Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
❗️У судзе Партызанскага раёну Мінска пакінулі без задавальнення скаргу палітвязня Эдуарда Бабарыкі на чарговае падаўжэнне тэрміну ўтрымання пад вартай. Ён застаецца ў зняволенні як мінімум да 14 верасня.
Нагадаем, Эдуард з'яўляецца "рэкардсменам" па тэрміне ўтрымання пад вартай на стадыі папярэдняга расследавання — ужо больш за 26 месяцаў ён у зняволенні, справа ў суд да гэтага часу не перададзена.

Затрымалі супрацоўніка «Гроднажылбуда», які нібыта заклікаў калегаў баставаць
Папярэдне, яго клічуць Мікалай Мардовіч, яму 36 гадоў. У 2020 годзе ён нібыта браў удзел у акцыях пратэсту, а таксама «захоўваў сабе на старонку пратэсную інфармацыю і распаўсюджваў яе».
Мяркуючы па відэа, мужчыну затрымалі проста на аб'екце, дзе ён працаваў, піша @nebovkletku.
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3q29fCt
🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna

Былой журналістцы TUT.ВY Таццяне Мацвеевай прысудзілі 8 сутак арышту
Сёння ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска ладзіўся суд над Мацвеевай.
На яе склалі пратакол за несанкцыянаванае пікетаванне: за аватарку ў фэйсбуку са словамі Янкі Купалы «Хочам людзьмі звацца» на фоне палосаў белага і чырвонага колераў, піша @bajby

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Былой журналістцы TUT.ВY Таццяне Мацвеевай прысудзілі 8 сутак арышту Сёння ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска ладзіўся суд над Мацвеевай. На яе склалі пратакол за несанкцыянаванае пікетаванне: за аватарку ў фэйсбуку са словамі Янкі Купалы «Хочам людзьмі…
Вядома, што на судовым працэсе па справе журналісткі Таццяны Матвеевай затрымалі віцебскага дысідэнта Барыса Хамайду
Верагоднай прычынай затрымання стаў медальён з Пагоняй.
Барыс быў сведкам на працэсе.
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3q29fCt
Верагоднай прычынай затрымання стаў медальён з Пагоняй.
Барыс быў сведкам на працэсе.
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3q29fCt
Палітвязень Ілля Сілянкоў цалкам адбыў свой тэрмін і выйшаў на волю
Студэнта чацвёртага курса Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэту асудзілі да 1,5 гадоў «хіміі» за абразу Лукашэнкі — хлопец 13 жніўня 2020 года расклеіў і раскідаў не менш за 17 улётак з выявай Лукашэнкі і надпісамі пра яго, якія «прынізілі яго гонар і годнасць».
Свой тэрмін Ілля адбываў у папраўчай установе адкрытага тыпу №9.
Крыніца: @dissidentBY

❗️«Палітыка нагнятання страху, закліканая вымусіць пакінуць краіну»: новы даклад Спецдакладчыцы ААН — пра беларусаў у выгнанні
На сайце ААН апублікаваны даклад Спецыяльнай дакладчыцы па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн. Тэмай дакладу стала становішча беларусаў і беларусак у выгнанні, якія былі вымушаны пакінуць сваю краіну і не маюць магчымасцяў бяспечна вярнуцца дадому.
«Іх міграцыя наўпрост злучаная з палітыкай, што праводзіць урад Беларусі, і практыкай, што ён ўжывае, а таксама з мэтанакіраваным стварэннем варожай абстаноўкі, якая перашкаджае бяспечнаму вяртанню», — адзначае Марэн у дакладзе.
Спецдакладчыца выносіць рэкамендацыі ўраду Беларусі, а таксама прапануе шэраг мер для іншых дзяржаў, міжнароднай супольнасці і міжнародных арганізацый.
Чытаць па спасылцы

😣 Алеся Бяляцкага ўтрымліваюць у "спецкалідоры" СІЗА-1
Як стала вядома праваабаронцам, палітзняволены старшыня "Вясны" Алесь Бяляцкі ў СІЗА-1 утрымліваецца ў так званым "спецкалідоры" — паўпадвальным памяшканні з дрэннымі ўмовамі.
Цягам гэтага года Бяляцкага моцна абмяжоўваюць у ліставанні.
Нагадаем, Алесь быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года і разам з Валянцінам Стэфановічам і Уладзімірам Лабковічам абвінавачаны ў нясплаце падаткаў у буйным памеры. Больш за год ён утрымліваецца за кратамі, а следства працягнутае да 14 кастрычніка.
💌 Падтрымаць правабааронцу можна лістамі, бандэролькамі і грашовымі пераводамі па адрасе:
СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Алесю Віктаравічу Бяляцкаму
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

Forwarded from "Вясна" назірае
⚖️ Сталі вядомыя падрабязнасці суда над журналісткай Таццянай Матвеевай
У судзе Кастрычніцкага раёна г. Віцебска 25 жніўня адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да Таццяны Матвеевай. Судзіў жанчыну Уладзімір Царыкаў.
Таццяну абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП — "парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавага мерапрыемства". Супрацоўнікамі міліцыі 28 ліпеня было ўстаноўлена, што жанчына «размясціла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку фотаздымак з выявай бел-чырвона-белага сцяга, які быў даступны шырокаму колу асобаў, чым публічна выказала свае погляды на падзеі грамадска-палітычнага жыцця ў краіне і ажжыцявіла гэтым пікетаванне без узгаднення з адпаведнымі органамі».
Матвеева ў судзе сваёй віны не прызнала, але не адмаўляла, што размясціла гатовую бел-чырвона-белую рамку паверх сваёй аватаркі ў сацсеткі. Таццяна працытавала палажэнні закона "Аб масавых мерапрыемствах", настойвала, што па вуліцах не хадзіла і не стаяла, транспарантаў ці плакатаў не выкарыстоўвала, пратэстаў і патрабаванняў не выказвала, сваімі дзеяннямі нікога ні да чаго не заклікала. Указвала на недахопы ў пратаколе: у ім не пазначана, калі аватарка была размешчаная, як доўга яна выкарыстоўвалася, бо даўно ўжо знаходзіцца ў архіве, і не кожны карыстальнік можа яе там пабачыць.
Таццяна таксама агучыла гісторыю бел-чырвона-белага сцяга і сказала, што ён «быў, ёсць і будзе!». Прасіла спыніць адміністрацыйную справу супраць яе.
Адбыўся наступны дыялог з суддзёй:
— Як вы сябе пазіцыануеце?
— Я хацела гэтым толькі сказаць, што паважаю сцяг, гісторыю, мову і культуру, і ўсё астатняе, што тычыцца нашай беларускай справы.
— Як да нацыянальных сімвалаў Рэспублікі Беларусь на сённяшні дзень ставіцеся?
— Нейтральна.
У якасці прадстаўніка органа, што вядзе адміністрацыйны працэс, быў выкліканы старэйшы інспектар па ахове грамадскага парадку Уладзіслаў Шышкавец. Ён падтрымаў пазіцыю, выказаную ў адміністрацыйным пратаколе. Адзначыў, што не мае акаўнта ў Фэйсбуку, не з'яўляецца тэхнічным спецыялістам, але змог са свайго тэлефона знайсці старонку абвінавачанай і пабачыць там каля пяці фатаздымкаў, у тым ліку з бел-чырвона-белым сцягам.
У судзе былі дапытаныя сведкі з боку абароны — былы палітзняволены Міхаіл Жамчужны і Жана Іванова.
У выніку суддзя Уладзімір Царыкаў прызнаў Таццяну Матвееву вінаватай паводле арт. 24.23 КаАП і прызначыў ёй восем сутак арышту.
Нагадаем, у мінулы раз справа супраць Таццяны была адпраўленая на дапрацоўку праз парушэнні, якія былі дапушчаныя ў пратаколе.

У Брэсце затрыманы музыка Сяргей Нікіцюк
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што 32-гадовы мужчына нібыта абразіў у каментарах Лукашэнку, на сваёй старонцы у сацсетках размясціў нацыскую сімволіку, а таксама даслаў свой бюлетэнь з лютаўскага рэферэндума «экстрэмісцкім каналам».
Паводле сілавікоў, Нікіцюк атрымаў штраф за распаўсюд нацыскай сімволікі, а таксама супраць яго распачалі крымінальную справу ажно па трох артыкулах:
- арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі);
- арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім);
- арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3q29fCt
🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што 32-гадовы мужчына нібыта абразіў у каментарах Лукашэнку, на сваёй старонцы у сацсетках размясціў нацыскую сімволіку, а таксама даслаў свой бюлетэнь з лютаўскага рэферэндума «экстрэмісцкім каналам».
Паводле сілавікоў, Нікіцюк атрымаў штраф за распаўсюд нацыскай сімволікі, а таксама супраць яго распачалі крымінальную справу ажно па трох артыкулах:
- арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі);
- арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім);
- арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3q29fCt
🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
Праваабаронцам стала вядома, што адміністрацыйна затрыманых з Мінска пераводзяць у Магілёў і Баранавічы
Калі вам вядомыя прозвішчы гэтых людзей, калі ласка, паведамляйце ў наш бот @viasna_bot.
Таксама стала вядома, што дагэтуль на Акрэсціна не прымаюць перадачы, аднак можна паспрабаваць перадаць затрыманым мыла і туалетную паперу — іх павінны прыняць.

🤯75-гадовай Ніне Багінскай забаранілі выязджаць з Беларусі, наведваць казіно, а таксама гуляць у азартныя гульні
У судзе Першамайскага раёну Мінска адбыўся судовы працэс у дачыненні да 75-гадовай актывісткі Ніны Багінскай па пытаннях забеспячэння выканання выканаўчага дакумента. У красавіку ёй прызначылі 1600 рублёў штрафу за тое, што яна выйшла са сцягам у цэнтр Мінска на Дзень Волі.
Штраф Багінская аплочваць не стала, таму ў дачыненні да Багінскай былі накладзеныя абмежаванні — 8 жніўня намесніца старшыні аддзела прымусовага выканання Першамайскага раёна Мінска Саранчук забараніла Багінскай паляваць, кіраваць машынай і маламернымі судамі, а аператарам сувязі прадастаўляць актывістцы паслугі інтэрнета, мабільнай сувязі і тэлебачання.
Але гэтага падалося мала, таму аддзел прымусовага выканання Першамайскага раёна Мінска звярнуўся ў суд. У выніку суддзя Вольга Чарніковіч забараніла актывістцы выязджаць з Беларусі, наведваць ігральныя установы, а таксама гуляць у азартныя гульні.

⚡️Генпракуратура Беларусі распачала крымінальныя справы ў дачыненні да дэпутата Вярхоўнай рады Украіны Аляксея Ганчарэнкі
Яму інкрымінаваныя пагроза гвалтам у дачыненні да Лукашэнкі і дыскрэдытацыя краіны.
Учора дэпутат адказаў на віншаванне Лукашэнкі з Днём Незалежнасці Украіны, што «ў наступны Дзень незалежнасці Украіны Лукашэнка будзе вісець на слупе. І беларускі народ будзе вольны і будзе жыць у дэмакратычнай дзяржаве!».

У польскім Беластоку адбылася акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязняў
Больш за 17 месяцаў знаходзяцца ў няволі грамадзяне Беларусі і палякі па нацыянальнасці Анжаліка Борыс і Андрэй Пачобут. Кожны месяц, 25-га дня, у Беластоку праходзяць акцыі ў іх падтрымку, піша @pagoniagrodna
📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст 👉 bit.ly/3sSr3iL

Суд над падпісантам ліста аб спыненні рэпрэсій ад імя спартоўцаў Уладзімірам Бранавіцкім прызначаны на 5 верасня
Працэс пройдзе ў судзе Баранавічскага раёна.
54-гадовага майстра спорту па паўэрліфцінгу Уладзіміра Бранавіцкага затрымалі 17 чэрвеня ў Баранавічах.
Спартоўцу абвінавачваюць у тым, што са студзеня па чэрвень бягучага года ён нібыта развешваў «пратэсную сімволіку» на лініях электраперадач у Баранавічах, а таксама на тэрыторыях Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў. Супраць мужчыны распачалі крымінальную справу за хуліганства па крымінальным арт. 339.

КДБ цісне на сваякоў намесніка камандзіра палка Каліноўскага Вадзіма Кабанчука
Першай ахвярай стаў 32-гадовы стрыечны брат Вадзіма Сяргей Франчук. Як паведаміла маці Вадзіма Таісія Кабанчук, яго забралі з кватэры бацькоў у Бабруйску, дзе ён жыў апошнім часам. 9 жніўня, калі бацькі Сяргея былі на дачы, 5 чалавек з менскага АМАПу ўварвалася ў кватэру, ударылі Сяргея пісталетам па галаве, правялі вобшук, забралі мабільны тэлэфон, ноўтбук і самаго Сяргея Франчука.
Мужчына быў асуджаны на 15 сутак нібыта за непадпарадкаванне. Але насамрэч спецслужбаў цікавіў Вадзім Кабанчук. Было запісана пакаяльнае відэа, дзе Франчук прызнаецца, што ўдзельнічаў у акцыях пратэсту 2020 году і рабіў каментары ў экстрэмісцкіх тэлеграм-чатах. Лоб Сяргея быў заклеены.
23 жніўся пасля заканчэння 15 сутак Сяргей Франчук на волю не выйшаў. Яму прад'явілі абвінавачванне паводле арт.342 КК РБ.
Таксама за гэты час на допыт у КДБ была выклікана дваюрадная сястра Вадзіма Кабанчука з мужам. У іх таксама распытвалі, што ведаюць пра Вадзіма.

❗️«Я патлумачыў, што сумленне не дае заплюшчваць вочы. Пасля гэтага сілавік прапанаваў мяне адпусціць», — мінчук пра цану антываеннай пазіцыі ў Беларусі
Гісторыя 44-гадовага інжынера Рыгора — адно са сведчанняў, чаго каштуе бескампрамісная антываенная пазіцыя ў Беларусі. Платай стала затрыманне 27 лютага на вачах жонкі і чатырохгадовага сына. 24 сутак на падлозе Акрэсціна, дзе чвэртачку мыла на 30 чалавек выдаюць раз на тры дні. Некалькі начэй у камеры-душагубцы, дзе людзі сіпелі ад недахопу кіслароду. Максімальная канцэнтрацыя на тым, каб «не атрымаць дубінала». І эміграцыя. Цяпер Рыгор і ягоная сям'я ў бяспецы.
Ён распавёў «Вясне» пра адданасць супрацоўнікаў Акрэсціна загадам, пра тое, як у камеры вылічалі «падсадную качку», і пра тое, чаму беларусы, якія хочуць пераменаў, абавязкова перамогуць.
«Прывезлі чалавека, які ў супермаркеце запытаў у начальніка мінскага АМАПа Балабы: "Як табе спіцца пасля ўсяго, што ты зрабіў?". Ён не мог нават сядзець, ляжаў і дрыжаў, быў увесь апухлы».

У Магілёве сілавікі затрымалі цэлую сям'ю — за ўдзел у акцыях у 2020 годзе
Супрацоўнікі ГУБАЗіК і мясцовага АМАПа затрымалі мужа і жонку — Яўгена і Вольгу Пруднікавых. Фармальнай прычынай для затрымання стала тое, што сямейная пара ездзіла ў 2020 годзе на акцыі пратэсту ў Мінск.
Вядома, што дома ў Пруднікавых быў праведзены ператрус, паведамляе @MAYDAYMog
🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
Супрацоўнікі ГУБАЗіК і мясцовага АМАПа затрымалі мужа і жонку — Яўгена і Вольгу Пруднікавых. Фармальнай прычынай для затрымання стала тое, што сямейная пара ездзіла ў 2020 годзе на акцыі пратэсту ў Мінск.
Вядома, што дома ў Пруднікавых быў праведзены ператрус, паведамляе @MAYDAYMog
🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
‼️«Прыязджаў АМАП, збівалі «палітычных» і прымушалі крычаць «Люблю Лукашэнку»: паведамляецца пра збіццё на «хіміі»
Праваабаронцам паведамілі, што 23 жніўня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу № 39 у Крупках прыязджалі супрацоўнікі АМАПу і збівалі «палітычных». Прычыны такой увагі да людзей, асуджаных да «хіміі» па палітычных матывах, невядомыя.
«Прыязджаў АМАП, збівалі «палітычных» і прымушалі крычаць «Люблю Лукашэнку, люблю АМАП». Пад канец казалі, што прыехалі па паручэнні начальніка ўстановы Мацука.
«Палітычных па два чалавекі заводзілі ў ленпакой, ставілі да сценкі і малацілі кулакамі і дубінкамі. Запытваліся артыкул, а калі чулі «палітычны артыкул», то яны казалі: «Наш кліент» і малацілі. Некаторых «палітычных» нават ні разу не ўдарылі, а ў астатніх — ногі сінія», — распавядаюць сведкі.
Па звестках праваабаронцаў, у ПУАТ № 39 знаходзіцца як мінімум 14 чалавек асуджаных па палітычных матывах.