Urban Hrodna - городская среда Гродно
993 subscribers
1.73K photos
22 videos
2 files
632 links
Урбанистика и наследие - в Гродно. Новости городской среды

Зваротная сувязь: @Urban_to_you
Download Telegram
У 2022 г. Капенгаген прызналі найбольш вела-прыязнай сталіцай у свеце. Як ім гэта ўдалося? 🚴

Гэтае званне горад атрымліваў некалькі разоў з 2015 г.

▪️37% усіх паездак на працу і вучобу жыхары здзяйсняюць на ровары!
▪️Амаль на ўсіх буйных дарогах Капенгагена паабапал вуліцы ёсць роварныя сцежкі, аддзеленыя бардзюрамі. Агульная працягласць веласцежак у муніцыпалітэце Капенгагена складае 546 км.
▪️У жыхароў Капенгагена больш чым 745 тыс. ровараў - у 5 разоў больш, чым аўтамабіляў. 70% датчан маюць веласіпеды, кожная чацвёртая сям'я з 2 дзецьмі ў Капенгагене мае грузавы ровар.
▪️У 2022 годзе Капенгаген інвеставаў 10 млн еўра ў веласіпедную інфраструктуру. Пры гэтым палічылі, што веласпорт прыносіць грамадству 6,3 млн. еўра ў дзень і 2,3 млрд. еўра ў год.

Капенгаген развівае веласіпедную інфраструктуру праз функцыянальныя і крэатыўныя архітэктурныя рашэнні. Гарадское планаванне ўлічвае велапаркоўкі. Веласіпедныя масты (без машын!) звязваюць раёны горада і адкрываюць прыгожыя віды на гавані, спрыяючы штодзённым паездкам на ровары. Вынікі - лепшая экалогія і здаравейшае грамадства 💚 Аўтамабілізаванай Гародні ёсць, чаму павучыцца

Крыніца: WonderfulCopenhagen
📸 Martin Heiberg

#ідэі_для_горада
Як ратаваць гарадскія дрэвы?🌳🍂

Лісце гарадскіх каштанаў псуе каштанавая моль

Адзін з нескладаных спосабаў яе вынішчыць - збіраць апалае каштанавае лісце, у якім яна зімуе.

Так, у Беластоку (Польшча) нават запрашаюць да гэтага гараджан на валанцёрскай аснове. У гарадской адміністрацыі будуць бясплатна выдаваць усім ахвочым ахоўныя рукавіцы і папяровыя мяхі, каб людзі маглі збіраць лісце і так дапамагчы ратаваць гарадскія дрэвы💚 Акцыя працягнецца да 14 лістапада.

#ідэі_для_горада
Woonerf (гал. "вуліца для жыцця") — вулічная прастора, якая дае прыярытэт пешаходам і веласіпедыстам, з мінімальным трафікам аўтамабіляў

Мэта такога ўладкавання — зрабіць вуліцы больш бяспечнымі і зручнымі для жыхароў, а таксама павысіць якасць жыцця ў горадзе за кошт стварэння зялёных зон і прастор для адпачынку.

У блізкім Беластоку першы woonerf хочуць зрабіць на вуліцы Святога Роха - недалёка ад вакзала. Праект прадугледжвае рэканструкцыю 460 м вуліцы з вялікай колькасцю зялёных зон і пешаходных прастор. Дадаткова ў рамках праекта ў раёне гэтай вуліцы плануюць пабудаваць новую вуліцу даўжынёй каля 360 м, каб паляпшыць камунікацыю ў гэтым раёне. Але для рэалізацыі задумы пакуль не хапае грошай - адзіная прапанова ад падрадчыка перавышае бюджэт, які горад быў гатовы вылучыць на гэты праект.

Такія прасторы ў свеце пачалі з'яўляцца блізу 50 гадоў таму. Праекты паспяхова рэалізаваныя, напрыклад, у Ротэрдаме і Капенгагене, дзе woonerf зрабілі гарадскія раёны больш камфортнымі і бяспечнымі для жыхароў.

🫶Вуліца, спраектаваная так, не стварае падзелу паміж транспартнымі сродкамі і людзьмі. Таму яе называюць "агульнай прасторай", адкрытай для аўтамабіляў, але таксама прызначанай для прыязнага і гасціннага асяроддзя для пешаходаў.

🌿Для такіх вуліц характэрны адмысловы дызайн, абмежавальнікі для аўто, месцы для сядзення, шмат зелені і адмысловае ўладкаванне ходніка, каб вада магла праходзіць да каранёў дрэў і не застойвацца.

👀У Гродне такімі вуліцамі маглі б стаць Замкавая, Ажэшкі і Гараднічанская і іншыя.

📸citygreen.com

#ідэі_для_горада
Упсала — горад з самым чыстым паветрам у Еўропе 🌍

Упсала (Швецыя) заняля першае месца па якасці паветра ў штогадовым рэйтынгу ад Еўрапейскага агенцтва па ахове навакольнага асяроддзя. Зафіксаваны ўзровень дробных часціц PM2.5 у паветры ўсяго 3,5 мкг/м³ — адзін з самых нізкіх паказчыкаў у Еўропе.

Як гэтага дасягнулі?
▪️Забарона шыпаваных шын на частцы галоўных вуліц.
▪️Зона з абмежаваннем хуткасці 30 км/г у цэнтры.
▪️Экалагічныя зоны для цяжкіх транспартных сродкаў.
▪️Павелічэнне выкарыстання ўстойлівых відаў транспарту, такіх як веласіпеды.
▪️Прыярытэт для грамадскага транспарту на святлафорах.

Рэкамендаваны Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ўзровень цвёрдых часціц PM2.5 — 5 мкг/м³ паветра. Усяго 13 еўрапейскіх гарадоў паказалі сярэднія канцэнтрацыі тонкіх часціц, меньшыя за гэтую лічбу. Сярод іх — сталіцы Рыейк'явік, Талін, Стакгольм і Хельсінкі.

🔍У паветры Гародні сярэднегадавы ўзровень утрымання цвёрдых часціц класу PM10 у 2023 г. склаў 7 мкг/м³ - паводле Белстат. Гэта ў разы менш за паказчыкі ў любым іншым абласным цэнтры Беларусі (напрыклад, у Гомелі гэта 44 мкг/м³, пры тым, што гранічна дапушчальная канцэнтрацыя такога пылу — 40 мкг/м³).
Паказнік PM2.5 вядомы для Мінска - 14 мкг/м³, сярэднегадавы па краіне - 15, па Гродне звестак няма. У 2019 г. сярэдні ўзровень дробных часціц PM2.5 у паветры складаў 12,6 мкг/м³.

🧐 Часціцы класу РМ10 — гэта пыл і рэчывы дыяметрам ад 10 мікрон і менш.
🧐 Часціцы класу РМ2,5 — гэта тонкадысперсныя часціцы і пыл ад 2,5 мікрон і менш. Яны больш шкодныя, бо могуць трапляць глыбока ў лёгкія.

#ідэі_для_горада
Parki kiszenkowe (кішэнкавыя паркі) у Польшчы — гэта невялікія зялёныя зоны ад 400 да больш за 2000 кв. м, размешчаныя ў шчыльна заселеных гарадскіх раёнах

Часцей іх робяць на месцах, якія раней былі занядбаныя ці мала выкарыстоўваліся. Гэтыя паркі служаць:
🌿 для паляпшэння экалагічнай сітуацыі,
🌿як прастора для сацыяльных узаемадзеянняў,
🌿для павышэння якасці жыцця жыхароў,
🌿для экалагічнай стабільнасці за кошт збору дажджавых водаў,
🌿для падтрымання біяразнастайнасці, пчол і іншых апыляльнікаў, птушак.

У іх ёсць сцежкі для пешаходаў, лаўкі і велапаркоўкі. Расліны ў парках падбіраюцца так, каб заставаліся прывабнымі на працягу ўсяго года і спрыялі павышэнню біяразнастайнасці​.

Ідэя parki kiszenkowe найбольш актыўна развіваецца ў Варшаве і Кракаве - у апошнім, напрыклад, старая забудова проста не дазваляе планаваць новыя вялікія паркі.

💰Стварэнне кішэнкавых паркаў фінансуецца з гарадскіх бюджэтаў, часта ў межах грамадзянскіх бюджэтаў. Жыхары могуць актыўна ўдзельнічаць у выбары месцаў і праектаў.

🧮 Азелянённасць Гародні пакуль - 41,8%. Гэта больш за нарматыў 40% для гарадоў, але самы малы паказнік сярод абласных цэнтраў. Ідэя кішэнкавых паркаў была б тут вельмі дарэчнай.

📸culturalheritageinaction.eu

#ідэі_для_горада