Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.9K subscribers
21.6K photos
467 videos
78 files
19.2K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
🇺🇳«Абарона права на жыццё». Спецдакладчыкі ААН звярнуліся да ўладаў Беларусі

Спецдакладчык па пытанні аб стане ў галіне правоў чалавека ў Беларусі і Спецдакладчык па пытанні аб пазасудовых пакараннях, пакараннях без належнага судовага разбору ці адвольных пакараннях у рамках спецыяльных працэдур АНН звярнуліся да ўладаў Беларусі ў сувязі з папраўкамі ў Крымінальны кодэкс, якія пашыраюць прымяненне смяротнага пакарання ў Беларусі.

«Просім растлумачыць, як абноўлены Крымінальны кодэкс, асабліва ў частцы, якая тычыцца смяротнага пакарання за злачынствы дзяржаўнай здрады, будзе сумяшчальны з міжнароднымі абавязацельствамі Беларусі ў галіне правоў чалавека, асабліва ў дачыненні да абароны права на жыццё, заяўленага ў Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах».

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3ZoidJh

👀
Актуальную інфармацыю пра стан смяротнага пакарання ў Беларусі можна адсочваць у Telegram-канале «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі»
🎉Павіншуйце палітвязня Віктара Барушку з Днём народзінаў

Віктар — прадпрымальнік, які пасля затрымання 12 дзён правёў у рэанімацыі БХМД і на судзе заявіў пра збіццё. Барушку абвінавацілі у нападзе на супрацоўніка АМАПу і прычыненні яму цяжкіх цялесных пашкоджанняў (п. 5 ч. 2 арт. 147 КК). Сваю віну Віктар Барушка не прызнаў. Яму прысудзілі 5 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненнага рэжыму.

Улетку 2021 Віктара судзілі паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы) на тэрыторыі магілёўскай ПК-15, дзе ён на той момант адбываў тэрмін. У выніку яму прысудзілі яшчэ два гады зняволення.

30 сакавіка Віктар адзначыць 35-годдзе ў зняволенні.

💌Павіншуйце палітвязня са святам: ПК № 9. 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, Віктар Яўгеньевіч Барушка
💻 Напісаць анлайн
Сыну Анатоля Лябедзькі Арцёму прызначылі 15 сутак адміністрацыйнага арышту

Пра гэта палітык паведаміў @radiosvaboda.

Паводле яго, Арцёма асудзілі за тое, што ён нібыта «стаяў ля міліцыі і нецэнзурна лаяўся».
Былога следчага Мікіту Старажэнку ўнеслі ў «тэрарыстычны спіс»

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы яшчэ чатырох чалавек.

Сярод іх Алег Ермакоў, Мікіта Старажэнка, Аляксандр Пугач і Яўген Каваленка.

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1038 чалавек, з іх 290 — беларусы (адзначым, што ў спісе КДБ 1045 пазіцый, аднак 7 чалавек з яго былі выдаленыя раней)

⁉️«І цяпер я бел-чырвона-белы тэрарыст». Адказваем на пытанні пра «спіс тэрарыстаў»
💔800 дзён за кратамі знаходзіцца праваабаронца Леанід Судаленка

Праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка быў затрыманы 18 студзеня 2021 года. Пазней суддзя Сяргей Салоўскі асудзіў Леаніда да 3 гадоў калоніі агульнага рэжыму. У студзені мінулага году праваабаронца быў этапаваны ў папраўчую калонію №3.

💌Падтрымаць Леаніда: ПК №3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Леанід Леанідавіч Судаленка
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як падтрымаць зняволеных праваабаронцаў «Вясны»
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
💡Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

Амаль штодзённа па ўсёй Беларусі працягваюцца затрыманні беларусаў па крымінальных справах. За кратамі знаходзяцца тысячы чалавек, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы.

Таму нагадваем вам пра практычны дапаможнік па перадачах у СІЗА і калоніі, які спросціць збор пасылак і перадач. Што класці ў перадачы, як іх перадаваць, якія лайфхакі ёсць – у актуальным дапаможніку ад "Вясны".

⁉️Адказваем на пытанні:

🔹Якія перадачы бываюць?

🔹Чым адрозніваюцца пасылка і перадача?

🔹Як перадаць чалавеку перадачу і пасылку ў месца зняволення?

🔹Як і якую тэхніку можна перадаваць ў СІЗА?

🔹Колькі перадач можна перадаць для асуджаных у калонію?

🔹Што можна і нельга перадаваць у перадачах?

🔹Што рабіць, калі чалавек знаходзіцца ў карцары, ШІЗА або ПКТ?
На польска-беларускай мяжы сілавікі затрымалі кіроўцаў міжнароднага аўтобуса

Праваабаронцы атрымалі інфармацыю, што сёння ўначы на беларускай мяжы былі затрыманыя кіроўцы міжнароднага аўтобуса, які ехаў з Польшчы ў Беларусь. Гаворка ідзе пра аўтобус кампаніі PKS Gdańsk — яна выконвае рэйсы па маршруце Гданьск-Мінск і Познань-Мінск.

Затрыманыя кіроўцы — беларусы. Паведамляецца, што пасля затрымання пасажыры аўтобуса некалькі гадзін чакалі, пакуль да іх з Мінску прыедзе новы аўтобус.

Прычыны затрымання невядомыя.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
За ўдзел у пратэстах у Мінску затрымалі доктарку і яе мужа

Пару Солтанаў затрымалі днямі. Галіна — 34-гадовы стаматолаг з Мінска. Жанчына працуе ў прыватнай стаматалагічнай клініцы, і на сайтах пра яе адгукаюцца выключна станоўча. У відэа ГУБАЗіКа яна распавядае, што ўдзельнічала ў маршы разам з мужам.

Муж Галіны — 35-гадовы мінчук Уладзімір Солтан. Ён займаецца вытворчасцю мэблі, мае ўласнае ІП. Яму закідаюць тое, што ён нібыта адміністраваў дваравы чат і таксама выходзіў на пратэсты. Ці заведзена супраць сям'і крымінальная справа — невядома.

Крыніца: Наша Ніва
Жыхар Барысаўскага раёну сарваў чатыры дзяржаўныя сцягі — яго будуць судзіць

Паводле звестак следства, ноччу 20 сакавіка малады чалавек сарваў чатыры чырвона-зялёныя сцягі ў аграгарадку Лошніца. Ён пашкодзіў палатно сцягоў і разламаў дрэўка.

Мужчыну затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Пры вывучэнні яго асобы ўстаноўлена, што ён грамадзянін замежнай дзяржавы, які мае від на жыхарства Рэспублікі Беларусь. Следчым малады чалавек растлумачыў, што напярэдадні пасварыўся з бацькамі, і сваю злосць вырашыў спагнаць на сцягах.

Дзеянні маладога чалавека кваліфікаваны па арт. 370 КК (здзек з дзяржаўных сімвалаў), ён знаходзіцца пад вартай.
❗️«Мораць голадам і холадам». Новыя сведчанні пра катаванні і акалічнасці смерці Вітольда Ашурка ў ПК-17

Папраўчая калонія № 17 у Шклове лічыцца адным з самых жорсткіх месцаў пазбаўлення волі ў Беларусі. Цяпер там утрымліваецца мінімум 78 палітзняволеных. Гэта калонія вядомая тым, што ў 2021 годзе там памёр 50-гадовы палітзняволены актывіст Вітольд Ашурак. Крымінальная справа па факце яго смерці дагэтуль не ўзбуджана.

Адзін з былых зняволеных на ўмовах ананімнасці распавёў «Вясне» пра катаванні і здзекі над зняволенымі па палітычных матывах, абставіны смерці Вітольда Ашурка і ціск на Паўла Севярынца.

«Супрацоўнікі ўвесь час адпускаюць жартачкі, што палітзняволеныя — "заходнія шлюхі, геі, прастытуткі". Іх вядуць, каб намазаць зялёнкай лоб і паставіць да сценкі. І шматлікае іншае... Мне цяжка ўсё ўспамінаць».

Чытаць па спасылцы 👉
bit.ly/3ZqbheL
Разгляд апеляцыйнага пратэсту на прысуд па справе «Вясны» адбудзецца 21 красавіка ў Мінскім гарадскім судзе

Разглядаць пратэст будзе суддзя Святлана Бандарэнка.

Нагадаем, пракурор прынёс апеляцыйны пратэст на прысуд суда Ленінскага раёна Мінска ад 3 сакавіка, якім тром палітзняволеным праваабаронцам «Вясны» прызначаныя жорсткія тэрміны ад 7 да 10 гадоў калоніі.

🔹Пракурор падаў апеляцыйны пратэст на прысуд па «справе Вясны»
Сёння прайшлі ператрусы ў рэпэтэцыйным цэнтры «100 балаў» у Мінску і рэгіянальных філіялах

Як стала вядома @radiosvaboda, забралі новую дырэктарку цэнтру Тацяну Карней. Прычына не вядомая.

Вядомы рэпэтытар, суўладальнік цэнтру «100 балаў» Яўген Лівянт, яго жонка Юлія, старэйшая дачка Ганна, зяць Мікіта Драздоў і суўладальнік цэнтру Аляксей Іваноў знаходзяцца за кратамі, іх вінавацяць паводле «народнага» арт. 342 КК.
Святлана Ціханоўская і Наталля Пінчук выступілі на Другім саміце за дэмакратыю, які праходзіць пад патранатам Байдэна

На міжнародным форуме выказаліся прадстаўніцы Беларусі — апазыцыйная палітык Святлана Ціханоўская і жонка нобелеўскага ляўрэата і праваабаронцы Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук, якія выступілі па чарзе ў онлайн-фармаце.

«Самы цяжкі ўрок, які мы засвоілі за гэтыя гады, — гэта тое, што свабода ніколі не даецца бясплатна, яна прыходзіць з патрабаваннямі. І незалежнасць таксама не гарантаваная назаўжды.

Гэтыя каштоўнасьці патрабуюць мужнасці, адказнасці і самаахвярнасці. Ім патрэбны людзі, гатовыя ставіць інтарэсы іншых на першае месца».

Чытаць па спасылцы
У праваабаронцы Насты Лойкі за кратамі абвастрыліся праблемы са здароўем

Пра гэта паведамляе @radiosvaboda.

Вядома, што Лойка за кратамі пакутуе ад праблемаў са страўнікам. Яна веганка і таму не можа есці тое, чым кормяць на «Валадарцы». Даводзіцца харчавацца толькі тым, што атрымлівае з волі праз перадачы і што можна набыць у турэмнай краме. Забяспечыць паўнавартаснае харчаванне не ўдаецца.

Таксама Насце трэба палячыць зубы, аднак і тут узнікла праблема. Стаматолага, якога для яе знайшлі блізкія, у турму не прапусціў СК.

💌Падтрымаць Насту: СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Анастасія Юр'еўна Лойка
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
❗️«Казалі, што Вітольда выводзілі ў прагулачны дворык і білі па нагах і тулаву» — былы зняволены ПК-17 распавёў абставіны смерці Вітольда Ашурка

🔹«Ён заўсёды смела размаўляў са зняволенымі, з канвоем і супрацоўнікамі. Але яго прэсавалі ў поўным аб'ёме: ірвалі лісты, рэзалі рэчы, ламалі цыгарэты, абзывалі заходнім клоўнам, кожны дзень яго вадзілі на пакаранне»;

🔹«У той дзень прыехала хуткая дапамога, і праз дзве гадзіны чорная газель з шторамі. Вязні казалі, што Вітольда выводзілі ў прагулачны дворык і білі па нагах і тулаву, каб ён не мог сядзець і хадзіць у туалет»;

🔹«На тым відэа, якое ўсім паказвалі, бачна, што ён страчваў прытомнасць. Гэта магло быць ад бессані і знясілення. Нягледзячы на ​​канец траўня, у калоніі было халодна, і яны спецыяльна адкрывалі вокны. Быў скразняк, вельмі дзьмула, немагчыма было сядзець, трэба было пастаянна хадзіць, каб пагрэцца»;

«Мораць голадам і холадам». Новыя сведчанні пра катаванні і акалічнасці смерці Вітольда Ашурка ў ПК-17
Прайшлі ператрусы і затрыманні сярод полацкіх музейшчыкаў

Паводле крыніц @Nashaniva, учора сілавікі зрабілі маштабную аблаву ў Нацыянальным Полацкiм гісторыка-культурным музеі-запаведніку. Агулам было затрымана 8 чалавек.

Па інфармацыі праваабаронцаў, сярод затрыманых былая дырэктарка Полацкага Гістарычнага запаведніка Тамара Джумантаева, наваполацкія фатографы Кірыл Смалякоў і Ігар Супраненка, кандыдат філасофскіх навук, супрацоўнік Музея Кнігадрукавання ў Полацку Ігар Бортнік.

🗣
Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Бацьку расійскай школьніцы, якая намалявала антываенны малюнак, затрымалі ў Мінску — ён уцёк у Беларусь з-пад хатняга арышту

Паводле інфармацыі Sota, Аляксей Маскалёў быў затрыманы ў кватэры ў Менску. Як мяркуецца, гэта адбылося з-за ўключэння ў кватэры мабільнага тэлефона, па якім удалося вылічыць мужчыну.

Пакуль невядома, ці адпраўлены ён назад у Расію.
Новы парадак падачы зваротаў і скаргаў у дзяржорганы. Цяпер улады збіраюць яшчэ больш асабістых даных

З гэтага году электронны зварот у дзяржорганы можна падаць толькі праз адмысловы сайт обращения.бел.

З аднаго боку, гэта падобна на крок да большай сістэматызацыі і ўліку паступаючых зваротаў. З іншага боку, гэта спрашчае магчымасці адсочваць, напрыклад, усе звароты і скаргі, якія былі пададзеныя адной асобай, альбо ўсе скаргі на пэўную тэматыку.

Таксама на партале, апроч імя і адраса, патрабуецца падаць ідэнтыфікацыйны нумар, нумар тэлефона, а таксама пазначыць, ці пражывае заяўнік унутры Беларусі. Застаецца пытаннем, ці паўплывае збор дадатковых звестак на якасць і хуткасць апрацоўкі зваротаў і скаргаў.

Чытаць па спасылцы
У Гомелі вынесены прысуд барду і музыканту Аляксею Ільінчыку

Гомельскі абласны суд вынес прысуд па крымінальнай справе 61-гадовага барда і музыканта Аляксея Ільінчыка. Яму былі прад’яўленыя абвінавачанні ў паклёпе на Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 КК), абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і распальванні варожасці (ч. 1 арт. 130 КК). Справу разглядаў суддзя Аляксей Хлышчанкоў.

Пра затрыманне Ільінчыка стала вядома 18 жніўня 2022 года пасля таго, як праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што Аляксея затрымалі з-за «творчай дзейнасці ў Інтэрнеце». Яго змясцілі ў СІЗА, аднак з-за перанесенага перад гэтым інсульту Аляксею прыйшлося правесці ў бальніцы некалькі месяцаў, паколькі рэабілітацыя пасля хваробы была праблемнай, і правы бок цела быў паралізаваны.

Вядома, што дяржаўны абвінаваўца запрасіў для Ільінчыка тры гады пазбаўлення волі. Суд прыгаварыў барда да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Чытаць па спасылцы
Больш за тры месяцы Гомельскі абласны суд разглядае крымінальную справу 49-гадовай адміністратаркі пратэсных чатаў Таццяны Курылінай

Судовы працэс пачаўся 28 снежня і працягваецца яшчэ сёння ў закрытым рэжыме. Таццяну абвінавачваюць па цэламу шэрагу крымінальных артыкулаў. Жанчыне можа пагражаць да 15 гадоў зняволення.

Па матэрыялах следства, Таццяна Курыліна з 20 жніўня 2020 года па 20 лютага 2022 года праз Telegram-рэсурсы заклікала ўдзельнікаў чатаў да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да прадстаўнікоў улады і сілавых структур. Яна ж без згоды пацярпелых, якімі прызнаныя ў тым ліку пракурорскія работнікі і суддзі, неправамерна збірала, сістэматызавала і распаўсюджвала звесткі аб іх прыватным жыцці, чым прычыніла істотную шкоду іх правам і законным інтарэсам.

Па інфармацыі «Байпол», Курыліну «развялі» беларускія спецслужбы. Гэтую жанчыну спакусіў малады чалавек і папрасіў вярнуцца да яго ў Беларусь, абяцаў вырашыць усе пытанні. Яна вярнулася, але гэта аказалася спецаперацыяй КДБ.
🗣@MAYDAYMog запрашае на заключную серыю анлайн-ток-шоу аб жыцці ўразлівых груп у Беларусі пасля падзей 2020 года

Да 2020 года, нягледзячы на тое, што беларускія ўлады ўкаранялі наратыў пра сацыяльную дзяржаву, рэальная падтрымка людзей з інваліднасцю заставалася сціплай. Пасля 2020 года сітуацыя стала яшчэ горш – былі разгромленыя профільныя НДА, эканамічная сітуацыя ў краіне пахіснулася, умоў для інклюзіўнага бізнесу ўсё менш.

Што адбываецца зараз і як зрабіць праблемы людзей з інваліднасцю заўважнымі на фоне агульнай сітуацыі? Гэта MAYDAY і абмяркуе разам з экспертамі: Алегам Граблеўскім і Сашам Аўдзевічам.

Анлайн-ток-шоў пройдзе на базе Google Meet. Удзел бясплатны, але патрабуецца рэгістрацыя па спасылцы.

❗️Дата — 30 сакавіка, чацвер. Час — 19:00 па Мінску.