Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.87K subscribers
22.2K photos
473 videos
84 files
19.6K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
📍Гамяльчанку Анастасію Петрачэнку праз тыдзень пачнуць судзіць за "фінансаванне экстрэмісцкага фармавання"

Палітзняволеную затрымалі напрыканцы кастрычніка 2022 года. Тады праўладныя тэлеграм-каналы паведамлялі, што дзяўчына нібыта даслала данат беларускаму палку Каліноўскага, які ваюе ва Украіне.

Цяпер яе абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса (Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання).

Суд над дзяўчынай распачнецца 2 чэрвеня ў Гомельскім абласным судзе. Справу будзе разглядаць суддзя Руслан Царук. У зняволенні Анастасію ўтрымліваюць ужо 7 месяцаў.

💌Падтрымайце яе гаршовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Анастасія Алегаўна Петрачэнка 
💻Напісаць анлайн
Мужчыну асудзілі за ўдзел у пратэснай акцыі ў 2020 годзе на два з паловай гады «хатняй хіміі»

У судзе Савецкага раёну Мінска 30 сакавіка асудзілі Руслана Мяцельскага паводле ч. арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Суддзя Аляксандр Воўк прызначыў Руслану два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).

Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэсных акцыях у Мінску ў 2020 годзе і ў выхадзе на праезную частку. Ён цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў здзейсненым.

Чытаць па спасылцы
Сілавікі затрымалі чарговага беларуса, які вырашыў вярнуцца ў краіну

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што адразу пасля праходжання мяжы быў затрыманы мужчына, які вырашыў вярнуцца ў Беларусь.

На «пакаяльным відэа» ён кажа, што ў 2020-ым годзе ўдзельнічаў у мірнай акцыі пратэсту, а пасля ў адным з тэлеграм-чатаў «абмяркоўваў пытанні правапарадку».
У гомельскай калоніі нехта зладзіў правакацыю супраць Марыі Калеснікавай

Пра гэта паведамляе MAYDAY TEAM.

Па інфармацыі праваабаронцаў, па вяртанні з медчасткі хтосьці падсыпаў ёй таблеткі ў ёмістасць з кавай. Пасля ў камеры зладзілі ператрус: супрацоўнікі калоніі знайшлі таблеткі і адправілі Марыю ў ШІЗА.

💌Падтрымайце Марыю лістамі і тэлеграмамі: ПК №4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Калеснікавай Марыі Аляксандраўне
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Ілля Міронаў: «За апошнія сем месяцаў адседзеў ужо пяць разоў, але ад сваіх прынцыпаў адступаць не збіраюся»

🔹«На маім тэлефоне ніякіх дадаткаў на момант майго затрымання не было. Таму супрацоўнік міліцыі зайшоў у той тэлеграм-канал са сваёй прылады, але лайк не паказаў. Сказаў, што шукаць яго – гэта мая задача і праблема. Я не прызнаў факт правапарушэння, таму што лічыў, што яго няма»

🔹«У камеры было шмат камароў. Блашчыц штук па 10 за суткі ціснулі. За час адседкі памяняў некалькі камер. У адной хаця б неяк можна было рухацца. У другой – усё ўпрытык»

🔹«Прадузятага стаўлення з боку персаналу гэтым разам пры праверцы не было. Ужо там у ІЧУ прыязджаў нейкі супрацоўнік, запаўняў стандартную анкету і чамусьці пытаўся, як да ўсяго, што са мной адбываецца, ставяцца мае родныя. Адказаў, як ёсць – з боку родных у мяне поўная падтрымка, у нас агульныя погляды і грамадзянская пазіцыя».

Крыніца: Штодзень
⁉️Як даслаць пасылку палітзняволеным з-за мяжы, што варта ведаць пра спатканні з вязнямі і ці можа падача апеляцыі ўзмацніць прысуд — карысныя тэксты ў «Правах зняволеных»

Нагадваем, што на сайце «Вясны» ёсць спецыяльны раздзел «Правы зняволеных» — у ім шмат цікавых тэкстаў для родных зняволеных.

🔹Што варта ведаць пра спатканні з вязнямі?
🔹Што рабіць, калі лісты не даходзяць да палітвязняў?
🔹Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што адбываецца з грашыма пасля вызвалення чалавека?
🔹Ці можа падача апеляцыі ўзмацніць прысуд палітвязню? Развенчваем міф
🔹Як даслаць пасылку палітзняволеным з-за мяжы?

📍Гэтыя і шмат іншых тэкстаў у раздзеле «Правы зняволеных» (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3mC2AOg

🌿Таксама чытайце навіны, гайды і іншую карысную інфармацыю на нашым Telegram-канале «Вясна палітвязні»
🤯Беларуску аштрафавалі на 2590 рублёў за бел-чырвона-белыя навагоднія шары

Згодна з пастановай суда, суддзя Чашніцкага раённага суда аштрафавала мясцовую жыхарку, якая мае двух непаўнагадовых дзяцей, за распаўсюд «экстрэмісцкай інфармацыі» на сваёй старонцы ў «Аднакласніках», а таксама за фотаздымак «навагодніх шароў, афарбаваных у БЧБ сцяг».

Суддзя палічыла гэты фотаздымак «пікетаваннем з мэтай выказвання сваіх грамадска-палітычных, асабістых і іншых інтарэсаў, без адпаведнага дазволу адміністрацыі раённага выканаўчага камітэта».

Агулам жанчыну асудзілі да 70 базавых (2590 рублёў) з канфіскацыяй «прадмета адміністрацыйнага правапарушэння».
Audio
🎧Праваабарончая праграма «Вясна». Сумесны праект ПЦ «Вясна» і Беларускага радыё Рацыя. Падзеі мінулага тыдня

1:04 Як праходзіў Дзень палітвязняў

18:34 Як пісалі ліста салідарнасці на Дзень палітвязняў

27:56 Гісторыі з акупаванага Крыма — пераслед крымскіх татар

🌿Слухайце выпуск тут альбо праз SoundCloud
У Наваполацку сёння затрымалі 10 чалавек

Як паведамляе @pozirkonline, сярод іх вядучая выкладчыца кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў ПДУ Алена Храмцова, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі і турызму ПДУ Віктар Чараўко і супрацоўніца рэпазіторыя Лідзія Зуева.

Вядома, што Храмцову абвінавачваюць у падпісцы на тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозгу».

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Наталля Пінчук выступіла на World Expression Forum: «Вызваленне зняволеных — не тавар для гандлю»

Яна заявіла, што яе муж Алесь Бяляцкі, усе зняволеныя праваабаронцы і ўсе палітвязні ў Беларусі павінны быць вызваленыя без усялякіх умоваў.

«Любы кантакт з уладамі ў Мінску магчымы толькі пасля гэтага (і пры ўмове спынення дапамогі Расіі ў яе агрэсіі супраць Украіны). Вызваленне зняволеных — не прадмет для бясконцых перамоваў, не тавар для гандлю, а адзінае выйсце з тупіку, у які дыктатар завёў краіну і народ.

Перамовы з Лукашэнкам, за якім стаіць цень Пуціна, безвыніковыя. Таму вялікая павага тым краінам і палітыкам, якія праяўляюць прынцыповасць і не маюць ілюзій.

Належыць спадзявацца і на цьвёрдасць міжнародных арганізацыяў, якія павінны стаяць на варце дэмакратычных каштоўнасцяў і міру».

Крыніца: @radiosvaboda
Былы палітвязень Дзмітрый Абрамук пакінуў Беларусь. Цяпер ён у бяспецы

Дзмітрый цалкам адбыў тэрмін 22 красавіка і выйшаў на волю. Сёння ён пакінуў краіну.

"Я з'ехаў з Беларусі ў мэтах бяспекі. Цяпер я хачу ўз'яднацца з сям'ёй — нявестай і яе дачкой, якія таксама былі вымушаныя пакінуць краіну з-за мяне. Дарэчы, у маёй дачкі Дзень народзінаў — хочацца павіншаваць яе па магчымасці", — кажа Дзмітрый.

Першапачаткова палітвязня асудзілі да 2 гадоў «хіміі» па «справе карагодаў». Пасля яму дадалі яшчэ 1 год зняволення за «абразу Лукашэнкі»

Пакуль Абрамук адбываў пакаранне ў ПУАТ №9, ён сутыкнуўся з ціскам з боку адміністрацыі — яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА. Праз гэта яму замянілі хімію на калонію. Больш за год Дзмітрый утрымліваўся ў калоніі № 1, дзе таксама зазнаў ціск.
🤬Былога палітычнага зняволенага Елісея Кузняцова затрымалі па новай крымінальнай справе

Учора стала вядома, што ў Высокаўскім аграрным каледжы на Берасцейшчыне былі паказальна заключаныя пад варту двое навучэнцаў, падазраваных у знявазе дзяржаўных сімвалаў Беларусі (арт. 370 КК). Санкцыю на затрыманне зачытаў пракурор Камянецкага раёна ў прысутнасці навучэнцаў.

Як паведаміла Генракуратура, хлопцы нібыта ў начны час з 14 на 15 траўня, сарвалі тры дзяржаўныя сцягі, устаноўленых на фасадах установы адукацыі, гандлёвага аб'екта і аддзяленні паштовай сувязі ў Войская.

Па інфармацыі "Берасцейскай Вясны", адзін з затрыманых — 19-гадовы Елісей Кузняцоў, які нядаўна адбыў пакаранне па палітычнай крымінальнай справе. У лістападзе 2021 года яго асудзілі да 2,5 гадоў "хатняй хіміі". У красавіку 2022 года яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі ў калонію на 7,5 месяцаў. У снежні Елісей выйшаў на волю з наваполацкай калоніі № 1.
📍Сёння ў Маскве разгледзяць справу аб передачы Сафіі Сапегі ў Расію

Прэсненскі суд Масквы 24 траўня разгледзіць справу аб перадачы Сафіі Сапегі для адбыцця пакарання ў Расію. У раскладзе пазначаны артыкул — ч. 1 арт. 179 КК.

Раней паведамлялася, што суд павінен устанавіць тэрмін адбывання пакарання Сафіі на радзіме. Пасля гэтага яе перавод у іншую краіну стане тэхнічна магчымы.

Нагадаем, Сафію затрымалі 23 траўня 2021 года разам з Раманам Пратасевічам — самалёт авіякампаніі Ryanair, у якім яны ляцелі, прымусілі зрабіць пасадку ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск». Пазнея яе асудзілі да 6 гадоў калоніі, а Рамана — памілавалі.

💌Падтрымаць дзяўчыну: ПК №4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Сафія Андрэеўна Сапега
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤯У інстаграм-акаўнце Юрфака БДУ апублікавалі "пакальяльнае відэа" са студэнтам

«Юрфак БДУ парушае правы чалавека! Відэа (я адмыслова закрыла твар) на фоне плаката юрфака сведчыць пра тое, што выкладчыкі парушаюць стандарты праў чалавека. Прымус да ўдзелу ў такіх роліках парушае волю выказвання думак. Гэта простае парушэнне прэзумпцыі невінаватасці, калі чалавек змушаны ў непрацэсуальнай форме прызнацца ў здзяйсненні забароненых дзеянняў.

Такое відэа парушае права не падпадаць жорсткаму, нечалавечаму і зневажальнаму звароту ці катаванням. Я ўпэўнена, што тых, хто прымушае здымацца ў падобных відэа, можна прыцягнуць да адказнасці.

Гэта трапляе пад кваліфікацыю арт. 426 КК — злачынства супраць чалавечнасці, якое здзяйсняецца прадстаўніком дзяржавы»
, — напісала адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна.
Да журналіста Анатоля Гатоўчыца ўчора ўвечары прыходзілі міліцыянты

У Гомелі блізу 21 гадзіны вечара 23 мая ў кватэру да журналіста Анатоля Гатоўчыца прыйшлі двое міліцыянтаў. Пра гэта паведамілі суседзі. Як стала вядома, гэта былі супрацоўнікі роты патрульна-паставой службы Цэнтральнага РАУС Гомеля.

Як распавядаюць сябры журналіста, яны цікавіліся, ці падпісаны Гатоўчыц на экстрэмісцкія тэлеграм-каналы. Пры гэтым паказвалі прадпісанне начальніка аддзела РАУС Валерыя Зданевіча, дзе міліцыянерам загадвалася высвятляць, ці не здаецца кватэра ў наём.

Пачынаючы з 2020 года, гэта ўжо шосты візіт міліцыі ў кватэру да Гатоўчыца, чатыры з іх былі з вобшукам і выняткам тэлефонаў, камп’ютараў, фотаапаратаў, дыктафонаў.

Крыніца: БАЖ
⚖️Дасылайце праваабаронцам інфармацыю з судоў

«Вясна» збірае інфармацыю з «палітычных» судовых пасяджэнняў, што праходзяць па ўсёй краіне. Калі ласка, дасылайце нам аўдыё і тэкставую інфармацыю на:

Telegram: @ViasnaSOS, @Viasnainfo | Email: viasna@spring96.org

❗️Нагадваем кантакты «Вясны» на выпадак затрыманняў

Паведамляйце пра выпадкі затрыманняў нам на тэлеграм-бот @viasna_bot ці на @ViasnaSOS, @SOSViasna

❗️Чат дапамогі сваякам затрыманых ад валанцёраў «Вясны»: @help_people_belarus

🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць пастанову суда:
Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org

🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у ІЧУ або ЦІПе:
Telegram: @ViasnaDOC | Email: viasnadoc@spring96.org

🔹Распавесці пра ўмовы ўтрымання ў ізалятарах журналістам «Вясны»:
Telegram: @Viasnainfo | Email: viasna@spring96.org
😡Беларусь збіраецца дэпартаваць украінку за падпіску на «экстрэмісцкія» каналы і ўдзел у мітынгах

Разам з ёй затрымалі і яе мужа, паведамляе праўладны тг-канал. Вядома, што раней жанчыну судзілі паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне).
📚«Радыё Свабода» пачало публікаваць фрагменты з кнігі журналіста Алега Груздзіловіча пра дзевяць месяцаў за кратамі

Пра свой дзевяцімесячны турэмны досвед апавядае былы палітзняволены, журналіст Свабоды Алег Груздзіловіч у кнізе «Мае турэмныя муры». Яна выходзіць у серыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагоддзе».

«Чалавек з чырвоным тварам падымае вочы ад папер і з паўшэпту адразу пераходзіць на роў: «Што, журналіст? Радыё Свабода? Вы каго мне прывезьлі? Адвакаты і журналісты — самыя дрэнныя людзі... Ну, ты патрапіў! Ты за ўсё мне адкажаш, рыхтуйся! Ты чаго сюды прыехаў, вяртайся ў сваю Амэрыку!»

Пасьпяваю ўставіць, што я грамадзянін Беларусі і заўсёды жыў тут».


📍Фрагменты з кнігі можна пачытаць па спасылцы.
“Беларусы ў небяспецы, яны сталі ахвярамі злоўжыванняў уладаў”. Юрыст “Вясны” Павел Сапелка пракаментаваў новы даклад Маскоўскага механізма АБСЕ

У Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе 11 траўня быў прадстаўлены даклад Маскоўскага механізму аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі, які беларускія ўлады назвалі “танным шоў”. Мы спыталі юрыста ПЦ “Вясна” Паўла Сапелку пра ступень важнасці даклада, аб ролі “Вясны” у падрыхтоўцы дакумента і чым сёлетні дакумент адрозніваецца ад папярэдніх. У канцы размовы — тэкст дакладу цалкам.

"Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі працягвае пагаршацца, няма ніякіх перадумоў лічыць, што рэпрэсіі і агульны палітычны і прававы крызіс аслаблі. Сам факт запуску Маскоўскага механізму ўжо даслаў сігнал трывогі ўладам Беларусі і міжнароднай супольнасці"

Чытаць цалкам bit.ly/3qbeQcC
Наваполацкую выкладчыцу Алену Храмцову арыштавалі на 10 сутак

Раніцай 23 траўня ў Наваполацку і Полацку затрымалі вядучую выкладчыцу кафедры сусветнай літаратуры і замежных моваў ПДУ Алену Храмцову, кандыдата гістарычных навук, дацэнта кафедры гісторыі і турызму ПДУ Віктара Чараўко і супрацоўніцу рэпазітарыя Лідзію Зуеву. Супраць затрыманых сілавікі распачалі адміністрацыйныя справы.

У Храмцовай быў праведзены ператрус, канфіскавана аргтэхніка. На жанчыну склалі пратакол паводле артыкула 19.11 КаАП( распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) за падпіску на тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозга». У чым вінавацяць астатніх затрыманых, пакуль не вядома.

Сёння над Аленай адбыўся суд. Вынік — 10 сутак арышту.
❗️Палітвязня Уладзіміра Гароха перавялі на турэмны рэжым

49-гадовы жыхар Навагрудку быў затрыманы 18 жніўня 2020 года па так званай «Карэліцкай справе» — аб нібыта плануемых беспарадках у Карэлічах і Навагрудку пасля прэзідэнцкіх выбараў. У снежні 2020-га яму прысудзілі 7 гадоў калоніі. Тэрмін палітвязень адбываў у шклоўскай калоніі № 17.

28 красавіка адбыўся суд па замене Уладзіміру рэжыма. Па выніках суда яго перавялі ў магілёўскую турму. Паводле MAYDAY TEAM, палітвязня адразу па прыбыцці адправілі ў ШІЗА.

Паведамляецца, што ў шклоўскай калоніі яго шмат разоў закідвалі ў штрафны ізалятар, а таксама ўтрымлівалі ў ПКТ. Праз цяжкую працу ў яго пачаўся артроз. Акрамя гэтага, у яго сур'ёзныя праблемы з зубамі. Калі ў яго паднялася тэмпература, то лекар яму прапанаваў толькі цытрамон і актываваны вугаль.

💌Падтрымайце Уладзіміра лістамі і тэлеграмамі: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Гароху Уладзіміру Уладзіміравічу
💻Напісаць анлайн