Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.87K subscribers
22.3K photos
474 videos
85 files
19.7K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Праваабаронцы "Вясны" зладзілі ў ЕГУ майстар-клас для замежных студэнтаў і студэнтак

Праваабаронцы "Вясны" зладзілі ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце майстар-клас для замежных студэнтаў і студэнтак міжнароднай летняй школы DAAD. Спачатку праваабаронцы пазнаёмілі ўдзельнікаў і ўдзельніц з юрыдычнай сітуацыяй у Беларусі, а потым — распавялі, як можна ў гэтых умовах падтрымліваць палітзняволеных. Напрыканцы воркшопу ўдзельнікі і ўдзельніцы напісалі лісты беларускім палітзняволеным.

У аднаго са студэнтаў з Казахстану Беларусь — гэта адзін з прадметаў канкрэтнага навуковага інтарэсу, яе вывучэннем ён займаецца паўтара года, хаця цікаўнасць да краіны прысутнічае каля 10 гадоў.

Чытаць цалкам👉 https://spring96.org/be/news/112495
68-гадовую палітзняволеную асудзілі да шасці гадоў калоніі за каментары

Стала вядома, што 11 жніўня 2023 году да шасці гадоў калоніі агульнага рэжыму асудзілі палітзняволеную 68-гадовую пенсіянерку Наталлю Пятровіч.

Жанчыну прызналі вінаватай паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 130 (Распальванне варожасці ці варажнечы), ч. 3 арт. 361 (Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), ч. 3 арт. 361-1 (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім) Крымінальнага кодэксу. Яна была затрыманая 19 снежня 2022 году ў сваёй кватэры за каментары.

"Вы за мяне, калі ласка, не перажывайце, ва ўсякім разе я нікога не забіла, нічога не ўкрала, нікога не падманула і любому чалавеку магу спакойна і адкрыта глядзець прама ў вочы. Я ў парадку."

Чытаць цалкам👉 https://spring96.org/be/news/112496
Тры еўрапейскія парламентарыі сталі сімвалічнымі хроснымі для беларускіх палітвязняў Арцёма Зубракова, Андрэя Раптуновіча і Рыты Зотавай

«Над лукашэнкаўскай Беларуссю навісла трагічная цемра апоўдні», — сказаў дэпутат італьянскага парламента Бенедэта дэла Ведава.

«Беларускі рэжым жорстка карае кожны голас, які прагне свабоды, адымаючы ў маладых людзей будучыню», — заявіла віцэ-прэзідэнтка Палаты дэпутатаў Чэшскай Рэспублікі Вольга Рыхтэрава.

«Супрацьстаяць нелегітымнаму рэжыму на чале з дыктатарам і яго рэпрэсіям – не злачынства», — адзначыў дэпутат нямецкага Бундэстага Марсель Эмерых.

Чытаць цалкам👉 https://spring96.org/be/news/112497
Бацьку траіх непаўнагадовых дзяцей з Брэста асудзілі за абразы Лукашэнкі і чыноўнікаў

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 22 чэрвеня вынеслі прысуд бацьку траіх непаўнагадовых дзяцей Алегу Пракапчуку, якога абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт 368 КК) і прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Судовы працэс вёў суддзя Яўген Брэган.

Па двух артыкулах Пракапчуку прысудзілі адзін год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама штраф у памеры 100 базавых велічынь (3700 рублёў).

Чытаць цалкам👉 https://spring96.org/be/news/112502
Тры адвакаты не прайшлі пазачарговую атэстацыю. Яшчэ дваім могуць спыніць ліцэнзію

Кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь 10 жніўня ў дачыненні да адвакатаў Мядзведзева Сяргея, Суслікавай Ларысы, Тарасюка Міхаіла праведзена пазачарговая атэстацыя.

Па выніках атэстацыі Кваліфікацыйнай камісіяй прыняты рашэнні аб немагчымасці выканання адвакатамі сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі.

Камісіяй таксама прыняты рашэнні аб магчымасці спынення ліцэнзій на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці ў дачыненні да Вараб'ёвай Марыны, Пятроўскай Святланы. Падставай для прыняцця адпаведных рашэнняў паслужылі рашэнні камісіі, прынятыя па выніках атэстацыі 14 ліпеня 2023 г.

Варта адзначыць, што Мінюст апошнія тры гады праз працэдуру атэстацыі адсейвае нелаяльных уладам адвакатаў. У тым ліку тых, хто абараняе палітзняволеных.

Крыніца: "Право на защиту"
❗️У Беларусі +12 новых палітвязняў

Гэта Дзмітрый Празецкі, Таццяна Бізюк, Вадзім Храсько, Анастасія Пакаташкіна, Наталля Жлоба, Ірына Скроб, Уладзімір Якімец, Аляксандр ігнацюк, Алег Дабрыднеў, Кірыл Балахонаў, Аляксандр Рукойць, Уладзіслаў Ефімовіч.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 https://spring96.org/be/news/112503

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
Праваабарончы цэнтр "Вясна" выказвае рашучы пратэст супраць прызнання "Гомельскай Вясны" экстрэмісцкім фармаваннем

Учора стала вядома, што 9 жніўня 2023 года КДБ Беларусі прыняў рашэнне аб прызнанні «Гомельскай Вясны» экстрэмісцкім фармаваннем. эта адвольнае рашэнне крыміналізуе супрацоўніцтва з «Гомельскай Вясны» і шэрагам інфармацыйных рэсурсаў: любыя правамерныя кантакты з пералічанымі ў рашэнні інтэрнэт-рэсурсамі могуць быць кваліфікаваныя як садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і пацягнуць за сабой крымінальную адказнасць – аж да пазбаўлення волі.

👉З гэтай нагоды праваабаронцы "Вясны" публікуюць заяву
Жыхара Магілёва, які вярнуўся з Польшы дамоў, асудзілі да трох гадоў калоніі

Суд Ленінскага раёна Магілёва 13 ліпеня вынес прысуд Аляксандру Кулікову. Мужчыну абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч.2 арт. 368 КК) і паклёпе на яго (ч. 2 арт. 367 КК).

У траўні 2023 года, ужо пасля ўзбуджэння крымінальнай справы, ён выехаў у Польшчу, дзе прабыў каля месяца, піша MAYDAY.TEAM.

Затым яму патэлефанавала састарэлая маці, якая паведаміла, што ёй тэлефанаваў следчы і пагражаў вышукам сына. Было абяцана, што калі Кулікоў вернецца, яму будзе абраная мера пакарання, не звязаная з пазбаўленнем волі.

Праз нейкі час Кулікоў вырашыў вярнуцца ў Беларусі і быў затрыманы.
Суд прызнаў магілёўца вінаватым і асудзіў да трох гадоў пазбаўлення волі з накіраваннем у калонію ва ўмовах агульнага рэжыму.

Чытаць цалкам👉 https://spring96.org/be/news/112509
У Жлобіне адбыўся чарговы суд па "народным" артыкуле

У судзе Жлобінскага раёна 4 жніўня разглядалася крымінальная справа Дар’і Караблінай, абвінавачанай па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у акцыі пратэсту, якая адбылася ў горадзе 9 жніўня 2020 года. Справу разглядала суддзя Святлана Рубахава.

Суд пакараў дзяўчыну абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў.

Чытаць цалкам
👉 https://spring96.org/be/news/112512
71-гадовага пенсіянера з Баранавіч судзілі за абразу Лукашэнкі

У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавіч 26 ліпеня разглядалася крымінальная справа 71-гадовага мясцовага жыхара Генадзя Паляніна. Пенсіянера абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Арцём Падалянец.

Суд, з улікам узросту абвінавачанага, прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на два гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняя хімія”).

Чытаць цалкам
👉 https://spring96.org/be/news/112513
Улады прызналі "экстрэмісцкімі" матэрыяламі прадмову Язэпа Янушкевіча да выдання творчаў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча

Вершы Дуніна-Марцінкевіча "Плывуць вятры" і "Гутарка старога дзеда" ад 1861 года таксама прызнаныя "экстрэмісцкімі".
Хапун у Бярозаўцы. Затрымалі не меней за 9 чалавек

Пра гэта паведаміў брат Вітольда Ашурка Андрэй. Паводле яго звестак з дзевяці затрыманых тры — супрацоўнікі мясцовага шклозаводу "Нёман".

Андрэй Ашурак дадаў, што на мінулым тыдні на завод прызначылі ідэолагам колішняга супрацоўніка КДБ, які цікавіцца асабістымі справамі завадчан.

Крыніца: "Позірк"
Траіх людзей асудзілі да “хатняй хіміі” за Маршы ў 2020 годзе

Стала вядома, што 14 жніўня ў судзе Заводскага раёну Мінска агучаныя прысуды мужу і жонцы Сяргею і Аксане Ясючэням і Андрэю Капышаву. Іх прызналі вінаватымі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса і прызначылі кожнаму па два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — “хатняй хіміі”.

Вядома, што іх судзілі за ўдзел у Маршах у 2020 годзе. Іх апазналі па фотаздымках на тэлефоне і затрымалі восьмага чэрвеня. Пасля прысуду іх вызвалілі ў зале суда. Вырак вынес суддзя Генадзь Янкоўскі.
Гарадзенец абразіў супрацоўніка ГУБАЗіК каментаром “што ні рожа, то парася”

У судзе Ленінскага раёна Гродна 26 ліпеня быў абвешчаны прысуд Андрэю Мягкову за каментар у тэлеграм-чаце “Карнікі Беларусі”, які экспертыза палічыла абразай прадстаўніка ўлады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў вядомы сваімі палітычнымі прысудамі суддзя Руслан Гурын.

Суд расцаніў каментар “што ні рожа, то парася”, пакінуты пад публікацыяй пра супрацоўніка ГУБАЗіК Юрыя Скока, абразлівым.

Акрамя абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу (“хімія”) тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў, суд прызначыў Мягкову штраф у памеры 3 700 рублёў і маральную кампенсацыю “пацярпеламу” – 2 тысячы рублёў.

Чытаць цалкам👉 https://spring96.org/be/news/112518
Як можна падтрымаць палітвязняў?

Амаль штодзённа па ўсёй Беларусі працягваюцца затрыманні беларусаў па крымінальных справах. За кратамі знаходзяцца тысячы чалавек, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы.

Мы заклікаем вас працягваць падтрымліваць кожнага і кожную, хто сутыкнуўся з палітычным пераследам. Дасылайце словы падтрымкі праз лісты і тэлеграмы, рабіце грашовыя пераводы, дасылайце пасылкі з прыемнымі дробязямі. Памятайце, што сіла беларусаў — у салідарнасці!

🌿Карысныя спасылкі па падтрымцы:

Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

"Наша сіла — у салідарнасці!" Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням

"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць

Як рабіць грашовы перавод?

"Гэта надзвычай цудоўная падтрымка". Распавядаем пра пасылкі салідарнасці палітвязням

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon