Urban Hrodna - городская среда Гродно
993 subscribers
1.73K photos
22 videos
2 files
632 links
Урбанистика и наследие - в Гродно. Новости городской среды

Зваротная сувязь: @Urban_to_you
Download Telegram
Праекцыйны пешаходны пераход, разметка якога свеціцца ў цёмны час, зрабілі ў Глыбокім

💡Пасля заходу сонца ўключаецца падсвятленне, якое праецыруе бела-жоўтую разметку на дарогу.

Такім чынам пераход ярка вылучаны незалежна ад часу сутак.

Такая разметка:
▫️не сціраецца,
▫️заўважная пры любым кірунку і яркасці фараў
▫️не хаваецца пад снегам і брудам.

Хацелі б бачыць такое ў Гродне?
#ідэі_для_горада
У Магілёве ставяць вертыкальную велапаркоўку ад “Магілёўліфтмаша”🚴‍♀️

Гэта электрычнае кола з платформамі і мацаваннямі, на якое змяшчаецца 6 веласіпедаў.
Збоку будзе ручны датчык руху, з дапамогай якога кола пракручваецца.
#ідэі_для_горада

Хацелі б такую ў Гродне?🧐
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Спякотна? 🥵 У некаторых гарадах праблему гарачыні вырашаюць адмысловымі рамкамі з вадой. Рамкі распыляюць вадзяны пыл - мінакі могуць прайсці праз іх і асвяжыцца. Асабліва даспадобы дзецям! Ваду з рамак зліваць не трэба, яна выпарваецца. Напрыклад,…
У Брэсце рыхтуюцца да лета: на чатырох скрыжаваннях у цэнтры паставілі ахалоджвальныя аркі з вадой🐳

Іх будуць уключаць, калі тэмпература паветра будзе вышэй за 25 С.

Упершыню канструкцыі паставілі ў 2021 г., і тады яны "карысталіся каласальным ажыятажам як у дзяцей, так і ў дарослых". Пасля штогод іх ставілі на тыя ж месцы.

Мінулым летам 7 такіх арак паставілі ў Віцебску. Іх ставяць у Літве, Польшы, Славакіі, Венгрыі, Украіне, у Амерыцы, Японіі.
#ідэі_для_горада

Ці хацелі б так ахалоджвацца ў Гродне?
Пра пашырэнне пешаходнай зоны ў цэнтры Гародні ідуць даўнія размовы

Як з гэтым у іншых краінах? У Каўнасе (Коўна) у суседняй Літве зараз вырашылі пытанне так: уезд у стары горад на машыне зробяць платным.

Збор у памеры 2 еўра пачнуць спаганяць са жніўня 2024 г.

Жыхары, якія маюць нерухомасць у гэтай зоне або арандуюць яе, атрымаюць па адным дазволе на ўезд у стары горад.

Дастаўшчыкам ежы і кліентам платформаў каршэрынгу прыйдзецца плаціць збор кожны раз пры ўездзе ў зону з нізкім узроўнем забруджвання або пакідаць свой аўтамабіль побач з ёй.

Такім чынам мусіць зменшыцца забруджванне ад аўтамабіляў - і з'явяцца дадатковыя грошы для горада.

Як вам такая ідэя, ці дарэчная была б у Гродне?🤔
#ідэі_для_горада
Ідэі для ўстойлівага гарадскога планавання: капенгагенскі план "Нулявы выкід вугляроду" і новая набярэжная

🌍Капенгаген імкнецца стаць першым у свеце горадам з нейтральным выкідам вугляроду да 2025 г. Стратэгія горада ўключае ў сябе ўстойлівае будаўніцтва жылля, шырокую сетку веласіпедных дарожак і надзейную сістэму грамадскага транспарту. План, пад уплывам гістарычнага плана Finger (забудова з улікам кірункаў магістраляў, што вядуць з гораду - “пальцаў”) і апошняга Капенгагенскага кліматычнага плана падкрэслівае зніжэнне залежнасці ад аўтамабіляў і паляпшэнне зялёнай інфраструктуры.

🐳 Прыкметнае дасягненне горада - ачыстка капенгагенскай гавані, куды раней выходзілі гарадскія сцёкі. Дзякуючы перапланіроўцы сцёкаў і скіраванні іх у сістэму вадасховішч, раней забруджаная тэрыторыя ператварылася ў рэкрэацыйны аб'ект з месцамі для купання і прывабнымі набярэжнымі. Там ёсць платформы, плавальныя дарожкі, душавыя і нават сауны. Новую забудову праектуюць так, што кожная частка раёна знаходзіцца ў некалькіх хвілінах хады ад вады, уключаючы бяспечныя зоны для плавання і каналы. Магчыма, гэта далёкая будучыня гродзенскага порта?
#ідэі_для_горада

📸 Danish Architecture Center
Гарадское пчалярства і падтрымка біяразнастайнасці - прыклад у Стакгольме 🐝

Гарадское пчалярства - гэта практыка ўтрымання пчол у гарадскім асяроддзі, часта на дахах будынкаў, балконах ці ў грамадскіх парках. У скрынях і на кветніках садзяць меданосныя расліны. Гэтая ініцыятыва дапамагае палепшыць біяразнастайнасць, падтрымліваць апыленне раслін і вырабляць лакальны мёд.

Праект Bee Urban у Стакгольме з 2011 г. усталёўвае вуллі на дахах будынкаў і ў гарадскіх садах. Кампанія прапануе арганізацыям і прыватным асобам "усынавіць" вуллі або пчол. Bee Urban адказвае за догляд за пчоламі і абслугоўванне вулляў, а кампаніі-ўсынавіцелі атрымліваюць мёд са сваім лагатыпам, гэта частка іх укладу ў гарадскую экосістэму🍯

Праект актыўна падтрымлівае апыляльнікаў у гарадскіх умовах і паляпшае экалагічную абстаноўку, а таксама ладзіць лекцыі для павышэння інфармаванасці пра важнасць пчол, семінары і дэгустацыі мёду. Bee Urban кіруе 34 вуллямі ў 17 розных месцах горада.
#ідэі_для_горада

📸 Facebook/BeeUrban
Набярэжная ў Варшаве 🐳

Сучасную набярэжную ў Варшаве (Bulwary wiślane w Warszawie) стваралі ў некалькі этапаў з 2013 г. Першую частку праекта завяршылі і адкрылі ў 2015 г., а наступныя этапы працягваліся да 2019 г. Рэканструкцыя набярэжнай была часткай шырокамаштабнага праекта па абнаўленні гарадской прасторы і стварэнні новых зон рэкрэацыі​.

Бульвары праходзяць уздоўж заходняга берага Віслы і ўключаюць розныя зоны для пешаходаў, раварыстаў, кафэ, бараў, зоны для адпачынку. Даўжыня - амаль 6 км. Летам на набярэжнай праходзяць разнастайныя мерапрыемствы, канцэрты, культурныя падзеі 💃🏼

На ёй ёсць месца мастацкім інсталяцыям, скульптурам, фантанам, азеляненню шматгадовымі раслінамі, ёсць "пляж" з пяском і шэзлонгамі, батуты, забавы для дзяцей, месцы для сядзення. Уздоўж набярэжнай цягнецца веласцежка, кафэ з летнімі тэрасамі, ёсць туалеты і нават душ.

#ідэі_для_горада
Гарадскі транспарт у Капенгагене

Транспартная інфраструктура Капенгагена лічыцца адной з самых надзейных, эфектыўных і бяспечных у свеце. Гэта дазваляе зменьшыць аўтамібілізаванасць горада. Аўтобусы курсуюць таксама і па прыгарадах.

Усе аўтобусы адрозніваюцца па колеры і рэжыму руху. Яны дзеляцца на дзённыя (Dagbusser) -  жоўта-чырвоныя A-bus курсуюць па горадзе і яго наваколлях, і жоўта-блакітныя экспрэсы едуць у больш аддаленыя раёны (S-bus) - і начныя (Natbusser). Усе пазначаюцца адпаведна літарамі A, S, N і г.д.

Інтэрвал руху ўдзень — 5-7 хвілін, уначы — 15-20 хвілін. Таксама ёсць жоўтыя партавыя аўтобусы-катары Havnebusser для падарожжаў па каналах.

Білеты можна купіць у аўтаматах, праз мабільны дадатак DOT Tickets, у крамах 7-Eleven, на некаторых маршрутах - у кіроўцаў. Кошт залежыць ад колькасці транспартных зон, куды вам патрэбна. Сталічны рэгіён падзелены на 9 кальцавых зон, абазначаных на картах рознымі колерамі і нумарацыяй. Кошт праезду залежыць ад таго, колькі кальцавых зон перасякае пасажыр, у тым ліку тую, з якой ён стартуе. Білет набываецца як мінімум на 2 зоны. Кошт патрэбнага квітка можна разлічыць з дапамогай адмысловага планіроўшчыка. Ёсць цэлая сістэма квіткоў і праязных.

Карта на дзве зоны каштуе 24 кроны (3,21 еўра) і дзейнічае гадзіну, на 8 зон - 8,03 еўра, на ўсе зоны - 23,03 еўра, дзейнічае 2 гадзіны з часу пакупкі. Праяздны на 24 гадзіны для ўсіх транспартных зон каштуе 21,42 еўра, па адным дарослы можа правозіць бясплатна двое дзяцей да 12 гадоў. Праязны City Pass дае неабмежаваны праезд на ўсім транспарце ў зонах 1-4, уключаючы аэрапорт. Каштуе 10,71 еўра на 24 гадзіны, 20 еўра на 48 гадзін, і так далей да 5 сутак. Дзецям да 16 гадоў — зніжка 50%. Copenhagen Card дае права на неабмежаваную колькасць паездак на асноўных відах транспарту па ўсім Сталічным рэгіёне і наведванне музеяў, зніжкі ў кафэ, дзейнічае 1-5 сутак.

#ідэі_для_горада
У Варшаве штогод ладзяць фестываль пра гарадскую драўляную забудову 🏘

Ён называецца Świdermajer - па назве архітэктурнага стылю, які ўзнік у Польшчы і у якім будавалі драўляныя вілы для сярэдняга класа ў кан. ХІХ - пач. ХХ ст. Яму належаць драўляныя будынкі з багатай разьбой, якія былі асабліва папулярныя ў ваколіцах Варшавы. На рамонт такіх будынкаў зараз вылучаюць грошы з бюджэту горада.

У межах фестывалю ладзяць:
▫️прэзентацыі і лекцыі, прысвечаныя гісторыі і асаблівасцям стылю Świdermajer;
▫️экскурсіі па раёнах з захаванымі будынкамі ў гэтым стылі, калі ўдзельнікі могуць зайсці на тэрыторыю вілаў (будынкі зараз жылыя), каб бліжэй пазнаёміцца з архітэктурай, унутранымі дворыкамі і нават інтэр’ерам. Жыхары распавядаюць пра свае дамы;
▫️майстар-класы па драўлянай разьбе і рэстаўрацыі гістарычных будынкаў;
▫️канцэрты, тэатральныя пастаноўкі і іншыя мерапрыемствы, прысвечаныя той эпосе.

Вось бы нам такі фестываль, прысвечаны Настаўніцкай калоніі і Новаму свету🫶 І адпаведнае стаўленне да захаваных яшчэ будынкаў

#ідэі_для_горада

📸 прыклады Świdermajer - commons.wikimedia.org