Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.9K subscribers
21K photos
463 videos
73 files
18.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
🕊Акцыя салідарнасці ў Тэль-Авіве да Дня палітвязня

21 траўня — гадавіна смерці ў шклоўскай калоніі палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка. Гэты дзень Праваабарончы цэнтр «Вясна» абвяшчае Днём палітвязня ў Беларусі.

🇮🇱Далучайся да акцыі ў Тэль-Авіве! Прычапі «жоўтую бірку экстрэміста», намалюй плакат з патрабаваннем вызваліць палітвязняў, вазьмі лампадку да партрэта Вітольда Ашурка для ўшанавання яго памяці.
📍Месца: Амбасада Беларусі ў Ізраілі, Reines St 3 (ля плошчы Дізінгоф)
Час: пятніца, 20 траўня, 10:30

Свабоду палітвязням!
Сёння раніцай у Наваполацку быў затрыманы старшыня Беларускага Незалежнага прафсаюза Максім Пазнякоў

Яго затрымалі ля дзіцячага садка, куды ён адвозіў дзяцей.

Затрымлівалі яго людзі ў цывільным, на аўтамабілі без апазнавальных знакаў.
❗️Пасля ператрусу ў кнігарні «Кнігаўка» знікла сувязь з дырэктарам Андрэем Янушкевічам і супрацоўніцай кнігарні Настай Карнацкай.

Вядома, што Андрэй ноч правёў у Першамайскім РУУС. Родныя спрабуюць высветліць акалічнасці, паведамляе @radiosvaboda

У судах няма інфармацыі, ці будуць разглядацца адміністрацыйныя справы Янушкевіча і Карнацкай.
Палітвязня Арцёма Касаўкоўскага, асуджанага да пяці гадоў калоніі, будуць судзіць яшчэ па трох артыкулах

У судзе Лідскага раёна 19 траўня распачнецца разгляд новай крымінальнай справы супраць 23-гадовага палітвязня Арцёма Касакоўскага. Ён адбывае тэрмін у пяць гадоў зняволення па «справе чата» ў наваполацкай калоніі, але цяпер яго будуць судзіць па новых артыкулах Крымінальнага кодэкса за ўдзел у акцыях пратэсту ў родным горадзе Ліда ў жніўні 2020 года.

Маці палітвязня Святлана Міхайлаўна распавяла, што вядома пра суд і новую справу

💌Падтрымаць палітвязня:
- Турма №1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Арцём Ігаравіч Касакоўскі.
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
Тры гады «хатняй хіміі» па артыкуле за навучанне ці падрыхтоўку для ўдзелу ў групавых дзеяннях

У судзе Заводскага раёна Мінска 13 траўня вынесены прысуд палітзняволенай Кацярыне Нікіценцы. Яе абвінавацілі ў навучанні ці іншай падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак па ч.2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Кацярына была затрыманая ў Менску 28 лістапада 2021 года.

Суддзя Жана Хвайніцкая прысудзіла палітзняволенай абмежаванне волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.
Далучайся да вышывання партрэтаў палітвязняў

Праваабарончы цэнтр «Вясна» абвяшчае 21 траўня Днём палітвязня ў Беларусі. 

На знак салідарнасці з тымі, хто апынуўся за кратамі па палітычных матывах, вы можаце далучыцца да праекту па вышыванні партрэтаў палітвязняў framedinbelarus.net. Для гэтага вам трэба запоўніць гугл-форму, пасля чаго на электронную пошту вы атрымаеце схемы і інструкцыі.

Framed in Belarus — гэта сацыяльны арт-праект, прысвечаны палітычным зняволеным у Беларусі. Ідэя ў тым, каб намаляваць кожнага чалавека, які быў несправядліва асуджаны, ствараючы «партрэты» гэтых людзей з кароткай гісторыяй іх зняволення. Выкарыстоўваючы старую традыцыйную беларускую тэхніку вышыўкі чырвонай ніткай на белым фоне, арт-праект фіксуе важную эпоху беларускай гісторыі з дапамогай народнага кода-арнаменту. 

⁉️Што можна яшчэ зрабіць да Дня палітвязня?
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️Пасля ператрусу ў кнігарні «Кнігаўка» знікла сувязь з дырэктарам Андрэем Янушкевічам і супрацоўніцай кнігарні Настай Карнацкай. Вядома, што Андрэй ноч правёў у Першамайскім РУУС. Родныя спрабуюць высветліць акалічнасці, паведамляе @radiosvaboda У судах…
Сілавікі затрымалі выдаўца Андрэя Янушкевіча і забралі ў яго 200 кніг

Па 15 з іх будзе «праведзена экспертыза», паведамляе @mediazona_by са спасылкай на праўладныя каналы.

Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, Янушкевіч нібыта вёў перапіску з офісам Святланы Ціханоўскай, а супрацоўнікі выдавецтва «мелі дачыненне да рэдагавання некаторых дэструктыўных тэлеграм-каналаў».

Нагадаем, учора ў Мінску адкрылася кнігарня «Кнігаўка». На адкрыццё прыйшлі прапагандысты, якіх абурыла тое, што там прадаюцца гістарычныя кнігі на беларускай мове. Пазней у кнігарню прыйшлі з ператрусам сілавікі.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Сёння раніцай у Наваполацку быў затрыманы старшыня Беларускага Незалежнага прафсаюза Максім Пазнякоў Яго затрымалі ля дзіцячага садка, куды ён адвозіў дзяцей. Затрымлівалі яго людзі ў цывільным, на аўтамабілі без апазнавальных знакаў.
Затрыманага старшыню Беларускага Незалежнага прафсаюза Максіма Пазнякова будуць судзіць па адміністрацыйнай справе

Судовы працэс пройдзе сёння ці заўтра. За што будуць судзіць Максіма — пакуль невядома.
🇦🇹У Вене праходзіць сустрэча ў межах Дадатковай нарады АБСЕ па чалавечым вымярэнні, прысвечаная функцыянаванню дэмакратычных інстытуцый у часы крызісу

Сярод спікераў — юрыст «Вясны» Павел Сапелка, які выступіць па тэме важнасці свабоды асацыяцый у рэгіёне АБСЕ і ў тым ліку ў Беларусі.

Прамую трансляцыю сустрэчы можна глядзець па спасылцы
17 траўня — Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй

У гэты дзень 32 гады таму Сусветная арганізацыя аховы здароўя прыбрала гомасэксуальнасць са спісу псіхічных захворванняў.

Мэты гэтага Дня — супрацьдзеянне любому фізічнаму, маральнаму і сімвалічнаму гвалту ў адносінах да людзей з іншай сэксуальнай арыентацыяй або гендэрнай ідэнтыфікацыяй; падтрымка і каардынацыя ўсіх ініцыятыў па ўсім свеце, якія дапамагаюць усім грамадзянам дасягнуць роўных правоў; правядзенне больш шырокай кампаніі па абароне правоў чалавека.
⚡️Больш за два месяцы за кратамі знаходзіцца журналіст Дзмітрый Лукша

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што 11 сакавіка пасля ператрусу ў кватэры ў Мінску быў затрыманы журналіст Дзмітрый Лукша. Дзмітрый працаваў пазаштатным карэспандэнтам казахстанскага тэлеканала «Хабар 24», і падставай для яго затрымання стаў яго апошні сюжэт на канале.

Спачатку Дзмітрыю інкрымінавалі арт. 369 Крымінальнага кодэксу (Абраза прадстаўніка ўлады), затым дадалі артыкул 342 КК (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак). Ён утрымліваецца ў СІЗА-1 на Валадарскага.

Вядома, што раней Лукша шмат гадоў працаваў у Белтэлерадыёкампаніі, быў вядучым праграмы «Зона X».
⚖️З пачатку года за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» асудзілі мінімум 455 чалавек

Учора начальнік аддзела ГУБАЗіК МУС Юрый Ткачук заявіў, што з пачатку года за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» затрымалі 237 чалавек. Але па дадзеных праваабаронцаў, за амаль пяць месяцаў беларускія суддзі паспелі разглядзець мінімум 455 справаў па арт. 19.11 КаАП.

Акрамя гэтага, Ткачук кажа, што цяпер разглядаецца ініцыятыва, у адпаведнасці з якой змогуць судзіць за падпіску на падобныя інтэрнэт-рэсурсы. Пры гэтым, суддзі і так прызначаюць «суткі» і велізарныя штрафы менавіта за падпіску на «экстрэмісцкія» каналы.

На 16 траўня ў Беларусі 633 тг-канала прызнаныя экстрэмісцкімі. Але суды не звяртаюць увагі на тое, што некаторыя беларусы могуць не ведаць, якія каналы знаходзяцца ў «экстрэмісцкім» спісе. У адной з судовых пастановаў суддзя адзначыў:

«Ацэньваючы дадзеныя асобы, суддзя прыйшоў да высновы, што ў сілу сваёй адукацыі, сацыяльнага становішча, мужчына меў магчымасць азнаёміцца з рэспубліканскім спісам».
📸 Фотаархіў старшыні "Вясны"

Праваабаронца Алесь Бяляцкі і анархіст Мікола Дзядок на прэзентацыі турэмнай кнігі "Фарбы паралельнага свету", 12 чэрвеня 2018 года.

Цяпер абодва — ізноў палітзняволеныя, Мікола Дзядок асуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волі.

💌 Падтрымаць паштоўкамі і лістамі салідарнасці:
— СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Бяляцкаму Аляксандру Віктаравічу

— ПК №9. 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16
Дзядку Мікалаю Аляксандравічу
📍Палітвязень Алег Якунін — на волі

Алега Якуніна затрымалі 17 лютага 2022. Згодна з версіяй абвінавачвання, 9 лютага 2022 года ён напісаў два выразы: «Стоп Лукашэнка» і «Стоп Лука». Адзін надпіс быў на фасадзе дома па вуліцы ГОБК у Брэсце, другі — на прыпынку грамадскага транспарту. Камунальнікі выставілі да Якуніна прэтэнзіі. На судзе заявілі пазовы адразу два прадпрыемствы: КУП ЖРЭУ і ГУП ДЭП. Яны запрасілі 25,41 рублёў і 54,93 рублёў адпаведна за пашкоджанне маёмасці. 13 красавіка ў судзе Ленінскага раёна Брэста яго асудзілі да трох месяцаў арышту.

Тэрмін Алег адбываў у брэсцкім СІЗА-7, а сёння ёй выйшаў на волю.

📸Фота ілюстрацыйнае.
«Накіроўвалi людзей на вуліцы ў жніўні 2020 года». ГУБАЗіК на сваім канале пракаментаваў ператрус ў кнігарні «Кнігаўка»

Яны пішуць, што «ворагі сваёй краіны накіроўвалi людзей на вуліцы ў жніўні 2020 года, спрабавалі адкрыць кнігарню з экстрэмісцкай і нацысцкай літаратурай». Свой запіс ГУБАЗіК суправадзіў скрыншотамі з канала «Выдавецтва Янушкевіч» і «Белліт».

Адзначым, што гэта быў першы запіс ГУБАЗіКа на сваім канале на беларускай мове.
🎉 З Днём народзінаў, Андрэй Чапюк!

Сёння валанцёр «Вясны» Андрэй Чапюк адзначае свой Дзень народзінаў. Андрэю спаўняецца 26 гадоў, але ўжо другі раз сустракаць яго ён будзе за кратамі СІЗА.

І сёння ж працягваецца закрыты судовы працэс над Андрэем, Марфа Рабковай і яшчэ васьмю палітвязнямі ў Мінскім гарадскім судзе.

💌 Вы можаце павіншаваць Андрэя, даслаўшы поштай пасылку або бандэрольку з рознымі прыемнымі дробязямі, зрабіць грашовы перавод або даслаць тэлеграму:
- СІЗА-1, Валадарскага, 2, Мінск, 220030, Чапюку Андрэю Сяргеевічу

🔻Як павіншаваць палітзняволенага?
‼️Палітзняволная валанцёрка фонда «Страна для жизни» — на волі. Ёй змянілі меру стрымання

Праваабаронцам стала вядома, што палітзняволеная валанцёрка фонда «Страна для жизни» Юлія Сырых 6 траўня выйшла на волю з «Валадаркі» да суда. Ёй змянілі меру стрымання, абвінавачанні не зняты. Яе дзеянні перакваліфікавалі на больш «мяккі» артыкул, але пакуль невядома на які.

За кратамі Юлію ўтрымлівалі амаль год. Яе затрымалі 9 ліпеня 2021 года падчас «шырокамасштабнай аперацыі КДБ па зачыстцы ад радыкальна настроеных асобаў». Спачатку Юлію абвінавачвалі паводле артыкула 361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання).
📍Палітзняволеная Вольга Дубовік, асуджаная па «справе цюкоў», выйшла на волю

Сёння, 17 траўня, на волю выйшла 45-гадовая фігурантка «справы размаляваных цюкоў з саломай» Вольга Дубовік. Днямі выйшлі на волю яшчэ Ігар Мыслівец і Алена Дзядзюля, якіх таксама асудзілі па гэтай справе.

📌Нагадаем, суддзя Вікторыя Суднік 31 студзеня прызнала фігурантаў рэзананснай «справы размаляваных цюкоў з саломай» вінаватымі па ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства групай асобаў) і прызначыла ўсім, акрамя Кацярыны Арыка, год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму – Андрэю Арыку, Максіму Дубешку, Аляксандру Бабко, Вользе Дубовік, Алене Дзядзюлі, Ігару Мысліўцу. Кацярыну асудзілі да 1,5 года «хатняй хіміі» і вызвалілі ў залі суда.

На судзе стала вядома, што на поле сілавікі прыехалі з аўтаматамі, супрацоўнікі на затрыманых малявалі свастыку, некаторых збівалі.
Тры гады «хатняй хіміі» за шматразовую абразу прэзідэнта: у Полацку вынесены прысуд Андрэю Патрэбку

У судзе Полацка і Полацкага раёна вынесены прысуд па крымінальнай справе Андрэя Патрэбкі, які, па версіі следства, абразіў прэзідэнта Беларусі (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса). Прычым рабіў гэта ў абразлівай і цынічнай манеры больш чым два дзесяткі разоў.

На пытанне пракуроркі, у сувязі з чым публікаваў каментары і чым гэта было абумоўлена, Андрэй паведаміў суду, што яму не падабаецца стыль зносін Лукашэнкі, неяк заблытана ён усё кажа, ну а яшчэ больш з-за безадказнасці мясцовых уладаў

У выніку, суддзя Віктар Баліка прысудзіў Андрэю тры гады «хатняй хіміі».

Падрабязнасці (з Беларусі – праз VPN) 👉 bit.ly/3liAE0r
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
⚡️Больш за два месяцы за кратамі знаходзіцца журналіст Дзмітрый Лукша Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што 11 сакавіка пасля ператрусу ў кватэры ў Мінску быў затрыманы журналіст Дзмітрый Лукша. Дзмітрый працаваў пазаштатным карэспандэнтам казахстанскага…
Стала вядома, што журналісту Дзмітрыю Лукшу інкрымінуюць арт. 342 КК (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак) і 369-1 КК (Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).

Нагадаем, стала вядома, што Дзмітрыя затрымалі 11 сакавіка пасля ператрусу. Лукша працаваў пазаштатным карэспандэнтам казахстанскага тэлеканала «Хабар 24», і падставай для яго затрымання стаў яго апошні сюжэт на канале.

Вядома, што раней Дзмітрый шмат гадоў працаваў у Белтэлерадыёкампаніі, быў вядучым праграмы «Зона X».
Заўтра па «справе Аўтуховіча» пачнуць судзіць 12 чалавек

Судовы працэс будзе праходзіць у СІЗА турмы №1 Гродна. Па справе абвінавачанымі праходзяць 12 чалавек. Гэта: Мікалай Аўтуховіч, Павел Сава, Уладзімір Гундар, Галіна Дзербыш, Вольга Маёрава, Віктар Снягур, Сяргей Рэзановіч, Любоў Рэзановіч, Павел Рэзановіч, Ірына Мельхер, Ірына Гарачкіна, Антон Мельхер. Усіх іх, у залежнасці ад ролі, абвінавачваюць па больш чым 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Суддзя — Максім Філатаў. Менавіта ён прысудзіў пяць гадоў калоніі Вітольду Ашурку, які памёр у траўні 2021 года ў шклоўскай калоніі пры невыстветленых абставінах.