Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра
335 subscribers
678 photos
20 videos
404 links
Download Telegram
⚡️Вітайце новую рубрыку "Лабараторыя" на сайце "Васьмінога". Тут будуць дыскусіі, экспертныя меркаванні, важныя вытрымкі з семінараў па адукацыі.

Прапануем вашай увазе тэзісы з дыскусіі “Рэформа – гэта тое, як мы думаем адукацыю”. Беларускія эксперты сустрэліся ў Варшаве і Вільні, а таксама анлайн, каб абмеркаваць будучыню беларускай адукацыі.

Азнаёміцца з тэкстам на сайце

☑️ Падпісвайцеся на "Васьмінога": telegram /instagram / facebook

#vasminoh_laba #лабараторыя
🎓 “Не апынуцца ў ідэальным свеце “адукацыі нашых мараў”. “Васьміног” правёў другую лабараторыю па рэформе школьнай адукацыі

Мэтай мерапрыемства было абмеркаванне палітыкі і працэсаў, звязаных з падрыхтоўкай да рэфармавання, распрацоўкай канцэпцый і практык рэалізацыі рэформы. 

🔻“Адна з найбольш істотных мэтаў – падтрымліваць грамадзянаў і грамадзянак унутры Беларусі, каб яны не апынуліся ў аўтарытарна-таталітарнай каляіне, з аднога боку, і нагадваць прадстаўнікам беларускай дыяспары пра рэальную пагрозу адрыву ад актуальнай беларускай рэчаіснасці і самаізаляцыі ў ідэальным свеце “адукацыі нашых мараў”, з іншага боку...”

Наступная сустрэча ўдзельнікаў лабараторыі адбудзецца 29 чэрвеня. Запрашаем экспертаў і прадстаўнікоў педагагічнай супольнасці далучацца да абмеркаванняў будучай мадэлі школьнай адукацыі.

Падрабязней

#васьміног #лабараторыя
“Каб мы не сталі закладнікамі хаосу ў час перамен”: у рамках праекта “Васьміног” прайшло пасяджэнне канцэптуальнай лабараторыі

Анлайн-сустрэча ладзілася для абмеркавання і аналізу прапановаў для інтэграцыі эфектыўных ідэй у канцэпцыю рэформы.

Андрэй Лаўрухін акцэнтаваў увагу на шэрагу праблем, звязаных з дамінаваннем дзяржавы ў сферы адукацыі.

Кацярына Спосаб звярнула ўвагу на тое, што большасці беларускага насельніцтва на дадзены момант цяжка ўявіць сабе змяншэнне ролі дзяржавы ў адукацыі.

Святлана Мацкевіч акцэнтавала ўвагу прысутных на тым, што “рэформа робіцца на ўзроўні інфраструктурных працэсаў: упраўленне, функцыянаванне, развіццё, творчасць.

Падрабязнасці можна прачытаць на сайце “Васьмінога”.

Праца лабараторый у межах праекту “Васьміног” працягваецца. Запрашаем экспертаў і прадстаўнікоў педагагічнай супольнасці далучацца да абмеркаванняў будучай мадэлі школьнай адукацыі. Звязацца з арганізатарамі лабараторый можна праз паштовую скрыню: vasminoh.reform@gmail.com

#лабараторыя
Беларускай мовы ў працэсе навучання мусіць быць болей на ўсіх ступенях адукацыі

Васьміног правёў фінальную канцэптуальную лабараторыю.

📌 Кандыдатка педагагічных навук Святлана Мацкевіч акцэнтавала ўвагу прысутных на тым, што змест адукацыі з’яўляецца ключавым пытаннем рэформы.

📌 Магістр педагогікі ўніверсітэта Цуг (Швейцарыя), дактарантка ўніверсітэта Фехта (Германія) Кацярына Спосаб у даследаваннях абапіраецца на міжнародны досвед і прапаноўвае некалькі варыянтаў бачання сістэмы адукацыі як інклюзіўнага асяроддзя.

📌 Кандыдат гістарычных навук, старшыня Камісіі па адукацыі і навуцы Каардынацыйнай Рады Павел Церашковіч падчас абмеркавання пытання зместу адукацыі акцэнтаваў увагу на неабходнасці павелічэння ролі беларускай мовы ў працэсе навучання на ўсіх ступенях адукацыі: ад дзіцячага садка да дактаранцкіх праграм і праграм адукацыі на працягу жыцця.

Падрабязнасці - на сайце “Васьмінога”. https://vasminoh.school/zmest-adukacyi-jak-kljuchavoe-pytanne-rjefarmavannja/

Васьміног
#лабараторыя
👩‍💻🧑‍💻У рамках школьных лабараторый праекту “Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра” прайшло абмеркаванне тэмы “Крызіс сучасных сістэм адукацыі”.

Удзельнікі мерапрыемства паспрабавалі даць адказ на пытанне, у чым есць сутнасць праблем беларускай адукацыі і наколькі яны звязаныя (ці не звязаныя) з глабальнымі адукацыйнымі выклікамі.

❗️Былі абмеркаваныя наступныя пытанні:

➡️ Чаму сёння адбываецца трансфармацыя сучасных адукацыйных сістэм?

➡️ Якім чынам гэта ўплывае (ці не ўплывае) на выклікі, з якімі сутыкаецца беларуская адукацыя?

➡️ Ці можа міжнародны вопыт дапамагчы беларускай адукацыі вырашыць уласныя праблемы?

Сярод выклікаў была пазначаная таксама сумная рыса нашага часу, як “падзел”. То бок тое, што падзяляе цяпер людзей, якія хочуць працаваць і вучыцца ў адной  адукацыйнай прасторы, але знаходзяцца знутры і звонку Беларусі.

Падрабязней: https://vasminoh.school/kryzis-glabalnyh-sistjem-adukacyi-anlajn-dyskusija-vasminoga/

Васьміног
#лабараторыя