Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.94K subscribers
21.2K photos
464 videos
74 files
18.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Напісалі каментар за мяжой — атрымалі ў Беларусі тэрмін за «абразу»

«Вясна» распавядае пра два дыфамацыйныя прысуды за «абразу прадстаўнікоў улады» (артыкул 369 Крымінальнага кодэкса) праз каментары у інтэрнэце. Асуджаныя іх пісалі, знаходзячыся за межамі Беларусі.

🔹Сярод доказаў віны — пашпарт са штампамі пра ўезд і выезд. 1,5 года «хіміі» і 3200 рублёў штрафу палітвязню за каментар пра начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкама.

🔹Вінаватасць пацвярджаецца і звесткамі з «Пасажыропатоку». Два гады «хіміі» кіроўцу-міжнародніку за каментар пра гродзенскага амапаўца Лычагіна.

Чытаць па спасылцы
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Даслалі поштай турэмнае адзенне расстралянага сына, тым самым жорстка абыйшліся са сваякамі: КПЧ ААН прызнаў парушэнне правоў маці пакаранага смерцю Паўла Селюна Камітэт па правах чалавека ААН вынес рашэнне на зварот Тамары Сялюн, маці асуджанага да смяротнага…
⁉️Чым важна рашэнне КПЧ ААН па справе Паўла Селюна для беларускага грамадства? Адказвае каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» Андрэй Палуда.

Нагадаем, Камітэт ААН прызнаў парушэнне правоў маці пакаранага смерцю Паўла Селюна: КПЧ абавязаў беларускія ўлады забяспечыць жанчыне кампенсацыю за дапушчаныя парушэнні, апублікаваць інфармацыю пра месца пахавання яе сына і выдаць маці яго рэшткі.

«Шлях, які мы прайшлі разам з аўтаркай звароту Тамарай Мікалаеўнай Сялюн — ад першай скаргі на нацыянальным узроўні да рашэння Камітэта ААН па правах чалавека — заняў доўгія сем гадоў, але мы ні на хвіліну не сумняваліся, што гэты шлях таго варты.

Гэтае рашэнне прэцэдэнтнае, бо датычылася наступстваў прывядзення ў выкананне смяротных прысудаў. Рашэнне пацвярджае тое, што сістэма выканання пакаранняў у канкрэтна ўзятым сегменце, звязаным са смяротным пакараннем, вельмі моцна ўплывае на сваякоў асуджаных, а дзяржава нічога не робіць, каб гэтую сістэму змяніць. І больш за тое, складаецца ўражанне, што спрыяе гэтаму, узмацняючы іх эмацыйныя пакуты. Чаго толькі вартая адмова аддаць сваякам асабістыя рэчы расстраляных, фатаграфіі, дзённікі, кнігі — але рассыланне ім "казённага" адзення, абутку, шапкі.

Сваім рашэннем аб прызнанні парушэнняў 7 і 14 (1) артыкулаў Пакта Камітэт пацвердзіў, што сістэма смяротнага пакарання накіраваная менавіта на кару і на здзек, яна бесчалавечная і ўплывае на вельмі шырокае кола людзей, не толькі сваякоў прысуджаных і расстраляных. Гэтая сістэма ўплывае на ўсё наша грамадства, на кожнага з нас», — кажа Андрэй Палуда.

🔹Даслалі поштай турэмнае адзенне расстралянага сына, тым самым жорстка абыйшліся са сваякамі: КПЧ ААН прызнаў парушэнне правоў маці пакаранага смерцю Паўла Селюна
❗️Збівалі патэльняй, пакуль пілі каву з кавамашыны затрыманага: падрабязнасці "рэйда" ў Іванаве

Раніцай 13 ліпеня ў Іванаве прайшла хваля ператрусаў і затрыманняў. Збіццё, катаванні, разгром у дамах, стрэлы и пагрозы — тое, з чым сутыкнуліся восем затрыманых мясцовых жыхароў у той дзень. Вядома, што ў "рэйдзе" прымалі ўдзел дзве групы — з Брэста і Мінска. Сталічныя сілавікі былі больш жорсткія — менавіта адзін з іх стрэліў у сабаку мясцовай актывісткі. У выніку былі асуджаныя сем чалавек: траіх аштрафавалі, яшчэ чатырох адправілі на "суткі". Настаўніца Алена Пуцыковіч, якая адбывае "хатнюю хіміі" па палітычнай справе, пасля затрымання трапіла ў лякарню — абвастрылася хвароба.

Адзін з супрацоўнікаў ГУБАЗіКу пужаў маці непаўнагадовых дзяцей Марыну Кіявец, што яна будзе сядзець па 15 сутак паводле трох пратаколаў, а потым, маўляў, "забяруць у Брэст і пасадзяць на бутэльку".

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3vaJsL8

📸На фота: Марына Кіявец
Затрыманы пасля вяртання з Польшчы

Праваабаронцам паведамілі пра затрыманне ў Лідзе сіраты Валерыя Тумілевіча. Вядома, што месяц назад ён з'ехаў у Польшчы, але цяпер вырашыў вярнуцца ў Беларусь. Валерыю ставяць у віну арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), а таксама інкрымінуюць арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі).

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3b72L0Z
Ксяндзу з Віцебска Андрэю Вашчуку прысудзілі яшчэ 15 сутак арышту

Па якім артыкуле асудзілі святара — пакуль невядома.

Раней Вашчука асудзілі на 15 сутак за «парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў».

Крыніца: @christianvision

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3b72L0Z
Наўпрост зараз праходзіць дыскусія «Феномен беларускай палітзняволенай літаратуры ў кантэксце часу і сусветнага мастацтва» з удзелам Алены Лапцёнак, Святланы Мацкевіч, Андрэя Хадановіча і Таццяны Нядбай.

Размова адбываецца ў межах акцыі «Палітзняволеных літаратура», якую беларусы Лодзі ладзяць у межах Дзён беларускай культуры пра падтрымцы @by_culture.

👀Глядзець анлайн
❗️Палітвязні Дзмітрый Шчурко і Ігар Лосік у калоніі спяць на другім ярусе «шконак», а святло на ноч не выключаюць

Палітзняволеных Дзмітрыя Шчурко і Ігара Лосіка ў наваполацкай калоніі № 1 утрымліваюць у адным атрадзе — сёмым. «Брэсцкай Вясне» сталі вядомыя ўмовы іх утрымання: нельга займацца спортам, спяць палітвязні толькі на другім ярусе «шконак», пры гэтым у пакоі ўвесь час гарыць святло, што замінае спаць ноччу.

Нагадаем, Лосік утрымліваецца ў няволі ўжо два гады. Яму прысудзілі 15 гадоў пазбаўлення волі па «справе Ціханоўскага». У калоніі яго паставілі на два прафулікі, а таксама зрабілі вымову за тое, што дрэнна пагаліўся.

Дзмітрыя спачатку асудзілі за "крадзеж рацыі" ў амапаўца падчас акцыі пратэсту да двух гадоў «хіміі». Але ў студзені 2022 года палітвязня асудзілі яшчэ па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Канчаткова яму прызначылі 2 гады і 6 месяцаў калоніі.

💌Падтрымайце палітвязняў: ПК № 1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8 (Дзмітрый Аляксандравіч Шчурко, Ігар Аляксандравіч Лосік)
Два гады калоніі прысудзілі Юліі Чамлай за каментары на адрас супрацоўніка КДБ па «справе Зельцэра»

Мінскі абласны суд вынес прысуд па чарговай крымінальнай справе, звязанай з каментарамі на адрас загінулага супрацоўніка КДБ па «справе Зельцэра». На гэта раз судзілі палітзняволеную бібліятэкарку з Крупак Юлію Чамлай. Дзяўчыну абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (арт. 130 КК) і абразе Лукашэнкі (арт. 368 КК).

Юлія была затрыманая 30 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Юля выхоўвала сына, які зараз застаўся без маці.

Суддзя Анатоль Дабрадзей прысудзіў Чамлай два гады калоніі агульнага рэжыму.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3yVVJ7i
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас самыя цікавыя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:

🔹Збіццё ў 2020 годзе, затрыманне амаль праз 1,5 года і новы пераслед з агульным прысудам у 9 гадоў калоніі: гісторыя палітвязня Максіма Матыркі

🔹Беларуску Яну Пінчук дэпартуюць у Беларусь, дзе яе чакае да 20 год зняволення

🔹Даслалі поштай турэмнае адзенне расстралянага сына, тым самым жорстка абыйшліся са сваякамі: КПЧ ААН прызнаў парушэнне правоў маці пакаранага смерцю Паўла Селюна

🔹Беларусаў затрымліваюць і судзяць за «падрыхтоўку да ўдзелу ў вайне ва Украіне»: што вядома

🔹«У суды можа паліцца "рака" паўфабрыкатаў крымінальных спраў», — юрыст «Вясны» пра новаўвядзенні ў крымінальнае заканадаўства

🔹«Калі ліст урэшце прыходзіць на "Валадарку", то бяжыш хутчэй чытаць і перачытваць яго», — экс-палітвязень Канстанцін Шульга

🔹Палітзняволеную шматдзетную маці Юлію Лаптановіч асудзілі да 5 гадоў калоніі
Суд па справе «аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады», верагодна, пройдзе ў закрытым рэжыме

Пра тое, што суд на Рыгорам Кастусёвым пройдзе ў закрытым рэжыме паведаміў зяць старшыні БНФ Дзмітрый Антончык.

Нагадаем, справу пачнуць разглядаць 29 ліеня ў Мінскім абласным судзе. Яе фігурантамі з'яўляюцца Юры Зянковіч, Аляксандар Фядута, Рыгор Кастусёў, Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук. Адзначым, што ў раскладзе судоў гэтай справы дагэтуль няма.

📍Зянковіч абвінавачваецца па ч.1 арт.357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч.1 арт.361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім), ч.3 арт. 361 КК (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады), ч.3 арт.130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці).

📍Фядута і Кастусёў — па ч.1 арт.357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам).

📍Галубовіч і Краўчук — па ч.1 арт.342 КК (актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
⚖️Тату-майстра Алега Фалея адправілі на «суткі»

Тыдзень таму ў Мінску быў затрыманы тату-майстр Алег Фалей. На «пакаяльным відэа», якое з’явілася на праўладных тэлеграм-каналах, ён кажа, што ў жніўні 2020 года наведаў адзін з пратэсных маршаў, пасля якога ў пад'ездзе пакінуў надпіс «Жыве Беларусь». Стала вядома, што 19 ліпеня Алега арыштавалі на 15 сутак.
📍Палітвязня Паўла Аўчарова, асуджанага за «непадпарадкаванне» адміністрацыі калоніі, перавялі ў магілёўскую турму

Палітзняволены Павел Аўчароў 16 ліпеня быў пераведзены ў магілёўскую турму № 4. Там ён будзе знаходзіцца да разгляду апеляцыйнай скаргі. Да гэтага часу вы можаце падтрымаць Паўла грашовымі пераводамі, пасылкамі або бандэролькамі з рознымі смачняшкамі і прыемнымі дробязямі.

Нагадаем, адміністрацыя шклоўскай калоніі № 17, дзе Павел апошні год адбываў свой тэрмін, ініцыявала ўзбуджэнне супраць палітвязня крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 411 КК — злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы. 

У судзе Шклоўскага раёна 6 ліпеня суддзя Аляксандр Тараканаў прысудзіў Паўлу ў дадатак да пяці гадоў зняволення яшчэ паўтара года ў калоніі. Таксама Аўчарову змянілі рэжым адбыцця пакарання з узмоцненага на строгі. 

💌Падтрымайце Паўла: Турма № 4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Павел Алегавіч Аўчароў (на лістах пазначайце «каранцін»)
💻Напісаць анлайн
💡Нагадваем вам пра практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

За кратамі знаходзяцца сотні беларусаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Праваабарончы цэнтр “Вясна” з дапамогай сваякоў вязняў склаў практычны дапаможнік па перадачах у СІЗА і калоніі, які спросціць збор пасылак і перадач. Што класці ў перадачы, як іх перадаваць, якія лайфхакі ёсць – у дапаможніку ад "Вясны".
Уратавалі за суткі да гібелі. Гісторыя аршанца, якога ледзь не забілі амапаўцы ў жніўні 2020 года

«Вясна» працягвае працу па збору і дакументаванні фактаў катаванняў грамадзян і бесчалавечага абыходжання з боку прадстаўнікоў праваахоўных органаў. Адна з гісторый, пра якую стала вядома праваабаронцам, адбылася ў Оршы і звязаная з падзеямі жніўня 2020 года.

Жыхар Оршы Алег Іваноў, які да жніўня 2020 года працаваў аператарам кацельні, распавядае пра адзін дзень у сваёй біяграфіі – 9 жніўня 2020 года – які мог скончыцца для яго трагічна, аднак нечакана паклаў пачатак новаму жыццю.

«Лупцавалі ботамі, пры гэтым цэлілі па галаве, унутраных органах, моцна білі ў пахавіну. Праз некаторы час паднялі, звязалі скотчам рукі і закінулі ў аўтазак, дзе ўжо ў некалькі слаёў ляжалі людзі».

Чытаць па спасылцы

🌿Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем у СІЗА, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце на: Telegram: @ViasnaDOC | Email: viasnadoc@spring96.org