Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра
296 subscribers
623 photos
17 videos
354 links
Download Telegram
Шакуючая статыстыка: за 18 год колькасць абітурыентаў, якія пісалі ЦТ па беларускай мове зменшылася ў 40 разоў 😱

Што праўда, у значнай ступені зменшылася і агульная колькасць абітурыентаў. Дырэктар Установы адукацыі “Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў” Мікалай Фяськоў у артыкуле “Аб асноўных выніках цэнтралізаванага тэсціравання 2005 г.” падае агульную лічбу ўдзельнікаў ЦТ у 525411 чалавек. З іх — больш за 122 тысячы чалавек абралі для здачы беларускую мову. У 2010 годзе ў ЦТ прымала ўдзел 172 тысячы ўдзельнікаў.

А цяпер вынікі за 2024 год. Агульная колькасць чалавек, якія запісаліся на ЦТ — амаль 55 тысяч удзельнікаў. Колькі з іх зарэгістравалася на беларускую мову не паведамляе ні Мінадукацыі, ні Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў. Але ў 2023 год ЦТ па беларускай мове здавала больш за 3 тысячы чалавек. У параўнанні з 2005 годам — гэта ў 40 разоў меней.

Васьміног
#статыстыка