Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.9K subscribers
21.7K photos
469 videos
79 files
19.3K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Суд па «справе змоўшчыкаў»: спрэчкі бакоў не адбыліся

Нагадаем, як учора пісаў Sputnik, 26 жніўня ў Мінскім абласным судзе павінны былі прайсці спрэчкі бакоў, падчас якіх пракурор павінен быў запрасіць тэрміны для абвінавачаных. Як стала вядома праваабаронцам, спрэчкі не адбыліся — у судзе абвешчаны перапынак да 15:00 30 жніўня.

Нагадаем, на лаве падсудных па «справе змоўшчыкаў» знаходзяцца палітзняволеныя палітолаг і літаратуразнаўца Аляксандар Фядута, кіраўнік партыі БНФ Рыгор Кастусёў, супрацоўніца мінскага офісу Зянковіча Вольга Галубовіч, актывіст і дальнабойшчык Дзяніс Краўчук, а таксама юрыст Юры Зянковіч.

Усе абвінавачаныя, акрамя Кастусёва, прызналі сваю віну — Рыгор заявіў, што ў змове аб звяржэнні ўлады ў Беларусі неканстытуцыйным шляхам не ўдзельнічаў.
Сям’ю праваслаўнага святара пераследуюць за перапосты ў сацсетках

Пра гэта паведамляе суполка «Хрысціянская візія». Вядома, што падчас рэлігійных святаў затрымалі жонку праваслаўнага святара і пагражалі ёй зняволеннем да суда, які мусіў адбыцца ўжо пасля святаў. Паводле арт. 19.11 КаАП («Выраб, распаўсюд і (альбо) захаванне экстрэмісцкіх матэрыялаў») ёй прысудзілі штраф «у памеры сярэдняга беларускага месячнага заробку», а таксама канфіскавалі тэлефон. Нагодай стаў фотаздымак святара ў сацсетках з лагатыпам СМІ, якое ў Беларусі прызнанае «экстрэмісцкім».

Пасля гэтага матушку выклікалі на прафілактычныя гутаркі, пагражалі арыштам яе і мужа, а таксама тым, што паставяць сям’ю на ўлік як «сацыяльна-небяспечную». Таксама вядома, што ўладаў зацікавілі іншыя фотаздымкі ў сацсетках і бела-чырвона-белае і жоўта-блакітнае спалучэнне колераў у доме святара.
ГУБАЗіК затрымаў жыхарку Мінска Наталлю Азарэвіч

Паводле сілавікоў, 40-гадовая жанчына ўдзельнічала ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе.

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
Forwarded from Вясна | Брэст
❗️Палітзняволеную Паліну Шарэнда-Панасюк у новай калоніі змясцілі ў ШІЗА на 20 содняў. Да гэтага жанчыну неаднаразова змяшчалі ў штрафны ізалятар гомельскай калоніі

Муж Паліны Андрэй Шарэнда паведаміў у сваім Фэйсбуку, што жанчыну ў калоніі №24 змясцілі ў ШІЗА. 10 содняў пакарання Паліна ўжо адбыла, але ж застаецца яшчэ 10 содняў.

Нагадаем, што да гэтага жанчына адбывала тэрмін у гомельскай калоніі №4, і яе там неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА. Спачатку ёй прысудзілі 2 гады калоніі быў за тое, што ад Паліны пацярпелі ажно 7 міліцыянтаў падчас аднаго вобшуку ў яе сям'і. Потым за нібыта шматлікія парушэнні ў калоніі дадалі яшчэ 1 год зняволення.

Крыніца: https://brestspring.org/tpost/ui6x5lisn1
Сілавікі затрымалі мужа і жонку з «Каскаду»

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне Кірыла і Марыі Ясінскіх, якія жывуць у ЖК «Каскад». У віну ім ставяць удзел у акцыях пратэсту з выхадам на дарогу, дваровыя чаяванні ў «Каскадзе», а таксама падпіску на «экстрэмісцкія» twitter-акаўнты.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3CziiSw

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
"Усё, вядома, вельмі складана, але трэба проста перажыць гэты адрэзак жыцця", — палітвязень Палеонак з-за кратаў

Палітзняволены Мікіта Палеонак у сваім лісце на волю распавёў, што ўжо больш за сем месяцаў знаходзіцца ў СІЗА:

"Час вельмі хутка ляціць, таму стараюся заняць яго кнігамі =) увогуле з карысцю праводжу. З пачатку гэтага тыдня [з 8 жніўня - заўв.] пачаліся ў мяне суды. Але на мой жаль, мы ўсе выдатна разумеем зыход суда! Усё, вядома, вельмі складана, але трэба проста перажыць гэты адрэзак жыцця =) Усё будзе добра ў нас!"

Нагадаем, 15 жніўня суд прызнаў Мікіту вінаватым па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса і прызначыў яму чатыры гады зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-2, 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Мікіта Юр'евіч Палеонак
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3wvhPx9

🔺Як падтрымліваць палітзняволеных?
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
У Магілёве сілавікі затрымалі цэлую сям'ю — за ўдзел у акцыях у 2020 годзе Супрацоўнікі ГУБАЗіК і мясцовага АМАПа затрымалі мужа і жонку — Яўгена і Вольгу Пруднікавых. Фармальнай прычынай для затрымання стала тое, што сямейная пара ездзіла ў 2020 годзе на…
Як стала вядома MAYDAY TEAM, у затрыманай сям'і Пруднікавых ёсць аднагадовае дзіця

Таксама высветлілася, што Яўген працуе ў Магілёўскіх электрычных сетках, а Вольга (па непацверджаных звестках) — у РУП «Белфармацыя», паведамляе @MAYDAYMog.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3CziiSw

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
Былая адвакатка Анастасія Лазарэнка знаходзіцца ў СІЗА-1 на Валадарскага. Падтрымайце яе!

Анастасію затрымалі напачатку чэрвеня — сілавікі прыехалі затрымліваць жанчыну з аўтаматамі і ў бронекамізэльках, яны залезлі ў вокны і выламалі дзверы.

Тады паведамлялася, што супраць адвакаткі распачата крымінальная справа паводле ч.2 арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці). Аднак праваабаронцам не ўдалося пацвердзіць гэтую інфармацыю.

Калі вам вядомы артыкул, па якім была затрымана Лазарэнка — калі ласка, напішыце ў наш бот @viasna_bot ці на @Spring96info.

💌Падтрымаць Анастасію лістамі, бандэролькамі і грашовымі пераводамі па адрасе:
- СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Лазарэнка Анастасія Уладзіміраўна
😔Палітзняволенаму палітыку Мікалаю Статкевічу ў калоніі не перадалі ніводнага віншавання да Дня народзінаў

Пра гэта ў фэйсбуку распавяла ягоная жонка Марына Адамовіч:

«Мікола Статкевіч не атрымаў ніводнага віншавання да Дня народзінаў. Але такім чынам прымусіць Мікалая паверыць, што ніхто яго не падтрымлівае, ну ніяк не ўдасца. Ён просіць падзякаваць усім, хто яму іх [віншаванні] адпраўляў. "Скажы, што я адчуваю падтрымку людзей нават пад зямлёй"🙂».

💌Падтрымаць палітвязня можна на адрасе: ПК № 13, 211791, Глыбокае, вул. Савецкая, 205, Статкевічу Мікалаю Віктаравічу
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
💌«Там вельмі прыгожа, на турму не падобна». Алена Гнаук даслала першы ліст з калоніі

Палітзняволеную актывістку Алену Гнаук 15 жніўня прыбыла ў папраўчую калонію №4 і даслала родным першы ліст. Па яе словах, усяго ў жаночай калоніі № 4 1200-1300 асуджаных: 20 атрадаў па 24-60 чалавек, у адным — адразу 90 чалавек. Алена распавяла, што ў атрадзе 50 новых чалавек, якія праходзяць, як і яна, каранцін у два тыдні.

«Кажа, што там вельмі прыгожа, на турму не падобна. Настрой у Алены Пятроўны бадзёры, здароўе ў норме. Перадае ўсім вітанкі! Алена атрымлівала ў СІЗА Баранавіч шмат пасылак, што яе вельмі натхняла», — распавядаюць родныя.

У інстаграм-акаунце ў падтрымку Алены адзначаецца, што калі хтосьці хоча падтрымаць палітзняволеную, то можна напісаць у direct і ўсё ўзгадніць.

💌Даслаць лісты і паштоўкі Алене можна па адрасе: ПК-4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, 8 атрад, КАРАНЦІН, Алене Пятроўне Гнаук
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
‼️Затрымалі жонку палітвязня Анатоля Латушкі

Праваабаронцам стала вядома, што ўчора затрымалі жонку палітвязня Анатоля Латушкі — Алену.

У яе дома адбыўся ператрус паводле арт. 342 КК. Дзе яна знаходзіцца зараз — невядома.

Палітвязень Анатоль Латушка — стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3CziiSw

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
🤬 Палітзняволенага Станіслава Паўлінковіча рэгулярна змяшчаюць у штрафны ізалятар

Як піша MAYDAY, палітвязень Станіслаў Паўлінковіч амаль 20 сутак знаходзіцца ў ШІЗА папраўчай калоніі № 1 г. Наваполацк.

Па наяўнай інфармацыі, мужчыну змясцілі туды яшчэ 7 жніўня. Пасля пераводу ў калонію на пачатку лета, адміністрацыя ўстановы рэгулярна змяшчае вязня ў ШІЗА.

Нагадаем, першапачаткова магілёвец адбываў пакаранне ў два гады абмежавання волі паводле арт. 391 Крымінальнага кодэкса (Абраза суддзі) у ПУАТ-39 у Крупках, куды трапіў у сакавіку 2021 года.

Аднак 29 красавіка 2022 года, па заяве адміністрацыі ПУАТ, суд замяніў Паўліновічу "хімію" на рэальнае пазбаўленне волі ў калоніі.

💌Падтрымаць палітвязня можна на адрасе:
ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8
Станіславу Аляксандравічу Паўлінковічу
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Затрымалі бізнэсоўцу і аматара экстрэмальных відаў спорту — за тое, што браў з сабой у замежныя вандроўкі бел-чырвона-белы сцяг

Мужчыну клічуць Вадзім Слівінскі, і яму 38 гадоў. Ён дырэктар ТАА «Муссорт», якое займаецца перапрацоўкай розных адкідаў — у гэтым бізнэсе ён каля дзесяці гадоў.

У замежныя вандроўкі мужчына браў з сабой бел-чырвона-белы сцяг. У відэа сілавікоў ён кажа, што браў яго, калі скараў Эльбрус, а таксама ва Узбекістан і Кыргызстан падчас вандровак у горы і фатаграфаўся з ім. Праўда, гэта цалкам легальна, і ў чым канкрэтна прэтэнзія сілавікоў — таямніца.

Крыніца: Наша Ніва
🤯Кнігі Нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч правяраюць на экстрэмізм

Яе кнігі накіраваны ў Рэспубліканскую камісію па экстрэмізму пасля звароту ў Міністэрства культуры.

Яна можа стаць першай нобелеўскай лаўрэаткай, якая стварыла «экстрэмісцкі кантэнт».

Крыніца: @zerkalo_io
❗️У Беларусі +5 новых палітвязняў

Гэта Канстанцін Ермаловіч, Віталь Мінкевіч, Ігар Казлоў, Павел Нікіценка і Сяргей Кірыковіч.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3PNB1wF

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9
⚡️Сяргея Ціханоўскага этапавалі ў жодзінскую турму

11 жніўня ў судзе Кастрычніцкага раёна г. Магілёва разглядзелі справу аб «пераводзе ў іншую папраўчую ўстанову» палітвязня Сяргея Ціханоўскага. Суддзя Жанна Пушкіна пастанавіла змяніць палітзняволенаму рэжым утрымання на турэмны.

📌Нагадаем, 14 снежня 2021 года Сяргея Ціханоўскага асудзілі да 18 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У папраўчай калоніі Ціханоўскі знаходзіўся толькі адзін месяц.

💌Падтрымаць Сяргея лістамі салідарнасці і паштоўкамі:
Турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А,
Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⚡️Генпракуратура распачала крымінальную справу па факце распаўсюджвання на інтэрнет-рэсурсах «Флагшток» і «Зеркало» інфармацыі аб адмаўленні генацыду беларускага народа.

Як паведамляе ведамства, супрацьпраўныя дзеянні кваліфікаваны па ч.1 арт.130-2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
⚽️ Футбольнаму заўзятару далі штраф за тое, што ён не ўстаў падчас гімна

Як паведамляе MAYDAY TEAM, суд Ленінскага раёна Гродна аштрафаваў на 15 базавых велічынь намесніка дырэктара аднаго з беларускіх прадпрыемстваў за непавагу да дзяржсімвалаў Беларусі.

Інцыдэнт здарыўся яшчэ пару месяцаў таму. 25 чэрвеня ў Гродне ў межах рэгулярнага чэмпіянату Беларусі па футболе адбыўся матч паміж мясцовым «Нёманам» і барысаўскім БАТЭ. Калі перад гульнёй зайграў дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь адзін з заўзятараў, як мяркуецца, прыезднай каманды застаўся сядзець на месцы.

Гэта стала прычынай для адміністрацыйнага пераследу: на мужчыну склалі пратакол па арт. 24.54 КаАП РБ (незаконныя дзеянні ў адносінах да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь).

Паводле банка судовых пастаноў, заўзятара пакаралі штрафам у 480 рублёў.
Удаву Андрэя Зельцэра Марыю Успенскую перавялі з «Валадаркі» ў «Навінкі»

Нагадаем, 16 чэрвеня палітзняволенай удаве загінулага ў перастрэлцы з супрацоўнікам КДБ айцішніка Андрэя Зельцэра Марыі Успенскай прызначылі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары. Яе абвінавацілі ў саўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка па арт. 16 і ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса.

Судзілі Марыю як «асобу, якая здзейсніла грамадска небяспечнае дзеянне», таму на судзе яе інтарэсы прадстаўляла яе маці. Акрамя таго, суд спагнаў матэрыяльную кампенсацыю «маральнай шкоды ў памеры 100 тысяч рублёў на карысць пацярпелай, якія будуць залічаны на карысць дзіцячага дома № 5 г. Мінска» — жонкі забітага Дзмітрыя «Нірваны» Федасюка.

Стала вядома, што Марыю па пастанове суда перавялі з СІЗА-1 у РНПЦ псіхічнага здароўя.

💌Падтрымайце палітзняволеную лістамі: РНПЦ псіхічнага здароўя, 220053, г. Мінск, Даўгінаўскі тракт, 152, Марыя Віктараўна Успенская
З віцебскага ІЧУ адпусцілі найстарэйшага віцебскага апазіцыянера Барыса Хамайду

Ён быў затрыманы 25 жніўня ў будынку суду Кастрычніцкага раёну, калі прыйшоў туды на адкрыты судовы працэс па справе журналісткі Таццяны Мацвеевай. Падставай для затрымання стаў медальён з Пагоняй.

Крыніца: @vicspring
За «экстрэмісцкія» татуіроўкі затрыманы Міхаіл Юрынок

Паводле праўладных каналаў, 20-гадовы хлопец з'яўляўся фанатам ФК «Дынама-Мінск» і меў «экстрэмісцкія» татуіроўкі — «АСАВ» і пачак цыгарэт з тэкстам «Последнюю даже мент не забирает».

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna