🐣🐇5 траўня праваслаўныя вернікі адзначаюць Вялікдзень. Віншуем са святамі.
❗️Дарэчы, а ці ведаеце вы, што да 1998 года другі дзень пасля Вялікадня, як і ў большасці заходніх краін, быў выходным. Аднак у панядзелак беларускія школьнікі пойдуць вучыцца.
Васьміног

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Падборка кніг і фільмаў на тэму вайну
Падрыхтавалі для вас уласную падборку кніг і фільмаў на беларускай мове на тэму ІІ Сусветнай вайны, якія можна пачытаць і абмеркаваць са школьнікамі.
🎞 Анімацыйны фільм
Калі вы яшчэ не глядзелі мультфільм “Доўгія-доўгія вакацыі” ў перакладзе на беларускую мову, то на канале Gavarun.by акурат даступныя ўсе серыі. Падзеі ў стужцы адбываюцца ў акупаванай падчас ІІ сусветнай вайны Францыі. У стужцы прыгожая музыка і захапляльныя прыгоды герояў, а напрыканцы – рэальныя згадкі тых, хто падчас ІІ сусветнай вайны быў дзіцёнкам. І ўсе серыі фільма перакладзеныя на беларускую мову.
📚Кнігі:
“У вайны не жаночае аблічча” Святланы Алексіевіч.
“Знак Бяды”, "Сотнікаў", "У тумане" Васіля Быкава.
"Скрыжалі майго маленства" Барыса Манцэвіча
На жаль, на беларускую мову не перакладзеныя такія сусветна вядомыя і вартыя для прачытання кнігі, як “Дзённік Ганны Франк”, “Біяграфія плюшавага мядзведзя” Томі Унгерэра ці "Мішка і Фрэд" Ірыс Аргаман.
Васьміног
#кнігі

Шакуючая статыстыка: за 18 год колькасць абітурыентаў, якія пісалі ЦТ па беларускай мове зменшылася ў 40 разоў 😱
Што праўда, у значнай ступені зменшылася і агульная колькасць абітурыентаў. Дырэктар Установы адукацыі “Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў” Мікалай Фяськоў у артыкуле “Аб асноўных выніках цэнтралізаванага тэсціравання 2005 г.” падае агульную лічбу ўдзельнікаў ЦТ у 525411 чалавек. З іх — больш за 122 тысячы чалавек абралі для здачы беларускую мову. У 2010 годзе ў ЦТ прымала ўдзел 172 тысячы ўдзельнікаў.
А цяпер вынікі за 2024 год. Агульная колькасць чалавек, якія запісаліся на ЦТ — амаль 55 тысяч удзельнікаў. Колькі з іх зарэгістравалася на беларускую мову не паведамляе ні Мінадукацыі, ні Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў. Але ў 2023 год ЦТ па беларускай мове здавала больш за 3 тысячы чалавек. У параўнанні з 2005 годам — гэта ў 40 разоў меней.
Васьміног
#статыстыка

👩💻🧑💻У рамках школьных лабараторый праекту “Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра” прайшло абмеркаванне тэмы “Крызіс сучасных сістэм адукацыі”.
❓Удзельнікі мерапрыемства паспрабавалі даць адказ на пытанне, у чым есць сутнасць праблем беларускай адукацыі і наколькі яны звязаныя (ці не звязаныя) з глабальнымі адукацыйнымі выклікамі.
❗️Былі абмеркаваныя наступныя пытанні:
➡️ Чаму сёння адбываецца трансфармацыя сучасных адукацыйных сістэм?
➡️ Якім чынам гэта ўплывае (ці не ўплывае) на выклікі, з якімі сутыкаецца беларуская адукацыя?
➡️ Ці можа міжнародны вопыт дапамагчы беларускай адукацыі вырашыць уласныя праблемы?
Сярод выклікаў была пазначаная таксама сумная рыса нашага часу, як “падзел”. То бок тое, што падзяляе цяпер людзей, якія хочуць працаваць і вучыцца ў адной адукацыйнай прасторы, але знаходзяцца знутры і звонку Беларусі.
✅ Падрабязней: https://vasminoh.school/kryzis-glabalnyh-sistjem-adukacyi-anlajn-dyskusija-vasminoga/
Васьміног
#лабараторыя

🔔 25 траўня для школьнікаў празвініць апошні званок
📚Школьныя заняткі для выпускнікі 9 і 11 класаў, якія сёлета здаюць іспыты, скончацца 24 траўня. І ўжо праз тры дні 11 класы будуць здаваць цэнтралізаваны экзамен па выбары, а 30 траўня — ЦЭ па беларускай ці па рускай мове. Для 9 класаў экзамены пройдуць з 3 па 10 чэрвеня.
🗓Навучэнцы іншых класаў, якія сёлета не здаюць іспыты, будуць вучыцца да 31 мая.
Паводле дадзеных Міністэрства адукацыі, у 2024 годзе дзявятыя класы скончаць прыкладна 100 тысяч навучэнцаў, 11-ыя — прыкладна 50 тысяч.
🎉 Выпускныя вечары для 11 класаў Мінадукацыі рэкамендуе праводзіць у школах. У рэдкіх выпадках для гэтага могуць быць выдзеленыя плошчы ўстаноў культуры і дадатковай адукацыі.

Дзесяцікласнікі ў Беларусі апошні год вывучаюць “Гісторыю Беларусі” 😢
З 1 верасня гэтага года ўсе дзесяцікласнікі беларускіх школ пяройдуць на вывучэнне новай інтэграванай дысцыпліны "Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі".
"На гэты момант для школьнікаў «Гісторыя Беларусі» і «Сусветная гісторыя» — гэта два розныя прадметы, якія не маюць цеснай сувязі. Але менавіта гэтага інтэграванага ўяўлення пра гістарычны працэс не хапала сістэме адукацыі. Важна, каб дзеці разумелі, чаму адбыліся тыя ці іншыя падзеі, як яны звязаныя", —адзначаў у паведамленні пра гэтую навацыю міністр адукацыі Андрэй Іванец яшчэ ў пачатку 2024 года.
Аргументуецца ўвядзенне гэтай змены тым, што "сёння ёсць тыя, хто спрабуе перапісаць гісторыю, «падагнаць» факты пад пэўнае бачанне".

Хочаце вучыцца там, дзе Скарына? Даведайцеся як, падчас анлайн-сустрэчы
Магістрант і амбасадар Ягелонскага ўніверсітэта Раман Адамовіч пазнаёміць і падкажа, як паступіць у найстарэйшае ВНУ Еўропы.Таксама падчас сустрэчы можна даведацца, як арганізаваная ўступная кампанія, якія дакументы патрэбныя, колькі каштуе жыццё ў Кракаве і іншыя.
⏰ Сустрэча адбудзецца 22 траўня ў 18.00 па Мінску.
Для ўдзелу трэба зарэгістравацца на сайце: https://adu.place/anlayn-sustrecha-pra-pastuplyennye-w-yahyelonski-wnivyersitet-paspyey-zapisacca/

😢 Улады Беларусі і Расеі збіраюцца інтэграваць і аб’яднаць узроўні спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
Дзеля гэтага ствараецца Асацыяцыя каледжаў Беларусі і Расеі.
Як адзначалалася ў базавым даследаванні стану беларускай адукацыі пасля 2020 года, праведзенага ў межах праекта “Васьміног”, галоўны бенефіцыяр цяперашняй ізаляцыі Беларусі — менавіта Расея. (Падрабязней пра даследаванне тут)
Таксама міністры адукацыйных ведамстваў Расеі і Беларусі дамовіліся пра актывізацыю школьных амбенаў і падрыхтоўцы дамовы аб адзіным лічбавым кантэнце па пытаннях выхавання.
Тым часам, сёлета ўзніклі цяжкасці з падачай дакументаў для паступлення за мяжу для беларускіх абітурыентаў. Гэта звязаны з тым, што Дэпартамент якасці адукацыі РБ перастаў выдаваць даведкі, што школа мае права выдаваць дакументы дзяржузору. Менавіта гэтыя дакументы пачалі патрабаваць, напрыклад, пры паступленні ў Польшчы пасля спынення Пагаднення паміж Беларусяй і Польшчай аб прызнанні эквівалентнасці ў вышэйшай адукацыі.

Курсы анлайн для дзяцей па біялогіі 🐸, геаграфіі 🌋 і прыродазнаўстве 🌱 ад “Беларускай школы ў Варшаве”
☀️ Курсы будуць адбываецца ўлетку. “Заняткі падыдуць як тым, хто атрымлівае адукацыю на замежнай мове і хоча замацаваць веды, так і тым, хто проста цікавіцца наваколлем. ” — Гаворыцца на старонцы “Беларускай школы ў Варшаве”. На занятках школьнікі даведаюцца пра загадкі старажытных мораў, што такое вірусы, які адрас Зямлі, як прагназаваць землятрусы і многае іншае.
Для запісу неабходна звярнуцца ў асабістыя @bel.szkola.wawa (інстаграм) ці @belszkola (тэлеграм) 🙌
Увага: заняткі — платныя 🔥

Сустрэча світанку выпускнікамі: арганізавана, па вызначаных маршрутах і з суправаджэнні міліцыі
⏰ 💃 Выпускныя вечары для школьнікаў адбудуцца 14 чэрвеня. Яны скончацца традыцыйнай сустрэчай світанку. Аднак не самавольнай, а арганізаванай педагогамі, па вызначаных Міністэрствам адукацыі маршрутах і ў суправаджэнні міліцыі. Пра гэта паведаміла журналістам кансультант Мінадукацыі Таццяна Асмалоўская: “Усіх хвалююць пытанні бяспекі, не толькі ў сценах школы, але і калі выйдуць сустракаць світанак, і пагуляць яшчэ па вуліцах горада. І тут суправаджэнне будзе забяспечанае калегамі з органаў унутраных спраў. Вызначаныя лакацыі, маршруты”.
🎉А вось у нашых суседзяў, у Польшчы, выпускных вечароў няма. Тут навучэнцы ліцэяў святкуюць "стотыднёўку" — дзень, калі застаецца сто дзён да экзаменаў. Аднак святы гэтыя праводзяцца часцей па-за межамі ліцэяў, у кавярнях ці рэстарацыях. І, зразумела, без суправаджэння сілавікоў.

🔔 У Беларусі праходзяць апошнія званкі. З якімі вынікамі прыйшлі школы ў Беларусі напрыканцы навучальнага года?
➡️ Беларусь і Расія дамовіліся аб стварэнні адзіных падручнікаў па гісторыі для школ.
➡️ Дзесяцікласнікі ў Беларусі апошні год вывучаюць “Гісторыю Беларусі”
➡️ З 1 верасня гэтага года ўсе дзесяцікласнікі беларускіх школ пяройдуць на вывучэнне новай інтэграванай дысцыпліны "Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі".
➡️ Засталося толькі 10 % беларускамоўных класаў.
➡️ Засталося ўсяго 6 прыватных школ.
➡️ Збіраюцца ўводзіць адзіную форму для школьнікаў.
➡️ Папяровы дзённік дагэтуль з’яўляецца абавязковым атрыбутам школьнага працэсу.
➡️ Большасць класных і інфармацыйных гадзін было прысвечана патрыятычным тэмам.
➡️ Для навучэнцаў 5-7 класаў стварылі падручнік па фінансавай пісьменнасці.
➡️ З 1 верасня 2024 усе школы пяройдуць на новыя правілы арганізацыі харчавання.
❓А якія б вынікі школ у Беларусі адзначылі б вы? Дзяліцеся ў каментарыях.

З -за мяжы перастаў адкрывацца сайт Мінадукацыі
🧐 Сайт Міністэрства адукацыі edu.gov.by/ не адкрываецца нават пры выкарыстанні ВПН. Яшчэ на мінулым тыдні інтэрнэт-рэсурс міністэрства быў дасяжны.
Так супала, што сайт Мінадукацыі стаў недасяжны з-за мяжы, калі ў Беларусі пачаўся цэнтралізаваны экзамен. Менавіта 27 траўня адбыўся ЦЭ па вучэбным прадмеце па выбары. На яго зарэгістравалася 55 668 навучэнцаў. Вынікі па ЦЭ стануць вядомымі не пазней за 10 працоўных дзён.
30 траўня адбудзецца ЦЭ па беларускай ці па рускай мове.

Адна з прычын адсутнасці на ЦЭ — прызыў у армію
У Беларусі 27 траўня адбыўся першы цэнтралізаваны экзамен па прадмеце па выбары. На яго зарэгістравалася 55 667 навучэнцаў. Самым папулярным прадметам была матэматыка: яго здавалі 35,4% зарэгістраваных на ЦЭ.
🧐 Як паведамляе Мінадукацыі, на ЦЭ не з’явіўся 151 навучэнец. Прычын для пропуску было некалькі. На першым месцы - хвароба: 50 чалавек прапусціла з гэтай прычыны. 🔫 На другім месцы - прызыў у армію: з гэтай прычыны не з’явілася 12 чалавек.
Маладыя людзі маюць толькі адну адтэрміноўку ад войска. Напрыклад, пасля сканчэння коледжу адтэрміноўка для паступлення ў ВНУ не прадастаўляецца.

Жахлівая сітуацыя: беларускую мову для здачы экзамену выбралі ў 4 разы меней вучняў, чым рускую 😢
🔖 У Беларусі адбыўся цэнтралізаваны экзамен па рускай ці беларускай мове. Паводле Мінадукацыі, на яго запісаліся 55,7 тысяч выпускнікоў. З іх — усяго 11,5 тысяч абралі для здачы беларускую мову. 😱 А 44,2 тысяч — рускую.
😢😡 У Беларусі няма ніводнага ўніверсітэта з беларускай мовай навучання. Беларускамоўныя школы знаходзяцца ў асноўным у сельскай мясцовасці. А, паводле міністра адукацыі Андрэя Іванца, на беларускай мове навучаюцца ўсяго 10% школьнікаў. 🙈

Тэатральная студыя для дзяцей “Купалінка” закрыццё года адзначыць трыма прэм’ерамі
⏰ Паказ спектакляў з удзелам падапечных студыі адбудзецца 5 чэрвеня ў Мазавецкім інстытуце культуры. Warta паразмаўляла з рэжысёркай тэатральнай студыі Наталляй Локіць пра далейшыя планы і бягучыя праблемы “Купалінкі”.
Перанеслі на карткі асноўныя цытаты.👉
❗️Дарэчы, некаторыя напрамкі работы “Купалінкі” падтрымліваліся Васьміногам. Так, летась беларуская арганізацыя ў Варшаве “Купалінка” паспяхова правяла арт-летнік для дзетак. Арганізатары зрабілі вялікі дапаможнік на 17 старонак для тых, хто хоча таксама рэалізаваць такія імпрэзы. І гэты арт-летнік "Купалінкі" быў падтрыманы Васьміногам.
Чытаць размову цалкам можна тут.
Васьміног
#Купалінка