Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.83K subscribers
22.6K photos
476 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Затрыманы ў Гомелі Павел Пялюх арыштаваны на 15 сутак

Пра гэта паведамляе актывіст Ілля Міронаў.

Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, Павел нібыта распаўсюджваў экстрэмісцкія матэрыялы і публічна заклікаў да антываенных мітінгаў у Гомелі. У дачыненні да затрыманага былі складзеныя пратаколы па ч.2 арт.19.11 (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) і ч.1 арт.24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне).

💌Падтрымаць мужчыну лістамі салідарнасці: 246144, Гомель, Міжгародняя, 26, Пялюх Павел Мікалаевіч (21.07.1992)
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Затрыманы праваслаўны вернік з Гомеля Андрэй Пуканаў Па інфармацыі @christianvision, 18 студзеня быў затрыманы Андрэй Пуканаў — праваслаўны вернік, бакалаўр багаслоўя, выкладчык нямецкай мовы. Сілавікі прыйшлі да яго на працу, па месцы жыхарства быў праведзены…
Праўладны тэлеграм-канал паведаміў аб узбуджэнні некалькіх крымінальных спраў у дачыненні да гомельскага верніка Андрэя Пуканава

Мужчыну абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі. У пацверджанне сваіх словаў сілавікі апублікавалі перапост з антываенным зместам, піша @flagshtok.
ГУБАЗіК затрымаў ураджэнца Расіі, які нібыта пакінуў 7687 каментароў у «дэструктыўных» каналах

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне ў Мінску ўраджэнца РФ Дзмітрыя Пятрова. Паводле іх, 49-гадовы мужчына пакідаў абразлівыя каментары пра міліцыянтаў, беларускую ўладу і расіян.

Сілавікі сцвярджаюць, што Дзмітрый нібыта агулам пакінуў 7687 каментароў у «дэструктыўных» тэлеграм-каналах .

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
❗️Спявачку Мэрыем Герасіменка, затрыманую з-за песні на ўкраінскай мове, асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі»

Такі прысуд вынесла суддзя Вікторыя Шабуня.

Нагадаем, Мэрыем затрымалі 4 жніўня пасля канцэрту ў мінскім бары «Банкі-бутэлькі», дзе спявачка выконвала песню «Обійми» гурта «Океан Эльзи» ў падтрымку Украіны. Факт выканання песен на ўкраінскай мове абурыў прапагандыстаў.
Пасля затрымання спявачку двойчы асудзілі на 15 сутак паводле адміністрацыйнага артыкула. Пасля перазатрымалі ў межах крымінальнай справы і змясцілі ў СІЗА.

Мэрыем — лідарка гурта Meriem Band і аўтарка шматлікіх сінглаў. Спявачка атрымала шырокую вядомасць пасля ўдзелу ў некалькіх выкальных шоу. Так, напрыклад, яна брала ўдзел ва ўкраінскім песенным конкурсе «Голос країни» ў 2018 годзе.

Крыніца: @mediazona_by
У Мінску знікла расійская праваабаронца, затрыманая пасля суда па «справе Вясны»

Як піша @polniypc, сёння днём праваабаронцу Кацярыну Яньшыну, якая супрацоўнічае з «Мемарыялам», павінны былі выпусціць з ІЧУ. Там яна адбывала адміністрацыйны арышт — 15 сутак на Акрэсціна.

Сустракаць Яньшыну прыехала яе абаронца Кацярына Гарбунова. Аднак да прызначанага часу Кацярына не выйшла з ІЧУ. Па тэлефоне ў ІЧУ паведамілі, што Яньшыну адпусцілі, аднак тыя, хто сустракаў катэгарычна, настойваюць, што гэта ілжывая інфармацыя — Яньшына не пакідала Акрэсціна.

У пасольстве Расіі Гарбуновай паведамілі, што Кацярына нібыта ўжо на волі і ляціць у Маскву, а тэлефон, пашпарт і асабістыя рэчы пры ёй. Аднак ні з кім з блізкіх ці калег Кацярына не звязвалася.

Расійскія праваабронцы звярнуліся да Упаўнаважанага па правах чалавека ў Расіі Таццяны Маскальковай.
❗️Данаты для BySol, "каардынацыя пратэстаў" у 2020 годзе: за што беларусаў адпраўлялі за краты ў снежні 2022-га

У Беларусі штодня затрымліваюць дзясяткі чалавек паводле палітычных матываў. Падчас затрымання да іх ужываюць фізічную сілу і спецсродкі, а потым адпраўляюць людзей на суткі ў невыносныя ўмовы беларускіх ізалятараў.

Былы арыштант Акрэсціна распавёў "Вясне" пра ўмовы ўтрымання ў ЦІПе ў снежні 2022 года, пра сустрэчу з Надзеяй Астапчук у ІЧУ і пра недааказаную медыцынскую дапамогу. Таксама ён падзяліўся гісторыямі пераследу сукамернікаў за данаты для BySol, калекцыянаванне радыёстанцый і за тое, што брат цяпер знаходзіцца ва Украіне.

«Пакуль чакалі суд, міма па калідоры на допыт правялі спартоўку Астапчук [Надзея Астапчук — лёгкаатлетка, чэмпіёнка свету і Еўропы, а таксама прызёрка Алімпійскіх гульняў-2008]. Вонкава была спакойная, але відаць, што "груз на плячах несла"».

Чытаць падрабязнасці 👉 bit.ly/3QW6JtK
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
У Мінску знікла расійская праваабаронца, затрыманая пасля суда па «справе Вясны» Як піша @polniypc, сёння днём праваабаронцу Кацярыну Яньшыну, якая супрацоўнічае з «Мемарыялам», павінны былі выпусціць з ІЧУ. Там яна адбывала адміністрацыйны арышт — 15 сутак…
Расійская праваабаронца Кацярына Яньшына знайшлася — яе дэпартавалі ў Расію.

Зараз Яньшына ў аэрапорце ў Маскве — адтуль яна звязалася са сваячкай. Усе яе асабістыя рэчы беларуская міліцыя пакінула сабе, піша @polniypc.

Адзначым, што гэта распаўсюджаная практыка дэпартацыі замежных грамадзян — амаль усіх арыштантаў адразу пасля вызвалення адвозяць на мяжу ці ў аэрапорт на самалёт.
ГУБАЗіК пахваліўся тым, што затрымаў беларуса з-за фэйкавай рассылкі нібыта ад імя плана «Перамога»

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне Максіма Ермаловіча — мужчына «павёўся» на фэйкавую рассылку сілавікоў нібыта ад імя плана «Перамога» і напісаў, што гатовы «выконваць заданні».

Паводле сілавікоў, супраць Максіма распачата крымінальная справа «за сувязь з тэрарыстычнай арганізацыяй».

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🇪🇺Еўрасаюз заклікаў менскія ўлады неадкладна вызваліць кожнага з больш чым 1440 палітвязняў

Па пасяджэнні Камітэта міністраў Савета Еўропы шэраг еўрапейскіх краін, якія ўваходзяць у Еўрасаюз, выступілі з заявай аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Свае подпісы пад дакументам паставілі таксама прадстаўнікі іншых краін.

«Мы заклікаем менскія ўлады неадкладна вызваліць кожнага з больш чым 1440 палітвязняў. У лік асоб незаконна і несправядліва пазбаўленых волі ўваходзяць лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, які знаходзіцца ў зняволенні з ліпеня 2021 года, і іншыя лідары «Вясны», судовы працэс над якімі пачаўся 5 студзеня і пагражае абвінавачаным ад 7 да 12 гадамі пазбаўлення волі».

Таксама ў заяве адзначаецца, што Еўрасаюз «па-ранейшаму падтрымлівае народ Беларусі і працягне падтрымку яе грамадзянскай супольнасці і яго законнага імкнення да дасягнення еўрапейскіх стандартаў у галіне правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства закона».

Чытаць па спасылцы
💡Нагадваем вам пра практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

За кратамі знаходзяцца сотні беларусаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Праваабарончы цэнтр “Вясна” з дапамогай сваякоў вязняў склаў практычны дапаможнік па перадачах у СІЗА і калоніі, які спросціць збор пасылак і перадач. Што класці ў перадачы, як іх перадаваць, якія лайфхакі ёсць – у дапаможніку ад "Вясны".
😔Прысуды тром сябрам АГП пакінулі без зменаў

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 31 кастрычніка вынеслі прысуд сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі: Артуру Смалякову і Дзіяне Чарнушынай — па 2 гады калоніі, Андрусю Асмалоўскаму— 3 гады калоніі. Усіх іх абвінавацілі ва ўдзеле ў Маршы новай Беларусі 23 жніўня 2020 года (ч. 1 арт. 342 КК).

Як паведамляе АГП, учора, 20 студзеня, Мінгарсуд разгледзеў апеляцыйныя скаргі палітвязняў. У выніку прысуды пакінулі без зменаў, а скаргі без задавальнення. Такое рашэнне прыняла суддзя Алена Шылько. Хутка палітвязняў накіруюць у калоніі.

💌Адрасы для падтрымкі:
-СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Дзіяна Аляксандраўна Чарнушына 
-СІЗА-2. 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Артур Русланавіч Смалякоў
-СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В, Андрусь Сяргеевіч Асмалоўскі
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
❗️«Гэта помста за брата». Падрабязнасці пераследу Вікторыі Навіцкай — сястры добраахвотніка Палка Каліноўскага Яна Мельніка

Пра Вікторыю, асуджаную да 1,5 гадоў калоніі, распавядае былая палітзняволеная Дар'я Кароль.

«Ейны пераслед — гэта 100% помста за брата. За два дні да суда Вікі супраць стваральнікаў і ўдзельнікаў палка Каліноўскага, у тым ліку яе брата, завялі крымінальную справу. Яна сядзела перад тэлевізарам са слязьмі на вачах і казала: "Усё, я еду на калонію". У яе суд прайшоў за дзве гадзіны — абвінавачванне, чытанне справы, допыт сведак, спрэчкі бакоў, вынясенне прысуду. Гэта быў цырк.

Да затрымання Віка штомесяц хадзіла ў ГУБАЗіК, і там з ёй праводзілі гутаркі з нагоды брата па 4 гадзіны. Як яна расказвала, гэта было рэгулярна. Але яна была спакойная, бо яна нічога супрацьпраўнага не здзяйсняла. Але потым, як высветлілася, за ёй доўга сачылі і выпампавалі з Telegram перапіску з братам».

💌Падтрымайце Віку: ПК №4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Вікторыя Віктараўна Навіцкая
💻Напісаць анлайн