Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.9K subscribers
21.7K photos
469 videos
79 files
19.3K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Арыштаваная выкладчыца Лінгвістычнага ўніверсітэта Наталля Жлоба

@nashaniva даведалася аб затрыманні Наталлі Жлоба — старшай выкладчыцы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, якая працавала на кафедры замежнай літаратуры факультэта англійскай мовы (ФАМ).

Арышт адбыўся ў канцы сакавіка, і з таго часу Наталля знаходзіцца ў СІЗА.

Дакладная прычына затрымання, як і нумар крымінальнага артыкула пакуль што невядомыя, але гаворка пра палітычную справу.
📍Светлагорскіх «рэйкавых партызанаў» перавялі ў калоніі

У Вярхоўным судзе 31 сакавіка разглядалі апеляцыйныя скаргі на прысуд светлагорскім «партызанам». Нагадаем, Дзмітрыя Равіча асудзілі да 22 гадоў калоніі, Дзяніса Дзікуна — да 23 гадоў, Алега Малчанава — да 21 года. У выніку тэрміны пакінулы без зменаў, а скаргі — без задавальнення.

Іх абвінавацілі ў падпале рэлейнай шафы сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання (СЦБ) на чыгуначнай станцыі «Жэрдзь-Астанкавічы» 28 лютага — на чацвёрты дзень паўнамаштабнай вайны ва Украіне. Таксама іх асудзілі за «здраду дзяржаве» і рэгістрацыю ў плане «Перамога» і сувязь з BYPOL. Працэс тры месяцы праходзіў у закрытым рэжыме.

💌Новыя адрасы:
-ПК № 9, 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, Дзікуну Дзянісу Сяргеевічу,
-ПК № 1, 211440, г. Наваполацк, вул. Технічная, 8, Малчанаву Алегу Анатольевічу,
-ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Равічу Дзмітрыю Юр’евічу
💻 Напісаць анлайн
😔На судзе і ў труне. Падкаст памяці Вітольда Ашурка — палітвязня, які памёр у калоніі

21 траўня 2021 года ў шклоўскай калоніі пры невысветленых абставінах памёр палітвязень Вітольд Ашурак. Крымінальная справа па факце яго смерці да гэтага часу не ўзбуджаная, а сітуацыя з палітычнымі зняволенымі за гэты час значна пагоршылася.

Узгадваем 28-ы выпуск падкаста «Вясна прыйдзе», які быў запісаны ў мінулым траўні да Дня Палітвязня. Ён прысвечаны Вітольду, а таксама людзям, на якіх ён паўплываў — і пры жыцці, і пасля смерці.

Прысуд у 5 год калоніі, які абурыў прысутных, і новыя рэпрэсіі, якія распачаліся з-за гэтага. Схуднелае цела ў труне (вачыма доктаркі) і самае вялікае пахаванне, якое бачыла Бярозаўка… І сілавікі, якія сачылі за Вітольдам нават пасля яго смерці.

Тэкставая версія | SoundCloud | Apple Podcasts | Google Podcasts | Spotify | Youtube | Anchor

21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі. Далучайся да акцый салідарнасці!
У калоніі памёр палітвязень Мікалай Клімовіч

Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што ў віцебскай калоніі № 3 памёр 61-гадовы палітзняволены блогер з Пінска Мікалай Клімовіч. Яго асудзілі да года калоніі за рэакцыю ў “Аднакласніках” карыкатуры на Лукашэнку. Такі прысуд вынес суддзя Пінскага раёна і г. Пінска Андрэй Бычыла па прапанове пракурора Іллі Гузарэвіча, негледзячы на тое, што Мікалай Клімовіч меў інваліднасць II групы па сэрцу. Мужчыну арыштавалі ў залі суда, бо да прысуду ён быў на волі.

Мікалая нядаўна этапавалі ў калонію, дзе ён неўзабаве памёр. Падрабязнасці высвятляюцца.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” выказвае шчырыя спачуванні сям’і і блізкім Мікалая.
❗️Палітзняволеную Вікторыю Кульшу ў зарэчанскай калоніі збіваў і душыў наглядчык

Вікторыю двойчы за год асудзілі паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Апошні раз суд прызначыў жанчыне яшчэ адзін год зняволення ў дадатак да трох з паловай гадоў калоніі.

За паўгода ў зарэчанскай калоніі Вікторыя адбыла мінімум 92 дні ў ШІЗА і паўгады ў ПКТ. Цяпер праваабаронцам стала вядома, што адзін з наглядчыкаў душыў Вікторыю логцем, стоячы ззаду, а таксама цягаў яе па камеры.

Акрамя гэтага, жанчына некалькі разоў у калоніі трымала галадоўкі на знак пратэсту супраць жудасных умоваў. Праз гэта ў яе двойчы здараўся сардэчны прыступ.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3B33ude

💌Заклікаем падтрымаць Вікторыю грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Вікторыя Аляксандраўна Кульша
💻Напісаць анлайн
🥀«Любое турэмнае знявольванне для мяне — гэта смерць»

Палітзняволены блогер і грамадскі актывіст Мікалай Клімовіч, які памёр у «Віцьбе», меў інваліднасць II групы з прычыны захворвання сардэчнай сістэмы, перанёс інсульт і складаную аперацыю на сэрцы. Негледзячы на гэта, пінскі суд прызначыў яму зняволенне. Перад прысудам блогер выказаўся, што можа памерці за кратамі. Адвакат на судзе падкрэсліваў небяспеку турэмнага тэрміну. Мікалая этапавалі ў віцебскую калонію № 3 каля двух тыдняў таму – яго везлі праз усю Беларусь. У зняволенні мужчына вытрымаў крыху больш за два месяцы.

«Любое турэмнае знявольванне для мяне — гэта смерць, таму што я павінны быць пад сталым наглядам урача, прымаць вялікую колькасць моцных лекаў. Я магу не вытрымаць нават месяца».

«Вясна» распавядае пра пераслед Мікалая 👉 bit.ly/3nxMSXU
💌Беларусы Масквы працягваюць збірацца кожны тыдзень і пісаць беларускім палітвязням

Гэтым разам віншаванні з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі павінны атрымаць Шарабайка Аляксандр, Тарасевіч Міхаіл, Таран Наталля, Веташкін Глеб, Папакуль Яўген, Церашкевіч Юрый, Мацяюк Аляксандр, Хромава Яна, Беражнова Ларыса, Юртаеў Дзмітрый, Брэль Арцём, Русецкі Аляксей.

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
Сілавікі затрымалі хлопца за татуіроўкі з Пагоняй і гербам Украіны

«Пакаяльнае відэа» з ім з'явілася ў праўладным тэлеграм-канале. Затрыманы кажа, што набіў Пагоню ў 2021 годзе «на знак пратэснай дзейнасці», Трызуб – у 2022 годзе, каб патрымаць Украіну.

UPD. Затрыманы — 22-гадовы Абразцоў Уладзіслаў
📍Палітзняволеная Ларыса Кузьменка выйшла на волю

Ларыса Кузьменка — жыхарка Гомеля, асуджаная да двух гадоў калоніі за «гвалт ці пагрозу гвалту супрацоўнікам АУС». Нібыта жанчына падчас нядзельнага Маршу ў Гомелі ў «грубай фізічнай сілай узяла сілавіка за руку, тым самым зрушыла яго з месца і не дазволіла яму працаваць». У Ларысы дыягнаставанае дэпрэсіўнае расстройства з сіндромам клаўстрафобіі.

Тэрмін жанчына адбывала ў гомельскай калоніі № 4, адкуль нядаўна выйшла, цалкам адбыўшы тэрмін. У зняволенні яна адбыла амаль 1 год і 8 месяцаў.

Крыніца: "Гомельская Вясна"
❗️Палітзняволенага Уладзіміра Булаўскага абвінавачваюць у «неаднаразовым парушэнні парадку масавых мерапрыемстваў»

Віцебскага арт-менеджэра і музыку пачунуць судзіць 15 траўня ў судзе Першамайскага раёна Віцебска. Справу будзе разглядаць суддзя Міхаіл Юрчанка. Стала вядома, што Булаўскага абвінавачваюць паводле арт. 342-2 КК (неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).

Паводле заканадаўства, узбудзіць крымінальную справу супраць чалавека па арт. 342-2 КК могуць, калі яго двойчы за год асудзілі паводле арт. 24.23 КаАП "несанкцыянавае пікетаванне", а потым цягам года зноў затрымалі за "пікет".

Нядаўна ў палітвязня памёр бацька, але развітацца з ім сына не адпусцілі. Уладзіміру блакуюць ліставанне і ён амаль не атрымлівае вестачкі з волі.

💌Падтрымайце Уладзіміра пасылкай, лістом, грашовым пераводам ці тэлеграмай: СІЗА-2, Гагарына 2, 210026, Віцебск, Уладзімір Булаўскі
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🎥Фільм «Беларусь 23.34» пра падзеі жніўня 2020 года і людзей, якія трапілі ў пекла Акрэсціна, можна паглядзець анлайн

Фільм да 15 траўня даступны ў анлайн-праграме «Артдокфэсту». Стужку можна паглядзець па падпісцы ў любой краіне свету акрамя Беларусі на сайце фестывалю дакументальнага кіно.

Твары герояў фільму схаваныя ў мэтах бяспекі, па гэтай жа прычыне фільм недасяжны ў нашай краіне.

Паглядзець фільм можна па спасылцы
❗️Палітзняволенага бацьку шасцярых дзяцей будуць судзіць па новай крымінальнай справе

38-гадовы Дзмітрый Лазар быў затрыманы 11 лістапада 2022 года. Мужчына мае шэсць дзяцей, з якіх тры непаўнагадовыя.

У судзе Маладзечанскага раёна 2 сакавіка яго асудзілі паводле арт. 391 (Абраза суддзі або народнага засядацеля), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 ат. 368 (Абраза Лукашэнкі) КК. Суд прызначыў Дзмітрыю 2,5 гады калоніі і штраф памерам 100 базавых велічыняў (3700 рублёў).

Стала вядома, што 10 траўня ў Ваўкавыску адбудзецца чарговы суд над палітвязнем. Гэтым разам яго абвінавачваюць паводле арт. 391 КК (абраза суддзі). Справу будзе разглядаць суддзя Мікалай Талашка.

💌Падтрымайце палітвязня лістамі салідарнасці і тэлеграмамі: ІЧУ Ваўкавыскага РАУС. 231900, Гродзенская вобл., г. Ваўкавыск, вул. Савецкая, 46, Дзмітрыю Уладзіміравічу Лазару
💻 Напісаць анлайн
🎉Майстэрня паштовак салідарнасці сёння адзначае свой Дзень народзінаў

Ініцыятыва была створана роўна 3 гады таму і дагэтуль дапамагае даслаць паштоўку любому палітвязню праз адмысловую гугл-форму. Кожная паштоўка і ліст перапісваецца валанцёрамі ад рукі, а потым адпраўляецца да вязня за краты.

Таксама Майстэрня ладзіць шматлікія афлайн-сустрэчы, падчас якіх можна напісаць ліст палітвязню. За анонсамі такіх сустрэч можна сачыць на Instagram-старонцы праекта.

🎧Майстэрня паштовак салідарнасці. Гісторыя стварэння і рэакцыя былых палітвязняў — у падкасце «Вясна прыйдзе»

💵Падтрымаць ініцыятыву «Майстэрня паштовак салідарнасці» на BySol
Спачуванні ў сувязі са смерцю палітвязня Мікалая Клімовіча выказала генеральная сакратарка Савета Еўропы

«Я шкадую пра смерць у турме беларускага блогера Мікалая Клімовіча, мае думкі з яго сям'ёй і сябрамі», — напісала генеральны сакратар Савета Еўропы Марыя Пейчыновіч-Бурыч.

🔹У калоніі памёр палітвязень Мікалай Клімовіч. Яго асудзілі да зняволення, негледзячы на захворванне сэрца
🎉Павіншуйце палітзняволенага бубнача гурта Tor Band з Днём народзінаў

Яўген Бурло — бубнач гурта "Тор-бэнд" з Рагачова. Яўгена разам з Дзмітрыем Галавачом і Андрэем Ярэмчыкам затрымалі 28 кастрычніка 2022 года.
Спачатку ім некалькі разоў запар прызначалі 15 сутак арышту за ўдзел у здымках кліпаў, а затым перавялі ў СІЗА. Падчас знаходжання музыкаў у зняволенні, гурт быў прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем".

У чым абвінавачваюць удзельнікаў гурта — невядома.

Заўтра, 9 траўня, Яўген адзначыць 32-годдзе за кратамі.

💌Заклікаем павіншаваць музыку пасылкамі, грашовымі пераводамі, тэлеграмамі і лістамі: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Яўген Валер'евіч Бурло
💻Напісаць анлайн
📝Еўрапейскі Саюз выступіў з заявай у сувязі са смерцю палітзняволенага Мікалая Клімовіча

«На жаль, ён толькі адзін са шматлікіх беларусаў, якія, нягледзячы на сур'ёзныя праблемы са здароўем, знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі, не маючы доступу да лекаў і медыцынскай дапамогі.

Смерць Мікалая — яшчэ адзін доказ поўнага грэбавання рэжымам жыццём і правамі людзей. Гэта таксама дэманструе відавочнае ігнараванне абавязацельстваў Беларусі па міжнародным праве і заклікаў міжнароднай супольнасці спыніць бессэнсоўныя рэпрэсіі.

ЕС зноў заяўляе аб сваім патрабаванні неадкладнага доступу да былога кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі, які, як паведамляецца, быў шпіталізаваны пасля жорсткага абыходжання ў турме. ЕС таксама зноў заклікае правесці расследаванне прычын і абставінаў смерці палітвязня Вітольда Ашурка.

ЕС зноў заяўляе аб сваім патрабаванні неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў».

🔹У калоніі памёр палітвязень Мікалай Клімовіч. Яго асудзілі да зняволення, негледзячы на захворванне сэрца
Адкрыты збор на пахаванне палітвязня Мікалая Клімовіча

Нагадаем, у віцебскай калоніі памёр цяжка хворы палітвязень Мікалай Клімовіч. Нягледзячы на ​​тое, што суддзя і пракурор былі ў курсе цяжкіх захворванняў Мікалая, ураджэнца Пінска адправілі за краты. У калоніі ён пражыў толькі некалькі тыдняў.

Фонд BYSOL аб'яўляе збор на пахаванне Мікалая і заклікае ўшанаваць памяць ахвяры рэжыму.

Падтрымаць збор можна па спасылцы
👨‍🏭Актывісты ладзяць кампанію «Прафсаюзная дзейнасць — не экстрэмізм»

19 красавіка споўніўся год з дня масавых арыштаў лідараў беларускіх незалежных прафсаюзаў.

Мэтай кампаніі з'яўляецца прыцягненне ўвагі міжнароднай супольнасці да праблем, звязаных з правамі прафсаюзаў у Беларусі, і садзейнічае іх вырашэнню.

Арганізатарам кампаніі выступае Асацыяцыя «Салідарнасць», якая аказвае падтрымку прафсаюзным актывістам, а пачатак кампаніі прымеркаваны да гадавіны прафсаюзных пагромаў, учыненых рэжымам Лукашэнкі ў 2022 годзе.

Далучыцца да кампаніі і пакінуць подпіс пад патрабаваннямі актывістаў можна па спасылцы 👉 bit.ly/3VEeO93