Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.86K subscribers
22.1K photos
473 videos
84 files
19.6K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
З'явілася інфармацыя пра ператрусы ў мінскіх актывістаў, што збіраюць подпісы супраць будаўніцтва цэха «Камунаркі» па перапрацоўцы какава-бабоў

Паведамляецца, што ніхто з актывістаў не затрыманы. З людзьмі правялі размову, падчас якой супрацоўнікі сказалі, што «выканкам нервуецца» і «настойліва папрасілі не перашкаджаць рабоце дзяржаўных органаў».

Новы цэх «Камунаркі» плануюць пабудаваць у раёне вуліцы Ангарскай. Гаворка ідзе аб стварэнні на 11 гектарах інавацыйнай імпартазамяшчальнай вытворчасці поўнага цыкла перапрацоўкі какава-бабоў. Пляцоўка, дзе можа размясціцца вытворчасць, знаходзіцца ў раёне вуліцы Герасіменкі, 57, — у межах вуліц Ілімскай, Ангарскай і завулка Балотнікава.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
💔Экс-супрацоўнік банка «БелВЭБ» Васіль Ермакоў даслаў вестачку на волю

Васіля затрымалі напачатку ліпеня 2022 года. Праўладныя тг-каналы сцвярджалі, што яго затрымалі нібыта за «зліў» асабістых дадзеных у бот «Чорнай кнігі Беларусі» сілавікоў, настаўнікаў і лекараў. 13 лютага ў Мінскім абласным судзе над палітвязнем распачаўся суд. Яго абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, Палітвязню пагражае да 12 гадоў калоніі.

Днямі ад яго з-за кратаў прыйшоў ліст з падзякамі за віншаванні:

"Спасибо за тёплые слова и гору оптимизма!

Здесь, когда ты лишен свободы, очень важно запастись терпением. Ведь, как говорил Сент-Экзюпери: "Не теряй терпение, ведь это единственный ключ, который открывает двери".


💌Падтрымайце вязня: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Васіль Уладзіміравіч Ермакоў
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Рэдактары слуцкай газеты «Інфа-Кур’ер» Сяргей Станкевіч і Алег Рубчэня выйшлі на волю пасля 15-сутачнага арышту

Пра гэта паведамляе @nashaniva.

Нагадаем, журналістаў затрымалі пасля ператрусу ў рэдакцыі.
Экс-супрацоўніка банка «БелВЭБ» асудзілі па «справе ЧКБ» да шасці гадоў калоніі

Стала вядома, што 17 лютага ў Мінскім абласным судзе агучылі прысуд 36-гадоваму былому супрацоўніку банка «БелВЭБ» Васілю Ермакову — 6 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцнегага рэжыму.

Яго судзілі па так званай «справе Чорнай кнігі Беларусі» і абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютэрнай інфармацыяй), ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватнага жыцця і персанальных дадзеных). Справу разглядала суддзя Алена Міснік.

У «пакаяльным» відэа Ермакоў распавядаў, што ўдзельнічаў у мітынгах у Мінску і перадаў інфармацыю пра супрацоўнікаў МУС у бот «Чорнай кнігі Беларусі», «скарыстаўшыся службовымі паўнамоцтвамі».

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/40KaC98

💌Падтрымайце палітвязня:
СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Васіль Уладзіміравіч Ермакоў
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Таццяне Курылінай, якая вярнулася ў Беларусь па праграме сілавікоў «Дарога дамоў», прысудзілі 4,5 гады калоніі

Пра гэта паведамляе @radiosvaboda.

Па матэрыялах следства, Таццяна праз Telegram-рэсурсы заклікала ўдзельнікаў чатаў да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да прадстаўнікоў улады і сілавых структур. Яна ж без згоды пацярпелых, якімі прызнаныя ў тым ліку пракурорскія работнікі і суддзі, неправамерна збірала, сістэматызавала і распаўсюджвала звесткі аб іх прыватным жыцці, чым прычыніла істотную шкоду іх правам і законным інтарэсам.

Па інфармацыі «Байпол», Курыліну «развялі» беларускія спецслужбы. Гэтую жанчыну спакусіў малады чалавек і папрасіў вярнуцца да яго ў Беларусь, абяцаў вырашыць усе пытанні. Яна вярнулася, але гэта аказалася спецаперацыяй КДБ.

Чытаць па спасылцы 👉
bit.ly/3nvTEgr
❗️У Беларусі +10 новых палітвязняў

Гэта Арцём Бабкоў, Аляксандра Каско, Валерый Цімашэнка, Яраслаў Казакевіч, Дзмітрый Качаноўскі, Ксенія Алькенава, Юрый Адамаў, Мікалай Васілевіч, Дзмітрый Слук, Віктар Залатарэўскі.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3lTitlT

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9
Па справе «Чорнай кнігі Беларусі» затрымалі былога памочніка пракурора Глускага раёна

Сёння з'явілася відэа затрымання мужчыны. Ён кажа, што нібыта перадаў каналу «Чорнай кніга Беларусі» звесткі некалькі сілавікоў і сфатаграфаваў дом аднаго з іх. Мяркуючы па допісе ГУБАЗіК, супраць мужчыны можа быць заведзеная крымінальная справа, піша @nashaniva.

UPD. Галоўным следчым упраўленнем яму прад'яўлена абвінавачанне па ч.6 арт.16 і ч.3 арт.130 КК (дапамога ў распальванні варожасці і варажнечы, учыненая групай асоб).

🗣
Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Таццяне Курылінай, якая вярнулася ў Беларусь па праграме сілавікоў «Дарога дамоў», прысудзілі 4,5 гады калоніі Пра гэта паведамляе @radiosvaboda. Па матэрыялах следства, Таццяна праз Telegram-рэсурсы заклікала ўдзельнікаў чатаў да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні…
Таццяна Курыліна, якую асудзілі пасля вяртання ў Беларусь па праграме сілавікоў «Дарога дамоў», таксама павінна будзе выплаціць вялікую кампенсацыю пацярпелым

Жанчыне прыйдзецца сплаціць штраф у памеры 100 базавых (3700 рублёў) і вялікія кампенсацыі маральнай шкоды «моцна пакрыўджаным і пацярпелым асобам» на агульную суму 23 500 рублёў.

Нагадаем, сёння жанчыне прысудзілі 4,5 гады калоніі. Па інфармацыі «Байпол», Курыліну «развялі» беларускія спецслужбы — жанчыну спакусіў малады чалавек і папрасіў вярнуцца да яго ў Беларусь, абяцаў вырашыць усе пытанні. Яна вярнулася, але гэта аказалася спецаперацыяй КДБ.

🔹У Гомелі вынесены прысуд адміністратарцы пратэсных чатаў Таццяне Курылінай
Шэсць матэрыялаў слуцкай газеты «Інфа-Кур'ер» аб падзеях 2020 года прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі

Адпаведнае рашэнне прынятае судом Партызанскага раёну Мінска 28 сакавіка.
З-за Паўла Севярынца на царкоўныя службы ў шклоўскай калоніі пачалі прыходзіць міліцыянеры

Пра гэта распавёў адзін з былых вязняў калоніі на ўмовах ананімнасці.

«Вязні неяк паскардзіліся адміністрацыі, што Павел Севярынец у царкве збірае гурткі палітзняволеных на беларускай мове. Пасля гэтага на царкоўныя службы пачалі прыходзіць супрацоўнікі міліцыі і сачыць. Ідзе служба, а ў іх рацыя гарлапаніць і яны жуюць семкі.

Севярынца не чапалі да лета 2022 года. Потым чулі, што і ў атрадзе, і ў ШІЗА яму забаранілі ўсім мець зносіны з ім. Але Павел заўсёды гаварыў па-беларуску».

🔹«Мораць голадам і холадам». Новыя сведчанні пра катаванні і акалічнасці смерці Вітольда Ашурка ў ПК-17
💌Падтрымайце Паўла: ПК № 17. 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Павел Канстанцінавіч Севярынец
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
📍Палітвязень Мікіта Старажэнка пераведзены ў калонію

У Мінгарсудзе 2 снежня былога следчага асудзілі на сем гадоў калоніі за «зліў» кантактаў сілавікоў «пратэсным каналам». Са словаў былога сукамерніка палітвязня, менавіта Старажэнка быў прызначаны ў 2020 годзе весці справу супраць 16-гадовага збітага сілавікамі хлопца (верагодна, гаворка ідзе пра Цімура Міцкевіча) — тады Мікіта звольніўся са следчых органаў.

Былы сукамернік Старажэнкі з ізалятара часовага ўтрымання на Акрэсціна распавёў «Вясне», што былога следчага даставілі туды моцна збітым.

Учора палітвязня этапавалі ў віцебскую калонію № 3.

💌Падтрымаць Мікіту паштоўкамі, тэлеграмамі і лістамі: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Мікіта Ігаравіч Старажэнка (на лістах пазначайце «каранцін»)
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
❗️Мінімум 88 чалавек. За што вязням накідваюць дадатковыя тэрміны па новых крыміналках

Дзясяткі тысяч беларусаў з 2020 года прайшлі праз жахлівыя рэпрэсіі, якія да гэтага часу штодзённа ладзяць улады. На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1476 палітзняволеных, але агулам амаль за тры гады з крымінальным пераследам сутыкнуліся не меней за 3 800 чалавек.

Часам пераслед пасля суда не сканчваецца — на людзей працягваюць аказваць ціск у месцах зняволення і падчас адбыцця «хатняй хіміі». Адным з метадаў ціску з'яўляецца ўзбуджэнне новых крымінальных справаў супраць ужо асуджаных.

Вядома, што з 2020 года мінімум 88-мі беларусам дадалі новыя тэрміны паводле «палітычных» артыкулаў. Таму для некаторых палітзняволеных дата выхаду з месцаў несвабоды перастае быць надзеяй на вольнае жыццё.

«Вясна» прааналізавала крымінальны пераслед палітвязняў па новых справах і распавядае, паводле якіх артыкулаў беларусам па некалькі разоў дадаюць тэрміны
За данаты затрыманы супрацоўнік EPAM

Праваабаронцы атрымалі інфармацыю пра затрыманне 28 сакавіка супрацоўніка EPAM Андрэя Баранава. Вядома, што дома ў яго адбыўся ператрус.

Папярэдне, Андрэю інкрымінаваны арт. 290-1 Крымінальнага кодэксу (Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ад 8 да 12 гадоў пазбаўлення волі.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
💔«Бывай, дарагі пес». Палітзняволеная праваабаронца Наста Лойка напісала шчымлівы ліст свайму сабаку Эрыку

Пасля затрымання Насты Эрык вымушана пакінуў краіну — цяпер у яго новыя гаспадары.

«Акрамя ўдараў у спіну й гуку электрашокера мне сказалі, што цябе ім прыйдзецца забіць — Мікалай Талчкоў "не хацеў рызыкаваць сваімі людзьмі". Але потым нібыта амапаўцы прапанавалі іншы варыянт — даць мне 20 секунд, каб загнаць цябе ў душавы пакой».

Крыніца: let_nasta_go