Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра
301 subscribers
598 photos
16 videos
338 links
Download Telegram
Вывучаем беларускую мову разам з Ліхтарыкам.

❗️На youtube з’явіўся канал “Беларуская мова з Ліхтарыкам” для вывучэння беларускай мовы. “Цікавыя лексічныя матэрыялы, практыкаванні на замацаванне новых слоў, вясёлыя тэксты, інтэрактыўныя гульні і загадкі”, -- гаворыцца ў анатацыі.

🎞 На канале размешчана 9 відэа. Сярод іх -- “Часткі цела”, “Назвы посуду”, “Хто можа вылупіцца з яйка?”, “Вясна. Назвы вясновых месяцаў па-беларуску” і іншыя. Таксама “Беларуская мова з Ліхтарыкам” мае паблік у фэйсбук, дзе размяшчаюцца не толькі відэа, а таксама гульні, словы для запамінання, загадкі, прыказкі і практыкаванні.

Васьміног
#адукацыяпабеларуску #беларускаяадукацыя #беларускаямова #роднаямова #навучанне