Urban Hrodna - городская среда Гродно
956 subscribers
1.75K photos
22 videos
2 files
639 links
Урбанистика и наследие - в Гродно. Новости городской среды

Зваротная сувязь: @Urban_to_you
Download Telegram
Прыпынак “Станцыя Аульс” на вул. Аульскай прыбяруць з маршрута №13

Аўтобус №13 «Аўтавакзал - Могілкі «Аўльс» больш не будзе там спыняцца.

Прыпынак прыбяруць з 1 жніўня “ў мэтах забеспячэння бяспекі перавозак пасажыраў”
Кульмінацыя "зручнасці" раскладу на прыпынку

Заўважылі, што не так?

Гадзіны тут вырашылі не пісаць, напэўна, з эканоміі. А адгадванне часу прыбыцця развівае мозг - адны плюсы
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Кульмінацыя "зручнасці" раскладу на прыпынку Заўважылі, што не так? Гадзіны тут вырашылі не пісаць, напэўна, з эканоміі. А адгадванне часу прыбыцця развівае мозг - адны плюсы
З 9 ліпеня ў Гродна змяняецца расклад руху грамадскага транспарту. Новы для аўтобусаў ужо апублікавалі

Таблічкі на прыпынках таксама заменяць, але канцэпцыя рэбусу з пошукам часу па гарызанталях і вертыкалях застанецца. Паглядзелі, як бы яны маглі выглядаць па-іншаму 👉 https://telegra.ph/U-Grodne-myanyayuc-rasklad-traspartu-SHto-yashcheh-varta-pamyanyac-kab-іm-bylo-zruchnej-karystacca-07-08
Камеры змясцілі на больш чым 1000 гарадскіх аб'ектаў:

на стратэгічных аб'ектах,
у месцах масавага збору людзей,
на дарогах,
прыкладна ў 150 шматпавярховіках.

На думку праваахоўнікаў, гэта дапамагае зламыснікам перадумаць парушаць закон, а міліцыянтам - шукаць тых, хто не перадумаў. У тым ліку для гэтага міліцыя часам публікуе запісы з камер на сваіх афіцыйных рэсурсах.

Крыніца: “Гродна Плюс”
Падобна, што жыхары Дзевятоўкі нарэшце атрымаюць парк, якога яны чакалі мінімум 15 гадоў.

На Курчатава пачалі рыхтаваць пад яго пляцоўку. Ён мусіць з'явіцца ўжо восенню 2022 года на месцы прыватных дамоў каля царквы, якая будуецца.

Як жыхары мікрараёна змагаліся за парк і што чакае Гродна па зелені 👉 https://telegra.ph/Na-Devyatovke-nachali-sozdanie-parka-Ego-zhdali-15-let-07-09
Об этом рассказал Геннадий Цвечковский, главный инженер Гродненского троллейбусного управления
Як бывае, калі прыватныя маршруткі кампенсуюць недахоп грамадскага транспарту 🩹

Мікрараён Зарыца уваходзіць у рысу гораду. Дабрацца туды можна аўтобусам 25, 9 і 46. Апошні сустрэць складана, першыя два ходзяць раз на гадзіну. Маршрутка №25тк “Зарыца-4 - Вішнявец” ходзіць раз на 10 хвілін - і гэта ратуе мясцовых і іх гасцей 🚐

Паводле раскладу ў сеціве маршрутка сканчае рух а 22.28. Але з’ехаць на апошняй - не так-та проста.

Як расказала адна гараджанка гродзенскаму выданню, кіроўца апошняй маршруткі не спыніўся на прыпынку, нават калі яму крычалі і прасілі. На самім прыпынку раскладу няма. А расклад у сеціве - не адпавядае праўдзе 🤷‍♀️
Праблема Гродна ў тым, што зялёныя зоны горада не добраўпарадкаваныя і не падыходзяць для прагулак гараджан, лічаць горадабудаўнікі.

85% такіх зон у Гродне - лясы, і толькі 37% азелянённых тэрыторый добраўпарадкаваныя.

📊 Зараз у Гродне на чалавека прыходзіцца амаль у 10 разоў менш за норму азеляненных тэрыторый раённага значэння і ў 2,3 разы - агульнагарадскіх зялёных тэрыторый.

👀 Як з гэтым змагацца, дзе да 2030 года з'явяцца новыя паркі і як гродзенцы атрымаюць месцы для адпачынку побач з домам, спланавалі ў Схеме азелянёных тэрыторый агульнага карыстання. Падрабязней 👉 https://telegra.ph/Ne-zasazhivat-gorod-lesom-a-blagoustroit-to-chto-est-Kak-budut-ozelenyat-Grodno-do-2030-goda-07-12
Сёння ў горад урачыста запускаюць 8 новых тралейбусаў

Па заводзе мадэль OLGERD 321 можа быць абсталяваная сістэмай аўтаномнага ходу на 20 км, але гэтыя 8 яе не маюць 🤷‍♂️

▪️Змяшчальнасць тралейбуса - 99 чал.
▪️Месцаў для сядзення - 26.
▪️Суткавы прабег - 300 км.
▪️Даўжыня тралейбуса - 12,5 м, максімальная вага - 18 т.

🔌 Тралейбусы абсталяваныя USB-раз’ёмам, сістэмай нахілу кузава і пандусам для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Упершыню тралейбусы OLGERD 321 прэзентавалі на выставе Ecology Expo 2021 у Мінску. У Гародні такі тралейбус паказалі на пл. Леніна ў час выставы буйной тэхнікі на Форуме рэгіёнаў. Вытворца - BKM Holding (“Белкамунмаш”).
З гэтага года ў Вільні косяць па-новаму. Дакладней, не косяць. Часткі гораду ператварыліся ў прыродныя лугі

Зараз косяць:
▫️у асяроддзі шматкватэрных дамоў, сквераў, паркаў,
▫️у грамадскіх месцах, якія актыўна выкарыстоўваюцца - калі трава вышэйшая за 10 см,
▫️1,5-2 м уздоўж ходнікаў, узбочын вуліц і там, дзе трава можа замінаць агляду кіроўцаў.

Зараз не косяць:
▫️на схілах, уздоўж аб'язных дарог,
▫️у раздзяляльных палосах вуліц, на транспартных кольцах.

Гэтыя і падобныя месцы косяць некалькі разоў на год пры неабходнасці або не косяць зусім. Выдаляць будуць толькі інвазіўныя расліны.

Незабудаваныя ўчасткі косяць па патрэбе, але не радзей за 2 разы: пасля 24 чэрвеня і пасля 1 верасня.

Гэта дапаможа:
💚 захаваць біяразнастайнасць,
💚 супрацьстаяць перасыханню глебы,
💚 ачысціць паветра.

Гэта не спрыяе размнажэнню кляшчоў - яны залежаць ад сувязі са сваім натуральным асяродкам (лесам), а не вышыні травы, кажуць спецыялісты

Такі прынцып пакосу ўведзены ў многіх гарадах Еўропы

#ідэі_для_горада
​​На перекрёстке Дзержинского - 17 сентября запретили левый поворот со стороны зоопарка

Сейчас с первой полосы движения машины поворачивают направо, со второй - едут только прямо. На светофоре добавили допсекцию для правого поворота🚦

Это сделали, чтобы более эффективно использовать полосы движения. Единичные автомобили, которые поворачивали налево, провоцировали заторы.

Источник: ГАИ Гродно
На вул. Каліноўскага ўсталявалі астравок бяспекі. У планах ставіць іх і на іншых вуліцах

Увосень 2021 на Каліноўскага змянілі схему руху. У ліпені 2022 там памянялі асфальт, абнавілі ўжо сцёртую разметку і дадалі астравок бяспекі.

Перш, чым вылучаць яго бардзюрам, астравок патэсцілі ў выглядзе разметкі.

Такія астраўкі бяспекі хочуць таксама зрабіць:
▪️на вул. Перамогі ў раёне дарожна-будаўнічага ўпраўлення №18,
на вул. Курчатава ў раёне студэнцкага інтэрната,
на вул. Савецкіх пагранічнікаў каля вайсковай часткі.

📌Астраўкі бяспекі на дарогах дапамагаюць пешаходам менш часу быць на праезнай частцы і паспяваць сысці з яе своечасова. Звычайна іх усталёўваюць на дарогах з больш чым дзвюма палосамі.

Крыніца: "Гродна Плюс"
У гістарычным цэнтры на вул. Акадэмічнай прадаюць старыя цагляныя гаражы.

Іх дазволена рэканструяваць пад гандлёвы цэнтр, кропку харчавання ці нават шматкватэрны жылы дом.

📌Таксама ва ўмовах ад Гродзенскага цэнтра нерухомасці пазначана, што трэба "захаваць параметры асноўнага будынка, яго канструкцыйныя, архітэктурныя і стылістычныя асаблівасці і элементы".

У абвестцы на Realt.by пазначаны 1989 г. пабудовы. Але гараж са скатным дахам, падобна, у час Другой сусветнай пабудаваў нямецкі генерал, які займаў дом №13.

Гаражы размешчаныя за домам №13, паблізу ад дзіцячага садка. Раней на месцы садка былі старыя нямецкія могілкі. Надзел належыць тэрыторыі нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Гістарычны цэнтр Гродна".

З усіх камунікацый там ёсць толькі электраправодка.

Агульная плошча забудовы - 98,2 кв.м. Надзел 0,0447 га можна арандаваць на 50 гадоў.

💰 Пачатковы кошт будынкаў і права арэнды надзела - 35 тыс. руб. Аўкцыён пройдзе 18 жніўня.