Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.93K subscribers
21.1K photos
464 videos
74 files
18.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
😳Мінчука асудзілі на 15 сутак за "Пагоню" на нумарным знаку аўтамабіля

Дзмітрыя Каваленку асудзілі ў Мінску 29 верасня на 15 сутак. Яго прызналі вінаватым у "пікетаванні рамкай з арнаментам на нумары аўтамабіля" (арт. 24.23 КаАП). Міліцыянты разглядзелі на нумарным знаку маленькі герб "Пагоня".

Акрамя гэтага, у Дзмітрыя забралі на экспертызу яго машыну, якую пасля вызвалення не вярнулі.

Падчас зняволення для Дзмітрыя не прымалі перадачы. Ён утрымліваўся ў перапоўненай камеры: 10 чалавек на 4 месцы. 13 кастрычніка Дзмітрый выйшаў на волю.
Forwarded from MAYDAY.TEAM
15 октября – вебинар «Гражданский монитор». Зачем отслеживать суды над политзаключенными и как делать это безопасно

🟥Команда MAYDAY TEAM в эту субботу, 15 октября, приглашает всех желающих на вебинар, на котором эксперт расскажет, почему гражданский контроль за политически-мотивированными судами – один из лучших способов противостоять правовому беспределу властей.

💫Судьи и силовики делают все возможное, чтобы информация о «политических» делах никуда не просачивалась. Отчасти, потому что большинство приговоров – это просто абсурд, отчасти – потому что в ходе судебных процессов нередко раскрываются нарушения и даже преступления силовых структур.
Именно потому важно следить за судебными процессами.

Но как делать это безопасно? На что обращать внимание? Почему достаточно проследить хотя бы за судами своих знакомых? Как фиксировать нарушения?

Ответы на эти вопросы – в субботу, 15 октября. Начало – в 13:00.
Продолжительность – около 1 часа. Регистрация – по ссылке.

👉 https://forms.gle/t9zwh5X9XYroKjKUA

Вебинар пройдет на платформе Google Meet. Ссылка для подключения будет разослана около 11 часов 15 октября (если вдруг ссылка не пришла, проверьте вкладку «Спам»).
Святлана Ціханоўская падчас выступу ў Еўрапарламенце ўзгадала Алеся Бяляцкага

Яна заявіла, што навіну аб атрыманні Нобелеўскай прэміі праваабаронца Алесь Бяляцкі даведаўся ў турэмнай камеры. А ўсяго два гады таму ён быў у Еўрапарламенце, дзе яму ўручалі прэмію Сахарава.

«У кожным выступе, у кожнай заяве ён паўтараў «Не забывайцеся пра Беларусь. Не забывайцеся пра нашых палітвязняў». З таго часу колькасць палітвязняў у Беларусі павялічылася ў 10 разоў. Цяпер 1350 палітвязняў утрымліваюцца ў нечалавечых умовах, і гэтая колькасць расце з кожным днём. Алесь — адзін з іх».

💌Падтрымаць Алеся: СІЗА-1, Валадарскага, 2, Мінск, 220030, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
😔На судзе і ў труне. Падкаст памяці Вітольда Ашурка — палітвязня, які памёр у калоніі

21 траўня 2021 года ў шклоўскай калоніі пры невысветленых абставінах памёр палітвязень Вітольд Ашурак. Сёння Вітольду магло б споўніцца 52 гады...

Узгадваем 28-ы выпуск падкаста «Вясна прыйдзе», які быў запісаны ў траўні да Дня Палітвязня. Ён прысвечаны Вітольду, а таксама людзям, на якіх ён паўплываў — і пры жыцці, і пасля смерці.

Прысуд у 5 год калоніі, які абурыў прысутных, і новыя рэпрэсіі, якія распачаліся з-за гэтага. Схуднелае цела ў труне (вачыма доктаркі) і самае вялікае пахаванне, якое бачыла Бярозаўка… І сілавікі, якія сачылі за Вітольдам нават пасля яго смерці.

Чытаць па спасылцы

💎SoundCloud | Apple Podcasts | Google Podcasts | Spotify | Youtube | Anchor
«У выніку, перамога будзе за Вамі». Віцэ-прэзідэнт FIDH павіншаваў Валянціна Стэфановіча з надыходзячым 50-годдзем

14 кастрычніка намесніку кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянціну Стэфановічу споўніцца 50 гадоў. З гэтай нагоды віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), юрыст і сябра Брусельскай калегіі адвакатаў Алексіс Дэсваф напісаў адкрыты ліст праваабаронцу.

«Пасля таго, як Вы сталі датычныя да Нобелеўскай прэміі міру, дзякуючы Алесю Бяляцкаму, міжнародная супольнасць павінна дамагчыся свабоды для Вас.

Я б хацеў выказаць Вам сваю павагу і захапленне Вашай прыхільнасцю да правоў чалавека і тым, што, усведамляючы ўсе рызыкі, Вы не спынялі дзейнічаць да самага арышту. Ваш прыклад у справе абароны правоў чалавека натхняе ўсіх праваабаронцаў свету.

Я спадзяюся, што мы ўбачымся на наступным паседжанні міжнароднай рады FIDH Будзьце моцнымі, беражыце сябе... і ў выніку, перамога будзе за Вамі»

⁉️Як павіншаваць Валянціна Стэфановіча з Днём Народзінаў?
😔«У апошнім слове на судзе Сяргей сказаў, што хоча хутчэй гэта ўсё забыць, патрапіць дамоў і убачыць дачку», — сястра палітвязня Сяргея Далівелі пра брата

Палітзняволенага Сяргея Далівелю асудзілі паводле арт. 130 Крымінальнага кодэкса на 2 гады калоніі за каментары ў інтэрнэце па «справе Зельцэра».

«Вясна» пагаварыла з сястрою Сяргея Аленай пра падрабязнасці яго затрымання, умовы ўтрымання ў СІЗА, а таксама пра тое, як Сяргей пачаў займацца музыкай.

«Калі адвакат убачыла Сяргея праз паўтара месяца пасля затрымання, ён быў шэрага колеру і вельмі худы. Не хочацца аб гэтым думаць, але мяркую, што Сяргея там трымалі ў вельмі дрэнных умовах».

Чытаць па спасылцы

💌Падтрымаць Сяргея: СІЗА-2, Гагарына 2, 210026, Віцебск, Беларусь, Сяргей Уладзіміравіч Далівеля
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Сілавікі затрымалі ўдзельнікаў гурта Litesound — Дзмітрыя і Уладзіміра Каракіных

Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, браты «ўдзельнічалі ў незаконных маршах з перакрыццем дарог, заклікалі і агітавалі ў сацыяльных сетках, супрацоўнічалі з экстрэмісцкімі арганізацыямі».

Затрымліваў музыкаў САХР у поўнай экіпіроўцы.
Качарга, тлусты шрыфт і размова ў паліклініцы. Як у Мастах судзілі за абразы «прадстаўнікоў улады»

Праваабарончаму цэнтру «Вясна» сталі вядомыя некалькі прысудаў паводле дыфамацыйных артыкулаў, вынесеныя судом Мастоўскага раёна (Гродзенская вобласць) напачатку 2022 года. Усе асуджаныя з'яўляюцца ўраджэнцамі ці жыхарамі Мастоў або Мастоўскага раёна.

Іх імёны пакуль невядомыя, але «Вясна» распавядае пра тое, як выглядаў іх крымінальны пераслед

🔹Шматдзетны бацька і начальнік наркакантролю — як «хімія» ператварылася ў калонію;
🔹Удавец і амапаўцы — як праз «Аднакласнікі» ўгледжваецца «грамадская небяспека»;
🔹Вясковы жыхар і Лукашэнка — як ДТЗ прывяло да «абразы»;
🔹Інжынер і Лукашэнка — як абразіць тлустым шрыфтам праз відэаролік.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3EEJRey
🕊Падтрымайце шасцярых праваабаронцаў «Вясны»

Шасцярых нашых калегаў і каляжанак да гэтага часу працягваюць утрымліваць у месцах зняволення за іх прынцыповую пазіцыю і нязгоду з дзеяннямі ўладаў. Гэта старшыня Алесь Бяляцкі, ягоны намеснік Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова, кіраўнік Гомельскай філіі Леанід Судаленка і валанцёр Андрэй Чапюк. Апошнім часам ад іх амаль не даходзяць вестачкі на волю.

Мы заклікаем вас падтрымаць вясноўцаў любым магчымым спосабам, каб не пакідаць іх сам-насам з рэпрэсіямі. Што можна зрабіць:

🔹Лісты салідарнасці – наймацнейшая падтрымка звонку. Падпісвайце паштоўкі, пішыце лісты і дасылайце словы падтрымкі. Даслаць лісты можна праз звычайную пошту, а таксама праз электронныя сэрвісы: Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

🔹Дашліце пасылку ці бандэрольку з рознымі смачняшкамі і прыемнымі дробязямі. Гэта вялікая дапамога сем’ям вязняў і добрая падтрымка саміх зняволеных, асабліва ў святы. Калі ласка, не трэба адносіць палітвязням перадачы без узгаднення са сваякамі, бо ў СІЗА ўстаноўлены ліміт на перадачы па вазе – 30 кг на месяц. Пры гэтым пасылкі маюць абмежаванні толькі ад пошты – ў адной пасылцы можна адсылаць рэчаў да 50 кг за раз. Але даслаць цяпер можна ўсім вясноўцам акрамя Леаніда.

🔹Можаце зрабіць грашовыя пераводы нашым калегам і каляжанкам у СІЗА-1, каб яны змаглі сабе набыць, напрыклад, маркі, канверты і паштоўкі, каб адказаць на лісты салідарнасці і таксама павіншаваць сваіх блізкіх са святамі.

🔹Падпішыце петыцыю за вызваленне вясноўцаў.

🔹Напішыце адкрыты ліст вясноўцам і адпраў яго на пошту freeviasna@gmail.com альбо ў тэлеграм @spring96info, і мы перададзім яго праваабаронцам, а некаторыя – апублікуем на сайце і ў сацсетках.

💌Падтрымаць праваабаронцаў можна па адрасах:
— СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Аляксандр Віктаравіч Бяляцкі, Валянцін Канстанцінавіч Стэфановіч, Уладзімір Мікалаевіч Лабковіч, Андрэй Сяргеевіч Чапюк, Марыя Аляксандраўна Рабкова)
— ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба (Леанід Леанідавіч Судаленка)

Больш навінаў пра вясноўцаў – на сайце freeviasna.org
Храналогія пераследу "Вясны" 👉bit.ly/3dCZgxc
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
У «спіс тэрарыстаў» дадалі яшчэ пяць чалавек — сярод іх журналісткі TUT.ВY і грамадзянін Латвіі

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы яшчэ пяці чалавек. Цяпер у ім 928 прозвішчаў, з іх — 183 беларусы.

Сярод іх палітвязні Андрэй Дзенісенка, Іна Можчанка, а таксама грамадзянін Латвіі Дзмітрыс Міхайлаус.

У спіс таксама дадалі журналістак TUT.ВY Вольгу Лойка і Алену Талкачову — яны выйшлі з-за кратаў у гэтым годзе, але праходзяць па справе і застаюцца пад падпіскай аб неразгалошванні.
ГУБАЗіК затрымаў жыхара Магілёва — яго прымусілі таптаць сваю кепку з «Пагоняй» і спяваць «Любэ»

Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі «пакаяльнае відэа» з магілёўскім таксістам Дзянісам Клешчанком. Паводле іх, мужчына далучыўся да чат-бота плана «Перамога».

Сваю прамову мужчыну казаў, стоячы на БЧБ-сцягу. У канцы відэа яго прымусілі спяваць песню «Любэ» пра «апероў» і таптаць сваю кепку з «Пагоняй».
Дзмітрый Семчанка не выйшаў на волю пасля 28 сутак на Акрэсціна

Журналіста разам з жонкай затрымалі 15 верасня ў Мінску. Праз дзень мужчыну арыштавалі на 15 сутак паводле арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства). Пасля «сутак» на волю Дзмітрый так і не выйшаў, пазней яму прызначылі яшчэ 13 сутак арышту.

Пакуль судовага рашэння адносна далейшага лёсу журналіста няма. @bajby стала вядома, што сёння, як і папярэдні раз, спачатку яго даставілі ў Фрунзенскае РУУС Мінска, а пасля вярнулі назад на Акрэсціна.
Абразіў і паклёпнічаў на Лукашэнку: гарадзенца пакаралі трымя гадамі калоніі

У судзе Ленінскага раёна Гродна вынесены прысуд Паўлу Клапатку, абвінавачанаму ў абразе і паклёпе на Аляксандра Лукашэнку, а таксама ў знявазе дзяржаўных сімвалаў. Справу разглядаў суддзя Генадзь Мазайла.

Як устаноўлена падчас судовага следства, абвінавачаны на сваёй старонцы ў «Аднакласніках» размясціў публікацыі з выявамі Лукашэнкі, у якіх з выкарыстаннем ненарматыўнай лексікі прынізіў гонар і годнасць пацярпелага, а таксама лічбавую выяву з спалучэннем чырвонага фону і свастыкі зялёнага колеру з арнаментам, чым наздзекаваўся над дзяржаўным сцягам.

Акрамя таго, Павел размясціў абразлівыя публікацыі з выявамі Лукашэнкі, у тэкстах якіх абвінавачваў яго ў здзяйсненні цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў.

Чытаць па спасылцы
🎉Валянціну Стэфановічу — 50. Павіншуйце яго са святам!

Валянцін Стэфановіч — сябра Рады «Вясны», віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH). З’яўляецца адным з вядомых экспертаў і аналітыкаў у сферы правоў чалавека, выступае за недыскрымінацыю і супраць смяротнага пакарання. За кратамі Валянціна ўтрымліваюць ужо 15 месяцаў.

Ён быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года і абвінавачваецца ў кантрабандзе паводле ч. 4 арт. 228 КК і фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, паводле ч. 2 арт. 342 КК. Яму пагражае да 12 гадоў зняволення.

Як павіншаваць Валянціна:
🔹Зрабіць грашовы перавод;
🔹Даслаць пасылку з рознымі прыемнымі дробязямі;
🔹Падтрымаць тэлеграмамі і заказнымі лістамі.

💌Адрас для віншаванняў: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Валянцін Канстанцінавіч Стэфановіч
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🌿«Такі лёс выпаў Валянціну, як і Алесю, які ўжо другі юбілей адзначыў за кратамі», — Аліна Стэфановіч

Сёння, 14 кастрычніка, палітзняволены намеснік старшыні «Вясны» і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч адзначае ў турме свой юбілей — 50 год. Ён знаходзіцца за кратамі ўжо 15 месяцаў. За гэты час сям'я Валянціна вымушана пакінула Беларусь, ён сам цяжка перахварэў на пнеўманію ў СІЗА і яму нядаўна ўзмацнілі абвінавачванні.

«Вясна» паразмаўляла з жонкай Валянціна Алінай пра другі Дзень народзінаў мужа за кратамі, апошнія навіны пра вясноўца і пра існуючыя магчымасці павіншаваць праваабаронцу.

«Спадзяюся, што людзі ў Беларусі змогуць адправіць тэлеграмы літаральна хаця бы з аднаго слова, ці грашовыя пераводы ў адзін-два рублі, каб проста паказаць Валянціну, што на яго не забыліся — і гэта будзе найлепшы падарунак».

Чытаць па спасылцы

⁉️Як павіншаваць Валянціна Стэфановіча з Днём Народзінаў?
📸Фотафакт: Як малявалі партрэт і лагатыпы лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру

Нагадаем, узнагароду атрымалі беларус Алесь Бяляцкі, украінскі Цэнтр грамадзянскіх свабодаў і расійскі праваабарончы цэнтр «Мемарыял».

Крыніца: niklaselmehed

🕊Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру. Як яго павіншаваць?
📍Гомельскага валанцёра Іллю Міронава пачнуць судзіць 24 кастрычніка

Палітзняволенага валанцёра з Гомеля Іллю Міронава затрымалі 30 верасня 2021 года. Яму інкрымінуюць арт. 369-1 КК— дыскрэдытацыя Беларусі. Ініцыятыва Іллі "Пішыце лісты" была ў ліку прэтэндэнтаў на перамогу ў Нацыянальнай прэміі за дасягненні ў галіне правоў чалавека ў намінацыі «Кампанія/ініцыятыва года-2021». Вядома, што за кратамі ў палітвязня пачаліся сур’ёзныя праблемы са здароўем.

Справу палітвязня будуць разглядаць 24 кастрычніка ў судзе Савецкага раёна Гомеля. Працэс будзе весці суддзя Аляксандр Мохараў.

💌Падтрымайце Іллю грашовымі пераводамі, бандэролькамі і тэлеграмамі: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Ілля Уладзіміравіч Міронаў
💻Напісаць анлайн
💔15 месяцаў за кратамі ўтрымліваюць Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча

14 ліпеня 2021 года да іх і іншых вясноўцаў прыйшлі з ператрусамі. З таго дня трое вясноўцаў знаходзяцца пад вартай, а мінскія офісы «Вясны» апячатаныя. Алеся, Валянціна і Уладзя абвінавачваюць у «кантрабандзе» паводле ч. 4 арт. 228 КК і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», паводле ч. 2 арт. 342 КК. Ім пагражае да 12 гадоў зняволення.

Заклікаем вас падтрымаць палітзняволеных вясноўцаў у такі цяжкі час!

💌СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
✍️Падпішыце петыцыю за іх неадкладнае вызваленне!
⁉️Як падтрымаць зняволеных праваабаронцаў «Вясны»
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
❗️Адміністрацыя віцебскай калоніі "забараніла" публікаваць лісты Максіма Знака.

Сваякамі палітвязня Максіма Знака быў створаны тг-канал "Неверагодныя лісты". У ім публікаваліся вершы, разважанні і апавяданні з лістоў Максіма цягам некалькі месяцаў. Але ўчора ў канале з'явіўся пост пра тое, што публікацыя лістоў спыняецца. Прычына — пасты ў канале не падабаюцца адміністрацыі віцебскай калоніі № 3.

Нагадаем, палітзняволеных Максіма Знака і Марыю Калеснікаву абвінавачвалі ў спробе захопу ўлады, публічных закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, і стварэнні экстрэмісцкага фарміравання. 6 верасня суддзя Сяргей Епіхаў асудзіў Знака да 10 гадоў калоніі.

💌 Заклікаем вас падтрымаць Максіма лістамі салідарнасці, тэлеграмамі і паштоўкамі: ПК № 3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Максіму Аляксандравічу Знаку
💻Напісаць анлайн
Студэнта БДУ Аляксандра Буйліцкага асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі»

21-гадовага студэнта Аляксандра Буйліцкага затрымалі ў канцы траўня. Згодна з інфармацыяй ад сілавікоў, яго вылічылі праз арышт адміністратараў аднаго з чатаў. Студэнта абвінавацілі па арт. 342 КК (Актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Справу Аляксандра разглядзелі ў судзе Савецкага раёна Мінска 11 кастрычніка. Суддзя Аляксандр Волк прызнаў хлопца вінаватым і асудзіў яго да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»). Буйліцкага вызвалілі ў зале суда.

Хлопец навучаўся на 4 курсе спецыяльнасці «Бізнэс-адміністраванне» Інстытута бізнэсу БДУ. Аляксандр вёў беларускамоўны твітар пад нікнэймам @BuyLіtSky. На сайце БДУ хлопец быў сярод актывістаў студсаюза Інстытута бізнэсу.
«Праз столькі год працы ён змог захаваць чулае сэрца». Праваабаронца Валянцін Стэфановіч сустракае 50-гадовы юбілей за кратамі

14 кастрычніка спаўняецца 50 гадоў праваабаронцу «Вясны» Валянціну Стэфановічу. Свой юбілей ён сустракае за кратамі. «Хай улады мяне лічаць кантрабандыстам, але ёсць шмат людзей, каму я дапамог, і я гэтым ганаруся», — напісаў ён з «Валадаркі». Дапамагаў Стэфановіч не толькі «палітычным». Ён шмат працаваў з людзьмі, якіх асуджалі да смяротнага пакарання. У 1990-я да вышэйшай меры — пакарання смерцю — асуджалі да 40 чалавек у год, тэма была актуальная надзвычай.

Знаёмыя і сябры расказалі «Свабодзе» пра Валянціна напярэдадні ягонага юбілею.

Чытаць па спасылцы

⁉️Як павіншаваць Валянціна Стэфановіча з Днём Народзінаў?