У Дзяржынску затрымалі мужчыну са сцягам СССР
Гэта адбылося на вуліцы Ленінскай, мужчыну затрымлівалі міліцыянты з мігалкамі, паведамляе @koidanava.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
❗️Палітвязня Максіма Матырку будуць судзіць за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі"
«Назад шляху ўжо няма», — сказаў пасля затрымання і збіцця 13 жніўня 2020 года Максім Матырка. За апошні год яго асудзілі ўжо двойчы — па «народным» артыкуле 342 і артыкуле 218 Крымінальнага кодэксу. Палітвязня абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту і ў падпале машыны. Канчаткова Максіму прызначылі 9 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываць тэрмін яго накіравалі ў ваўкавыскую калонію № 11.
Стала вядома, што 12 траўня ў Ваўкавыскім судзе будзе разглядацца справа супраць палітвязня паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Працэс будзе весці суддзя Мікалай Сяргейка.
Распавядаем гісторыю пераследу Максіма і што вядома пра яго суд
💌Падтрымаць палітвязня: ИК № 11. 231900, г. Волковыск, ул. Рокоссовского, 118, Максім Міхайлавіч Матырка
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

😔У палітзняволенага Мікалая Казлова памерла маці
Мікалая не адпусцілі з калоніі на пахаванне.
Мікалай — беларускі палітык, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі. 6 жніўня 2021 года яго асудзілі на 3 месяца арышту за разгалошванне дадзеных следства па справе Каардынацыйнай рады.
27 ліпеня 2022 года яго зноў затрымалі разам з іншымі сябрамі АГП. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў «Маршы новай Беларусі» ў Мінску ў 2020 годзе (арт. 342 КК). 3 лістапада Мікалаю прысудзілі 2,5 гады калоніі. На судзе ён выступіў з моцным апошнім словам.
💌Падтрымайце Мікалая: ПК № 15. 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Мікалай Георгіевіч Казлоў
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

⁉️21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі. Чаму 21 траўня важны дзень для нашай краіны?
Праваабаронцы абралі дату Дня салідарнасці з палітзняволенымі ў Беларусі невыпадкова. 21 траўня — гадавіна смерці ў калоніі палітвязня Вітольда Ашурка.
Вітольд — вядомы актывіст з Бярозаўкі, якога ў закрытым рэжыме асудзілі да пяці гадоў зняволення за падзеі 2020 года. Адбываць тэрмін яго накіравалі ў шклоўскую калонію. 21 траўня 2021 года, на 244-ы дзень свайго зняволення, палітвязень Вітольд Ашурак раптоўна памёр у шклоўскай калоніі. Афіцыйная прычына — спыненне сэрца, хоць, паводле сваякоў, да зняволення на здароўе мужчына не скардзіўся. Крымінальнай справы па факце ягонай смерці да гэтага часу няма.
«Вясна» заклікае выказаць салідарнасць з палітвязнямі, прыцягнуць увагу грамадства да іх праблемаў і ў чарговы раз запатрабаваць ад уладаў іх вызвалення.
✊21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі. Далучайся да акцый салідарнасці!

Forwarded from "Вясна" назірае
Замест туалета — вядро. Арыштанты распавялі пра ўмовы ў ІЧУ на Віцебшчыне
Праваабаронцам "Вясны" вядома, што ў красавіку па ўсёй Віцебшчыне адбыліся дзясяткі палітычных затрыманняў, у іх ліку — завадчане. Іх судзілі за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў", "незаконнае пікетаванне" і прызначалі адміністрацыйныя арышты.
У ІЧУ Чашнікаў палітычным арыштантам не дазвалялі нічога: ні ручнікі, ні мыла, ні шчотку, ні зубную пасту, не туалетную паперу (яе трэба было прасіць). У адной з камер не было вады і туалета, замест яго стаяла вядро.
У адным з віцебскіх ІЧУ палітычных змяшчалі ў камеры да людзей, хворых на педыкулёз (вашывасць). Душ трэба было выпрошваць — маглі звадзіць адзін раз на тыдзень.

Audio
🎧Праваабарончая праграма «Вясна». Сумесны праект ПЦ «Вясна» і Беларускага радыё Рацыя
1:18 Палітзняволеных праваабаронцаў «Вясны» этапавалі ў калоніі. Як выглядае этап і што далей?
10:14 Сітуацыя з правамі чалавека ў Белаарусі за красавік 2023
14:34 Сусветны дзень свабоды друку і 33 беларускія журналісты ў няволі
23:58 Пачалі пісаць з сярэдзіны 2000-х: дзве асабістыя гісторыі ліставання з палітвязнямі
🌿Слухайце выпуск тут альбо праз SoundCloud

У Брэсце асудзілі айцішніка за абразу Аляксандра Лукашэнкі
У Маскоўскім судзе Брэста вынесены прысуд па крымінальнай справе 37-гадовага ІТ–спецыяліста Аляксандра Заноўскага. Мужчыну абвінавацілі ў публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 КК.
Заноўскаму прад'явілі тое, што ён напісаў два каментары пад публікацыямі тэлеграм-канала «Беларусь галаўнога мозгу». Адно паведамленне было напісана 24 лютага 2022 года пад навіной, што з тэрыторыі Беларусі ва Украіну заходзілі расейскія войскі. Паведамленне гучала наступным чынам: «Прусак пуцінскім шнырам стаў ужо)))».
Другі каментар быў апублікаваны 7 красавіка 2022 года (калі Украіна і Расея вялі перамовы аб перамір'і) пад навіной з цытатай Лукашэнкі аб тым, што «не можа быць перамоваў без удзелу Беларусі». Заноўскі, паводле абвінавачання, напісаў: «Ды ён ужо не вырашае нічога. Шаўка пуцінская».
У выніку, суддзя Іна Клышпач прызначыла Аляксандру 1,5 года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Чытаць па спасылцы

Заўтра агучаць прысуд заснавальніку Symbal.bу
З 20 лютага Мінскі гарадскі суд разглядае справу супраць палітзняволенага заснавальніка крамы Symbal.bу і культурніцкага мэнэджэра Паўла Белавуса. Яго абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за «здраду дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК).
У абвінавачванні гаворыцца, што Павел «распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму», вёў «антыдзяржаўную дзейнасць», «стымуляваў варожасць суайчыннікаў у дачыненні да Радзімы». За кратамі палітвязень утрымліваецца з лістапада 2021 года.
Заўтра, 11 траўня, у 14:30 суддзя Жанна Брысіна агучыць прысуд Паўлу. Які тэрмін палітвязню запрасіла абвінавачванне — невядома, бо суд праходзіць у закрытым рэжыме. Яму пагражае ад 7 да 15 гадоў зняволення.
🔹«Распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму». У Мінску судзяць заснавальніка Symbal.bу Паўла Белавуса
💌Падтрымайце Паўла: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Павел Мікалаевіч Белавус

⚖️У Мінску пачынаюць судзіць інкасатара Яна Папковіча
Ян — былы інкасатар «Белгазпрамбанка» і экс-спецназавец. Ён звольніўся і збіраўся разам з жонкай і братам Алесем 3 верасня 2022 года з'язджаць у Польшчу, але напярэдадні, 2 верасня 2022 года, быў затрыманы групай Альфа. Падчас затрымання Яна моцна збілі, таксама стрэлам паранілі ягонага сабаку.
Яго паказвалі ў некалькіх сюжэтах БТ, дзе прадстаўлялі яго наймітам, які збіраўся ехаць на вайну ва Украіну. Яна абвінавачваюць паводле арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч.1 арт.13 і ч.1 арт.361-3 КК (Падрыхтоўка да ўдзелу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні).
Суд над палітвязнем распачынаецца сёння, 10 траўня. Справу разглядае суддзя Мінгарсуда Вера Галаўкова.
💌Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Ян Валер'евіч Папковіч
💻Напісаць анлайн

У Гомелі заўтра пачнуць судзіць журналіста-фрылансера і краязнаўцу Яўгена Меркіса
Яўгена абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), а таксама ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні).
Нядаўна стала вядома, што ён правёў чацвёра сутак у карцары СІЗА-3. Палітвязня пакаралі жорсткімі ўмовамі ўтрымання за тое, што «не пагаліўся».
Суд над палітвязнем распачнецца 11 траўня ў Гомельскім абласным судзе. Справу ў закрытым рэжыме будзе разглядаць суддзя Аляксей Хлышчанкоў.
Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/42oIo4L
💌Падтрымайце палітвязня грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Яўген Аляксандравіч Меркіс
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Яўгена абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), а таксама ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні).
Нядаўна стала вядома, што ён правёў чацвёра сутак у карцары СІЗА-3. Палітвязня пакаралі жорсткімі ўмовамі ўтрымання за тое, што «не пагаліўся».
Суд над палітвязнем распачнецца 11 траўня ў Гомельскім абласным судзе. Справу ў закрытым рэжыме будзе разглядаць суддзя Аляксей Хлышчанкоў.
Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/42oIo4L
💌Падтрымайце палітвязня грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Яўген Аляксандравіч Меркіс
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
😡Ад палітзняволенага анархіста Дзмітрыя Дубоўскага ўжо 2 месяцы няма вестак
У судзе Заводскага раёна Мінска 25 лістапада Дзмітрыя асудзілі да 5 гадоў калоніі. Паколькі раней Дубоўскага ўжо асудзілі да 18 гадоў калоніі, шляхам частковага складання пакаранняў, канчаткова яго асудзілі да 20 гадоў калоніі. Дзмітрыя абвінавачвалі паводле падзей у Мінску і Салігорску ў 2009 і 2010 гадах. 25 лютага палітвязень пачаў адбываць тэрмін у папраўчай калоніі № 3.
Родныя палітвязня пішуць у сацсетках, што 2 месяцы не атрымліваюць лістоў ад яго:
"Многие спрашивают, как Дима. Я не знаю. Сегодня ровно 2 месяца, как нет писем от него. Весну он явно не встретил. Это не 10 суток и даже не 30. Два месяца, когда не знаешь ничего".
💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Дзмітрый Мікалаевіч Дубоўскі

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
У Докшыцах наўпрост на ўроку затрымалі настаўніцу пачатковых класаў Марыну Корда Пра гэта паведамляе актывіст Кастусь Шыталь. Паведамляецца, што жанчыну затрымалі з-за «лайкаў» у інтэрнэце.
Стала вядома, што пазней быў затрыманы і муж настаўніцы Марыны Корда — Вікенцій Корда
Мужчына раней працаваў настаўнікам фізкультуры ў той жа школе, дзе і жонка, піша «Віцебская Вясна».
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3pp7HFo
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Мужчына раней працаваў настаўнікам фізкультуры ў той жа школе, дзе і жонка, піша «Віцебская Вясна».
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3pp7HFo
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Дзяржаўнае ТБ паказала анонс расследавання тэрактаў, якія нібыта павінны былі адбыцца ў Беларусі 9 траўня
Мяркуючы па відэа, затрыманыя як мінімум трое чалавек.
Калі вам вядомыя людзі на фотаздымку, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo ці @viasna_bot
Мяркуючы па відэа, затрыманыя як мінімум трое чалавек.
Калі вам вядомыя людзі на фотаздымку, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo ці @viasna_bot
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
📍У Мінску працягваецца суд над палітзняволенай Янай Пінчук. Падтрымайце яе!
Суд над Янай распачаўся 10 красавіка ў Мінгарсудзе. Дзяўчыну ў жніўні 2022-га этапавалі з Расіі ў Беларусь, нягледзячы на забарону экстрадыцыі Камітэта па правах чалавека ААН. Цяпер яе абвінавачваюць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку — у "стварэнні або кіраўніцтве тэрарыстычнай арганізацыяй". Справу разглядаюць у закрытым рэжыме, сёння адбываецца 10-ае пасяджэнне.
Паводле матэрыялаў следства, "Пінчук больш за год займалася дыскрэдытацыяй афіцыйнай улады ў інтэрнэце і заклікамі да ўдзелу ў масавых акцыях пратэсту". Таксама паведамляецца, што Яна праходзіць па тром эпізодам, у тым ліку "прычыненне шкоды нацыянальнай бяспекі і кіраўніцтва незаконным фармаваннем".
Вядома, што ад 3 траўня па справе змянілася суддзя. Цяпер працэс вядзе Любоў Сімахіна.
💌Падтрымайце дзяўчыну грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
💻 Напісаць анлайн

📝Патрабуем правядзення расследавання па факце смерці Мікалая Клімовіча і адсутнасці належнай медычнай дапамогі ў калоніях
Беларускія праваабарончыя арганізацыі выступілі з сумеснай заявай у сувязі з чарговай смерцю палітычнага зняволенага ў Беларусі.
«Патрабуем ад супрацоўнікаў пенітэнцыярных устаноў, іншых дзяржаўных устаноў, якія ажыццяўляюць вымушаную ізаляцыю, і іх кіраўніцтва выконвання Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і яе міжнародных абавязацельстваў па забеспячэнні аховы жыцця і здароўя асобаў, якія пазбаўлены волі і знаходзяцца ў ізаляцыю».
Заява цалкам 👉 bit.ly/3HXW7ri

📍Палітвязень Аляксандр Іваноў выйшаў на волю
Аляксандр Іваноў быў затрыманы 23 лістапада 2021 года ў межах крымінальнай справы, заведзенай па двух артыкулах: арт. 339 КК (Хуліганства) і арт. 342 КК (Групавыя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак). 7 ліпеня 2022 года Аляксандра асудзілі да 1 года і 8 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 19 жніўня 2022 года Аляксандра этапавалі ў бабруйскую калонію № 2.
Вядома, што адміністрацыя калоніі змясціла Аляксандра ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу) наўпрост да заканчэння тэрміну палітвязня.
8 траўня Аляксандр выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

⚡️22 траўня пачнецца суд над Эдуардам Бабарыкам — ён знаходзіцца пад вартай амаль 3 гады
Крымінальную справу будзе разглядаць Мінскі абласны суд у выязным судовым пасяджэнні ў памяшканні суда Мінскага раёна. Першае судовае паседжанне адбудзецца 22 траўня.
Эдуарда абвінавачваюць па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, дапамозе ў арганізацыі масавых беспарадкаў і распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы.
💌Падтрымаць палітвязня: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Эдуард Віктаравіч Бабарыка
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

Дзяржаўнае ТБ паказала анонс расследавання тэрактаў, якія нібыта павінны былі адбыцца ў Беларусі 9 траўня Мяркуючы па відэа, затрыманыя як мінімум трое чалавек. Калі вам вядомыя людзі на фотаздымку, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo ці @viasna_bot
Дзяржаўнае ТБ распавяло, што ўсім затрыманым па справе меркаваных тэрактаў на 9 траўня няма 30 гадоў
Гэта 23-гадовы Валеры, 24-гадовая Ганна і 29-гадовыя Андрэй і Вікторыя. Паводле прапагандыстаў, маладзёнам можа пагражаць смяротнае пакаранне.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Гэта 23-гадовы Валеры, 24-гадовая Ганна і 29-гадовыя Андрэй і Вікторыя. Паводле прапагандыстаў, маладзёнам можа пагражаць смяротнае пакаранне.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
‼️У палітвязня Яўгена Бурло ў зняволенні здарыўся рэцыдыў анкалогіі
Па інфармацыі "Гомельскай Вясны", за кратамі ў Яўгена абвастрылася анкалагічнае захворванне, на якое мужчына пакутаваў яшчэ да затрымання. На волі хваробу ўдавалася лекаваць, а ў СІЗА яна пачала прагрэсаваць.
Знаёмыя Яўгена распавялі, што сваякі падітвязня звярталіся да кіраўніцтва СІЗА, каб палітзняволены мог атрымаць належнае лячэнне, але там адмовілі.
Яўген — бубнач гурта "Тор-бэнд" з Рагачова. Яўгена разам з Дзмітрыем Галавачом і Андрэем Ярэмчыкам затрымалі 28 кастрычніка 2022 года. У чым абвінавачваюць удзельнікаў гурта — невядома.
«Я, напэўна, проста памру тут»: хто з палітзняволеных знаходзіцца ў асаблівай рызыцы за кратамі
💌Заклікаем падтрымаць музыку пасылкамі, грашовымі пераводамі, тэлеграмамі і лістамі: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Яўген Валер'евіч Бурло