Urban Hrodna - городская среда Гродно
994 subscribers
1.5K photos
18 videos
2 files
562 links
Урбанистика и наследие - в Гродно. Новости городской среды

Зваротная сувязь: @Urban_to_you
Download Telegram
Для Гродна выпусцяць каля 50 электронных табло з раскладамі транспарту ў рэжыме анлайн

Іх мяркуюць размясціць на самых ажыўленых прыпынках горада
Ужо заўтра - з 12 па 24 чэрвеня - адключаць гарачую ваду ў 3 зоне: мікрараёны Дзевятоўка, Грандзічы, раён вуліц Мендзялеева, Шчорса, Пралетарская 💧

Адрасы:
вул. Арцёма, Асфальтная, Белыя Росы, Брыкеля, Будзёнага (ад д.90 і далей па цотным баку), М.Горкага 89А, 91А, 2-гі зав.Дзяржынскага, вул.Дзяржынскага (ад д. 91 і далей па няцотным баку (акрамя 93), ад 84 і больш па цотным баку), Дубко, Гаспадарчая 4, Глухава, Чыгуначная, зав.Чыгуначны, Заслонава, Курчатава (1, 1А,
ад 27 і больш па няцотным баку, ад 22 і больш па цотным баку), Касцюшкі 5, 33, пр-т Касманаўтаў 60/3, Чырвонаармейская ад 61А і больш па няцотным баку, Я.Коласа 1, Ліможа, Магістральная (акрамя 6/3 , 8), Малышчынская, Валянціны Макаравай, Мясніцкая 26, Мендзялеева, зав. Мендзялеева, Палескі парк, Пралетарская (акрамя 6, 6А, 4, 4А, 2, 2А), Азёрская шаша, Обухава 7,10,12, Саяпіна, Старамалышчынская, Таўлая, Церашковай (акрамя 18, 22/1, 22/2), Ціміразева 1, 1А, 11, 14, 16, 16Б, 22, 7/1 , зав.Ціміразева, Шчорса (ад №24 і больш па цотным баку).
На Вясенняй пачалася падрыхтоўка да будоўлі новага мікрараёна

Паводле планаў, у новым мікрараёне збіраліся збудаваць у тым ліку 19-павярховыя дамы за 1,2 км ад Каложы. Тое, што яны зменяць панараму цэнтра горада, абурыла гродзенцаў. У канцы лютага паведамілі, што праект мікрараёна перадалі на дапрацоўку. Вынікаў не публікавалі.

Участак пад забудову ў 35 га знаходзіцца паміж вуліц Вясенняй, Каліноўскага, Паркавай і Санфіравай.

📸 newgrodno.by
Набярэжная ў Варшаве 🐳

Сучасную набярэжную ў Варшаве (Bulwary wiślane w Warszawie) стваралі ў некалькі этапаў з 2013 г. Першую частку праекта завяршылі і адкрылі ў 2015 г., а наступныя этапы працягваліся да 2019 г. Рэканструкцыя набярэжнай была часткай шырокамаштабнага праекта па абнаўленні гарадской прасторы і стварэнні новых зон рэкрэацыі​.

Бульвары праходзяць уздоўж заходняга берага Віслы і ўключаюць розныя зоны для пешаходаў, раварыстаў, кафэ, бараў, зоны для адпачынку. Даўжыня - амаль 6 км. Летам на набярэжнай праходзяць разнастайныя мерапрыемствы, канцэрты, культурныя падзеі 💃🏼

На ёй ёсць месца мастацкім інсталяцыям, скульптурам, фантанам, азеляненню шматгадовымі раслінамі, ёсць "пляж" з пяском і шэзлонгамі, батуты, забавы для дзяцей, месцы для сядзення. Уздоўж набярэжнай цягнецца веласцежка, кафэ з летнімі тэрасамі, ёсць туалеты і нават душ.

#ідэі_для_горада
На будынку былога рачнога вакзала сапраўдную дахоўку замянілі на металадахоўку 😕

Фасад таксама абнавілі перад Фестывалем культур - на зялёны.

Будынак не мае статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, зараз там размяшчаецца паб Mr. Hops

📸Было - Яндекс, стала: Grodno.in