Urban Hrodna - городская среда Гродно
953 subscribers
1.75K photos
22 videos
2 files
641 links
Урбанистика и наследие - в Гродно. Новости городской среды

Зваротная сувязь: @Urban_to_you
Download Telegram
На месцы цяпліцы "Зялёнага свету" на Антонава збіраюцца ўзвесці паўнавартасны будынак-аранжарэю 🏗️🪴

👥 Грамадскія абмеркаванні будоўлі пройдуць з 25 чэрвеня да 19 ліпеня.
Цікава, плоцік на фоне сучаснай канструкцыі праўда такім і будзе?😏

Які праект будынка і як паўдзельнічаць у абмеркаваннях 👉https://telegra.ph/Zelenyj-mir-na-Antonova-sobirayutsya-perestroit-Kakim-budet-novoe-zdanie-06-16
Сёння вечарам у цэнтры Гродна часова абмяжуюць рух.

Цэнтральнымі вуліцамі пройдзе каталіцкая працэсія ў гонар свята Божага Цела.

Абмежаванне будзе паэтапным з 18:00 да прыблізна 21:00.
Дарэчы, гродзенскі гарвыканкам Антонія Тызенгаўза ўжо паўгады чамусьці называе Анатоліем 🤷‍♀️

З канца снежня 2021 года на афіцыйным сайце ў раздзеле “Грамадскія абмеркаванні” як адрас Упраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва пазначаюць “пл. Анатолия Тизенгауза” (часам “вул. Анатолия Тизенгауза”) замест “пл. Антония Тизенгауза”.

Упраўленне не пераехала, усё на месцы. Хіба ў гэтым горадзе новы герой?
Частку паркоўкі каля рынка "Фарты" на БЛК закрыюць на месяц

З 20 чэрвеня па 19 ліпеня там будуць рэканструяваць цепламагістраль. Рух транспарту па бульвары Ленінскага камсамола абмяжуюць на ўчастку дарогі каля дома № 44 - на частцы паркоўкі каля ЗАГСа.

Хто зможа запаркавацца на астатняй частцы звычайна запоўненай паркоўкі - наведнікі ЗАГСа ці рынку - будзе залежыць ад шанцавання 🤹
Час дарогі да працы ўплывае на тое, як доўга працуем у канкрэтнай кампаніі

⏱️ Крытычная адзнака - 45 хвл., паказала даследванне* ад Praca.by (час можа вагацца ў залежнасці ад памеру горада і пасады чалавека).

Блізкасць жылля і працы дазваляе эканоміць багата часу і карыстацца веласіпедам ці іншымі экалагічнымі сродкамі руху. У Нідэрландах, напрыклад, кожны трэці дабіраецца на працу на ровары, у Швецыі і Германіі - кожны чацвёрты 🚲

Як скарыстаць час у дарозе да працы?

▫️на камунікацыю (адказы ў мэсенджарах, тэлефанаванні па працы ці блізкім і сябрам)
▫️пачытаць кнігу, паслухаць аўдыёкнігу ці музыку, паглядзець фільм
▫️самаразвіццё (навучальныя відэа, вывучэнне мовы, падкасты)
▫️вядзенне дзённіка
▫️складанне спісаў справаў
▫️ачыстка памяці тэлефона і іншых дэвайсаў, сацсетак
▫️на медытацыю (чаму б не?)

Праўда, большасць з апытаных даследчыкамі ў дарозе да працы сочыць за дарогай (45,4%), 16,7% сядзіць у сацсетках, 5,9% працягваюць спаць, а 5,4% наогул працуюць на ўдалёнцы 🧑‍💻

29,7% не гатовыя змяніць працу на больш блізкую, але з крыху меншым заробкам, 19,3% - гатовыя, 44,7% будуць ўсё пралічваць і думаць, а 6,3% хочуць працаваць з дома. 90% апытаных працадаўца не кампенсуе выдаткі на праезд.

*У даследванні з 6 па 13 чэрвеня 2022 г. узялі ўдзел 2460 чалавек.
Urban Hrodna - городская среда Гродно
У Гродне вылучаць паласу для руху грамадскага транспарту 🚌🚎 Пакуль толькі ў двух месцах, як эксперымент: ▪️на Румлёўскім праспекце ад абласной ДАІ да Румлёўскага моста, ▪️на вул. Перамогі у бок шклозаводу. Для маршрутных транспартных сродкаў вылучаюць крайнюю…
На вул. Перамогі ўжо зрабілі вылучаную паласу для грамадскага транспарту. Вось як яна выглядае 👆

Нагадаем, яна мусіць стварыць магчымасць бесперашкоднага руху грамадскага транспарта. Мяркуючы па разметцы, заязджаць на яе іншым аўто дазволена толькі для павароту направа.

Фота: ДАІ Гродна.
Стары замак - у спісе звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва 🫣

Пра гэта распавёў начальнік аддзела КДК Гродзенскай вобласці Мікалай Куц. Акрамя замку ў спісе і частка аб'ектаў у Астраўцы, "якія трапілі ў дзяржаўную інвестыцыйную праграму". На будаўніцтва гэтых аб'ектаў выдзелены не ўсе сродкі.

📑 Усяго ў Гродзенскай вобласці налічылі 220 аб'ектаў звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва. З іх 148 прызнаныя даўгабудамі.

Цікава, ці спрабавалі карэктаваць нарматывы незавершанасці па замку з улікам складанасці аб’екта, які патрабуе грунтоўных даследаванняў, а не жорсткага графіку і “хутчэй бы здаць”? 🤔
Плошчу Тызенгаўза перакрыюць для руху з 27 чэрвеня (сёння, з 14.00) да 3 чэрвеня.

Паркоўка там ў гэтыя дні таксама будзе забароненая.

Крыніца: @grodnoplus
На Фамічова пабудуюць новы аб'ект грамадскага прызначэння

🏗️ Да аўкцыёна рыхтуюць два ўчасткі пад будаўніцтва: каля жылога дома №12, побач з парковачнымі месцамі і ўездам у двор, насупраць зялёнай зоны.

Агульная плошча ўчасткаў - 0,1194 га.

Крыніца: Гродзенскі цэнтр нерухомасці
У Гродне дабраліся да рэканструкцыі былога скурвена на Васілька, 10

Там з’явяцца аб'екты грамадскага прызначэння з размяшчэннем апартаментаў, памяшканняў бытавога абслугоўвання насельніцтва.

Праект прадугледжвае:
рэканструкцыю будынкаў са зносам тэхнічных пабудоў - з увязкай архітэктурнага аблічча з прылеглай шэрагавай гістарычнай забудовай;
падвядзенне цепла- і электрасетак, вады і каналізацыі (альтэрнатыўны варыянт - міні-кацельня на біямасе);
добраўпарадкаванне тэрыторыі, азеляненне;
уладкаванне паркоўкі.

У час працаў абяцаюць захоўваць дрэвы і кусты, або кампенсаваць іх выдаленне 🌳

💰 Замоўца і цяперашні ўласнік - ТАА «БелБурБуд». Кампанія выкупіла комплекс у 2020 г. за 900 тыс. р.

Асноўныя памяшканні - былая паліклініка і два лячэбныя корпусы з падваламі - маюць плошчу 500-700 кв. м кожны. Яны збудаваныя ў пач. 1890-х гг. Зараз дом № 8 і №10 аб’яднаныя. Тэхнічныя пабудовы, у тым ліку прахадная, збудаваныя ў савецкі час. Плошча надзела - 0,049 га.

📖 Дом №10 (чырвоны) збудаваны ў 1891 г., гэта прыклад эклектыкі ў ансамблі. Ён належаў лекару Рыгору Варашыльскаму, там быў яго прыватны шпіталь.
З 1911 там вёў прыватную практыку яўрэйскі лекар Хазан Самуэль.
Пасля прыходу савецкай улады дом Варашыльскіх нацыяналізавалі, былы ўласнік стаў галоўным урачом клінікі.
У розны час тут былі радзільня, дзіцячая бальніца, з 1970 - скурна-венералагічны дыспансер.
У 2018 г. дыспансер пераехаў, дом застаўся пуставаць.
Дабрачынная арганізацыя «Карытас» хацела атрымаць яго бясплатна пад пансіянат для сталых людзей, але дамовіцца з уладамі не выйшла.

Было б добра, калі б дом быў адноўлены ў пачатковым выглядзе: вярнуць балконы, ганак і сад ззаду дома, як на старых сямейных фотаздымках, казаў унук ўласніка дома калекцыянер Фелікс Варашыльскі ў 2018 г.

👥 Грамадскія абмеркаванні справаздачы па ўплыве на навакольнае асяроддзе працягнуцца да 30 жніўня.
З 6 па 11 ліпеня перакрыюць Пралетарскую.

Аўтобусы №1 и №15 паедуць праз Магістральную і пр. Касманаўтаў.

З 6 па 22 ліпеня перакрываюць частку вул. Маладзёжнай.

Замест яе аўтобусы паедуць праз Дом сувязі, а тралейбусы - праз Перамоганосную і пр. Касманаўтаў. Тут - падрабязней 👉 https://telegra.ph/Molodezhnuyu-perekroyut-Kak-poedet-transport-07-05
Прыпынак “Станцыя Аульс” на вул. Аульскай прыбяруць з маршрута №13

Аўтобус №13 «Аўтавакзал - Могілкі «Аўльс» больш не будзе там спыняцца.

Прыпынак прыбяруць з 1 жніўня “ў мэтах забеспячэння бяспекі перавозак пасажыраў”
Кульмінацыя "зручнасці" раскладу на прыпынку

Заўважылі, што не так?

Гадзіны тут вырашылі не пісаць, напэўна, з эканоміі. А адгадванне часу прыбыцця развівае мозг - адны плюсы
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Кульмінацыя "зручнасці" раскладу на прыпынку Заўважылі, што не так? Гадзіны тут вырашылі не пісаць, напэўна, з эканоміі. А адгадванне часу прыбыцця развівае мозг - адны плюсы
З 9 ліпеня ў Гродна змяняецца расклад руху грамадскага транспарту. Новы для аўтобусаў ужо апублікавалі

Таблічкі на прыпынках таксама заменяць, але канцэпцыя рэбусу з пошукам часу па гарызанталях і вертыкалях застанецца. Паглядзелі, як бы яны маглі выглядаць па-іншаму 👉 https://telegra.ph/U-Grodne-myanyayuc-rasklad-traspartu-SHto-yashcheh-varta-pamyanyac-kab-іm-bylo-zruchnej-karystacca-07-08