцебск, Мікалай Мікалаевіч Машарскі
👩‍⚕️Псіхалагічная дапамога: Якія думкі, дзеянні і звычкі дапамагаюць дачакацца любімых

Шок ад арышту блізкага змяняецца няспыннай трывогай за роднага чалавека. Непакоіць нявызначанасць будучыні і бездапаможнасць. Якія думкі, дзеянні, звычкі дапамагаюць чакаць?

Па парады мы звярнуліся да сваякоў беларускіх палітвязняў.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/107518
У Гомелі пачаўся суд аб наёмніцтве, фінансаванні і садзейнічанні "экстрэмісцкай" дзейнасці

Сёння ў Гомельскім абласным судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы аб фінансаванні і садзейнічанні "экстрэмісцкай" дзейнасці.

Судзяць мясцовага прадпрымальніка Дзмітрыя Макеева, які апошнія гады працаваў таксістам.

Яго абвінавачваюць па шасці частках артыкула 361 Крымінальнага кодэкса:
• ч. 2 арт. 361-3 – удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу;
• ч. 1 арт. 361-2 – фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;
• ч. 2 арт. 361-2 – фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;
• ч. 1 арт. 361-4 – садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
• арт. 361-2 – фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання (рэдакцыя страціла сілу 26.05.2021);
• ч. 2 арт. 361-4 – Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.

Судовы працэс вядзе суддзя Яўген Шаршнёў.

Чытаць па спасылцы👉 https://spring96.org/be/news/112489
Праваабаронцам стала вядома, што ўчора ў Жлобіне затрымалі прынамсі некалькі чалавек.

Сярод іх завадчанін БМЗ Аляксей Аўдзееў і яго дзяўчына. Яны жывуць у вёсцы Пірэвічы. Дома ў пары, а таксама ў іх бацькоў, адбыліся вобшукі.

На дзяўчыну склалі пратакол паводле адміністрацыйнага артыкулу. Падрабязнасці затрымання Аляксея пакуль невядомыя.

Хроніка палітычнага пераследу👉 https://spring96.org/be/news/112493
❤️Палітзняволены Ілля Патрушаў выйшаў на волю. У зняволенні ён прабыў амаль тры гады

Праваабаронцам стала вядома, што 15 жніўня 2023 цалкам адбыўшы пакаранне, выйшаў на волю палітвязняволены жыхар г. Жлобіна Ілля Патрушаў.

У кастрычніку 2021 года па Іллю асудзілі па трох артыкулах на два гады і восем месяцаў калоніі агульнага рэжыму.

Паводле інфармацыі "Гомельскай вясны", Ілля Патрушаў цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.
Масавыя затрыманні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі

Аб гэтым паведамляе "Радыё Свабода". Супрацоўнікі КДБ затрымалі сама меней 7 чалавек, сярод якіх намесьнік дырэктара ў навуцы і загадчыкі аддзелаў.

14 жніўня на пасаду дырэктара архіву прызначылі Міхаіла Глушакова, які працаваў да гэтага кансультантам аднаго з дэпартамэнтаў Міністэрства юстыцыі. Паводле зьвестак «Нашай нівы», ён працяглы час працаваў у КДБ.

Калі вам вядомыя прозвішчы затрыманых, паведамляйце нам у тэлеграм-бот @viasna_bot ці на @ViasnaSOS
“Мы салідарныя з Марфай Рабковай”. Сімвалічная "хросная" і 100 дэпутатаў Бундэстага накіравалі адкрыты зварот да ўладаў Беларусі

Агнешка Бругер
, намесніца старшыні фракцыі партыі “Саюз 90/Зялёныя” ў нямецкім Бундэстагу і сімвалічная “хросная” палітзняволенай праваабаронцы “Вясны” Марфы Рабковай у межах кампаніі #WeStandBYou, накіравала адкрыты зварот да беларускіх уладаў. 100 дэпутатаў з нямецкага парламенту падтрымалі зварот і падпісаліся пад ім.

“Мы заклікаем Вас неадкладна выконваць міжнародныя стандарты для зняволеных, у прыватнасці Мінімальныя стандартныя правілы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый абыходжання са зняволенымі. Марфа Рабкова павінна атрымаць неадкладны доступ да гэтак неабходнай медычнай дапамогі”, - падкрэсліваецца ў звароце.

Спасылка на тэкст зварота👉 https://spring96.org/be/news/112494