Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.88K subscribers
21.8K photos
469 videos
80 files
19.4K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
📸Фотафакт. Удзельнікі анлайн-марафона салідарнасці «Нам не ўсё адно!» ў цішотках са зняволенымі праваабаронцамі «Вясны»

Часовая павераная ў справах амбасады Літвы ў Беларусі Аста Андрыяўскене прыйшла ў цішотцы са страшынёй «Вясны» Алесем Бяляцкім, а кіраўнік Freedom House у Літве Віціс Юрконіс — у цішотцы з намеснікам старшыні «Вясны» Валянцінам Стэфановічам.

«Мае калегі ў розных краінах імкнуцца, каб пытанне Беларусі, якая змагаецца за свабоду, пытанне палітычных зняволеных, пытанне парушэння правоў чалавека заставаліся на міжнародным парадку дня. Іх уклад у гэтае пытанне вельмі вялікі», — адзначае Аста.

Віціс Юрконіс дадаў, што барацьба беларусаў за свабоду і дэмакратыю матывуе і літоўцаў.

👀Чытайце навіны пра палітзняволеных вясноўцаў на сайце freeviasna.org
🌿Далучайцеся да анлайн-марафона салідарнасці з палітвязнямі «Нам не ўсё адно!» — данаты палітвязням можна даслаць праз сайт
salidarnasc.com альбо праз сэрвіс donate.stripe
Пра важнасць падтрымкі сямей палітвязняў

«Я думаю, што цяпер лепш падтрымліваць блізкіх палітвязняў. Напрыклад, суседцы, у якой "сядзіць" муж, жадаў бы добрага дня. Памятаю маёй маці неяк даслалі кветкі. На "хімію" яна даслала мне сваё задаволенае фота з кветкамі. У яе сядзіць сын незразумела за што, і ёй дорыць нейкая незнаёмая жанчына кветкі і кажа, што яе сын — малайчына. Мне гэта было прыемна, як мінімум», — кажа былы палітвязень Дзмітрый Абрамук.

Чытайце гісторыі былых палітвязняў на «Вясне»:

🔹Былы палітвязень Аляксандр Казакевіч: «Пачуў, як хлапцу пагражалі "петушынай хатай" за беларускую мову»
🔹«Я не асуджаная, я ў палоне». Маналог Алены Лысковіч — былой палітзняволенай пасля «хіміі
🔹«Самае балючае – гэта інфармацыйная ізаляцыя». Размова з былым палітвязнем Станіславам Паўлінковічам
🔹«А ў чым мне прызнаваць віну?» Гісторыя палітвязня з чырвонай біркай

🌿Далучайцеся да анлайн-марафона салідарнасці з палітвязнямі — данаты можна даслаць праз сайт salidarnasc.com альбо праз сэрвіс donate.stripe
🗣Дапамажыце свету даведацца пра маштаб рэпрэсій у Беларусі — паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні і суды!

Кожны дзень па ўсёй Беларусі адбываюцца дзясяткі «палітычных» затрыманняў, аднак праваабаронцы даведваюцца далёка не пра ўсе з іх. У цэнтры Еўропы людзей катуюць і трымаюць у нечалавечых умовах за іх грамадзянскую пазіцыю, але большасць такіх гісторый замоўчваецца.

Калі ласка, паведамляйце пра затрыманні, суды і ціск праваабаронцам. Па жаданні, ваша інфармацыя можа застацца непублічнай і не будзе апублікаваная ў адкрытых крыніцах.

❗️Не маўчыце пра рэпрэсіі – дапамажыце паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!

@viasna_bot | @ViasnaSOS | @SOSViasna | @viasnainfo

🌿Далучайцеся да анлайн-марафона салідарнасці з палітвязнямі — данаты можна даслаць праз сайт salidarnasc.com альбо праз сэрвіс donate.stripe
🗣«Свет мусіць пра гэта ведаць». Былыя вязні і праваабаронца пра статус палітвязня і апублічванне рэпрэсій

У Беларусі налічваецца ўжо амаль 1500 палітычных зняволеных. Але гэта далёка не поўная карціна тых, хто ў нашай краіне трапляе пад палітычны пераслед і рэпрэсіі. Праз запалоханасць і пагрозы беларусы менш паведамляюць і распавядаюць гісторыі пераследу.

Паразмаўлялі з былымі палітвязнямі і праваабаронцай «Вясны» Наталляй Сацункевіч пра тое, што (не) дае статус палітвязня, ці варта апублічваць факты пераследу і на што гэта ўплывае.

«Як кажуць, катаванні любяць цішыню, і лепш за ўсё катаванні і злачынствы робяцца, калі ніхто не бачыць, таму публічнасць дапамагае гэта спыняць у большасці выпадкаў».

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3Jujvwe

✍️Дапамажыце свету даведацца пра маштаб рэпрэсій у Беларусі — паведамляйце пра затрыманні і суды
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | аднаразовым данатам
На марафоне салідарнасці з палітвязнямі сабралі ўжо больш за 150 000 еўра

Сёння незалежныя беларускія медыі аб’ядналіся ў 12-гадзінным усебеларускім анлайн-марафоне салідарнасці «Нам не ўсё адно!», каб сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем'яў. Трансляцыя, падчас якой будзе магчымасць зрабіць ахвяраванні, пачала весціся адначасова на шматлікіх незалежных YouTube-пляцоўках з 10-й ранку і працягнецца да 10-й вечара па мінскім часе.

⁉️Дзе зрабіць данат?

Свае данаты палітвязням можна даслаць праз сайт salidarnasc.com альбо праз сэрвіс donate.stripe

Якая мінімальная сума ахвяравання і калі скончыцца збор?

Данаціць можна ад 5 еўра. Збор скончыцца ў нядзелю, 30 ліпеня, у 23:59 па мінскім часе.

💳Ці можна перавесці грошы з беларускай карткі?

Дзеля вашай бяспекі, раім вам не рабіць пераводаў з картак беларускіх ці расійскіх банкаў. Вы можаце папрасіць падтрымаць збор вашых сяброў, што жывуць за мяжой.
💔Вольга Якубоўская прысвяціла малюнак загінуламу мастаку Алесю Пушкіну

«Сваю працу я прысвячаю таленавітаму мастаку і бясстрашнаму чалавеку, палітвязню, які загінуў у турме - Алесю Пушкіну. Зброя мастака - фарбы і пэндзлі… Ён сышоў няскораным і быў Змагарoм да апошняй хвіліны», — напісала яна.

Нагадаем, ноччу 11 ліпеня ў рэанімацыі памёр 57-гадовы палітзняволены мастак Алесь Пушкін, куды ён трапіў з гродзенскай турмы. Як пазней высветлілася, у Алеся была прабадная язва, яму своечасова не аказалі дапамогу ў турме. Мастака ўжо ў непрытомным стане прывезлі ў бальніцу, на аперацыйным стале ў яго спынілася сэрца.
💔 «Я, напэўна, проста памру тут»: хто з палітзняволеных знаходзіцца ў асаблівай рызыцы за кратамі

Для людзей з пэўных уразлівых групаў зняволенне апынаецца яшчэ большым выпрабаваннем, чым для астатніх. Да таго ж, яно яшчэ больш пагаршае стан іх здароўя праз несвоечасова аказаную дапамогу, адсутнасць рэгулярных медабследаванняў, якія ім патрэбныя, недасяжнасць патрэбных медычных сродкаў.

Нагадваем наш архіўны тэкст пра людзей з уразлівых групаў, якія сёння знаходзяцца за кратамі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/111366

🌿Далучайцеся да анлайн-марафона салідарнасці з палітвязнямі «Нам не ўсё адно!» — свае данаты палітвязням можна даслаць праз сайт salidarnasc.com альбо праз сэрвіс donate.stripe
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🗣️Праваабаронца «Вясны» Наталля Сацункевіч выступіла падчас анлайн-марафону «Нам не ўсё адно!»

Яна распавяла пра сітуацыю з медыцынскай дапамогай для вязняў, а таксама распавяла пра спосабы падтрымкі палітвязняў і іх родных.

🌿Далучайцеся да анлайн-марафона салідарнасці з палітвязнямі — данаты можна даслаць праз сайт salidarnasc.com альбо праз сэрвіс donate.stripe
❗️Як беларусы паміраюць за кратамі ці праз наступствы ціску і ўмоваў утрымання ў ізалятарах

Ноччу 11 ліпеня ў рэанімацыі памёр 57-гадовы палітзняволены Алесь Пушкін. Пазней з'явілася інфармацыя, што ў Алеся была прабадная язва, яму своечасова не аказалі дапамогу ў турме. Мастака ўжо ў непрытомным стане прывезлі ў бальніцу 11 ліпеня, на аперацыйным стале ў яго спынілася сэрца.

На жаль, гэта не першы вядомы выпадак, калі палітзняволеныя паміраюць за кратамі.

«Вясна» ўзгадвае ахвяраў палітычных рэпрэсій, якія памерлі за кратамі ці праз наступствы ціску і ўмоваў утрымання ў ізалятарах, а таксама праз перавышэнне паўнамоцтваў і ціск з боку сілавікоў.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112185

🌿Далучайцеся да анлайн-марафона салідарнасці з палітвязнямі «Нам не ўсё адно!» — данаты палітвязням можна даслаць праз сайт
salidarnasc.com альбо праз сэрвіс donate.stripe
Падтрымайце палітзняволеных Дар'ю і Ігара Лосікаў

У Брэсцкім абласным судзе 19 студзеня суддзя Мікалай Грыгаровіч агучыў прысуд Дар‘і Лосік: два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

На пытанне суда, як Дар'я ставіцца да ўсяго таго, што адбываецца, яна адказала: «Калі мяне хацелі пакараць, я прыму гэта з гонарам. Але разам са мной пакаралі маю сям'ю, у тым ліку маю малую дачку».

Дар'ю абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» за інтэрв'ю пра мужа тэлеканалу «Белсат» вясной 2022 году. Муж Дар'і Ігар Лосік адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі, а чатырохгадовая дачка Паўліна цяпер знаходзіцца з бабулямі і дзядулямі.

💌Заклікаем падтрымаць Дар'б і Ігара лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі:
-
ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Дар'і Аляксандраўне Лосік
- ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Ігар Аляксандравіч Лосік
💻 Напісаць анлайн
👩‍⚕️Псіхалагічная дапамога. Агляд артыкулаў пра цяжкасці, з якімі сутыкаюцца пацярпелыя ад рэпрэсіяў беларусы і іх блізкія

🔹Віды псіхалагічных цяжкасцяў, з якімі сутыкаюцца пацярпелыя ад рэпрэсій
🔹Як родным палітвязняў падрыхтавацца да спаткання ў месцы зняволення
🔹Цяжкасці адаптацыі палітвязняў і спосабы ім дапамагчы
🔹Як падтрымаць сябе, калі твае родныя знаходзяцца ў турме
🔹Што казаць дзецям, бацькі якіх знаходзяцца ў турме
🔹Якія думкі, дзеянні і звычкі дапамагаюць дачакацца любімых
🔹Як дапамагчы дзіцяці перажыць траўматычную падзею
🔹Катаванні і жорсткае абыходжанне — розніца, наступствы і важнасць дакументавання
🔹Правілы аказання першай дапамогі людзям, якія сутыкнуліся з гвалтам і катаваннямі
🔹Як перажыць ізаляцыю ў адзіночнай камеры і падчас вымушаных уцёкаў
🔹Наступствы для псіхікі агрэсараў і саўдзельнікаў гвалту
🔹Як перажыць пачуццё віны, калі ты з'ехаў, ці застаўся, але ўсё адно яго адчуваеш
На марафоне салідарнасці з палітвязнямі сабралі ўжо больш за 200 000 еўра

Сёння незалежныя беларускія медыі аб’ядналіся ў 12-гадзінным усебеларускім анлайн-марафоне салідарнасці «Нам не ўсё адно!», каб сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем'яў. Трансляцыя, падчас якой будзе магчымасць зрабіць ахвяраванні, пачала весціся адначасова на шматлікіх незалежных YouTube-пляцоўках з 10-й ранку і працягнецца да 10-й вечара па мінскім часе.

⁉️Дзе зрабіць данат?

Свае данаты палітвязням можна даслаць праз сайт salidarnasc.com альбо праз сэрвіс donate.stripe

Якая мінімальная сума ахвяравання і калі скончыцца збор?

Данаціць можна ад 5 еўра. Збор скончыцца ў нядзелю, 30 ліпеня, у 23:59 па мінскім часе.

💳Ці можна перавесці грошы з беларускай карткі?

Дзеля вашай бяспекі, раім вам не рабіць пераводаў з картак беларускіх ці расійскіх банкаў. Вы можаце папрасіць падтрымаць збор вашых сяброў, што жывуць за мяжой.
Падтрымайце праваабаронцаў «Вясны» Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзя Лабковіча

14 ліпеня 2021 года да іх і іншых «вясноўцаў» прыйшлі з ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

3 сакавіка суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю — 7 гадоў калоніі, Валянціну — 9 гадоў калоніі, Алесю — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.

💌Падтрымайце «вясноўцаў» лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі:
- ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
- ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
- ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
📄Білі дубінкамі, галавой аб аўтазак, ламалі рэбры — узгадваем матэрыялы «Вясны» пра пераслед беларусаў за антываенную пазіцыю

🔹Ад збіванняў у 2020 годзе да затрымання за ўкраінскі сцяг на рэферэндуме: гісторыя студэнта МДЛУ

🔹«Не падыходзь да вокнаў толькі», — 18-гадовы Ілля Верамееў — сястры ў Мікалаеў зранку 24 лютага, за тры дня да затрымання

🔹«Адзін з супрацоўнікаў з трыбуны сказаў, што ён таксама супраць вайны». Маналог мінчука пра затрыманне на антываенным мітынгу

🔹«Дапытвалі супрацоўнікі контрвыведкі». Жыхар Баранавічаў распавёў, як яго затрымлівалі за інфармацыю для «Беларускага Гаюна»

🔹Білі дубінкамі, галавой аб аўтазак, ламалі рэбры: як збівалі затрыманых на антываенных акцыях у Мінску

🔹«Урублеўскі вывеў на калідор і ўдарыў галавой аб сцяну». Мінчанка распавяла пра трое сутак на Акрэсціна пасля антываеннай акцыі

🌿Далучайцеся да анлайн-марафона салідарнасці з палітвязнямі — данаты можна даслаць праз сайт salidarnasc.com альбо праз сэрвіс donate.stripe
Як можна падтрымаць палітвязняў?

Амаль штодзённа па ўсёй Беларусі працягваюцца затрыманні беларусаў па крымінальных справах. За кратамі знаходзяцца тысячы чалавек, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы.

Мы заклікаем вас працягваць падтрымліваць кожнага і кожную, хто сутыкнуўся з палітычным пераследам. Дасылайце словы падтрымкі праз лісты і тэлеграмы, рабіце грашовыя пераводы, дасылайце пасылкі з прыемнымі дробязямі. Памятайце, што сіла беларусаў — у салідарнасці!

🌿Карысныя спасылкі па падтрымцы:

Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

"Наша сіла — у салідарнасці!" Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням

"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць

Як рабіць грашовы перавод?

"Гэта надзвычай цудоўная падтрымка". Распавядаем пра пасылкі салідарнасці палітвязням

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
На марафоне салідарнасці з палітвязнямі сабралі ўжо больш за 250 000 еўра

Сёння незалежныя беларускія медыі аб’ядналіся ў 12-гадзінным усебеларускім анлайн-марафоне салідарнасці «Нам не ўсё адно!», каб сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем'яў. Трансляцыя, падчас якой будзе магчымасць зрабіць ахвяраванні, пачала весціся адначасова на шматлікіх незалежных YouTube-пляцоўках з 10-й ранку і працягнецца да 10-й вечара па мінскім часе.

⁉️Дзе зрабіць данат?

Свае данаты палітвязням можна даслаць праз сайт salidarnasc.com альбо праз сэрвіс donate.stripe

Якая мінімальная сума ахвяравання і калі скончыцца збор?

Данаціць можна ад 5 еўра. Збор скончыцца ў нядзелю, 30 ліпеня, у 23:59 па мінскім часе.

💳Ці можна перавесці грошы з беларускай карткі?

Дзеля вашай бяспекі, раім вам не рабіць пераводаў з картак беларускіх ці расійскіх банкаў. Вы можаце папрасіць падтрымаць збор вашых сяброў, што жывуць за мяжой.
Затрымалі 75-гадовага Барыса Хамайду — за вокладку пашпарта 

Як паведамляе @nashaniva, затрымалі яго памежнікі — Росіца знаходзіцца недалёка ад латвійскай мяжы, таму там бываюць патрулі, якія просяць паказаць дакументы.

Памежнікі хадзілі па дызелі, правяралі пашпарты. Убачылі, што ў Хамайды вокладка з «Пагоняй». Спачатку паразмаўлялі на агульныя тэмы. А як выйшлі ў Бігосаве на перон, дагналі Хамайду і затрымалі.

Мужчыну завезлі ў Верхнядзвінск.
❗️Фігуранта "справы Ціханоўскага" Уладзіміра Кнігу асудзілі да яшчэ аднаго года калоніі

У судзе г. Жодзіна 25 ліпеня палітзняволенага асудзілі паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі турмы). Суддзя Іван Грынкевіч прызнаў Уладзіміра вінаватым і прызначыў яму яшчэ адзін год зняволення ў дадатак да чатырох гадоў калоніі.

Раней палітвязню ўзмацнілі пакаранне і перавялі з барысаўскай калоніі на турэмны рэжым у Жодзіна, дзе мінімум чатыры месяцы ўтрымлівалі ў ШІЗА.

Чытайце падрабязнасці па спасылцы.

💌Падтрымайце палітвязня: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Уладзімір Іванавіч Кніга
💻Напісаць анлайн
📍Падтрымайце палітзняволеных мужа і жонку, асуджаных да пазбаўлення волі

Алена і Дзмітрый Паўловічы — гаспадары фотастудыі «Ліса» ў Барысаве. Іх затрымалі 26 ліпеня 2022 года, і з таго часу сям’я знаходзіцца на «Валадарцы». Пры вобшуку сілавікі прымусілі Алену здзіраць са сцяны бел-чырвона-белыя шпалеры. На волі ў мужа і жонкі засталіся двое непоўнагадовых дзяцей, якія цяпер знаходзяцца з бабуляй.

13 кастрычніка 2022 года ў судзе Партызанскага раёна Мінска Алене прысудзілі 2 гады калоніі, а Дзмітрыю — 1,5 года калоніі. Сужэнцаў прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

💌Падтрымайце мужа і жонку лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі:
ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Алена Аляксандраўна Паўловіч
ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба, Дзмітрый Мікалаевіч Паўловіч
💻Напісаць анлайн
На марафоне салідарнасці з палітвязнямі сабралі ўжо больш за 300 000 еўра

Сёння незалежныя беларускія медыі аб’ядналіся ў 12-гадзінным усебеларускім анлайн-марафоне салідарнасці «Нам не ўсё адно!», каб сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем'яў. Трансляцыя, падчас якой будзе магчымасць зрабіць ахвяраванні, пачала весціся адначасова на шматлікіх незалежных YouTube-пляцоўках з 10-й ранку і працягнецца да 10-й вечара па мінскім часе.

⁉️Дзе зрабіць данат?

Свае данаты палітвязням можна даслаць праз сайт salidarnasc.com альбо праз сэрвіс donate.stripe

Якая мінімальная сума ахвяравання і калі скончыцца збор?

Данаціць можна ад 5 еўра. Збор скончыцца ў нядзелю, 30 ліпеня, у 23:59 па мінскім часе.

💳Ці можна перавесці грошы з беларускай карткі?

Дзеля вашай бяспекі, раім вам не рабіць пераводаў з картак беларускіх ці расійскіх банкаў. Вы можаце папрасіць падтрымаць збор вашых сяброў, што жывуць за мяжой.
Застаўся апошні час анлайн-марафона салідарнасці з палітвязнямі «Нам не ўсё адно!» — сабрана больш за 330 000 еўра

Далучайцеся да анлайн-трансляцыі па спасылцы 👉 https://youtube.com/live/3AWzD78YU6I

Свае данаты палітвязням можна даслаць праз сайт salidarnasc.com альбо праз сэрвіс donate.stripe.

Адзначым, што падтрымаць палітвязняў можна будзе і ў нядзелю — збор скончыцца 30 ліпеня, у 23:59 па мінскім часе.