Urban Hrodna - городская среда Гродно
953 subscribers
1.75K photos
22 videos
2 files
641 links
Урбанистика и наследие - в Гродно. Новости городской среды

Зваротная сувязь: @Urban_to_you
Download Telegram
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Каля новага каляровага мікранаёна на Магістральнай усталявалі светлафор на вынасной апоры 🚦 Стары светлафор прыбралі. Новы стаіць каля прыпынку і пешаходнага пераходу Лічыцца, што размяшчэння светлафора над праезнай часткай павялічвае агляднасць для кіроўцаў…
Пешаходны пераход каля выезду з новага мікрараёна на Магістральнай зрабілі не прамым, а "змейкай" - так бяспечней 🐍

Кирунак руху пешаходаў змяняецца з дапамогай агароджы на раздзяляльнай паласе.

▫️Чалавек, пераходзячы дарогу, будзе ісці тварам да транспарту пешаходу і кіроўцу будзе лягчэй заўважыць адзін аднаго.
▫️Для людзей з аслабленым зрокам дадалі "сцежку" з тактыльнай тратуарнай пліткі.

Прыпынак грамадскага транспарту перанеслі бліжэй да выезду з новага раёна.
Літаральна праз пару гадзін адкрыецца доўгачаканы Дом рыбака - гандлёвы цэнтр "На Замкавай". Пакуль ён паўставаў, змянілася не толькі першасная ідэя, але і замоўца і праекціроўшчык 🏠

Блог Urban Hrodna пагутарыў з забудоўшчыкам, краязнаўцам і архітэктарамі - пра праект, дэталі і матэрыялы, плюсы і памылкі, гістарычнасць і прынцыпы ўзвядзення такой архітэктуры ў гарадах. Не забылі і пра скверык з паркоўкамі 🌿

Чытайце ўсё пра Дом рыбака тут 👉 https://telegra.ph/Adkryecca-bez-rybkі-Cі-patrehbny-goradu-gіstarychny-Dom-rybaka-06-03
👣 Вул. Замкавая можа стаць пешаходнай ужо ў 2023

Пра гэта Мечыстаў Гой сказаў міністру культуры Анатолю Маркевічу на адкрыцці гандлёвага цэнтра "На Замкавай" у Доме рыбака. Далей улады плануюць дадаваць па адной пешаходнай вуліцы штогод 🧐

📋 Наогул жа паводле праекта дэталёвага планавання цэнтра Гродна, (які ўжо зацвердзілі!) да 2030 года пешаходнай мусіць стаць частка цэнтра блізу 600 на 900 м у межах вуліц Давіда Гарадзенскага, Вялікай Траецкай, Віленскай, Ажэшкі і Сацыялістычнай. Для транзітнага транспарта вакол цэнтра арганізуюць абводнае кальцо.
“Экаманіторынг” запрашае на «River Cleanup»

У час акцыі* разам можна будзе прыбраць смецце ў ваколіцах Юбілейнага возера.

А таксама:
▪️стварыць эксперыментальную пляцоўку і засеяць яе насеннем газонных траваў, сумесямі палявых кветак і прафесійным газонам з сумесі траваў і кветак. На ёй будуць вывучаць магчымасці такога азелянення ў горадзе як альтэрнатывы звычайным газонам 💚
▪️збудаваць “гасцёўню” для насякомых,
▪️зрабіць і павесіць борць для пчолаў - гэта дапаможа захаваць іх папуляцыю паблізу горада 🐝
▪️паслухаць прэзентацыі ад гродзенскіх ініцыятыў,
▪️дзецям - паўдзельнічаць у “Экаквэсце”.

Месца: фермерская гаспадарка "Сядзіба Юбілейная" (каля старога млына паблізу Юбілейнага возера).
Час: 5 чэрвеня, 12:00.

*акцыя пройдзе пры падтрымцы Мінпрыроды.

🌏 «River Cleanup» - сусветная акцыя. Да яе можна далучыцца і самастойна: сабраць смецце каля любога вадаёму, пасартаваць і выкінуць у адпаведныя кантэйнеры, зрабіць фота/відэа і размясціць у сеціве з хэштэгам #rivercleanup
8 чэрвеня з 9:00 да 9 чэрвеня (5:00) перакрыюць скрыжаванне вул. Багуцкага і Горкага.
9 чэрвеня з 9:00 да 10 чэрвеня (5:00) перакрыюць скрыжаванне вул. Горкага і Курчатава.

У гэтыя дні там будуць укладаць асфальт. Але гэта не дакладна: працы могуць перанесці на дзень, калі будзе непрымальнае надвор'е.
Крыніца @grodnoplus
Как отказаться от бумажной “жировки” и получать электронную?

Можно выбрать один из вариантов:

▪️заполнить форму на еirkc.by (сайт «Единого информационного расчетно-кассового центра») во вкладке «Информация для населения» 👉 «Электронные квитанции»;
▪️оформить в личном кабинете в ЕРИП;
▪️обратиться с заявлением в обслуживающий вас расчетно-справочный центр;
▪️обратиться к председателю или бухгалтеру (для жильцов ЖСПК и ТС).

При смене плательщика или отказе от электронных извещений придется поставить в известность ваш расчетно-справочный центр.

Заявку на еirkc.by заполняет собственник (наниматель) жилья. Для этого во вкладке “Электронные квитанции” нужно заполнить поля: ФИО, адрес, телефон, адрес электронной почты, номер лицевого счета по оплате ЖКУ, дата выдачи паспорта собственника. Проставить  согласия на обработку данных и уведомление РСЦ о смене плательщика, нажать “отправить”.

🌳Отказавшись от бумажных извещений на оплату ЖКУ, можно сократить бессмысленный расход бумаги и помочь экологии. В месяц на распечатку "жировок" уходит около 700 кг бумаги.

Еще плюсы:
электронное извещение приходит раньше бумажного,
вы получите его, где бы не находились,
оно не потеряется и не нужно помнить, в какую шуфлядку вы их складываете.
У Беластоку бясплатна раздалі жыхарам вясновыя кветкі для пасадкі 🌼

Стакроткі раслі ў гаршках на адной з вуліц горада. Зараз іх мяняюць на летнія кветкі.

Каб не змарнаваць і не выкінуць - раздалі гараджанам у парку. Жыхары Беластока змогуць даць ім “другое жыццё” - пасадзіць кветкі ў сябе ў дварах ці на балконах. Такую акцыю гарадскія ўлады ладзяць кожны год.

Фота: Miasto Białystok

#ідэі_для_горада
У Мінску ўсталявалі светлафоры, якія дублююць сігнал праекцыяй на асфальт🚦

Паводле задумкі, так можна дадаткова прыцягнуць увагу пешаходаў у цёмны час сутак: у іх пад нагамі з’яўляецца каляровая паласа.

Гэта пілотны праект ДАІ. Іх усталявалі ў адным раёне - каля гімназіі №43 і парка Уга Чавеса.

Ці патрэбны такія ў Гродне? Так - 👍, не - 👎, паглядзім на працу - 🤔
У Гродне вылучаць паласу для руху грамадскага транспарту 🚌🚎

П
акуль толькі ў двух месцах, як эксперымент:
▪️на Румлёўскім праспекце ад абласной ДАІ да Румлёўскага моста,
▪️на вул. Перамогі у бок шклозаводу.

Для маршрутных транспартных сродкаў вылучаюць крайнюю правую паласу. Яна абазначаецца знакам і літарай А на асфальце. У залежнасці ад разметкі іншым транспартным сродкам або зусім забаронена на яе заязджаць 🚫, або можна толькі для пасадкі/высадкі пасажыраў, калі пры гэтым яны не замінаюць грамадскаму транспарту.

Такім чынам грамадскі транспарт можа ехаць без перашкодаў і не спазняцца сам - і не замінаць іншым.

Калі ў Гродне эксперымент палічаць паспяховым, яго працягнуць. Напрыклад, асобную паласу будуць закладаць ужо пры праектаванні новых вуліц.

🌐 Такія прыярытэтныя палосы - звычайная сусветная практыка. Часам іх аддзяляюць канструкцыйна. У Беларусі іх пачалі рабіць у Мінску з 2011 г. У Полацку такую паласу нават аддзялялі слупкамі. Але мяркуючы па публікацыях у СМІ, за 11 гадоў беларускія кіроўцы так і не перасталі парушаць прыярытэтнасць.

📍За язду па вылучанай паласе караюць штрафам у 1-5 базавых велічынь, за паркоўку на ёй - 1 базавая велічыня для легкавікоў і 5 - для грузавікоў і аўтобусаў.
Доўгачаканае: Румлёўскі мост адкрыюць заўтра, 15 чэрвеня, а 5 ранку.

Грамадскі транспарт адразу паедзе па сваіх ранейшых маршрутах.

Крыніца: "Гродна Плюс"
З 15 да 18 чэрвеня (да 5:00) абмежаваны рух па вул. Горкага. Грамадскі транспарт, як і аўто, паедзе ў аб’езд.

“Новыя” маршруты грамадскага транспарта 👉
https://telegra.ph/Kak-poedet-obshchestvennyj-transport-v-obezd-Gorkogo-i-na-Fomicheva-06-15

Вуліцу перакрылі пакуль з цотнага боку - там мяняюць асфальт.

З 17 чэрвеня да 25 жніўня перакрыюць і кавалачак вул. Фамічова — ад дома № 12 да канчатковага прыпынку («Сярэдняя школа № 3»).
Абноўленая падсветка на пабернардынскім касцёле ў Гродне

Касцёл збудаваны ў 1595 г., асвечаны 13 мая 1618 г.

Фота: Ірына Варкулевіч