Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра
335 subscribers
678 photos
20 videos
404 links
Download Telegram
🥳 “Правесці канікулы з карысцю і атрымаць веды пра Беларусь”: падарунак школьнікам ад адукацыйнага праекту “Васьміног” з нагоды Дня дзяцей

🐙 “Васьміног” афіцыйна адкрывае анлайн-курсы для школьнікаў

📌 Усе прапанаваныя прадметы можна вывучаць у асінхронным рэжыме, у зручны час і самастойна. Задачы ў кожным курсе складзеныя з улікам узроставых і кагнітыўных асаблівасцей дзяцей, яны грунтуюцца на найноўшых напрацоўках онлайн-педагогікі.

Сярод прадметаў:

➡️ хуткачытанне для дзетак праз забаўкі, квэсты, размалёўкі;
➡️ захапляльнае падарожжа Аленкі і Дзімкі па краіне галаваломак "А-Я Чытаю на роднай мове";
➡️ “Чароўны карагод года” з сапраўднымі іншапланетнікамі;
курс сцэнічнай прамовы і тэатру "Гавары-ка!"

➡️ Для падлеткаў: курсы па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, заняткі па філасофіі “Святло з пячоры Платона”, курс “Мастацтва Беларусі 1920-х", літаратурны курс "Знак бяды" пра твор Васіля Быкава, “Жанчыны ў гісторыі Беларусі” і іншыя.

❗️Усе курсы знойдзеце на сайце "Васьмінога"

Васьміног
#курсы
🎙Кіраўнік “Васьмінога” Аляксей Канстанцінаў даў Польскаму Радыё інтэрвію

📌 Сябры! Нагадваем, што мы адкрылі доступ да курсаў для беларускіх школьнікаў. Пра дадатковую школьную адукацыю распавёў кіраўнік праекта “Васьміног: адукацыя для беларускіх школьнікаў сёння і заўтра” Аляксей Канстанцінаў у гутарцы Польскаму Радыё.

📚 Школьнікі ўнутры і па-за межамі Беларусі не маюць магчымасці атрымліваць адукацыю па шматлікіх прадметах без ідэалагічнага складніку. Для гэтага на платформе “Васьміног” сабраныя курсы, якія дазволяць беларускім школьнікам атрымаць неабходныя веды.

👉 Пра курсы, якія з’явіліся на партале “Васьмінога”, — чытайце ў картках.

🎧 Цалкам размову з Аляксеем слухайце на Польскім Радыё.

Дзяліцеся ў каментарах, якія б курсы яшчэ варта было размясціць на платформе.

❗️Курсы можна паглядзець на сайце

Васьміног
#курсы
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
19 чэрвеня Васілю Быкаву споўнілася б 100 год. ❗️А вы ведаеце, што на сайце Васьмінога ёсць курс, прысвечаны аповесці пісьменніка “Знак бяды”.

Наш курс створаны як для тых, хто ніколі не чытаў аповесць Васіля Быкава “Знак бяды”, так і для тых, хто ўжо мае такі досвед. Але першым мы зайздросцім больш! Бо ў вас наперадзе асэнсаванне глыбіні і сімволікі вядомай аповесці, якая часам успрымаецца праз прызму школьных штампаў. — Гаворыцца ў анатацыі да курсаў.

👉 Курс скіраваны для школьнікаў старэйшых класаў і настаўнікаў літаратуры.

🐙 Заходзьце на наш сайт. І прыемнага вам асэнсаванага чытання.

Васьміног
#курсы
👍 З’явіўся курс для настаўнікаў на сайце “Васьміног”.

📌 Курс уяўляе сабой інтэнсіў з шасці практыка-арыентаваных модуляў з заданнямі-крокамі па распрацоўцы ўласнага курсу. Таксама маецца дыдактычны дапаможнік з працоўным сшыткам.

📌 Курс скіраваны на падвышэнне кампетэнцый выкладчыкаў, якія працуюць у анлайн-асяроддзі. Па праходжанні курсаў можна будзе навучыцца ствараць курсы для выкладання анлайн. Пры жаданні гэтыя ўрокі мы можам размясціць на нашым сайце.

У межах навучання можна будзе прайсці па наступных кроках:
▶️Праектаванне курса
▶️Зваротны дызайн ADDIE
▶️Праектаванне анлайн-урокаў ды матэр’ялаў: структура анлайн-занятку ды методыкі навучання
▶️Digital-інструменты анлайн-выкладання
▶️Матывацыйны дызайн
▶️Эфектыўная ацэнка
▶️Зваротная сувязь
▶️Рэфлексія

👀 Прайсці курс можна тут

Васьміног

❗️Усе курсы знойдзеце на сайце "Васьмінога"

#курсы #настаўнікі #навучанне
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Вучымся чытаць з “Васьміногам”

📌 Працягваем распавядаць пра курсы для дзяцей, якія з’явіліся на сайце “Васьмінога”.

📖 Вельмі карысны курс для дзяцей, якія вучацца чытаць. "Вучымся чытаць"курс будзе карысны як дзецям у самой Беларусі, каб зацікавіць іх да навучання чытанню. Так і для дзяцей па-за межамі Беларусі, дзе цяжка знайсці буквар для навучання чытання па-беларуску.

❗️Што карысна: знаёмства з літарамі ідзе паступова, а не ў алфавітным парадку, каб было лягчэй пераходзіць адразу да чытання. 

📝 У межах курсу — казкі і гульні, цікавыя інтэрактыўныя заданні, якія дапамогуць навучыцца чытаць.

Васьміног
#курсы
☀️Вы ведаеце, што на курсах “Васьмінога” можна даведацца не толькі назвы летніх месяцаў, але і даведацца, што можна рабіць улетку 🚴, паўдзельнічаць у віктарыне ✍️, паслухаць цікавыя апавяданні 🎧 і многае іншае.

👀 Глядзіце курс “Чароўны карагод года” па вывучэнні беларускай мовы з вясёлымі іншапланецянамі з планеты Зума 🪐. Курс складаецца з чатырох частак, назвы якіх адпавядаюць чатыром сезонам: Зіма, Вясна, Лета і Восень.

📌 Заняткі змяшчаюць цікавыя лексічныя матэрыялы на разнастайныя тэмы, звязаныя з порамі года, практыкаванні на замацаванне новых слоў, вясёлыя тэксты, інтэрактыўныя гульні і загадкі.

📌 Курс скіраваны на дзяцей і дарослых, якія пачынаюць вывучаць беларускую мову і хочуць пашырыць свой слоўнікавы запас.

Прайсці курс можна тут: https://edu.vasminoh.school/courses/charouny-karahod/

Васьміног
#курсы
💻Праграмаванне для дзетак Kody Game Lab

❗️На платформе “Васьмінога” з’явіліся новыя курсы!

Гэта курсы па праграмаванні для дзетак ад Course Si, стварэнне якіх падтрымаў “Васьміног”. 🐙

⌨️ Курс “Праграмаванне для дзетак Kody Game Lab” скіраваны на ўзрост 6-9 гадоў. У межах курсу можна будзе навучыцца ствараць віртуальны свет з горамі і азёрамі з дапамогай праграмы Kody Game Lab, дабаўляць і ажыўляць персанажаў, рабіць свае гульні, дадаваць ворагаў у гульню, каб зрабіць яе найцікавейшай, зразумець паняцце ўмовы. Для ўдзелу ў конкурсе неабходны камп’ютар ці лэптоп.

Курс дасяжны на платформе “Васьмінога”

👀 Нагадваем таксама пра нашыя іншыя курсы, якія дасяжныя на платформе

Васьміног
#курсы #Васьміногпадтрымаў #адукацыя
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🐙 Працягваем распавядаць пра новыя курсы, якія з’явіліся на платформе “Васьмінога”

Гэта яшчэ адзін курс па праграмаванні для дзетак ад Course Si, стварэнне якіх падтрымаў “Васьміног”.

⌨️ Курс “Праграмаванне для дзетак Scratch” скіраваны на ўзрост 7-10 год. У межах курсу можна будзе пазнаёміцца з прынцыпамі праграмавання, навучыцца ствараць персанажаў, працаваць з гукавымі файламі. У плане курсу: вектарная графіка, работа з гукамі, расшырэнне “Аловак”, работа з клонамі і зменнымі, перадача паведамленняў. Для ўдзелу ў курсу неабходны камп’ютар ці лэптоп з усталяванай праграмай Scratch.

👀 Курс дасяжны на платформе “Васьмінога”

👉 Нагадваем таксама пра нашыя іншыя курсы, якія дасяжныя на платформе

Васьміног

#курсы #Васьміногпадтрымаў #адукацыя
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Бясплатны курс па сацыяльна-эканамічнай геаграфіі на сайце “Васьмінога”

👀 “Сацыяльна-эканамічная геаграфія” разлічаная на падлеткаў 16-17 год, выкладчыкаў гісторыі Беларусі, геаграфіі і гісторыі.

❗️Прапанаваны курс ёсць альтэрнатывай афіцыйнаму падручніку ў Рэспубліцы Беларусь.

Сацыяльна-эканамічная геаграфія — гэта:

◼️ Cвоеасаблівая энцыклапедыя ведаў пра сучаснае чалавецтва ў пераважнай большасці вымярэнняў.

◾️ Cкладовая частка агульнай геаграфіі, якая вывучае прасторавыя адносіны паміж чалавечымі супольнасцямі, палітычнымі адзінкамі, культурамі, эканомікамі ў іх узаемадзеянні з навакольным асяроддзем.

📒Курс складаецца з частак унікальнага падручніка і выкладзены праз файлы pdf.

Прайсці курс можна па спасылцы

👉 Таксама на нашым сайце дасяжныя і іншыя цікавыя курсы!

Васьміног
#васьміногпадтрымаў #курсы
А ў нас на платформе ўжо 19 курсаў

❗️Усе яны бясплатныя!

На платформе Васьмінога можна знайсці курсы як і для малодшага школьнага ўзросту, так і для падлеткаў. Тут размешчаныя анлайн-заняткі і лекцыі з самых розных сфер: ад праграмавання да літаратуры.

👉 Падрыхтавалі для вас агляд некаторых з іх.

🧪 “Зразумелая хімія” скіраваная для падлеткаў 12-15 год, якія цікавяцца хіміяй і адчуваюць патрэбу ў паляпшэнні ведаў.

💻 “Праграмаванне для дзетак Kody Game Lab” скіраванае на ўзрост 6-9 гадоў. У межах курсу можна будзе навучыцца ствараць віртуальны свет з дапамогай праграмы Kody Game Lab.

👽 Курс “Чароўны карагод года” па вывучэнні беларускай мовы з вясёлымі іншапланецянамі з планеты Зума.

📖 "Вучымся чытаць"курс будзе карысны як дзецям у самой Беларусі, так і па-за межамі краіны.

📕 “Вучымся чытаць эпас” - курс, прысвечаны аповесці пісьменніка “Знак бяды”.

Заходзьце на платформу “Васьмінога”, каб знайсці курс для патрэбнага ўзросту і цікаўнасцяў.

Васьміног
#васьміногпадтрымаў #курсы