Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
‼️У праваабаронцы "Вясны" Уладзя Лабковіча за кратамі працягваецца псавацца здароўе
Палітзняволены каардынтар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч, які ўжо год і тры месяцы ўтрымліваецца за кратамі ў СІЗА-1, даслаў вестачку на волю. Ён распавядае, што ў яго па-ранейшаму псуецца здароўе:
"Здароўе ў мяне, канешне, у гэтых умовах стала хутка сапсавацца. Я наогул здзіўляюся, што так доўга яно пратрымалася. Цяпер дзікая слабасць. Стараюся ляжаць, каб быць фізічна ў норме. Зрок проста сапсаваўся, але добра, што не робіцца горш. Вельмі мала стаў чытаць".
💌 Падтрымайце Уладзя лістамі, пасылкамі і грашовымі пераводамі:
СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon

📍Палітвязня Генадзя Смірнова ў шклоўскай калоніі змяшчалі ў ШІЗА
Па інфармацыі праваабаронцаў, палітзняволенага Генадзя Смірнова адміністрацыя шклоўскай калоніі нядаўна закідвала ў штрафны ізалятар агулам на 11 сутак. Раней палітвязня ўжо змяшчалі ў ШІЗА — у баранавіцкім СІЗА на 17 сутак.
Нагадаем, у судзе Ляхавіцкага раёна 27 кастрычніка 2021 года вынеслі прысуд бацьку і сыну Генадзю і Вячаславу Смірновым, якіх абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса), а Генадзя — яшчэ і ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў (ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодекса). У выніку Генадзя асудзілі да 2,5 гадоў калоніі, а Вячаслава — да 2 гадоў «хіміі».
💌Падтрымаць Генадзя: ПК № 17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Генадзь Смірноў
💌Падтрымаць Вячаслава: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 55, 220021, г. Мінск, вул. Сацыялістычная, 7, Вячаслаў Генадзевіч Смірноў

🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!
🔺Алег Філіпаў
🔺Ігар Бузук
🔺Арцём Кандрацьеў
🔺Мікалай Кавалеўскі
🔺Валянцін Стэфановіч
🔺Аляксандр Казлянка
🔺Дзмітрый Качурка
🔺Андрэй Крылоў
🔺Дзмітрый Кубараў
🔺Ілля Паланянкін
🔺Віталь Самсонаў
🔺Даніла Чуль
🔺Анатоль Мацулевіч
🔺Сяргей Ануфрыенка
🔺Сяргей Сакавец
🔺Ігар Грышчанкоў
🔺Валерый Панкратовіч
🔺Іван Цагалка
🔺Дар'я Чайко
🔺Аляксандр Арановіч
🔺Віталь Брух
🔺Аляксандр Вольскі
🔺Аляксандр Шаўцоў
💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.
📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.

Апублікаваны праект закона аб амністыі — палітвязняў яна амаль не закране
Як піша «Наша Ніва», нават прабежны погляд на праект закона паказвае, што палітвязняў амністыя калі і закране, то зусім нязначна.
Для таго, каб у гэтым пераканацца, дастаткова праглядзець толькі артыкул 10, у якім пералічваюцца артыкулы, асуджаныя па якіх пад амністыю не патрапляюць. Там прысутнічаюць усе папулярныя артыкулы, па якіх у Беларусі саджаюць за палітыку: 130 (распальванне варожасці), 293 (масавыя беспарадкі), 342 (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак), 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фармаванні), 368 (абраза Лукашэнкі), 369 (абраза прадстаўніка ўлады).
Таксама там жа адмыслова агаворана, што не будуць вызваляцца асобы, якія маюць дачыненне да «экстрэмісцкай дзейнасці» і тыя, хто «злосна парушае ўсталяваны парадак падчас адбывання пакарання ці іншых мераў крымінальнай адказнасці»

🥀Сёння Вітольду Ашурку споўніўлася бы 52 гады
Вітольд — актывіст з Бярозаўкі, супраць якога ў жніўні 2020-га распачалі крымінальную справу за паслявыбарчыя падзеі. Суддзя Максім Філатаў прысудзіў Ашурку 5 гадоў калоніі. 21 траўня 2021 года палітвязень Вітольд Ашурак памёр у шклоўскай калоніі пры невысветленых абставінах. Крымінальнай справы па факце ягонай смерці дагэтуль няма.
У гонар Вітольда «Вясна» абвясціла 21 траўня — Днём палітвязня ў Беларусі.
«Далі пяць гадоў, хай бы сядзеў. Ну яшчэ пяць дайце! Навошта было забіваць? Шкадую, што паміраў адзін у чужых людзях, у такім болі. Не было побач нікога з блізкіх людзей, хто б пашкадаваў, прытуліў яго перад смерцю. Але што цяпер паробіш? Думаю, такая была Божая воля. Ён сам абраў гэты шлях. Я да самай смерці буду плакаць», — кажа маці Вітольда.
На фотаздымку Вітольд у верасні 2020-га года — гэта апошняе вядомае фота Ашурка з волі.
🔹Распавядаем, што цяпер з расследваннем смерці Вітольда Ашурка
🔹На судзе і ў труне. Падкаст памяці Вітольда Ашурка

Праваабаронца пра нюансы законапраекта аб амністыі
Па праекце закона аб амністыі выйсці на волю з тых, хто за кратамі за палітыку, могуць адзінкі. Пра гэта кажа праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка.
«Невялікі працэнт можа выйсці. Можа быць, толькі людзі, якія па артыкуле 188 КК (паклёп). Мінус «злосна парушаючыя», мінус палітычныя артыкулы 342, 293, 369 і 368, 130, мінус «экстрэмісты». Нават і не застаецца нікога».
Апроч згаданых вышэй артыкулаў, выключаны наступныя, па якіх у тым ліку судзілі палітвязняў: арт. 356 (здрада дзяржаве); арт. 361 (заклікі ла санкцый); арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім); арт. 364 (гвалт або пагроза яго ўжывання ў дачыненні да супрацоўніка ўнутраных органаў); арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў) і іншыя (артыкул 10 законапраекта).
Таксама агаворана, што не будуць вызваляцца асобы, якія маюць дачыненне да «экстрэмісцкай дзейнасці» і тыя, хто «злосна парушае ўсталяваны парадак падчас адбывання пакарання».
Крыніца: Наша Ніва

Студэнт мінскай ВНУ стаў фігурантам крымінальнай справы за «садзейнічанне экстрэмізму»
Па дадзеных следства, у лютым 2022 года 19-гадовы хлопец, выкарыстоўваючы свой мабільны тэлефон, ажыццявіў відэаздымку ваеннай тэхнікі, якая рухалася паблізу горада Мар'іна Горка. Пасля гэтага падпісаўся на адзін з «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналаў і пераслаў зробленае відэа ў ягоны чат.
Дзеянні хлопца кваліфікаваны следствам па ч.3 арт.361-1 (удзел у экстрэмісцкім фармаванні) і ч.1 арт.361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
З санкцыі пракурора да яго прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.

❗️Асуджаная да 15 гадоў калоніі Марфа Рабкова падала апеляцыю на прысуд
Палітзняволеная каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова падала апеляцыйную скаргу на прысуд. Пра гэта яна распавяла ў вестачцы на волю.
"У мяне ўсё ў парадку, займаю сябе рознымі клопатамі, таму час бяжыць адносна хутка. Пачала вывучаць ангельскую мову і апынулася, што ўсё ў мяне не так уж і дрэнна. Падала апеляцыю, напісала адно дапаўненне да яе і на днях збіраюся пісаць другое. Пасля азнаямлення з аўдыёверсіяй пасяджэння буду пісаць трэцяе дапаўненне".
Таксама Марфа піша, што са здароўем у яе усё нядрэнна. Перадае ўсім прывітанні.
💌Падтрымайце Марфу лістамі салідарнасці, пасылкамі, грашовым пераводам па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Марыі Аляксандраўне Рабковай

‼️У Мінску сёння за ўдзел у Маршах судзяць адразу чатыры сямейныя пары
Колькасць судоў па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса не спадае, а ўзрастае. Кожны дзень па ўсёй Беларусі судзяць людзей па іх. Цяпер гэта новы «народны» артыкул замест адміністрацыйнага 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Толькі сёння, 13 кастрычніка, у Мінску адбудзецца мінімум 9 працэсаў за ўдзел у Маршах, сярод іх — чатыры сямейныя пары.
У судзе Маскоўскага раёна судзяць палітвязня Антона Маслыку і ягоную жонку Кацярыну Еўдакімаву. У сям'і трое дзетак. Пракурор запрасіў для абодвух па 1,5 гады калоніі, хоць Кацярына знаходзіцца пад хатнім арыштам. Сёння Сяргей Кацар вынясе ім прысуд.
У гэтым жа судзе адбываецца суд над палітзняволенымі Святланай і Дзянісам Шарамецьевымі. Іх затрымалі 14 чэрвеня. Справу супраць іх таксама будзе разглядаць Сяргей Кацар — пасля прысуду папярэдняй сям'і.
У судзе Партызанскага раёна справу супраць палітзняволенай Алены Паўловіч і яе мужа Дзмітрыя будзе разглядаць суддзя Міхаіл Макарэвіч. У сям'і двое непаўнагадовых дзяцей. Пры затрыманні Алену прымусілі здзіраць са сцяны БЧБ-шпалеры.
Суд Першамайскага раёна Мінска разгледзіць справу супраць Дзіяны і Уладзіміра Лысакоў. Суддзя — Анастасія Кулік.
❗️Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам пра вынікі судовых пасяджэнняў і факты палітычнага пераследу 👉 @viasna_bot, @ViasnaSOS, @SosViasna

Forwarded from "Вясна" назірае
"Суткі" за бел-чырвоны шалік на помніку Сувораву
У Кобрыне ў сярэдзіне верасня затрымалі мясцовага жыхара за чырвона-белы шалік, які ён павесіў на помнік Сувораву. Паводле пратакола, мужчына, "дзеючы наўмысна, накінуў і завязаў на помніку-бюсце імя Суворава шалік чырвона-белага колеру з надпісамі на замежнай мове, чым сапсаваў эстэтычны выгляд дадзенага помніка і парушыў грамадскі парадак". Па словах самога мужчыны, па дарозе ён знайшоў шалік, які вырашыў павесіць на помнік, каб яго ўбачылі і забралі.
Падставай для затрымання стала скарга "неабыякавага грамадзяніна", які паведаміў у міліцыю, што "невядомы павесіў на помнік бел-чырвоны польскі шалік". Суд палічыў віну мужчыны даказанай, таму арыштаваў яго на 10 сутак.
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 https://bit.ly/3STFfoU

❗️«Рэйкаваму партызану» з Асіповічаў прысудзілі 11 гадоў калоніі
Магілёўскі абласны суд завяршыў разгляд крымінальнай справы жыхара Асіповічаў Аляксея Шышкаўца, абвінавачанага ў тэрарызме (арт. 289 КК), і ва ўдзеле на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні (арт. 361-3 КК). Справу разглядаў суддзя Сяргей Мазураў.
Па інфармацыі МУС, у пачатку 2022 года мужчына «ўвайшоў у склад экстрэмісцкага фарміравання ByPol, аўтарызаваўшыся ў мабілізацыйным чат-боце для здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў у Беларусі». А 1 сакавіка ён нібыта атрымаў указанні па блакаванні чыгуначных шляхоў, а таксама па вырабе і выкарыстанні «кактэйляў Молатава».
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3CxHKpQ

Да палітзняволенага Паўла Мажэйкі не пусцілі… следчага
Як паведамляе «Гарадзенская праваабарона», 11 кастрычніка да Паўла Мажэйкі адміністрацыя гарадзенскай турмы не пусціла следчага — нібыта ў мурах турмы не было вольнага кабінету і незанятых канваіраў.
Павел — кіраўнік гарадзенскага «Цэнтра гарадскога жыцця», журналіст. Ён быў затрыманы напрыканцы жніўня па вяртанні ў Беларусь. У яго кватэры і ў яго бацькоў правялі ператрусы. Вядома, што на Паўла заведзена крымінальная справа за рэалізацыю ім свабоды выказвання меркавання.

📍Палітвязень Уладзімір Сушко выйшаў на волю
Жыхар Жлобіна Уладзімір Сушко 3 верасня выйшаў з магілёўскай калоніі, цалкам адбыўшы тэрмін.
Нагадаем, суд Жлобінскага раёна асудзіў Уладзіміра на два гады «хіміі» за каментар пра міліцыянта ў тэлеграм-канале. Мужчыну прызналі вінаватым па арт. 369 Крымінальнага кодэксу (Абраза прадстаўніка ўлады). З трэцяга сакавіка 2021 года адбываў тэрмін ў гродзенскай папраўчай установе № 24. Але потым палітвязню ўзмацнілі пакаранне і перавялі яго ў калонію.

🕊14 кастрычніка палітзняволенаму праваабаронцу Валянціну Стэфановічу споўніцца 50 гадоў. Павіншуйце яго са святам!
Валянцін Стэфановіч — сябра Рады «Вясны», віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH). З’яўляецца адным з вядомых экспертаў і аналітыкаў у сферы правоў чалавека, выступае за недыскрымінацыю і супраць смяротнага пакарання. За кратамі Валянціна ўтрымліваюць ужо 15 месяцаў.
Ён быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года і абвінавачваецца ў кантрабандзе паводле ч. 4 арт. 228 КК і фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, паводле ч. 2 арт. 342 КК. Яму пагражае да 12 гадоў зняволення.
Як павіншаваць Валянціна:
🔹Зрабіць грашовы перавод;
🔹Даслаць пасылку з рознымі прыемнымі дробязямі;
🔹Падтрымаць тэлеграмамі і заказнымі лістамі.
💌Адрас для віншаванняў: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Валянцін Канстанцінавіч Стэфановіч
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

❤️"Атрымаць ліст — як глыток паветра са свабоды", — актывіст Андрусь Асмалоўскі
Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі быў затрыманы 27 ліпеня. Яму інкрымінаваны арт. 342 КК (актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Нядаўна ён даслаў вестачку з-за кратаў, у якой распавёў, што ў яго ўсё добра, шмат чытае. Таксама ён напісаў, чаму важна пісаць палітвязням:
"Кожны дзень хвалюючы момант, калі ў камеры раздаюцца лісты і спадзяешся, што адзін з іх табе… Атрымаць ліст — як глыток паветра са свабоды, здаецца — дзень мінуў не дарма.
Тут я да канца лістападу, далей суд і невызначанасць, што пасля…"
💌Падтымайце Андруся тэлеграмамі, пасылкамі і грашовымі пераводамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Андрусь Сяргеевіч Асмалоўскі
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🔺Як падтрымліваць палітзняволеных

Былога палітвязня Юрыя Касцюка, якога ў траўні затрымалі ў Расіі, экстрадавалі ў Беларусь
Нагадаем, Юрый адбыў тэрмін за «знявагу дзяржаўных сімвалаў» і 6 студзеня выйшаў на волю. 15 лютага яго затрымалі супрацоўнікі КДБ з нагоды ўдзелу ў тэлеграм-чаце «Волейбол по выходным», які аб’ядноўваў палітвязняў, асуджаных на «хімію». Хлопец з'ехаў у Расію, аднак быў затрыманы ў аэрапорце Сочы.
Сёння Касцюка прывезлі ў Беларусь, паведамляе @viasna_brest. Папярэдне, яго абвінавачваюць паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
UPD. Стала вядома, што Юрый яшчэ знаходзіцца на тэрыторыі Расіі.

⁉️Чаму важна падтрымліваць вязняў грашовымі пераводамі?
Ужо больш за год у Беларусі колькасць палітычных зняволеных павялічваецца амаль штодзённа. На жаль, у сваякоў не заўсёды атрымліваецца карыстацца ўсімі магчымымі спосабамі падтрымкі вязняў: ім блакуюць ліставанне, пазбаўляюць перадач, не дазваляюць замаўляць кнігі і абмяжоўваюць у падпісках на незалежныя газеты і часопісы. Адзінае, что застаецца — грашовыя пераводы.
Адпраўляць грошы вязням праз інтэрнэт-банкінг і на пошце. Грошы будуць пералічвацца на спецыяльны рахунак зняволенага. На атрыманыя грошы ён зможа замовіць у турэмнай краме прадукты харчавання, прадметы першай неабходнасці, прысмакі, канверты, паперу і іншыя неабходныя яму рэчы.
Грошы даходзяць на працягу некалькіх сутак. У следчых ізалятарах і турмах, тыя вязні, у дачыненні да якіх прысуд яшчэ не вынесены ці не ўступіў у сілу, могуць атрымліваць пераводы ад любога чалавека, а сума, якая можа знаходзіцца на рахунку затрыманага ў ізалятары і якую можна выкарыстоўваць, не абмежаваная.
Пасля таго, як прысуд уступіў у сілу, вязень будзе абмежаваны ў перадачах і грашовых пераводах, а рабіць гэта змогуць толькі сваякі. Але пры пераводзе ў іншы ізалятар або калонію сума на рахунку пераходзіць разам з чалавекам. Нават калі грошы выслалі ўжо пасля этапу, то грошы ўсё роўна дойдуць да зняволенага.
Таму дасылаць грошы на рахунак вязня да таго, як прысуд уступіць у сілу, будзе вялікай падтрымкай і яму, і яго сваякам. Бо ў калоніі праз абмежаванне на колькасць дазволеных базавых велічыняў падчас атаваркі, у зняволенага будзе магчымасць доўгі час атаварвацца на тыя грошы, якія яму дасылалі яшчэ да прысуду.
✊Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.
Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што адбываецца з грашыма пасля вызвалення чалавека?
Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”
"Наша сіла — у салідарнасці!" Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням

😍«Вясна прыйдзе!». Мастачка Вольга Якубоўская прысвяціла працу Алесю Бяляцкаму
«Гэтую працу я прысвячаю Алесю Бяляцкаму — беларускаму праваабаронцу, старшыні праваабарончага цэнтра «Вясна», палітвязню, «вязню сумлення», лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру 2022 года.
«Загляне сонца і ў наша ваконца!». Свабоду ўсім палітвязням!», — напісала мастачка.
❓Як падтрымліваць вясноўцаў за кратамі?
💳 Падтрымаць «Вясну» на Patreon