Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.92K subscribers
21.2K photos
465 videos
75 files
18.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Валянцін Стэфановіч: «Я не здамся ніколі»

Нядаўна, падчас суда, Валянцін Стэфановіч даслаў ліст на волю. Праваабаронца адзначыў, што судовы разгляд справы адбываецца ў паскораным рэжыме, і, відавочна, гэта не рашэнне суддзі. Валянцін коратка пракаментаваў працэс:

«Я вельмі моцным сябе адчуваю цяпер. Я не здамся ніколі. Я іх не баюся. Веру, што хутка мы ўсе пабачымся і абдымемся».

💌Падтрымайце вясноўцаў лістамі, пасылкамі, грашовымі пераводамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як падтрымаць зняволеных праваабаронцаў «Вясны»
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
Музыкаў з гурта Litesound затрымалі разам з бацькамі.

Па інфармацыі @by_culture, у кастрычніку 2022-га затрымалі ўсю сям'ю Каракіных: братоў-музыкаў Дзмітрыя і Уладзіміра, іх маці Вольгу і бацьку Юрыя. Раней паведамлялася толькі пра затрыманне братоў. Па інфармацыі праваабаронцаў, падчас ператрусу сілавікі разграмілі дом сям'і.

На ўсіх затрыманых крымінальныя справы па артыкуле 342 «Арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». У іх знайшлі сямейнае фота на праезнай частцы падчас аднаго з мірных нядзельных маршаў 2020-га.

У ІЧУ ў Юрыя Каракіна адбыўся інсульт, цяпер ён дома. Астатнія члены сям'і ўтрымліваюцца ў СІЗА на Валадарскага. Меркавана, суд над усімі чатырма адбудзецца напрыканцы студзеня.
⚖️Уладальніка бара "Банкі-бутэлькі" з жонкай будуць судзіць 31 студзеня

3 жніўня на Зыбіцкай прайшоў вулічны канцэрт спявачкі Мэрыем Герасіменкі на тэрасе бара "Банкі-бутэлькі". Яна спявала песню "Океана Эльзи" "Обійми" у падтрымку Украіны. Спявачку затрымалі і двойчы арыштавалі на 15 сутак.

На наступны дзень пасля канцэрту ў бар прыйшлі праверкі з санстанцыі і МНС. А пазней быў затрыманы ўладальнік бара Андрэй Жук. Акрамя таго, затрымалі і яго жонку Марыю Жук. Андрэя і Марыю, як і Мэрыем, абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Ужо амаль паўгода яны ўтрымліваюцца ў СІЗА-1.

Мэрыем пачалі судзіць сёння, 19 студзеня. А разгляд справы Андрэя і Марыі прызначаны на 31 студзеня. Судовы працэс будзе весці суддзя Маскоўскага раёна Мінска Сяргей Кацэр.

💌Падтрымайце іх лістамі, тэлеграмамі і грашовымі пераводамі: СІЗА-1, Валадарскага, 2, Мінск, 220030, Андрэй Аляксандравіч Жук, Марыя Міхайлаўна Жук, Мэрыем Рашыдаўна Герасіменка
💻 Напісаць анлайн
У Мінску працягваецца працэс над адвакатам Віталём Брагінцам. Яму пагражае да 12 гадоў калоніі

У Мінгарсудзе з 16 студзеня праходзіць суд над адвакатам паводле 4 артыкулаў: ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці), ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да санкцый), ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел ў ім) і ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Справу разглядае суддзя Алена Ананіч. Суд праходзіць у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя. Палітвязню пагражае ад 4 да 12 гадоў зняволення.

Віталя затрымалі 23 траўня і двойчы запар арыштавалі на 15 сутак. Брагінец абараняў некаторых палітвязняў, у тым ліку старшыню «Вясны» Алеся Бяляцкага, а таксама адваката Андрэя Мачалава, які на судзе застаўся без абароны праз арышт Віталя.

🙅‍♂️Без права на абарону. Як у Беларусі пераследуюць адвакатаў і якія гэта можа мець наступствы для беларусаў

💌Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Віталь Фёдаравіч Брагінец
💔«Яна ніколі не плакала» — былая сукамерніца распавяла пра палітзняволеную Паліну Палавінку

«Яна вельмі спакойная, ніколі не плакала. Паліна вельмі злавалася на гэтую сістэму і часта нас вяртала на зямлю. Яна ўвесь час чытала кнігі.

Мы з ёй зблізіліся праз тое, што ў нас падобныя сітуацыі — яе праз несправядлівасць затрымалі з мужам, а мяне з хлопцам. Яна мяне вельмі моцна падтрымлівала. У нас з ёй шмат чаго супадала: мы разам мерзлі, разам хварэлі. Паліне вельмі падабалася гарбата ў пірамідках Curtis, а мне сяброўка неяк прынесла іх тры пакункі па трыццаць штук. Я потым раздала іх усім.

У Паліны яшчэ былі каляровыя падводкі — ёй сястра перадала на Дзень народзінаў. Яна заўжды хадзіла з яркімі стрэлкамі. Паліна малявала іх запалкамі, а потым зрабіла пэндзлік са сваіх валасоў. Яна малявала прыгожыя стрэлкі рознымі ўзорамі, і так радавалася гэтаму — гэта было вельмі міла!».

💌Падтрымайце Паліну: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Паліна Аляксандраўна Палавінка
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Суд па «справе Вясны»: што вядома на гэты час?

У судзе Ленінскага раёна Мінска працягваецца разгляд крымінальнай справы супраць старшыні «Вясны» і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, ягонага намесніка і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, каардынатара кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзіміра Лабковіча і праваабаронцу Дзмітрыя Салаўёва. Распавядаем асноўнае па суду:

🔹На гэтым тыдні пасяджэнні праходзяць кожны дзень — справу разглядаюць у паскораным рэжыме. 20 студзеня адбываецца 11-е пасяджэнне.

🔹Палітзняволеных вясноўцаў па-ранейшаму ўтрымліваюць на судзе ў клетцы і кайданках, а судовую залю зачыняюць на ключ знутры.

🔹Цяпер вывучаюць пісьмовыя матэрыялы справы — іх 283 тамы па 300 старонак. На судзе ўжо агучылі больш за 60 тамоў справы.

🔹Але да якасці доказаў узнікаюць пытанні: у матэрыялах справы шмат дакументаў, якія не адносіцца да перыяду, які ім ставіцца ў віну, зачытваюцца банкаўскія дакументы без перакладу на мову крымінальнага працэсу, на многіх дакументаў няма подпісаў і іншае.

🔹Падчас следства па «справе Вясны» было дапытана каля 100 сведак і праведзена каля 120 ператрусаў, але на сам суд выклікалі толькі некалькі чалавек. Пазней высвятлілася, што суд рассылаў сведкам падрыхтаваныя бланкі заяваў адказаў на неяўку. Паводле заявы, сведка прасіў слухаць крымінальную справу без яго, бо ён «адтрымлівае паказанні, якія даваў падчас следства». Гэта сведчыць пра тое, што суд першапачаткова не быў зацікаўлены ў допыце сведак па «справе Вясны».

🔹На судзе зачыталі паказанні двух засакрэчаных сведак са змененымі прозвішчамі, адной з якіх з'яўляецца — Карповіч. Валянцін Стэфановіч на першым пасяджэнні настойваў, што гэта прапагандыстка «СБ» Алена Красоўская, і прасіў выдаліць яе з залі суда. Суддзя не задаволіла хайдайніцтва праваабаронцы, бо нібыта гэта толькі яго здагадкі.

🔹За кратамі праваабаронцы ўтрымліваюцца 555 дзён. На судзе Алесь, Валянцін і Уладзь не прызналі віну. Палітзняволеным вясноўцам пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення.

💌Падтрымайце іх лістамі, пасылкамі і грашовымі пераводамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
⚡️Рагачоўскі гурт Tor band прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

Адпаведнае рашэнне прыняў КДБ 16 студзеня.

Нагадаем, удзельнікаў гурта Tor Band разам з жонкамі затрымалі 28 кастрычніка ў Рагачове. У канцы снежня паведамлялася, што яны не выйшлі на волю пасля 60 сутак арышту.

Tor band — вядомы беларускі гурт. Іх кліпы на песні «Мы — не "народец"», «Жыве», «Кто, если не ты?!» набралі больш за мільён праглядаў на YouTube.
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 39 чалавек — цяпер у ім 2350 чалавек

20 студзеня МУС чарговы раз абнавіла «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Акрамя іншых, у спіс дадалі грамадзяніна Латвіі Дмітрыйса Міхайлаўса, краязнаўца Ігара Хмару, а таксама фігуранты «справы БелаПАН» Андрэя Аляксандрава, Дзмітрыя Наважылава, Ірыну Злобіну і Ірыну Леўшыну.

⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❗️Маці і дачку, якія працавалі ў МТБанку, асудзілі да 7 і 6,5 гадоў калоніі за перадачу дадзеных у «Чорную кнігу Беларусі»

У Мінскім гарадскім судзе агучылі прысуд палітзняволеным супрацоўніцам МТБанку Іне і Валерыі Глінскім — 7 і 6,5 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму адпаведна.

Маці і дочку асудзілі за перадачу ў 2020 годзе дадзеных сілавікоў у тэлеграм-канал «Чорная кніга Беларусі» па трох артыкулах: ч. 3 арт 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных), арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй).

Прысуд вынесла суддзя Таццяна Фалькоўская. Маці і дачку больш за год утрымліваюць у СІЗА-1.

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3GTpjhB

💌Падтрымайце палітзняволеных грашовымі пераводамі, пасылкамі, медыцынскімі бандэролькамі і тэлеграмамі:
СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2 (Валерыя Андрэеўна Глінская, Іна Валер'еўна Глінская)
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Праваабаронца Павел Левінаў звярнуўся ў пракуратуру наконт утрымання «вясноўцаў» у кайданках падчас суду

16 студзеня праваабаронца Павел Левінаў звярнуўся ў Генеральную пракуратуру з нагоды ўтрымання «вясноўцаў» Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча закаванымі ў кайданкі падчас судовага разбіральніцтва па «справе Вясны».

У звароце Левінаў просіць даць прававую ацэнку кіраўніку канвойнай групы, які прыняў рашэнне аб утрыманні праваабаронцаў падчас судовага разбіральніцтву закаванымі ў кайданкі, а таксама даць прававую ацэнку бяздзейнасці дзяржабвінаваўцы Аляксандра Караля ў частцы непрыняцця ім мер па аднаўленні правоў «вясноўцаў», гарантаваных артыкулам 14 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

У сваім звароце Павел таксама просіць прыняць неадкладныя меры па аднаўленні правоў Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча, гарантаваных артыкулам 14 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Чытаць па спасылцы
«Ішла па вуліцы з балонікам чырвонага колеру»: у Мінску вынесены прысуд за актыўны ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе

Суд Ленінскага раёна Мінска вынес прысуд Алене Клімовіч, якая з’яўляецца інвалідам ІІ групы, за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч.1 арт. 342 КК). Справу разглядала суддзя Юля Шчоткіна.

Па матэрыялах абвінавачання Клімовіч, у перыяд са жніўня па верасень 2020 года двойчы прымала удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах у Мінску: «непадпарадкоўвалася законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, выходзіла на праезную частку. Пры гэтым выкарыстоўвала ў якасці пратэснай сімволікі паветраны балонік чырвонага колеру і бел-чырвона-белы сцяг».

Суд прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады і шэсць месяцаў.

Чытаць па спасылцы
Слонімцу Паўлу Севасцьяну прысудзілі 10 сутак арышту за захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў у Facebook

20 студзеня ў судзе Слонімскага раёна разглядалася адміністрацыйная справа слонімца Паўла Севасцьяна за захоўванне ў сацсетцы Facebook матэрыялаў, які ў Беларусі прызнаны экстрэмісцкімі — ч.2 арт. 19.11 КаАП.

Суд прызнаў Севасцьяна вінаватым і пакараў 10 суткамі адміністрацыйнага арышту.

Нагадаем, што супрацоўнікі міліцыі затрымалі Севасцьяна каля яго дома ў Слоніме 11 студзеня. Наступныя суткі слонімец правёў у ізалятары часовага ўтрымання, а пасля суддзя задаволіў яго хадайніцтва пра пошук адваката да 20 студзеня.

Крыніца: «Газета Слонімская»
Уладальніка гасцініцы для жывёл у Гродна асудзілі на два з паловай гады калоніі за паклёп і абразу Лукашэнкі

У Кастрычніцкім судзе Гродна асудзілі Паўла Свірбутовіча паводле ч. 2 арт. 367 (Паклёп у дачыненні Лукашэнкі) і ч. 2 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) КК. Суддзя Дзмітрый Кедаль прызначыў Паўлу два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Паўла абвінавацілі ў тым, што ён у сацсетцы «Вконтакте» пакінуў «абразлівую інфармацыю, злучаную з абвінавачваннямі ў здзяйсненні асабліва цяжкіх злачынстваў паводле ч. 3 арт. 357 КК Беларусі», а таксама «звесткі, якія ўтрымліваюць абвінавачванні ў здзяйсненні асабліва цяжкіх злачынстваў, прадугледжаных арт. 127, ч. 3 арт. 357 КК, то бок, паклёпніцкія звесткі».

Вытрымка з экспертнага заключэння пра публікацыю Паўла: «Сэнсавым зместам карыкатуры з’яўляецца вострая крытыка склаўшайся грамадска-палітычнай сітуацыі, то бок, аўтарскае меркаванне аб тым, што Лукашэнка з’яўляецца крававым дыктатарам».

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3WkMR4F
Гарадзенца асудзілі да двух з паловай гадоў калоніі за лайкі ў «Аднакласніках»

36-гадовага жыхара Гродна Анатоля Лявоніка прызналі вінаватым паводле двух артыкулаў: ч. 2 арт. 367 і ч. 2 арт. 368 КК. Вырак агучыў суддзя Дзмітрый Кедаль.

Лявоніка судзілі за тое, што ён пакінуў у сваім профілі ў «Аднакласніках» публікацыі, якія ўтрымлівалі «зневажальную інфармацыю» пра Лукашэнку. Згодна з пазіцыяй абвінавачання, іх мэтай было публічна прычыніць шкоду аўтарытэту дзяржаўнай уладзе і распаўсюдзіць «загадзя ілжывыя» звесткі, якія нібыта зневажаюць Лукашэнку. Пасты заўважыў падчас маніторынга супрацоўнік міліцыі.

Падчас судовага пасяджэння Анатоль распавёў, што лайкнуў пасты ў «Аднакласніках» са свайго мабільнага тэлефона — пасля гэтага яны з'яўляліся на яго старонцы. Каб гэта засведчыць, міліцыянты нават правялі «следчы эксперымент»: падчас яго Анатоль «прадэманстраваў свае навыкі карыстальніка сацыяльнай сеткі і паказаў, якім чынам ён адзначаў фотавыявы, якія яму спадабаліся».

Чытаць па спасылцы
📍Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд кіраўніку ўпраўлення сувязяў з грамадскасцю кампаніі A1 Мікалаю Брэдзелеву

У Мінгарсудзе 20 студзеня ў закрытым рэжыме разгледзелі апеляцыйную скаргу 35-гадовага кіраўніка ўпраўлення сувязяў з грамадскасцю кампаніі A1 Мікалая Брэдзелева. Скаргу разглядаў суддзя Андрэй Кавальчук. Хутка яго этапуюць у калонію.

Нагадаем, Мікалая асудзілі да 4 гадоў калоніі за «прадастаўленне грашовых сродкаў для свядомага забеспячэння дзейнасці экстрэмісцкага фармавання» (арт. 361-2 КК).

💌Падтрымайце палітвязня: СІЗА-6, 225413, Баранавічы, Брэсцкая, 258 В, Мікалай Алегавіч Брэдзелеў
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Двух юнакоў судзяць за сарваны чырвона-зялёны сцяг

Суд Дрыбінскага раёна разглядае паводле арт. 370 КК (здзек з дзяржаўных сімвалаў) у дачыненні да двух мясцовых жыхароў — Уладзіслава Мазурава і Іллі Кавалёва. Справу разглядае суддзя Людміла Новікава.

Паводле МУС, 22-гадовы хлопец і яго 23-гадовы знаёмы скралі палотнішча з будынка Дома культуры для фотасесіі.
💔 Паглядзіце, якія малюнкі дасылае з-за кратаў палітзняволеная Анастасія Кухта

Палітзняволеную Анастасію Кухту затрымалі 17 лютага. Актывістку абвінавацілі паводле трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. 11 лістапада Мінскі гарадскі суд прызначыў ёй пяць гадоў калоніі. За кратамі дзяўчыну ўтрымліваюць больш за 11 месяцаў. Нядаўна КДБ дадаў яе ў «тэрарыстычны спіс».

20 студзеня Анастасія адзначыць 31-годдзе на "Валадарцы". Вы можаце павіншаваць яе пасылкай і медыцынскай бандэролькай.

Крыніца: Politvyazynka

💌Адрас для віншаванняў: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Анастасія Сяргееўна Кухта
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz