Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра
336 subscribers
674 photos
20 videos
400 links
Download Telegram
“Перасячы мора на крылах сваёй фантазіі”

📖 2 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. Менавіта ў гэты дзень у 1805 годзе нарадзіўся дацкі пісьменнік і аўтар сусветна вядомых казак Ханс Крысціян Андэрсен. У гэтым годзе дэвіз свята гучыць: “Перасячы мора на крылах сваёй фантазіі”.

❗️Міжнародны дзень дзіцячай кнігі быў заснаваны некамерцыйнай арганізацыяй Міжнародны савет па кнігах для моладзі (IBBY) у 1967. З тых часоў гаспадаром свята кожны год з’яўляецца іншая краіна. Сёлета -- гэта Японія. Ключавое слова святкаванняў у 2024 годзе -- фантазія. Японская секцыя IBBY лічыць, што развіццё ўяўлення вядзе да ўзаемаразумення і талерантнасці.

Васьміног
#кнігі
Да 31 траўня можна падаць заяўку на школьнае навучанне па-беларуску ў Вільні

❗️Для гэтага трэба падаць заяўку ў гімназію імя Скарыны ў цэнтралізаванай інфармацыйнай сістэме svietimas.vilnius.lt. У Літве гэта адзіная адукацыйная ўстанова, дзе школьнае навучанне адбываецца па-беларуску. Пасля гэтага Ініцыятыва беларускіх бацькоў у Вільні просіць паведаміць ім (https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeyT_Y2wDABQt-UJ_YcIoJ7Pdp9nXGPwzB_GtLM5j-G8p5xag/viewform), у які клас пададзеная заяўка. Гэта неабходна дзеля таго, каб можна было ацаніць попыт на беларускамоўнае навучанне.

🏫 🎒Сябры Ініцыятывы беларускіх бацькоў у Вільні намагаюцца адкрыць яшчэ адну беларускамоўную школу. Бо адзіная беларускамоўная гімназія перапоўненая. Калі назбіраецца неабходная колькасць дзяцей, то атрымаецца пераканаць кіраўніцтва Вільні, што беларусам патрэбныя дадатковыя беларускія класы.

🗓 Віленская гімназія імя Ф. Скарыны, адзіная ў Літве агульнаадукацыйная школа з беларускай мовай навучання, адкрылася ў 1994 годзе.

Васьміног
Беларускамоўны дзіцячы летнік у Грузіі

🏖☀️ 🐳 Культурная прастора “аКсяродак” ладзіць летнік для дзяцей ад 5 да 16 год. Летнік адбудзецца ў 16 па 28 чэрвеня ў пасёлку Урэкі на беразе мора. Асноўныя тэмы летніка: Беларусь унутры і звонку, рэгіёны Беларусі. А таксама краіны, куды цяпер закінула беларусаў. 👍 Мова стасункаў у летніку -- беларуская.

🔥 🎒Арганізатары адзначаюць, што паколькі летнік трапляе на Купалле, то запланаваны невялікі паход і вялікае вогнішча.

💰Па пытаннях аплаты за летнік звяртацца да арганізатараў праз тэлеграм: @aksiarodak

🛏 Колькасць месцаў для летніка абмежаваная.

Васьміног
Расейскія абітурыенты ўпершыню змогуць паступаць у беларускія ВНУ на бюджэт па выніках адзінага дзяржаўнага іспыту

🤦‍♂️ Уступіла ў сілу пастанова Мінадукацыі аб залічэнні без уступных іспытаў грамадзян Расейскай Федэрацыі. Усяго Беларусь выдзяляе больш за 820 бюджэтных месцаў па 125 спецыяльнасцях. Сярод іх -- пачатковая адукацыя, сацыялогія, геаграфія, турызм і гасціннасць і іншыя. Месцы прадстаўляюцца ў многіх беларускіх ВНУ.

🤷 Больш за ўсё бясплатных месцаў для расійскіх абітурыентаў прадстаўляе Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны па спецыяльнасці “Ветэрынарная медыцына”: ажно 35 бюджэтных месцаў.

Паводле Базавага даследавання Васьмінога, колькасць месцаў па квоце ўрада РФ за кошт бюджэту для беларусаў павялічылася з 73 у 2019 да 1300 у 2023.

Васьміног
Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставанне працягнецца да 22 красавіка

Сабралі ўсё, што трэба сёлета для рэгістрацыі на ЦТ.

📌 Заяву на беларускай ці рускай мовах можна падаць анлайн на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.
📌 Заяву можна падаць і афлайн у адной з устаноў адукацыі, якія вызначаныя пунктамі рэгістрацыі і правядзення ЦТ.
📌 Пасля неабходна зрабіць аплату праз сістэму “Разлік”. Аплата за адзін прадмет каштуе 4 беларускія рублі.
📌 Пасля гэтага абітурыенту неабходна не пазней за 22 красавіка падысці ў пункт рэгістрацыі і асабіста забраць свой пропуск. Для гэтага трэба прадставіць дакумент (ці ягоную копію) пасведчання асобы.

Цэнтралізаванае тэставанне адбудзецца з 27 траўня па 6 чэрвеня.

Васьміног
Адукатарка, блогерка Паліна размясціла на старонцы @pakrysie ў Інстаграме пост пад назвай “Ці любілі вы беларускую мову ў школе”.

Пост выклікаў вялікую дыскусію на старонцы. Хтосьці напісаў, што ў школе не любіў беларускую мову і літаратуру і настаўніца размаўляла па-руску. Хтосьці адзначыў, што любоў да беларускай мовы ад маці. А хтосьці наадварот, што настаўніца па беларускай мове была найлепшай у свеце.

А ці любілі вы беларускую мову ў школе? Дзяліцеся ў каментарах. ✍️

А таксама гартайце нашыя карткі з цытатамі адукатаркі Паліны пра беларускую мову ў школе. 👉

Васьміног
Ва ўмовах вайны ва Украіне з’явіцца першая падземная школа

Падземная школа на 900 чалавек пачне працаваць у Харкаве. Менавіта гэты на гэты горад Расея ўзмацніла бамбардзіроўкі ў апошнія месяцы. 😢

🏫 Падземная школа, прыводзіць словы гарадскога кіраўніка выданне “Українська правда”, узведзеная з захаваннем усіх патрабаванняў бяспекі. Для правядзення ўрокаў маецца 20 кабінетаў.

Падземныя школы плануюць пабудаваць і ў іншых раёнах Харкава. Таксама падобныя навучальныя ўстановы збіраюцца адкрыць і ў Запарожжы.


Васьміног
Поўны відэакурс па гісторыі Беларусі для 6 і 7 класаў

Паглядзець відэаўрокі можна на youtube-канале “Гісторыя Беларусь | Альгерд ужо не той”. Таксама відэаматэрыялы дасяжныя ў аднайменных сацыяльных сетках ў Інстаграме, Фэйсбуку і Tik Tok.

❗️Альгерд ужо ня той — гэта гістарычны канал для школьнікаў, бацькоў і настаўнікаў. За год на канале з’явілася 60 відэа.

📌 Заняткі для 6 класа ахопліваюць перыяд ад найстаражытнейшых людзей на беларускай зямлі да культуры беларускіх зямель у канцы XIV - XV стагоддзі.

📌 Заняткі для 7 класа ахопліваюць перыяд ад утварэнне ВКЛ да паўстання 1794 года на беларускіх землях і Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай. Сярод тэм, пра якія можна паглядзець на відэаўроках -- “Княжанне Вітаўта”, “Грунвальдская бітва”, “Вайна з Іванам Жахлівым”, “Магдэбурскае права”, “Крывавы патоп” і іншыя. Кожны відэаўрок займае час ад 7 да 27 хвілін.

Васьміног
#гісторыя #history #адукацыя
"Школьныя замалёўкі"

👍 “Белпошта” выпусціла розныя тэматычныя наклейкі на беларускай мове. Сярод іх -- прысвечаныя школе. Тэматычныя наклейкі называюцца “Школьныя замалёўкi”.

Васьміног
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Настаўніца па беларускай мове ў Tik Tok з гумарам распавядае пра цяжкасці, з якімі сутыкаецца падчас працы.

🧐Сярод праблем, якія ў жартаўлівай форме ўздымае блогер пад нікам tina_allen, — неабходнасць працаваць у выходныя па патрабаванні адміністрацыі, вялікая колькасць дакументаў, якія даводзіцца рыхтаваць настаўнікам, кепскі почырк вучняў, вялікая колькасць сшыткаў для праверкі. “Жыццё вачыма маладога настаўніка” -- так пазначаецца ў падзагалоўку блога.

📚Больш за ўсё каментарыяў выклікала сур'ёзнае відэа з шэрагу "крык душы настаўніка" пра сачыненне для дзяцей “Кніга, якая мяне ўразіла”. Пад відэа налічваецца больш за 300 каментарыяў, у якіх карыстальнікі з жалем разважаюць пра тое, што беларускую мову цяпер загналі на самы нізкі ўзровень, беларускія дзеці англійскую мову ведаюць часам лепей за беларускую і што родная мова становіцца як замежная.

Васьміног
10 гадоў таму ў Беларусі ў школах увялі электронныя дзённікі. ✍️ Аднак беларускія школьнікі дагэтуль працягваюць кожны тыдзень перапісваць ад рукі адзін і той жа расклад урокаў. 💰Ды яшчэ і пашыраная версія электроннага дзённіка, як аказалася, з’яўляецца платнай для бацькоў.

📖 Больш за тое, папяровыя дзённікі можна выкарыстоўваць у школах не ўсе, а толькі тыя, якія дазволіць Міністэрства адукацыі.

🤷 Планаў адмяняць папяровыя дзённікі пакуль у Міністэрства няма. Нават наадварот: электронны дзённік не з’яўляецца абавязковым і прымаецца дырэктарам ва ўзгадненні з бацькамі вучняў. А вось папяровы носьбіт -- дагэтуль з’яўляецца абавязковым атрыбутам школьнага працэсу. У адрозненне, напрыклад, у еўрапейскіх краін, дзе ўжо адмовіліся ад папяровых дзённікаў і школьнікам не даводзіцца кожны тыдзень запаўняць ягоныя старонкі.

А што думаеце вы? Дзяліцеся ў каментарах.

Васьміног