Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.88K subscribers
21.8K photos
469 videos
80 files
19.4K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
💵Фінансавая дапамога сям'і Марыны Кіявец

Шматдзетную маці неаднарозава затрымлівалі, судзілі і нават пагражалі «пасадзіць на бутэльку». У выніку Марына разам з дзецьмі была вымушана з'ехаць у Польшчу.

«У Польшчы я пакуль не магу працаваць, бо малодшаму сыну не знайшлося месца ў дзіцячых садках, і я вымушана быць з ім.

У сярэдняга ёсць падазрэнні на аўтызм, таму мы ўвесь час ездзім па псіхолагах (сказалі, што гэта, магчыма, абвастрэнне на фоне псіхалагічных траўмаў, бо ў Беларусі ў нас не было дыягназаў такіх). У дзіцяці дызартрыя і мы змушаныя займацца з лагапедам.

Цяпер праходзім абследаванне ў напрамку выяўлення аўтызму, а гэта таксама не танна.

Мне патрэбна дапамога з аплатай кватэры, пакуль я не магу выйсці на працу, і аплатай абследавання дзіцяці».

💳Падтрымаць фінансава сям'ю Марыны

🔹Збівалі патэльняй, пакуль пілі каву з кавамашыны затрыманага: падрабязнасці «рэйда» ў Іванаве
❗️Па «справе ЧКБ» супрацоўніцу «Адно акно» асудзілі да 5,5 гадоў калоніі

У Мінскім гарадскім судзе да пяці гадоў і шасці месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі палітзняволеную былую супрацоўніцу службы «Адно акно» Кастрычніцкага раёна Мінска Святлану Бычкоўскую.

Яе судзілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса па так званай «справе Чорнай кнігі Беларусі». За «зліў дадзеных сілавікоў» Святлану абвінавацілі ў «перавышэнні службовых паўнамоцтваў» і «распальванні іншай сацыяльнай варожасці».

Суддзя Дзіна Кучук вынесла такі прысуд яшчэ 25 траўня, але праваабаронцам пра вынік суда стала вядома толькі цяпер. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме.

Падрабязнасці 👉 spring96.org/be/news/111969

💌Падтрымайце Святлану грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Святлана Віктараўна Бычкоўская
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
У палітзняволенага Аляксандра Фядуты праблемы са здароўем — у гэтым годзе ён трапляў у турэмную бальніцу, абвастрыліся праблемы з сэрцам, з’явіліся ацёкі

Пра гэта «Народнай Волі» паведамілі знаёмыя Аляксандра.

У палітвязня маюцца праблемы з нагамі: яшчэ ў СІЗА журналісту перадалі кіёк, з якім ён ходзіць і ў магілёўскай калоніі. Хаця, па некаторай інфармацыі, зараз ён адчувае сябе лепш, чым напачатку года. Таксама ад былых калег Фядуты па зняволенні стала вядома, што журналіст пазбаўлены перадач да кастрычніка. Яму перадаюць толькі лекі.

Нагадаем, палітолага Аляксандра Фядуту асудзілі да 10 гадоў зняволення па «справе змоўшчыкаў». Яго разам з Юрасём Зянковічам і Рыгорам Кастусёвым абвінавацілі ў спробе зрынуць рэжым Лукашэнкі.

💌Падтрымаць Аляксандра: ПК № 15. 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Аляксандр Іосіфавіч Фядута
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
😔Прысуд журналісту Генадзю Мажэйку пакінулі без зменаў. Хутка яго этапуюць у калонію

Палітзняволенаму журналісту «Камсамольскай праўды» ставілі ў віну два артыкулы Крымінальнага кодэкса: распальванне сацыяльнай варожасці (арт. 130 КК) і абразк Лукашэнкі (арт. 368 КК). Вядома, што справу аб абразе вылучылі ў асобную вытворчасць.

23 сакавіка суддзя Тацяна Фалькоўская прызначыла яму тры гады зняволення. Вярхоўны суд 16 чэрвеня разглядзеў апеляцыйную скаргу палітвязня. Суддзя Уладзімір Чаравач пакінуў скаргу без задавальнення, а прысуд — без зменаў, піша "БАЖ". У хуткім часе Генадзя перавядуць у калонію.

Былы палітвязень пасля вызвалення распавёў падрабязнасці затрымання Генадзя

💌Падтрымаць журналіста: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Генадзь Мікалаевіч Мажэйка
💻Напісаць анлайн
Адвакат Сафіі Сапегі заявіў, што яе памілавалі без хадайніцтва да Лукашэнкі

Адвакат Антон Гашынскі распавёў @dw_belarus падрабязнасці вызвалення яго падабароннай, якую асудзілі на 6 гадоў пазбаўлення волі, а ў чэрвені раптоўна вызвалілі пасля года, праведзенага ў калоніі.

У самым пачатку расследавання справы Сапега заключыла пагадненне са следствам, але, на думку адваката, вялікіх ільгот гэта ёй не прынесла.

«Пры гэтым ёй давялося даць прызнальныя паказанні, прадаставіць доступ да носьбітаў інфармацыі, з-за чаго пацярпела шмат людзей, магчыма, яшчэ больш пацерпіць. Інфармацыя, якая там захоўвалася, прывяла або можа прывесці да неспрыяльных наступстваў».

Пасля заканчэння папярэдняга следства было пададзенае хадайніцтва аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці, але ёй адмовілі, пасля чаго судзілі. Знаходзячыся ў калоніі, Cапега падала прашэнне аб памілаванні, аднак камісія прагаласавала супраць.

Другі раз з хадайніцтвам аб памілаванні Сапега не звярталася да Лукашэнкі, кажа Гашынскі.
💔Палітвязень Уладзімір Гундар даслаў з калоніі першы ліст

Гродзенскі абласны суд 6 чэрвеня пакінуў прысуд палітвязню без зменаў — 20 гадоў калоніі. Ужо на наступны дзень адразу з карцара яго этапавалі ў калонію. Пры гэтым жонцы Гундара дазволілі спатканне з ім, але яна не паспела трапіць на яго праз хуткі этап.

Дачка Гундара ў фэйсбуку напісала, што ад Уладзіміра прыйшоў першы ліст:

"Піша, што пачуваецца нармальна і ў яго пасля ўсіх гадоў несправядлівага зняволення, з'явілася магчымасць пісаць за сталом, а не на каленку.

Вельмі знерваваўся, што нас пазбавілі законнага спаткання. І яшчэ адна непрыемная сітуацыя, што ў працэсе этапу страціў два сшыткі са сваімі складанкамі біблейскімі".


💌Падтрымайце Уладзіміра: ПК № 2. 213800, Бабруйск, Сікорскага, 1, Уладзімір Тадэвушавіч Гундар (на канвертах трэба пісаць «каранцін»)
💻Напісаць анлайн
Рыма-каталіцкі семінарыст Уладзіслаў Беладзед атрымаў чарговыя 15 сутак арышту

Уладзіслаў быў затрыманы 31 траўня, а пазней арыштаваны на 15 сутак. Учора ён павінен быў выйсці на волю, аднак гэтага не адбылося — Беладзеда зноў арыштавалі на 15 сутак.

Як паведамляе @christianvision, вернік мае сур'ёзныя праблемы са здароўем. Пасля затрымання ён сутыкнуўся з катаваннямі і жорсткім абыходжаннем.
Мінінфарм абмежаваў доступ да сайта pressball.bу

Пра гэта ведамства паведаміла ў сваім тэлеграм-канале.

Таксама Міністэрства інфармацыі анулявала пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі газеты «Народная воля».

🔗Хроніка палітычнага пераследу 16 чэрвеня
Затрымалі былога палітвязня Рамуальда Улана, якога ў траўні вызвалілі па амністыі

Па інфармацыі праваабаронцаў, Рамуальда затрымалі ўчора на працоўным месцы. Да панядзелка яго будуць трымаць у ІЧУ. Артыкул, па якім затрымалі былога палітвязня, высвятляецца.

Былы заснавальнік і выдавец «Новай газеты Смаргоні» Рамуальд Улан у студзені 2021 года быў асуджаны да 2,5 гадоў «хіміі». Смаргонцу паставілі ў віну тое, што ён распаўсюдзіў заведама непраўдзівыя звесткі, якія ганьбяць гонар і годнасць міліцыянераў. У траўні стала вядома, што яго вызвалілі па амністыі.
ГУБАЗіК затрымаў чатырох жыхароў Гродзенскай вобласці

«Пакаяльнае відэа» з імі апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы, піша @Grodno_grab.

🔹 Максім Кісялеўскі з Ліды затрыманы за падпіскі на «экстрэмісцкія» Telegram-каналы і чаты — за тое, што чытаў і распаўсюджваў інфармацыю адтуль;

🔹 Андрэй Кляпацкі затрыманы за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у сацсетках;

🔹 Трэці — жыхар Гродна, затрыманы за распаўсюд «забароненай» інфармацыі ў «Аднакласніках»;

🔹 Юрый Самасюк з Гродна — за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
На Лепельшчыне затрымалі ўладальніка аграсядзібы і музыку Васіля Шкіндзера

Як стала вядома «Віцебскай Вясне», 13 чэрвеня лепельскія міліцыянты затрымалі ўладальніка аграсядзібы «Поўсвіж», музыку і збіральніка фальклору Васіля Шкіндзера.

14 чэрвеня суддзя Лепельскага раённага суда Наталля Сушко арыштавала яго на 15 сутак. Што стала падставай для арышту затрымання і арышту пакуль невядома.

Васіль Шкіндзер вядомы ў сваім раёне і па-за яго межамі сваёй апантанасцю беларушчынай. На сваёй сядзібе ён штогод з узгадненнем з уладамі ладзіў вядомы фэст «Жнівень», куды з’язджаліся беларускія музыкі, мастакі, рамеснікі ды іншыя аматары беларускай культуры. Таксама там праводзіліся мастацкія пленеры, майстар-класы рамеснікаў, выставы ды іншыя цікавыя імпрэзы.

Раней сілавікі ў грамадскага актывіста з Лепельшчыны праводзілі таксама і ператрус, але нічога забароненага не знайшлі.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Прызёрка Алімпіяды Надзея Астапчук упершыню за паўгады выйшла на сувязь — яна апублікавала фотаздымак у Facebook

Нагадаем, пра затрыманне чэмпіёнкі свету і Еўропы, прызёркі Алімпійскіх гульняў 2008 стала вядома 15 снежня.

Пазней, былыя вязні распавядалі пра сустрэчу з Надзеяй за кратамі: «Пакуль чакалі суд, міма па калідоры на допыт правялі спартоўку Астапчук. Вонкава была спакойная, але відаць, што "груз на плячах несла"».

У лютым «пакаяльнае інтэрв'ю» ў Астапчук на АНТ узяў Марат Маркаў — той жа самы прапагандыст, які запісваў аналагічную размову з Раманам Пратасевічам.
📍Дзіцячага трэнера па футболе Алега Швайко перавялі ў бабруйскую калонію

У судзе Маскоўскага раёну Мінска ў сакавіку палітвязню прызначылі 2 гады калоніі. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 КК за падзей 2020 году.

Акрамя таго, суддзя вынесла ў асобную грамадзянскую вытворчасць пазоў за «перакрыццё дарогаў» у суме 69 тысяч рублёў. Нядаўна Мінгарсуд пакінуў прысуд Алегу без зменаў.

Швайко працаваў з жаночай камандай у футбольным клубе «Мінск». Вядома, што ён выказваў актыўную пазіцыю наконт падзей у Беларусі ў 2020 годзе. У канцы 2021-га трэнер пакінуў структуру «Мінска» і пачаў трэніраваць дзяцей у іншых футбольных школах.

💌Новы адрас для падтрымкі: ПК № 2. 213800, Бабруйск, Сікорскага, 1, Алег Аляксандравіч Швайко (на канвертах трэба пісаць «каранцін»)
💻Напісаць анлайн
Дзяўчыну з Оршы арыштавалі на 3 сутак за тэрмакубак з «Пагоняй»

Месца працы дзяўчыны – Аршанскі льнокамбінат. Паводле яе паказанняў, кубак яна набыла ў краме, і таму не лічыла, што ён можа быць прадметам правапарушэння.

Разам з ёй у пакоі працуюць 15 чалавек. Адмыслова свой уласны посуд яна нікому не дэманстравала, але навакольныя маглі заўважыць, што на напоўненым гарачай вадкасцю кубку праступае выява «Пагоні» і лозунг «Жыве Беларусь». Падобна, што работніцу льнокамбіната «здаў» нехта з калегаў: у адміністрацыйнай справе фігуруюць фотаздымкі, на якіх дзяўчына пазнала і сябе, і свой тэрмакубак.

Згодна з рашэннем суда, суд пастанавіў знішчыць кубак, піша «Віцебская Вясна».
Адваката Андрэя Пачобута і Паўла Мажэйкі пазбавілі працы

Гродзенскага адваката Аляксандра Бірылава не атэставалі падчас кваліфікацыйнай камісіі 16 чэрвеня. Паводле камісіі, у Бірылава «недастатковая кваліфікацыя».

Як піша @radiosvaboda, Аляксандар працаваў адвакатам 26 гадоў. Ён абараняў:

🔹супрацоўнікаў незалежнай газэты «Пагоня» Міколу Маркевіча і Паўла Мажэйку ў 2001-2002 гадах у «справе журналістаў» і Мажэйку цяпер;
🔹старшыню страйкама прадпрымальнікаў Валера Леванеўскага, які раней балятаваўся на пост кіраўніка дзяржавы;
🔹журналіста Андрэя Пачобута ў 2011-2012 гадах і цяпер;
🔹музыканта Ігара Банцэра пасля пратэстаў 2020 году.
Як падтрымаць палітзняволеную Анастасію Петрачэнку, асуджаную за данат палку Каліноўскага?

У Гомелі ўчора быў вынесены прысуд былой менэджарцы кампаніі па распрацоўцы праграмнага забяспячэння. Суд прызначыў дзяўчыне тры гады калоніі.

Прычынай пераследу стала тое, што Анастасія пералічыла грошы палку імя Кастуся Каліноўскага, які складаецца з беларускіх дабраахвотнікаў ва Украіне.

Заклікаем падтрымаць яе любым магчымым спосабам:

🔹Зрабіць грашовы перавод. Грошы, якія будуць пералічаныя на яе рахунак у СІЗА, перойдуць з ёй у калонію.

🔹Даслаць пасылку з рознымі прыемнымі дробязямі.

🔹Даслаць тэлеграму праз пошту або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога).

🔹Працягваць дасылаць словы падтрымкі праз лісты і паштоўкі.

💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Анастасія Алегаўна Петрачэнка
💻Напісаць анлайн
Затрыманы пастар мінскай царквы «Царква Хрыстова» Аляксандр Яшнікаў

Яго абвінавачваюць у «непадпарадкаванні міліцыі».

Крыніца: Heorhi Dzmitruk
💔Роўна тры гады таму былі затрыманыя палітвязні Эдуард і Віктар Бабарыка

18 чэрвеня 2020 года бацька і сын накіроўваліся ў ЦВК для здачы сабраных подпісаў. Затрыманне праводзіў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Цэлы дзень да затрыманых не пускалі адвакатаў: у будынку ДФР «праводзіліся вучэнні».

Пазней Віктару прысудзілі 14 гадоў калоніі, а Эдуарда толькі ў гэтым траўні пачалі судзіць.

У канцы красавіка стала вядома, што Віктар Бабарыка быў шпіталізаваны ў бальніцу — далейшае месцазнаходжанне палітвязня дагэтуль невядома.

💌Падтрымаць Эдуарда:
- СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Эдуард Віктаравіч Бабарыка
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
Аляксандру Францкевічу зноў працягнулі тэрмін у ШІЗА. Яго ўтрымліваюць там амаль тры месяцы

Аляксандр — актывіст анархісцкага руху і фігурант справы «Рэвалюцыйнага дзеяння», асуджаны да 16 гадоў і 9 месяцаў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Адбываць тэрмін палітвязня накіравалі ў сярэдзіне сакавіка ў івацэвіцкую калонію № 5. Раней паведамлялася, што адразу з "каранціна" 28 сакавіка яго змясцілі ў штрафны ізалятар, дзе бесперапынна ўтрымліваюць да гэтага часу.

Цяпер стала вядома, што Аляксандр не выйшаў з ШІЗА 15 чэрвеня пасля чарговага спагнання, бо яму зноў далі 10 сутак. Прычыны пакуль невядомыя.

💌Падтрымайце палітвязня лістамі і тэлеграмамі: ПК № 5, 225293, Івацэвічы, Дзяржынскага, 1, Аляксандр Уладзіміравіч Францкевіч
💻Напісаць анлайн
💌Беларусы Масквы працягваюць збірацца кожны тыдзень і пісаць беларускім палітвязням

Гэтым разам віншаванні з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі павінны атрымаць Клютчэня Сяргей, Брэйва Юрый, Вяршына Віктар, Несцяровіч Алена, Іван Дзяніс, Сальмановіч Дзяніс, Жэдзік Аляксандр, Дарковіч Максім, Мурын Мікіта, Сянькоў Юрый, Смірноў Вячаслаў, Віскірскі Валерый, Рыбчук Аляксандра, Давыдаў Рыгор, Пяскоў Павел, Касакоўскі Арцём, Кузьмін Аляксей, Плоніс Сяргей, Шамаў Леанід.

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
✍️Паўтара года кожны тыдзень. Як беларусы Масквы пішуць паштоўкі палітвязням