Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.92K subscribers
21.1K photos
463 videos
74 files
18.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Міколу Статкевіча перавялі ў «больш прасторную» камеру — яна на 7 сантыметраў шырэй, чым папярэдняя

Пра гэта палітвязень напісаў у лісце жонцы

«Галоўная навіна — перавялі ў камеру паверхам вышэй. Яна на сантыметраў 7 шырэй і гэтага хапіла, каб "прасунуцца паўз тумбачку да сценкі, супрацьлеглай дзвярам. У выніку цяпер, хоць і "зігзагам", але можна прайсці па камеры пяць крокаў. Што зрабіла мае "прагулкі" больш "інтэнсіўнымі".

...Паступова павялічваю нагрузкі падчас заняткаў фізкультурай. Днём у мяне тры "прагулкі" па камеры па 30-40 хвілін і адна вечарам на 20-30 хвілін. Падчас дзённых "прагулак" раблю фізічныя практыкаванні. З-за памераў камеры прыйшлося ўводзіць практыкаванні з "гантэляй", у якасці якой скарыстоўваю ПЭТ-бутэльку 1,5 л. Праўда, з-за невялікай вагі мушу цягаць гэтую "гантэлю" па разоў 800 за дзень».

💌Падтрымаць палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Статкевічу Мікалаю Віктаравічу
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Арыштавалі кватэру Сяргея і Святланы Ціханоўскіх

Пра гэта Святлана паведаміла ў сваім тэлеграм-канале.

«Нашу з Сяргеем Ціханоўскім мінскую кватэру арыштавалі. У ёй апісалі ўсё – аж да акварэльных фарбаў дзяцей – каб прадаць і сабраць грошай у казну. І такіх людзей, як Сяргей, у Беларусі тысячы».

Нагадаем, 14 снежня 2021 года Сяргея Ціханоўскага асудзілі да 18 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У папраўчай калоніі Ціханоўскі знаходзіўся толькі адзін месяц, а потым яму змянілі рэжым на турэмны.
Часовая павераная ў справах ЕС у Беларусі Эвеліна Шульц была затрыманая пасля суда над Марфай Рабковай, Андрэем Чапюком і яшчэ 8 палітвязнямі

Пра здарэнне піша @radioasvaboda са спасылкай на BPN.

Яе каля дзвюх гадзін трымалі ў міліцыі.

Кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Мінску Дзірк Шубель (у сярэдзіне 2021 году пакінуў краіну і працуе з-за мяжы) і кіраўніцтва ЕС у Бруселі ўжо ведаюць пра затрыманне сваёй дыпламаткі. Пэўна, Шульц мае дыпламатычны імунітэт.
❗️«Такое прадстаўленне не вартае нават пухавіцкага палаца культуры», — Акіхіра Гаеўскі-Ханада ў апошнім слове

Моцнае апошняе слова палітвязня, якога ўчора асудзілі да 16 гадоў калоніі. Акіхіра ўжо больш за два гады знаходзіцца за кратамі, пасля затрымання яго білі і катавалі.

«Я шчыра шкадую толькі пра тое, што не прыклаў усе высілкі супраць фашысцкай банды, якая сфармавала краіну, дзе "часам не да законаў". Быць цяпер супраць іх — значыць быць антыфашыстам. Быць супраць такіх дзяржаў — значыць быць анархістам. Перафразоўваючы Генры Тора, адзінае месца, якое падыходзіць сумленнаму грамадзяніну ў той дзяржаве, у якой узаконьваецца і падтрымліваецца бяспраўе, ёсць турма

Чалавечы дзякуй адвакатам, якія не баяцца і не апускаюць рукі. Лепшыя часы яшчэ наперадзе!

No pasaran! Жыве Беларусь і Слава Украіне!».

Апошняе слова цалкам

💳94 гады зняволення на ўсіх — падтрымайце зняволеных на BySol
У міліцыю да затрыманых пасля ўчорашняга суда прыязджаў Азаронак — больш за ўсё «дасталася» часовай паверанай у справах ЕС у Беларусі Эвеліне Шульц

Праваабаронцам сталі вядомыя падрабязнасці ўчорашняга «хапуна» пасля суда над Марфай Рабковай, Андрэем Чапюком і яшчэ 8 палітвязнямі. Вядома, што затрыманага Данілу Крашэўскага сёння будуць судзіць за рэпосты ў сацсетках.

Да затрыманых у Фрунзенскі РУУС прыязджаў прапагандыст Рыгор Азаронак. Ён хадзіў з мікрафон і настойліва патрабаваў ад затрыманых даць каментар. Найбольш «дасталася» ад яго часовай паверанай у справах ЕС у Беларусі Эвеліне Шульц — Азаронак «насядаў» на яе з пытаннямі больш за ўсіх.

Нагадаем, Шульц, якая пэўна мае дыпламатычны імунітэт, правяла ў міліцыі каля дзвюх гадзін.
Доступ да сайту незалежнай газеты «Вечаровы Бабруйск» заблакаваны

Пра гэта паведамляе @euroradio са спасылкай на чытачоў.

Сайт ужо некалькі дзён не адчыняецца ў Беларусі. З-за мяжы адкрываецца праз раз. Само выданне на сайце і ў сацсетках пра блакаванне не паведамляе.
💔Палітвязень Мікіта Слепянок у апошнім слове: «Хачу называцца беларусам, жыць у гэтай краіне і сапраўды нешта рабіць для яе»

Учора ў Гомельскім абласным судзе асудзілі адміністратара культурна-гістарычнага Telegram-канала Rezystans палітзняволенага Мікіту Слепянка да трох гадоў калоніі. Юнака абвінавцілі ў стварэнні экстрэмісцкага фарміравання і кіраванні ім (ч. 1 арт. 361-1 КК).

На судзе Мікіта выступіў з моцным апошнім словам:

«Я за кратамі ўпершыню. Даводзіцца бачыць у гэтай клетцы маладых людзей: мне 22 гады, а ім па 20, па 18. Іх лічаць тэрарыстамі, экстрэмістамі, дэструктыўнымі элементамі. Я не ведаю, чаму такія людзі апыняюцца тут, чым яны кіруюцца і ці ставіць хаця б нехта сябе на нашае месца.

Як чалавек, які знаходзіцца тут, я магу сказаць, што мы такія ж беларусы, як і тыя, хто па той бок кратаў – маладое пакаленне, каму жыць у гэтай краіне і будаваць яе, рабіць нешта для яе, ствараць свае семʼі, захоўваць сваю незалежнасць – сапраўдную і нефармальную, захоўваць сваю мову, культуру, гісторыю. Для гэтага нам даводзіцца сядзець тут, бо мы проста выказалі сваё меркаванне. Мы – людзі, якім тут так ці інакш жыць і так ці інакш нешта казаць. Выказваем кожны па-свойму, каб людзі ў краіне сапраўды ведалі што думае сучасная моладзь.

Я хацеў бы сказаць, што ёсць і іншая моладзь – прагрэсіўная, шчаслівая, якая абсалютна не бачыць ніякіх праблем. Але, пры гэтым, ведаючы большасць сваіх знаёмых і назіраючы тут, у турме – я так разумею, што большасць людзей не мае асаблівых планаў і не ведаюць, чаго хочуць ад гэтага жыцця. Але калі размова пра мяне – то я дакладна ведаю, чаго хачу ад жыцця: я хачу называцца беларусам, жыць у гэтай краіне і сапраўды нешта рабіць для яе. Не толькі для самога сябе, але і для сваёй краіны, якую я сапраўды люблю і зʼяўляюся патрыётам. Ці будзе ў мяне такая магчымасць – гэтага я ведаць не магу. Хацелася б верыць, што так. І хацелася б верыць, што калі я выйду адсюль – Беларусь будзе заставацца Беларуссю. Не гледзячы ні на што».

Да разгляду апеляцыйнай скаргі вы можаце падтрымаць палітвязня грашовымі пераводамі, пасылкамі або бандэролькамі з рознымі смачняшкамі і прыемнымі дробязямі.

💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Мікіта Антонавіч Слепянок
💻Напісаць анлайн
Чатырох адвакатаў з Гомельшчыны пазбавілі ліцэнзій. Раней яны абаранялі палітзняволеных

6 верасня кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Беларусі правяла пазачарговую атэстацыю адвакатаў, у тым ліку чацвярых – з Гомельскай абласной калегіі адвакатаў. Гэта Генадзь Уласенка (Мазыр), Таццяна Саўчанка і Павел Кулажанка (Рэчыца), а таксама Ганна Паўлюк (Гомель).

Такое рашэнне прынятае нягледзячы на тое, што адвакат Ганна Паўлюк, напрыклад, мае больш за 10 гадоў стажу работы па спецыяльнасці, з'яўляецца магістрам юрыдычных навук і выкладчыкам у ГДУ і ГГМУ. А адвакат Таццяна Саўчанка мае больш за 36 гадоў стажу працы па спецыяльнасці.

Крыніца: Гомельская Вясна
Андрэй Чапюк у апошнім слове: «Праўда, аб'ектыўнасць і справядлівасць мацнейшыя за бандыцкія метады МУС і КДБ»

Праваабаронцам перадалі прамову 26-гадовага валанцёра «Вясны», якога ўчора асудзілі да 6 гадоў калоніі.

«Я ведаю, што кожны ў хуткім часе адкажа за свае дзеянні, за свае рашэнні перад грамадствам. Не трэба гэта расцэньваць як пагрозу. Рэальнасць паказвае, што праўда, аб'ектыўнасць і справядлівасць мацнейшыя за бандыцкія метады МУС і КДБ. Людзі не палохаюцца ўстаць на шлях барацьбы за правы! Бо законы, працэсуальныя нормы можна трактаваць у сабе зручны бок. А можна і зусім на іх не звяртаць увагі, бо «высокі суд» сам дае ацэнку чаму-небудзь.

Я хачу, падсумаваўшы, сказаць дзякуй усім беларусам! І асобнае дзякуй тым, хто аказваў дапамогу людзям, якія апынуліся ў бядзе, у гэты неспакойны час. Беларусь будзе вольнай!».

Апошняе слова цалкам

💳94 гады зняволення на ўсіх — падтрымайце зняволеных на BySol
Грамадскае аб'яднанне «Wspólnota Polaków» ліквідуюць праз суд

Паседжанне аб ліквідацыі пройдзе ў Вярхоўным Судзе. Пазоўнік — Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Суддзя — Ганна Сакалоўская.

«Wspólnota Polaków» з'явілася ў 2019 годзе. Яе ўзначаліў Мечыслаў Яскевіч, які раней быў старшынём непрызнанага ўладамі Саюза палякаў. Калі на пасадзе яго змяніла Анжаліка Борыс, Яскевіч вырашыў стварыць уласную арганізацыю.

Крыніца: @nebovkletku
3,5 гады «хатняй хіміі» — паводле «народнага» артыкула

6 верасня ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска агучаны вырак 38-гадовай Алене Мяхціевай. Яе прызналі вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») і асудзілі да 3,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі». Прысуд вынесла Ала Скуратовіч.

Вядома, што Алену затрымлівалі ў чэрвені, але адпусцілі пад заклад, да суда яна знаходзілася на волі.
Новы прысуд па «справе Зельцэра» для чарговага палітвязня: 2 гады калоніі за каментар пра супрацоўніка КДБ

Праваабаронцам сталі вядомыя вынікі судовага разбіральніцтва па справе палітвязня Яўгена Ракевіча, якога абвінавачвалі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт.369 КК) і распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК). Справу разглядала суддзя Цяплова.

У верасні 2021 у адным з Telegram-чатаў Яўген пакінуў каментар пра супрацоўніка КДБ, які загінуў разам з айцішнікам Зельцэрам падчас перастрэлкі ў кватэры апошняга. Як сцвярджае бок абвінавачвання, у каментары Ракевіч абразіў супрацоўніка КДБ і ў цэлым негатыўна выказаўся пра супрацоўнікаў праваахоўнага блоку.

Падчас судовага пасяджэння абвінавачаны прызнаў сваю віну часткова, патлумачыўшы, што каментары напісаў, паддаўшыся эмоцыям.

24 жніўня Магілёўскі абласны суд прысудзіў Ракевічу 2 гады папраўчай калоніі з адбыццём пакарання ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 100 базавых велічынь.
«158 тамоў кажуць не пра нашу вінаватасць, а пра палітычную матываванасць працэсу», — Аляксандр Казлянка ў апошнім слове

Узгадваем апошняе слова палітвязня, асуджанага да 6 гадоў калоніі.

«Усё, што апошнія гады адбываецца ў нас у краіне ў галіне права, можна ахарактарызаваць двума ёмістымі словамі — прававы дэфолт. Ён адбыўся не на роўным месцы. Гэтая дзяржаўная сістэма ўсе гады свайго існавання падрыхтоўвала глебу, каб сілавыя структуры і чынавенскі апарат былі гатовыя безумоўна выконваць любыя каманды зверху

Падзеі з канца траўня 2021 года паказалі, наколькі далёка можна зайсці ў адносінах да ўласнага народа, падпарадкоўваючыся загадам людзей, чыё меркаванне для іх з'яўляецца аўтарытэтным. Хоць я думаю, аднаго загаду замала. У дадатак уключаецца псіхалагічная абарона і адбываецца пошук самаапраўдання, чаму так варта рабіць».

Апошняе слова цалкам

💳94 гады зняволення на ўсіх — падтрымайце зняволеных на BySol
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺Алеся Буневіч
🔺Сяргей Глебка
🔺Андрэй Сцепаненка 
🔺Дзяніс Дзікун
🔺Арцём Салавей
🔺Аляксандр Гаўрылік
🔺Руслан Міхайлаў
🔺Данііл Скіпальскі
🔺Яўген Маранец
🔺Ігар Мінц
🔺Марыя Несцерава
🔺Дзмітрый Падлобнікаў
🔺Дзмітрый Сушчык
🔺Аляксандр Дзям'янцаў
🔺Вольга Скрашчук
🔺Павел Белаголаў
🔺Дзяніс Коршун
 
💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці, ініцыятыву “Вклеточку” і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
🇫🇮Беларускія праваабаронцы сустрэліся з міністрам замежных спраў Фінляндыі

Праваабаронцы распавялі фінскаму палітыку і іншым прадстаўнікам дэлегацыі пра актуальную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, стан грамадства, адносіны да вайны ва Украіне.

Яны адзначылі, што ўзровень рэпрэсій і катаванняў, якія ўжываюцца ўладамі да мірных грамадзянаў, не змяншаецца, колькасць палітвязняў бесперапынна павялічваецца, а за кратамі дагэтуль застаюцца сем сябраў «Вясны», у тым ліку кіраўнік арганізацыі Алесь Бяляцкі. Асобную ўвагу прысутныя звярнулі на жорсткі прысуд каардынатарцы Валанцёрскай службы «Вясны» Марфе Рабковай і валанцёру Андрэю Чапюку.

Чытаць па спасылцы
За «нацысцкую» татуіроўку быў затрыманы мінчук Максім Галавінскі

На «пакаяльным відэа» 36-гадовы мужчына кажа, што ў маладосці зрабіў «нацысцкую» татуіроўку. У канцы відэа Максім паказвае, што замаляваў татуіроўку.

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
Да трох гадоў калоніі і вялікага штрафу за «абразлівыя» каментары асудзілі жыхара Салігорска

У судзе Цэнтральнага раёна Менска за каментары ў інтэрнэце да трох гадоў зняволення і 200 базавых велічыняў штрафу асудзілі 41-гадовага жыхара Салігорска Аляксандра Адзярыху. Яго абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК), старшыні КДБ Івана Церцеля, старшыні ЦВК Людмілы Ярмошынай, дэпутатаў, міністраў замежных спраў і па надзвычайных сітуацыях, а таксама пракурора (арт. 369 КК). Прысуд вынес суддзя Дзмітрый Карсюк.

Паводле версіі абвінавачвання, Аляксандр з траўня па лістапад 2021 года «размяшчаў на розных рэсурсах у сетцы інтэрнэт абразлівыя каментары ў адрас Лукашэнкі».

У судовым пасяджэнні мужчына сваю віну прызнаў цалкам. Не адмаўляў, што паказаныя каментары размешчаныя ім і носяць абразлівы характар.

Чытаць па спасылцы
❗️Насту Лойку і Данілу Кашэўскага адправілі за краты

Праваабаронцам стала вядома, што Данілу Кашэўскага сёння арыштавалі на 12 сутак. Суддзя Фрунзенскага раёна Мінска Андрэй Млечка прызнаў яго вінаватым паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) за рэпосты з тг-каналаў, якія былі прызнаны «экстрэмісцкімі».

Таксама вядома, што праваабаронца Наста Лойка была арыштаваная на 15 сутак.

Нагадаем, учора каля Мінгарсуда пасля суда над Марфай Рабковай, Андрэем Чапюком і яшчэ 8 палітвязнямі адбыўся «хапун», у выніку якога затрымалі больш за 10 чалавек. Але за кратамі ў Фрунзенскім РУУСе пакінулі толькі Кашэўскага і Лойку.
🎧Голас Марфы ў падкасце «Вясна прыйдзе» — выпуск прысвечаны праваабаронцы «Вясны»

Нагадаем, учора каардынатарцы Валанцёрскай службы «Вясны» прысудзілі 15 гадоў калоніі — 17 верасня будзе роўна два гады, як Рабкова знаходзіцца за кратамі.

На волі Марфу чакаюць яе муж Вадзім Жаромскі, валанцёры, а таксама многія беларускі і беларусы. Чакаюць яе і каты — праваабаронца сама была валанцёркай у каціным прытулку, а праз краты вокнаў у СІЗА яна здолела разгледзець бяздомных катоў — і нават паспрабавала дапамагчы ім.

Узгадваем 16-ы выпуск падкаста «Вясна прыйдзе», апублікаваны ў 2020 годзе. У якім можна пачуць Марфы — з тых інтэрв'ю, якія яна паспела даць да свайго зняволення. Гэта дапаможа нам пазнаёміцца бліжэй з тым, чым яна займалася ў рамках сваёй праваабарончай дзейнасці.

Soundcloud | YouTube Apple Podcasts | Google podcasts | Castbox | Spotify
Сайт і сацсеткі «Беларускай Рады культуры» прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі і ўнесеныя ў Рэспубліканскі спіс такое рашэнне 31 жніўня прыняў Партызанскі суд Мінска

У чэрвені МУС прызнала праект «Беларуская Рада культуры» «экстрэмісцкім фармаваннем».

Крыніца: @by_culture