Urban Hrodna - городская среда Гродно
990 subscribers
1.53K photos
18 videos
2 files
567 links
Урбанистика и наследие - в Гродно. Новости городской среды

Зваротная сувязь: @Urban_to_you
Download Telegram
Набярэжная ў Варшаве 🐳

Сучасную набярэжную ў Варшаве (Bulwary wiślane w Warszawie) стваралі ў некалькі этапаў з 2013 г. Першую частку праекта завяршылі і адкрылі ў 2015 г., а наступныя этапы працягваліся да 2019 г. Рэканструкцыя набярэжнай была часткай шырокамаштабнага праекта па абнаўленні гарадской прасторы і стварэнні новых зон рэкрэацыі​.

Бульвары праходзяць уздоўж заходняга берага Віслы і ўключаюць розныя зоны для пешаходаў, раварыстаў, кафэ, бараў, зоны для адпачынку. Даўжыня - амаль 6 км. Летам на набярэжнай праходзяць разнастайныя мерапрыемствы, канцэрты, культурныя падзеі 💃🏼

На ёй ёсць месца мастацкім інсталяцыям, скульптурам, фантанам, азеляненню шматгадовымі раслінамі, ёсць "пляж" з пяском і шэзлонгамі, батуты, забавы для дзяцей, месцы для сядзення. Уздоўж набярэжнай цягнецца веласцежка, кафэ з летнімі тэрасамі, ёсць туалеты і нават душ.

#ідэі_для_горада
На будынку былога рачнога вакзала сапраўдную дахоўку замянілі на металадахоўку 😕

Фасад таксама абнавілі перад Фестывалем культур - на зялёны.

Будынак не мае статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, зараз там размяшчаецца паб Mr. Hops

📸Было - Яндекс, стала: Grodno.in
Гарадскі транспарт у Капенгагене

Транспартная інфраструктура Капенгагена лічыцца адной з самых надзейных, эфектыўных і бяспечных у свеце. Гэта дазваляе зменьшыць аўтамібілізаванасць горада. Аўтобусы курсуюць таксама і па прыгарадах.

Усе аўтобусы адрозніваюцца па колеры і рэжыму руху. Яны дзеляцца на дзённыя (Dagbusser) -  жоўта-чырвоныя A-bus курсуюць па горадзе і яго наваколлях, і жоўта-блакітныя экспрэсы едуць у больш аддаленыя раёны (S-bus) - і начныя (Natbusser). Усе пазначаюцца адпаведна літарамі A, S, N і г.д.

Інтэрвал руху ўдзень — 5-7 хвілін, уначы — 15-20 хвілін. Таксама ёсць жоўтыя партавыя аўтобусы-катары Havnebusser для падарожжаў па каналах.

Білеты можна купіць у аўтаматах, праз мабільны дадатак DOT Tickets, у крамах 7-Eleven, на некаторых маршрутах - у кіроўцаў. Кошт залежыць ад колькасці транспартных зон, куды вам патрэбна. Сталічны рэгіён падзелены на 9 кальцавых зон, абазначаных на картах рознымі колерамі і нумарацыяй. Кошт праезду залежыць ад таго, колькі кальцавых зон перасякае пасажыр, у тым ліку тую, з якой ён стартуе. Білет набываецца як мінімум на 2 зоны. Кошт патрэбнага квітка можна разлічыць з дапамогай адмысловага планіроўшчыка. Ёсць цэлая сістэма квіткоў і праязных.

Карта на дзве зоны каштуе 24 кроны (3,21 еўра) і дзейнічае гадзіну, на 8 зон - 8,03 еўра, на ўсе зоны - 23,03 еўра, дзейнічае 2 гадзіны з часу пакупкі. Праяздны на 24 гадзіны для ўсіх транспартных зон каштуе 21,42 еўра, па адным дарослы можа правозіць бясплатна двое дзяцей да 12 гадоў. Праязны City Pass дае неабмежаваны праезд на ўсім транспарце ў зонах 1-4, уключаючы аэрапорт. Каштуе 10,71 еўра на 24 гадзіны, 20 еўра на 48 гадзін, і так далей да 5 сутак. Дзецям да 16 гадоў — зніжка 50%. Copenhagen Card дае права на неабмежаваную колькасць паездак на асноўных відах транспарту па ўсім Сталічным рэгіёне і наведванне музеяў, зніжкі ў кафэ, дзейнічае 1-5 сутак.

#ідэі_для_горада
Urban Hrodna - городская среда Гродно
На Фолюшы таксама зносяць казармы - ці пакінуць тыя, што планавалі захаваць? 1 сакавіка 2024 г. там знеслі казарму па адрасе Яснапольская, 1 (былы адрас Фолюш, 15/83). Казарму побач з ёй (Фолюш, 15/84) - насупраць старога КПП - знеслі яшчэ ў студзені 2023…
Былыя штабы на Фолюшы ўсё яшчэ прадаюць 👀

💰За тры будынка адным лотам хочуць 3 базавыя велічыні - то бок па 40 руб. за будынак. Яшчэ год таму за іх прасілі $117 тыс., у 2021 на два штабы і падземны камандны пункт стаяла пачатковая цана 2 млн 865 тыс. руб.

Будынкі вырашылі захаваць і даць ім другое жыццё, калі планавалі на месцы закінутай вайсковай часткі новы раён высотак.

Будынкі на продаж:

▪️камандны пункт па вул. Яснапольская, 12 (падземны), плошча 440,9 кв.м;
▪️штаб па вул. Яснапольская, 12/1, плошча 1300,2 кв.м;
▪️штаб па вул. Яснапольская, 12/2, плошча 1282,9 кв.м.

Аўкцыён прызначаны на 19 ліпеня
На беразе Нёмана блізу цэнтра збудавалі гасцінічны комплекс - у былым будынку аховы чыгункі

Пад комплекс рэканструявалі каменны двухпавярховы дом на Падольнай, 23 (за школай і «ГроднаТоргСервісам», насупраць запраўкі перад чыгуначным мостам).

📖 Дом 1930 г.п., былы будынак ваенізаванай аховы БЧ, якая месцілася там з Другой сусветнай вайны да 2012 г. Будынак прадалі з аўкцыёна ў 2019 г.

🏡 Комплекс складаецца з буцік-гатэля, двух модульных дамоў, кафэ з адкрытай і зашклёнай тэрасамі, шатра, адкрытай прасторы з пасадкавымі месцамі. Адкрыццё абяцаюць неўзабаве.

Месца пазіцыянуюць як зацішны куток на прыродзе ў цэнтры горада і адначасова як пляцоўку для шумнай імпрэзы на 100 чалавек.

📸Было - vgr.by, вынік - riverhall.by