Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.7K photos
477 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
На беларуска-расійскай мяжы каля Добруша затрымалі бабруйчаніна Вячаслава Голуба

Як стала вядома @bobruisk_online, 12 чэрвеня Вячаслаў вяртаўся рэйсавым аўтобусам з Расіі, пасля праверкі дакументаў яму не аддалі пашпарт і затрымалі. Верагодна, мужчына зараз знаходзіцца ў ІЧУ Добруша.

У мінулым годзе мужчына ставіў свечкі ў падтрымку Украіны каля помніка ахвярам неабгрунтаваных рэпрэсій.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Каля 100 чалавек прынялі ўдзел у ланцугу салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў Беластоку

Акцыя была арганізаваная Беларускай дыяспарай Беластока.
Затрыманы брат Алеся Чаркашына і яго калегі па працы

Як стала вядома @NashaNiva, пэўны час назад затрымалі Ігара Чаркашына, малодшага брата Алеся Чаркашына, які загінуў ва Украіне ў 2015 годзе.

Сябры мяркуюць, што Ігара затрымалі на працы разам яшчэ з двума яго калегамі. Магчыма, знайшлі нешта ў смартфонах. На спробы родных нешта даведацца пра затрыманага ім нічога не адказваюць.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🎉Павіншуйце мастака Андрэя Раптуновіча з Днём народзінаў

У Мінскім гарадскім судзе 14 лістапада Андрэя асудзілі на чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго асудзілі за намер паехаць ва Украіну і далучыцца да батальёна Каліноўскага (ч. 1 арт. 13 арт. 361-3 КК), а таксама за рэгістрацыю ў плане «Перамога» (ч. 3 арт. 361-1 КК).

Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці судовага пасяджэння і пазіцыя палітвязня па справе невядомыя. Пад вартай хлопец утрымліваецца ўжо больш за сем месяцаў. З сакавіка Андрэй пачаў адбываць тэрмін у наваполацкай калоніі № 1.

Сёння хлопец адзначае 21-годдзе.

💌Павіншуйце палітвязня праз лісты і тэлеграмы: ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Технічная, 8, Андрэй Сяргеевіч Раптуновіч
💻Напісаць анлайн
💔Падтрымайце палітзняволеных Антаніну Канавалаву і Сяргея Ярашэвіча

У траўні 2021 Антаніну разам з яе палітзняволеным мужам Сяргеем асудзілі да 5,5 годоў калоніі па справе «Арміі з народам». Іх абвінавацілі ў «падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках» і ў «падрыхтоўцы беспарадкаў». У Антаніны і Сяргея на волі засталіся двое маленькіх дзяцей: Ваня і Насця. За кратамі яны знаходзяцца больш за 33 месцы.

Вядома, што ў Антаніны за час зняволення моцна сапсаваўся зрок — ёй нават прызначылі трэцюю групу інваліднасці. А Сяргею ў студзені дадалі яшчэ 9 месяцаў зняволення па новай крымінальнай справе.

🔹Удалечыні ад дзяцей і мужа. Як жыве ў калоніі Антаніна Канавалава 

🔹Гісторыя пераследу Антаніны і Сяргея

💌Падтрымайце Антаніну: ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Антаніна Сяргееўна Канавалава

💌Падтрымайце Сяргея: ПК №11, 231900, г. Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118, Сяргей Міхайлавіч Ярашэвіч
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺Антаніна Канавалава
🔺Аксана Лакоза
🔺Станіслаў Ільін
🔺Андрэй Кандрасюк
🔺Андрэй Сініца
🔺Андрэй Навасельчан
🔺Максім Сафонаў
🔺Ілля Фрэнь
🔺Кацярына Глінская
🔺Уладзіслаў Папоў
🔺Глеб Юр'еў
🔺Андрэй Пагерыла
🔺Аляксей Сцерлікаў
🔺Дзяніс Урад
🔺Віктар Бедрый
🔺Леанід Германовіч
🔺Таццяна Карповіч
🔺Максім Лебедзеў
🔺Дзяніс Варозаў
🔺Вольга Ялцэвіч
🔺Валерый Каленчыц
🔺Аляксей Спірыдонаў
🔺Арцём Андрасюк
🔺Філіп Канцэвіч
🔺Кірыл Паўлавец 
🔺Ян Фалькін
🔺Вольга Церах 

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
🇵🇱Беларусы Уроцлава правялі акцыю салідарнасці з палітвязнямі

Усе ахвочыя таксама напісалі лісты беларускім добраахвотнікам ва Украіне.

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
У Мінску затрымалі Сяргея Паніна — у 2021 годзе мужчыну адпраўлялі на «суткі» за сцяг Канады ў акне

Праваабаронцам стала вядома, што напрыканцы мінулага тыдня ў Мінску быў затрыманы Сяргей Панін. Дома ў мужчыны быў праведзены ператрус, цяпер ён знаходзіцца на Акрэсціна.

У 2021 годзе Сяргею прызначылі 15 сутак арышту за сцяг Канады ў акне кватэры. Тады мужчына тлумачыў, што падчас моладзевага Чэмпіянату Свету па хакеі заўзеў за зборную Канады, таму і вывесіў сцяг.
❗️Заўтра, верагодна, абвесцяць прысуд па справе Насты Лойкі

У Мінскім гарадскім судзе 20 чэрвеня ў 9:30, верагодна, будзе вынесены прысуд праваабаронцы Насце Лойцы. Гэта вынікае з раскладу суда, дзе пазначана, што пасяджэнне будзе адкрытым.

Нагадаем, Насту абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) за праваабарончы даклад. Ёй пагражае да 12 гадоў зняволення. Справу разглядае суддзя Алена Шылько. Што запрасіла для праваабаронцы дзяржаўная абвінаваўца Вольга Дзіндзелевіч — невядома, бо працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Як і невядомы падрабязнасці па справе і пазіцыя самой Насты. Усяго адбылося два пасяджэнні.

🔹Распавядаем падрабязнасці пра крымінальную справу

💌Падтрымаць Насту грашовымі пераводамі, веганскімі пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Анастасія Юр'еўна Лойка
💻Напісаць анлайн
❗️У Беларусі +9 новых палітвязняў

Гэта Віталь Скударнаў, Аляксандр Кандрацюк, Яраслаў Саковіч, Аляксей Шагаеў, Уладзімір Гемза, Дзмітрый Багачэнка, Ганна Карняенка, Дзмітрый Загалавец.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/111977

Таксама палітычным зняволеным быў прызнаны Уладзімір Казека, які з 9 траўня бесперапынна адбывае адміністрацыйныя арышты паводле арт. 19.11 КаАП («распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў») 👉 spring96.org/be/news/111979

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
🗣«Мне яшчэ пашанцавала». Чытанне акторамі і акторкамі катавальных гісторый

26-га чэрвеня ў Міжнародны дзень супраць катаванняў Праваабарончы цэнтр «Вясна» зладзіць чытанне гісторый тых, хто прайшоў праз катаванні ў Беларусі. Таксама падчас мерапрыемства можна будзе падпісаць з «Майстэрняй паштовак салідарнасці» лісты палітвязням, якія пацярпелі ад катаванняў і пакутуюць на дрэннае здароўе (і не толькі).

Чытаць гісторыі пад музыку Эрыка Арлова-Шымкуса будуць беларускія акторы і акторкі: Алег Гарбуз, Крысціна Дробыш, Дар'я Новік, Андрэй Саўчанка, Канстанцін Шульга, Юлія Шаўчук.

Дзе:
Варшава, прастора «Пад жырандоляй» (Hoża 41, lok 2);
Калі: 26-га чэрвеня, збор і падпісанне лістоў палітвязням пачнецца ў 19:00, а чытанне гісторый — у 20:00.

Уваход вольны, але трэба зарэгістравацца па спасылцы.

🔗Мерапрыемства адбудзецца ў межах Тыдня супраць катаванняў.
У Бабруйску за ўдзел у мінскіх акцыях пратэсту асудзілі трох чалавек

У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) асудзілі адразу трох чалавек. Жыхароў Бабруйска абвінавацілі па «народным» артыкуле за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе.

Палітзняволеную актывістку Галіну Смірнову асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі», Аляксандра Леаненку — да аднаго года і шасці месяцаў «хатняй хіміі», а палітзняволенага Андрэя Сініцу — да трох гадоў «хіміі». Дзяржаўная абвінаваўца запрашвала ў суддзі Вольгі Сераковай для апошняга тры гады калоніі.

Чытаць па спасылцы 👉
spring96.org/be/news/111983
Спецдакладчыца ААН: Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі пагоршылася на фоне вайны РФ супраць Украіны

Савет ААН па правах чалавека 5 ліпеня разгледзіць даклад спецдакладчыцы Анаіс Марэн. У дакуменце яна звяртае ўвагу на:

▪️выпадкі парушэнняў правоў чалавека, уключаючы адвольныя арышты і затрыманні, катаванні і жорсткае абыходжанне ў дзяржустановах, пашырэнне прымяненне смяротнага пакарання;

▪️ факты абмежавання рэалізацыі «правоў на свабоду перакананняў і іх свабоднае выказванне, свабоду мірных сходаў і асацыяцый, удзелу ў працэсе прыняцця рашэнняў, а таксама права прымаць удзел у дзяржаўных справах Беларусі»;

▪️ расце колькасць і суровасць «рэпрэсій і запалохвання ў дачыненні да асобных асоб і груп, якія выказваюць нязгоду» з уладамі.

Анаіс таксама дае рэкамендацыі па ліквідацыі сітуацыі са звужэннем «грамадзянскай прасторы», пераследам праваабаронцаў, адвакатаў, журналістаў і іншых.

Крыніца: @pozirkonline
📍Палітвязень Віталь Іванюковіч — на волі

Жыхара Каменца затрымалі 29 верасня 2021 года за каментар пад відэа з перастрэлкай паміж супрацоўнікам КДБ Дзмітрыем Федасюком і it-спецыялістам Андрэем Зельцэрам. Спачатку яго абвінавачвалі ў абразе міліцыянта і распальванні варожасці, але потым справу перакваліфікавалі на арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — "Дыскрэдытацыя Беларусі".

У судзе Жабінкаўскага раёна 28 ліпеня 2022 года суддзя Віктар Новік прызнаў Іванюковіча вінаватым і асудзіў яго да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

У зняволенні Віталь знаходзіўся 1 год, 8 месяцаў і 18 дзён. 16 чэрвеня ён выйшаў на волю з віцебскай калоніі № 3.
❤️Палітзняволены Ігар Лаптановіч цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю

Па інфармацыі @viasna_brest, з калоніі «Віцьба» выйшаў палітзняволены Ігар Лаптановіч. Нагадаем, мужчыне прысудзілі 2,5 года калоніі па брэсцкай «справе карагодаў».

Жонка Ігара Юля Лаптановіч тым часам застаецца ў калоніі. Яе судзілі двойчы і агулам прызначылі 4 гады і 9 месяцаў калоніі. Дома яе чакаюць трое дзяцей.

💌Падтрымайце Юлію: ПК № 4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Юлія Аляксандраўна Лаптановіч
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🌿Разам мы можам адмяніць смяротнае пакаранне і заклікаць улады чыніць правасуддзе, а не караць людзей смерцю

Падпісвайцеся на тэлеграм канал Amnesty International, каб даведвацца пра ўсе праваабарончыя навіны першымі.