Urban Hrodna - городская среда Гродно
990 subscribers
1.53K photos
18 videos
2 files
567 links
Урбанистика и наследие - в Гродно. Новости городской среды

Зваротная сувязь: @Urban_to_you
Download Telegram
На вялікім фантане ў парку Жылібера мяняюць падсвятленне ⛲️

Зараз ставяць 63 новых свяцільняў:
▪️33 - у цэнтральнай частцы: сіні, зялёны і чырвоны колер;
▪️30 - у сярэдняй і ніжняй частцы: цёплы белы колер.

Дагэтуль там працавалі 37 свяцільняў, апошні раз іх мянялі 17 гадоў таму

Крыніца "Гродна Плюс"
Беларускі кантэнт сабралі разам

Група аўтараў беларускага кантэнту ў ТГ распрацавала папку «Кантэнт 1.0».
Там сабралі шмат цікавых каналаў на самыя розныя тэмы: ад класічных мемаў да сэкс-асветы. Спадзяемся, што гэта прапанова вас зацікавіць ("экстрыму" сярод прапанаванага няма!)

👉 https://t.me/addlist/mYJofajf5HFmM2Vi 👈

Калі нехта жадае далучыцца да падборкі (незалежна ад колькасьці падпісантаў), звяртайцеся ў "Прышпільныя коміксы" @pryshpilny_bot
Небяспечны паварот на веласцежцы каля Усходняга моста абазначылі і паставілі слупкі

У гэтым месцы веласцежка ідзе пад ухіл, так што можна разагнацца, а далей - рэзкі паварот, на якім з аднаго боку бетонныя апоры, з другога - востры край адбойніка праезнай часткі. У гэтым месцы ўжо былі здарэнні, людзі траўмаваліся і раніліся 😱
Рэканструкцыю моста на Рыбацкай цалкам завяршылі. Яго закрылі яшчэ ў пачатку 2022 г.

Адначасова "добраўпарадкавалі" частку рэчышча Гараднічанкі каля моста🫣

Мост на Фамічова каля школы №3 і Румлёўскага парку пачнуць рэканструяваць з 24 чэрвеня. Яго плануюць цалкам разабраць і збудаваць новы мост. Працы збіраюцца скончыць да 20 студзеня 2025 г.
Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" хоча выдаліць 37 аб'ектаў расліннага свету - звычайна пад гэтым разумеюць дрэвы і кусты 👀

Прычынай называюць іх неналежны стан. Але перад тым, як іх знішчыць, 25 чэрвеня ў 10.00 правядуць грамадскі сход, каб гэта абмеркаваць. Месца - вул. Арджанікідзэ, 18

Адказныя за правядзенне сходу:
▫️інжынер аддзела па тэхнаглядзе за бягучым рамонтам і утрыманні аб'ектаў добраўпарадкавання АУПП "Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка" Дырында А.М., тэл. 39-32-92,
▫️інжынер па ахове навакольнага асяроддзя ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" Пасюк Таццяна Аляксандраўна, тэл. 79-15-51.
Вялікі ўчастак каля Кургана Славы выставілі на аўкцыён - пад будаўніцтва адміністрацыйных, гандлёвых, фінансавых аб'ектаў, аб’ектаў грамадскага харчавання ці медыцыны

Участак размешчаны паміж Курганам Славы і «Мацерыком» на пр. Касманаўтаў.

▪️Плошча - 2,7 га,
▪️пачатковы кошт - 211 749 руб.,
▪️тэрмін арэнды зямлі - 25 гадоў.

❗️Там нельга будаваць нічога вышэй за 12 м.
Пакупніку трэба будзе распрацаваць і зацвердзіць у Мінкульце праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці "Курган Славы", а пасля будаваць з улікам гэтага ж дакумента.

Сярод умоў - максімальна захаваць буйнамерныя дрэвы🌳

🧐Гэты ўчастак прадавалі яшчэ год таму, толькі ўдвая даражэй і на ўдвая большы тэрмін арэнды. А яшчэ годам раней там намагаліся прадаць участак істотна меншы - плошчай 1 га.
У Варшаве штогод ладзяць фестываль пра гарадскую драўляную забудову 🏘

Ён называецца Świdermajer - па назве архітэктурнага стылю, які ўзнік у Польшчы і у якім будавалі драўляныя вілы для сярэдняга класа ў кан. ХІХ - пач. ХХ ст. Яму належаць драўляныя будынкі з багатай разьбой, якія былі асабліва папулярныя ў ваколіцах Варшавы. На рамонт такіх будынкаў зараз вылучаюць грошы з бюджэту горада.

У межах фестывалю ладзяць:
▫️прэзентацыі і лекцыі, прысвечаныя гісторыі і асаблівасцям стылю Świdermajer;
▫️экскурсіі па раёнах з захаванымі будынкамі ў гэтым стылі, калі ўдзельнікі могуць зайсці на тэрыторыю вілаў (будынкі зараз жылыя), каб бліжэй пазнаёміцца з архітэктурай, унутранымі дворыкамі і нават інтэр’ерам. Жыхары распавядаюць пра свае дамы;
▫️майстар-класы па драўлянай разьбе і рэстаўрацыі гістарычных будынкаў;
▫️канцэрты, тэатральныя пастаноўкі і іншыя мерапрыемствы, прысвечаныя той эпосе.

Вось бы нам такі фестываль, прысвечаны Настаўніцкай калоніі і Новаму свету🫶 І адпаведнае стаўленне да захаваных яшчэ будынкаў

#ідэі_для_горада

📸 прыклады Świdermajer - commons.wikimedia.org
Urban Hrodna - городская среда Гродно
У былым Доме афіцэраў на Ажэшкі ідуць працы 🧱 У дальняй частцы дэмантавалі ашкленне, з будынка выдаляюць будаўнічае смецце. Былы Дом афіцэраў прадалі ў красавіку 2023 г. за 239 тыс.руб. Яго намагаліся прадаць з 2015 г., прайшло больш за 20 аўкцыёнаў. Пакупніком…
Планы па рэканструкцыі Дома афіцэраў

▪️Частку з канферэнц-залай 1970-х гг. пабудовы разбіраюць уручную з прычыны яе небяспечнасці. Так было ва ўмовах продажу. Тэрмін на разбор - 3 месяцы.
▪️Будынак адновяць у адпаведнасці з праектам 1929-1933 гг., з улікам гістарычных дадзеных і архіўных дакументаў.
▪️У гістарычнай частцы патрэбна замена даху, аднаўленне закладзеных аконных праёмаў, працы з падлогамі, сходамі.
▪️З тарца будзе свая стаянка і зялёная зона.
▪️Пасля аднаўлення памяшканні будуць прывабнымі для буйных банкаўскіх арганізацый, бізнесу і Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, лічыць новы ўласнік. ☝️У пачатку 1920-х гг. гэты ўчастак як раз належаў польскаму банку. Магчыма адкрыццё кавярні.
▪️Запуск абноўленага Дома афіцэраў плануецца да 18 траўня 2027 г.

Дом афіцэраў на Ажэшкі, 30 выкупіла група кампаній «Полесьежилстрой» у красавіку 2023 г. Гэта ўсё ж іншая юрасоба, чым ААТ «Полесьежилстрой», якое амаль цалкам знесла казарму ХІХ ст. на Шчорса.
💰Кошт на аўкцыёне ўзляцеў з 1 базавай да 239 тыс. руб. Рамонтныя працы могуць каштаваць да 7-8 млн руб.

Крыніца: grodno.in
Што з будоўляй Гродзенскіх мікрараёнаў? 🏗

У эфіры "Гродна Плюс" пра горадабудаўніцтва расказаў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Хмель:

❗️У 2025 годзе пачнецца будоўля новага мікрараёна ў Панямуні❗️
▪️Будзе працягвацца будаўніцтва Грандзіч, сёлета там здадуць дзіцячы садок.
▪️У Грандзічах і на Фолюшы адкрыюць амбулаторыі.
❗️Пачаліся працы для забудовы мікрараёна Вясенні.
❗️Падводзіцца камунікацыя для будаўніцтва жылля каля Альшанкі, на пляцоўцы былой птушкафабрыкі і прылеглай да яе тэрыторыі. Працягнуць дарогу ад кальца Гібуліч да Альшанкі.
▪️Працягваецца забудова прыватнымі дамамі Баранавіч, там будуюць грунтавыя дарогі.
▪️Кропкава інвестары працягваюць будаўніцтва жылога фонду ў горадзе.
У Гродне запрацавалі 12 "суперхуткіх" зарадных станцый для электрамабіляў💪

6 станцый усталявалі на Фолюшы каля канцавой тралейбусаў, яшчэ 6 - на вул. Урублеўскага каля крамы "Дабраном".

⚡️Кожная станцыя - па 350 kW (магутнасць звычайных - 50 Kw).

Такая ж у Беларусі ёсць толькі адна - у Мінску. Пакуль каля новых станцый няма іншай інфраструктуры.

💰Кошт зарадкі на новай станцыі стандартны - 0,56 руб.