Urban Hrodna - городская среда Гродно
1.01K subscribers
1.59K photos
19 videos
2 files
579 links
Урбанистика и наследие - в Гродно. Новости городской среды

Зваротная сувязь: @Urban_to_you
Download Telegram
На Гараднічанскай забаранілі паркоўку... двойчы

Уздоўж кавалка вуліцы паміж Карла Маркса і Кірава па краях праезнай часткі нанеслі жоўтую разметку - забаронену прыпынка і стаянкі.

Але на ўездзе з боку вул. Карла Маркса ўжо і так стаіць знак забароны прыпынку і стаянкі

😢Па Гараднічанскай бывае сапраўды складана не толькі праехаць - праз прыпаркаваныя машыны, але і прайсці: ходнік вузкі, і трэба лавіраваць паміж машынамі, што прыпаркаваныя, і што рухаюцца.

Праўда, не паўсюль у цэнтры ратуе і жоўтая разметка: да прыкладу, каля моладзевага цэнтра Гродна яна ёсць, але на яе не зважаюць. Праблема аўто ў цэнтра Гродна ўсё яшчэ вострая, і наўрад ці яе вырашыць жоўтая лінія 🤷🏻
Такі гандлёвы цэнтр збіраюцца збудаваць у Альшанцы-3 на вул. Багушэвіча (каля школы №41)👆

Там будзе крама рознічнага гандлю з комплексам адміністратыўных, бытавых, вытворча-складскіх памяшканняў.

Ён будзе двухпавярховым.
▫️Плошча ўчастка - 1550 кв.м.
▫️Плошча забудовы - 428,25 кв.м.
▫️Плошча азелянення - 417,36 кв.м.
▫️Агульная плошча будынка - 639, 60 кв.м.
▫️Вышыня да парапета - 7,5 м.
▫️Гандлёвая плошча - 308,49 кв.м.
▫️Будзе 2 паркоўкі агулам на 9 месцаў (з іх адно для людзей з інваліднасцю).

Перад галоўным уваходам абяцаюць азеляненне з развітым наборам дэкаратыўных раслін, лавачкамі і велапаркоўкамі.

✍️Заўвагі прымаюць да 31 кастрычніка (з пазн. «грамадскае абмеркаванне»):
▫️Гродзенскі гарвыканкам (пл. Леніна, 2/1, 230023, г. Гродна; gorisp@gorod.grodno.by)
▫️Упраўленне будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва (пл.Тызенгаўза, 3, 230023, г. Гродна; arhitektura@gorod.grodno.by)
▫️У журнале ўліку наведвальнікаў экспазіцыі (пл.Тызенгаўза, 3).
💡У Гродне плануюць увесці аплату праезду з дапамогай QR-кода не толькі ў аўтобусах і тралейбусах, але і ў маршрутках.

💡Таксама хочуць паставіць у транспарце валідатары, каб можна было плаціць за праезд унутры банкаўскай карткай ці праз прывязаны да яе тэлефон.

Калі гэта рэалізуюць, пакуль не ясна.
Такі гандлёва-адміністрацыйны цэнтр хочуць збудаваць на скрыжаванні вул. Дубко і Пушкіна, каля Дэпартамента аховы👆

Паводле задумы, уваходная група мусіць як бы завабліваць мінакоў усярэдзіну, а ў цёмны час сутак будынак стане светлавой і колеравай дамінантай.

🏆Аўтары праекта (В. Варабей, В. Жук, «Інтэлстак інжынірынг») атрымалі за яго Гран-пры на XXI Рэспубліканскім конкурсе ў раздзеле «Праект» . Гэта не першая іх узнагарода.

🤔Дыплом 1 ступені ў раздзеле "Праект рэстаўрацыі" таго ж конкурсу дастаўся праекту рэстаўрацыі і прыстасавання пад гісторыка-археалагічны музей комплексу Старога замка ў Гродне (2 чарга рэк. — творчы калектыў «Гроднаграмадзянпраект»: Шымбарэцкі (нав. кіраўнік), Дасько, Бабіч, Кот, Грышчанка).

Фота: instagram.com/intelstock