Urban Hrodna - городская среда Гродно
999 subscribers
1.69K photos
22 videos
2 files
608 links
Урбанистика и наследие - в Гродно. Новости городской среды

Зваротная сувязь: @Urban_to_you
Download Telegram
У гродзенскіх маршрутках зрабілі магчымасць плаціць за праезд анлайн праз "Аплаці"

🤳Прынцып такі ж, як у аўтобусах і тралейбусах. На смартфоне трэба мець дадатак "Аплаці" (там трэба зарэгістравацца, прывязаць банкаўскую картку і папоўніць рахунак). Каб аплаціць паездку, трэба адсканаваць QR-код у маршрутцы і купіць квіток.

Фота: vgr.by
#ідэі_для_горада
У Гродне пачалі эксперымент па ўліку ацяплення - каб жыхары маглі самі рэгуляваць тэмпературу дома і плаціць толькі за тое, што спажылі 🔥

Каля кожнай кватэры асобна ставяць лічыльнікі, якія працуюць па радыёканале. Жыхары змогуць падтрымліваць жаданую тэмпературу ў памяшканні цягам года.

➡️аплата выстаўляецца роўна за тое, колькі спажылі;
➡️зняць паказанні можна на месцы цягам некалькіх хвілін;
➡️дадзеныя збіраюць раз на суткі, перадаюць на сервер;
➡️спецыяльная праграма вядзе ўлік і архіў паказанняў;
➡️дадзеныя паступяць у разлікова-касавы цэнтр;
➡️там кошт разлічаць, паводле тарыфаў, для кожнай кватэры.

💰Спецыялісты кажуць, што так можна эканоміць 20-30%.

🔎Для эксперыменту абралі шматпавярховік на Курчатава. Рэгуляваць тэмпературу жыхары змогуць з 1 снежня.

Да канца 2024 г. плануюць увесці такі ўлік яшчэ ў некалькіх дзясятках дамоў у горадзе.

🧮 Праект рэалізуе гарадскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі - менавіта яго нядаўна ўзначаліў былы кіраўнік Гродна Мечыслаў Гой
#ідэі_для_горада
Праекцыйны пешаходны пераход, разметка якога свеціцца ў цёмны час, зрабілі ў Глыбокім

💡Пасля заходу сонца ўключаецца падсвятленне, якое праецыруе бела-жоўтую разметку на дарогу.

Такім чынам пераход ярка вылучаны незалежна ад часу сутак.

Такая разметка:
▫️не сціраецца,
▫️заўважная пры любым кірунку і яркасці фараў
▫️не хаваецца пад снегам і брудам.

Хацелі б бачыць такое ў Гродне?
#ідэі_для_горада
У Магілёве ставяць вертыкальную велапаркоўку ад “Магілёўліфтмаша”🚴‍♀️

Гэта электрычнае кола з платформамі і мацаваннямі, на якое змяшчаецца 6 веласіпедаў.
Збоку будзе ручны датчык руху, з дапамогай якога кола пракручваецца.
#ідэі_для_горада

Хацелі б такую ў Гродне?🧐
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Спякотна? 🥵 У некаторых гарадах праблему гарачыні вырашаюць адмысловымі рамкамі з вадой. Рамкі распыляюць вадзяны пыл - мінакі могуць прайсці праз іх і асвяжыцца. Асабліва даспадобы дзецям! Ваду з рамак зліваць не трэба, яна выпарваецца. Напрыклад,…
У Брэсце рыхтуюцца да лета: на чатырох скрыжаваннях у цэнтры паставілі ахалоджвальныя аркі з вадой🐳

Іх будуць уключаць, калі тэмпература паветра будзе вышэй за 25 С.

Упершыню канструкцыі паставілі ў 2021 г., і тады яны "карысталіся каласальным ажыятажам як у дзяцей, так і ў дарослых". Пасля штогод іх ставілі на тыя ж месцы.

Мінулым летам 7 такіх арак паставілі ў Віцебску. Іх ставяць у Літве, Польшы, Славакіі, Венгрыі, Украіне, у Амерыцы, Японіі.
#ідэі_для_горада

Ці хацелі б так ахалоджвацца ў Гродне?
Пра пашырэнне пешаходнай зоны ў цэнтры Гародні ідуць даўнія размовы

Як з гэтым у іншых краінах? У Каўнасе (Коўна) у суседняй Літве зараз вырашылі пытанне так: уезд у стары горад на машыне зробяць платным.

Збор у памеры 2 еўра пачнуць спаганяць са жніўня 2024 г.

Жыхары, якія маюць нерухомасць у гэтай зоне або арандуюць яе, атрымаюць па адным дазволе на ўезд у стары горад.

Дастаўшчыкам ежы і кліентам платформаў каршэрынгу прыйдзецца плаціць збор кожны раз пры ўездзе ў зону з нізкім узроўнем забруджвання або пакідаць свой аўтамабіль побач з ёй.

Такім чынам мусіць зменшыцца забруджванне ад аўтамабіляў - і з'явяцца дадатковыя грошы для горада.

Як вам такая ідэя, ці дарэчная была б у Гродне?🤔
#ідэі_для_горада
Ідэі для ўстойлівага гарадскога планавання: капенгагенскі план "Нулявы выкід вугляроду" і новая набярэжная

🌍Капенгаген імкнецца стаць першым у свеце горадам з нейтральным выкідам вугляроду да 2025 г. Стратэгія горада ўключае ў сябе ўстойлівае будаўніцтва жылля, шырокую сетку веласіпедных дарожак і надзейную сістэму грамадскага транспарту. План, пад уплывам гістарычнага плана Finger (забудова з улікам кірункаў магістраляў, што вядуць з гораду - “пальцаў”) і апошняга Капенгагенскага кліматычнага плана падкрэслівае зніжэнне залежнасці ад аўтамабіляў і паляпшэнне зялёнай інфраструктуры.

🐳 Прыкметнае дасягненне горада - ачыстка капенгагенскай гавані, куды раней выходзілі гарадскія сцёкі. Дзякуючы перапланіроўцы сцёкаў і скіраванні іх у сістэму вадасховішч, раней забруджаная тэрыторыя ператварылася ў рэкрэацыйны аб'ект з месцамі для купання і прывабнымі набярэжнымі. Там ёсць платформы, плавальныя дарожкі, душавыя і нават сауны. Новую забудову праектуюць так, што кожная частка раёна знаходзіцца ў некалькіх хвілінах хады ад вады, уключаючы бяспечныя зоны для плавання і каналы. Магчыма, гэта далёкая будучыня гродзенскага порта?
#ідэі_для_горада

📸 Danish Architecture Center
Гарадское пчалярства і падтрымка біяразнастайнасці - прыклад у Стакгольме 🐝

Гарадское пчалярства - гэта практыка ўтрымання пчол у гарадскім асяроддзі, часта на дахах будынкаў, балконах ці ў грамадскіх парках. У скрынях і на кветніках садзяць меданосныя расліны. Гэтая ініцыятыва дапамагае палепшыць біяразнастайнасць, падтрымліваць апыленне раслін і вырабляць лакальны мёд.

Праект Bee Urban у Стакгольме з 2011 г. усталёўвае вуллі на дахах будынкаў і ў гарадскіх садах. Кампанія прапануе арганізацыям і прыватным асобам "усынавіць" вуллі або пчол. Bee Urban адказвае за догляд за пчоламі і абслугоўванне вулляў, а кампаніі-ўсынавіцелі атрымліваюць мёд са сваім лагатыпам, гэта частка іх укладу ў гарадскую экосістэму🍯

Праект актыўна падтрымлівае апыляльнікаў у гарадскіх умовах і паляпшае экалагічную абстаноўку, а таксама ладзіць лекцыі для павышэння інфармаванасці пра важнасць пчол, семінары і дэгустацыі мёду. Bee Urban кіруе 34 вуллямі ў 17 розных месцах горада.
#ідэі_для_горада

📸 Facebook/BeeUrban
Набярэжная ў Варшаве 🐳

Сучасную набярэжную ў Варшаве (Bulwary wiślane w Warszawie) стваралі ў некалькі этапаў з 2013 г. Першую частку праекта завяршылі і адкрылі ў 2015 г., а наступныя этапы працягваліся да 2019 г. Рэканструкцыя набярэжнай была часткай шырокамаштабнага праекта па абнаўленні гарадской прасторы і стварэнні новых зон рэкрэацыі​.

Бульвары праходзяць уздоўж заходняга берага Віслы і ўключаюць розныя зоны для пешаходаў, раварыстаў, кафэ, бараў, зоны для адпачынку. Даўжыня - амаль 6 км. Летам на набярэжнай праходзяць разнастайныя мерапрыемствы, канцэрты, культурныя падзеі 💃🏼

На ёй ёсць месца мастацкім інсталяцыям, скульптурам, фантанам, азеляненню шматгадовымі раслінамі, ёсць "пляж" з пяском і шэзлонгамі, батуты, забавы для дзяцей, месцы для сядзення. Уздоўж набярэжнай цягнецца веласцежка, кафэ з летнімі тэрасамі, ёсць туалеты і нават душ.

#ідэі_для_горада
Гарадскі транспарт у Капенгагене

Транспартная інфраструктура Капенгагена лічыцца адной з самых надзейных, эфектыўных і бяспечных у свеце. Гэта дазваляе зменьшыць аўтамібілізаванасць горада. Аўтобусы курсуюць таксама і па прыгарадах.

Усе аўтобусы адрозніваюцца па колеры і рэжыму руху. Яны дзеляцца на дзённыя (Dagbusser) -  жоўта-чырвоныя A-bus курсуюць па горадзе і яго наваколлях, і жоўта-блакітныя экспрэсы едуць у больш аддаленыя раёны (S-bus) - і начныя (Natbusser). Усе пазначаюцца адпаведна літарамі A, S, N і г.д.

Інтэрвал руху ўдзень — 5-7 хвілін, уначы — 15-20 хвілін. Таксама ёсць жоўтыя партавыя аўтобусы-катары Havnebusser для падарожжаў па каналах.

Білеты можна купіць у аўтаматах, праз мабільны дадатак DOT Tickets, у крамах 7-Eleven, на некаторых маршрутах - у кіроўцаў. Кошт залежыць ад колькасці транспартных зон, куды вам патрэбна. Сталічны рэгіён падзелены на 9 кальцавых зон, абазначаных на картах рознымі колерамі і нумарацыяй. Кошт праезду залежыць ад таго, колькі кальцавых зон перасякае пасажыр, у тым ліку тую, з якой ён стартуе. Білет набываецца як мінімум на 2 зоны. Кошт патрэбнага квітка можна разлічыць з дапамогай адмысловага планіроўшчыка. Ёсць цэлая сістэма квіткоў і праязных.

Карта на дзве зоны каштуе 24 кроны (3,21 еўра) і дзейнічае гадзіну, на 8 зон - 8,03 еўра, на ўсе зоны - 23,03 еўра, дзейнічае 2 гадзіны з часу пакупкі. Праяздны на 24 гадзіны для ўсіх транспартных зон каштуе 21,42 еўра, па адным дарослы можа правозіць бясплатна двое дзяцей да 12 гадоў. Праязны City Pass дае неабмежаваны праезд на ўсім транспарце ў зонах 1-4, уключаючы аэрапорт. Каштуе 10,71 еўра на 24 гадзіны, 20 еўра на 48 гадзін, і так далей да 5 сутак. Дзецям да 16 гадоў — зніжка 50%. Copenhagen Card дае права на неабмежаваную колькасць паездак на асноўных відах транспарту па ўсім Сталічным рэгіёне і наведванне музеяў, зніжкі ў кафэ, дзейнічае 1-5 сутак.

#ідэі_для_горада
У Варшаве штогод ладзяць фестываль пра гарадскую драўляную забудову 🏘

Ён называецца Świdermajer - па назве архітэктурнага стылю, які ўзнік у Польшчы і у якім будавалі драўляныя вілы для сярэдняга класа ў кан. ХІХ - пач. ХХ ст. Яму належаць драўляныя будынкі з багатай разьбой, якія былі асабліва папулярныя ў ваколіцах Варшавы. На рамонт такіх будынкаў зараз вылучаюць грошы з бюджэту горада.

У межах фестывалю ладзяць:
▫️прэзентацыі і лекцыі, прысвечаныя гісторыі і асаблівасцям стылю Świdermajer;
▫️экскурсіі па раёнах з захаванымі будынкамі ў гэтым стылі, калі ўдзельнікі могуць зайсці на тэрыторыю вілаў (будынкі зараз жылыя), каб бліжэй пазнаёміцца з архітэктурай, унутранымі дворыкамі і нават інтэр’ерам. Жыхары распавядаюць пра свае дамы;
▫️майстар-класы па драўлянай разьбе і рэстаўрацыі гістарычных будынкаў;
▫️канцэрты, тэатральныя пастаноўкі і іншыя мерапрыемствы, прысвечаныя той эпосе.

Вось бы нам такі фестываль, прысвечаны Настаўніцкай калоніі і Новаму свету🫶 І адпаведнае стаўленне да захаваных яшчэ будынкаў

#ідэі_для_горада

📸 прыклады Świdermajer - commons.wikimedia.org
Urban Hrodna - городская среда Гродно
У Гродне зрабілі "экалагічны" прыпынак - "Аўтобусны парк" на пр. Янкі Купалы ў бок універсама "Брэст" Яго "экалагічнасць" рэалізавалі ў наклееных тэматычных карцінках. Яны мусяць тлумачыць людзям, як захоўваць прыроду: напрыклад, высадзіць лес, здабыць электрычнасць…
А якімі яшчэ бываюць "экалагічныя" прыпынкі?

У Эстоніі экалагічныя і энергаэфектыўныя прыпынкі грамадскага транспарту ёсць часткай праграм павышэнні ўстойлівасці гарадской інфраструктуры. На іх выкарыстоўваюць зялёныя дахі і сонечныя панэлі.

Зялёныя дахі☘️
У Таліне пачалі ўсталёўваць прыпынкі з дахамі, пакрытымі раслінамі. Яны дапамагаюць паляпшаць якасць паветра, затрымліваюць вільгаць і зніжаюць тэмпературу вакол прыпынкаў. Гэта спрыяе барацьбе з гарадскімі выспамі цяпла. На гэта скарысталі сродкі інклюзіўнага бюджэту - калі за грошы гораду рэалізуюць ідэі жыхароў Таліна.

Такія "азеляненнныя" прыпынкі таксама шырока выкарыстоўваюць у Нямеччыне, Нідэрландах, Польшчы і іншых краінах. У некаторых гарадах на дахі прыпынкаў садзяць сукуленты, у некаторых - амаль кветнікі. У Польшчы выкарыстоўваюць плюшч для вертыкальнага азелянення сцен прыпынкаў.

Сонечныя панэлі🌞
У межах праграмы мадэрнізацыі гарадскога ландшафту ў Таліне плануюць усталяваць 1200 "разумных прыпынкаў"🫣 на сонечных батарэях. З іх каля 300 ужо гатовыя. Сонечныя панэлі забяспечваюць асвятленне і працу інфармацыйных дысплэяў. Гэта зніжае выдаткі на энергію.

Таксама на прыпынках выкарыстоўваюцца святлодыёдныя (LED) лямпы, якія зніжаюць спажыванне энергіі і паляпшаюць асвятленне, што павышае бяспеку пасажыраў уначы.

#ідэі_для_горада
Прымусіць ці заахвоціць? Турысты і экалогія горада

Зрабіць турыстыаў экалагічна адказнымі прыдумалі ў Капенгагене. Іх заахвочваюць да экалагічных паводзін праз праграму CopenPay. З 15 ліпеня турысты, якія карыстаюцца роварамі і грамадскім транспартам, змогуць бясплатна наведаць музеі, узяць на пракат байдарку ці паесці ў кавярнях.

▪️Штучны гарналыжны схіл CopenHill: бясплатны спуск, калі турыст прыехаў на ровары або цягніку.
▪️Нацыянальная галерэя Даніі: майстар-класы па стварэнню твораў мастацтва з пластыкавых адкідаў
▪️Музей Карэн Бліксен: бясплатны ўваход за догляд садоў.
▪️Падземная выставачная зала "Цыстэрна": бясплатныя экскурсіі для тых, хто прыйшоў пешшу або на ровары.
▪️Школа серфінгу: бясплатны абед за паўгадзіны прыбірання пляжа.

Праграму рэалізуюць за кошт удзельнікаў, урад не будзе кампенсаваць ім выдаткі. На удзел ужо згадзілася 24 культурныя і забаўляльныя ўстановы. Схема CopenPay прапрацуе да 11 жніўня. У выпадку поспеху яна стане круглагадовай.

У выпадку Гародні схему можна было б распаўсюдзіць для пачатку на гараджан.

#ідэі_для_горада
Urban Hrodna - городская среда Гродно
На Чырвонаармейскай за аўтавакзалам збудуюць новы гандлёвы цэнтр - з вертыкальным азеляненнем😍 Ён будзе двухпавярховым, трапецыяпадобнай формы (памер у восях 42х24 м): ▫️на 1-м паверсе - нехарчовая крама, ▫️на 2-м паверсе - офісы. Уладкуюць паркоўку на 23…
Вертыкальнае азеляненне + цікавая кантструкцыі вакзала

Новы аўтавакзал у Любліне (Польша) Dworzec Metropolitalny пачалі будаваць у пачатку 2021 г. і завяршылі восенню 2023 г. З часам ён мусіць цалкам замяніць стары аўтавакзал, які працаваў з 1970-х.

Вакзал праектавалі як «будынак у будынку» — два кубікі, акружаныя шклянымі сценамі з нізкім каэфіцыентам цеплааддачы. Адна са сцен станцыі цалкам пакрыта раслінамі.

Дахі, якія выходзяць далёка за межы абрысаў кубоў, абапіраюцца на слупы, якія нагадваюць заплеценыя ствалы дрэў. Паміж імі - платформы, далей яшчэ тры шэрагі крытых платформ для прыбыцця і адбыцця аўтобусаў.

Плошча станцыі разам з дахам і падземным паверхам - 18 тыс. кв. м. На падземным паверсе месціцца паркоўка. Разам з зонамі манеўравання платформы даюць плошчу 19 тыс. кв. м.

🏆 Праект атрымаў узнагароду Green Building Awards 2022 у конкурсе PLGBC у катэгорыі «Найлепшы экалагічны праект», у 2019 годзе праект увайшоў у шорт-ліст прэміі "World Building of The Year" ў намінацыі "Інфраструктура" ў рамках Сусветнага фестывалю архітэктуры.

#ідэі_для_горада
У Стакгольме збудавалі дзіцячую пляцоўку ў стылі функцыяналізму

Канцэпцыя пляцоўкі - "Маленькі горад". Яе абралі ў ходзе дыялогу з жыхарамі🤗

На пляцоўцы ёсць домікі, будаўнічы кран, трамвай, горка, пясочніца і пляцоўка для лазання.

Дызайн пляцоўкі зроблены ў стылі функцыяналізму, натхнёны Стакгольмскай выставай 1930 г. і навакольнымі дамамі.

Пляцоўку адкрылі сёлета ў чэрвені. Восенню 2024 г. завершаць яе "зялёную частку" - пляцоўкі з кустамі і скульптурамі жывёл для гульняў. Высадзяць дрэвы, якія будуць ствараць цень у спёку.

📸Facebook.com/bodalsskolaF9

#ідэі_для_горада
Цікавыя ідэі для прыпынкаў у свеце🚏🚌

У шведскім горадзе Умео ёсць інтэрактыўны прыпынак "Station of Being" ("Станцыя быцця") ад архітэктурнай студыі Rombout Frieling Lab і Шведскага даследчага інстытута. Яго прыдумалі для выкарыстання ў Арктычным рэгіёне.

Святло і гук на ім сігналізуюць пра набліжэнне аўтобуса - каб людзі маглі расслабіцца, а не ўвесь час пільнаваць прыбыццё. Розныя гукі і рознае святлодыёднае асвятленне паказваюць пункт прызначэння аўтобуса. Напрыклад, шкляныя гукі сведчаць, што аўтобус ідзе на знакаміты шклозавод.

Замест лавачкі там капсулы для стаяння, на якія можна абапірацца. Так зрабілі, бо даследаванні паказалі, што ў халодных і снежных умовах людзі часта аддаюць перавагу стаяць ці нахіляцца, а не сядзець у чаканні аўтобуса .

Капсулы зробленыя з мясцовай драўніны, абараняюць ад ветру і забяспечваюць прыватнасць. Іх можна паварочваць у розныя бакі.

Пасля адкрыцця прыпынак зазнаў вялікую цікаўнасць.

📸dezeen.com

#ідэі_для_горада
Карысная некарысная плошча

Архітэктура тыповых гандлёвых цэнтраў у нас не надта цікавая. Самі каробкі займаюць вялікую плошчу зямлі, і на гэта ёсць прычыны:
▫️плоскія будынкі ў 2-3 паверхі зручней для пакупнікоў,
▫️крамам зручней рабіць загрузкутаварам,
▫️так танней будаваць.

Мінусы такой пабудовы:
▫️неэфектыўнае выкарыстанне гарадской зямлі,
▫️вялікая плошча даху, якая награецца ў спёку,
▫️цяжэй рэалізаваць цікавыя дызайнерскія рашэнні, зніжэнне архітэктурнай разнастайнасці,
▫️кепска інтэгруюцца ў гарадскую архітэктуру.

Рашэннем можа быць больш эфектыўнае выкарыстанне тых самых "лішніх" плошчаў 🧐

Так, на адным з гандлёвых цэнтраў Любліна уладкавалі зоны для адпачынку, даступныя ўсім гараджанам, дзіцячую і спартовую пляцоўкі, частку засеялі травой для зніжэння цеплавой нагрузкі, паставілі вуллі для пчол (навошт так робяць, мы пісалі тут https://t.me/urbanhrodna/1843), а на самым верхнім узроўні разбілі парк з хмызамі, шматгадовымі раслінамі, сцежкамі, лавачкамі і асвятленнем.

#ідэі_для_горада
CopenHill - гэта рэкрэацыйны парк на заводзе па перапрацоўцы смецця. Гучыць дзіўнавата?

Парк адкрылі ў 2019 г. у Капенгагене (Данія) на заводзе Amager Bakke (2017 г.) у межах праграмы па скарачэнні выкідаў і пераходзе да больш устойлівага ладу жыцця.

🏭Завод штогод перапрацоўвае каля 440 000 тон смецця ў электраэнергію і цяпло для блізу 150 000 дамоў!

На CopenHill - на даху завода - размешчана:
▫️гарналыжная траса даўжынёй 400 м, якая працуе круглы год;
▫️трасы для пешых паходаў і для бегу;
▫️скаладром - мае вышыню 85 м і з'яўляецца самым высокім у свеце;
▫️там праходзяць культурныя імпрэзы, канцэрты.

Завод з'яўляецца адным з самых эфектыўных у свеце па перапрацоўцы смецця і зніжэнні выкідаў CO2. Спецыяльная сістэма дапамагае адсочваць і фільтраваць шкодныя рэчывы, што зніжае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе.

Праект распрацавала архітэктурная кампанія BIG (Bjarke Ingels Group). Дызайн будынка падкрэслівае злучэнне экалагічных і сацыяльных функцый, што робіць яго адным з сімвалаў сучаснай сталічнай архітэктуры.

📸 VisitCopenhagen, wikimedia

#ідэі_для_горада
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Вынікі змены клімату - нязвыклая для нашых шырот спёка і залпавыя залевы Гарады мусяць адаптавацца да іх. Так, у Таліне, як і ў Гродне, ліўнёўкі і каналізацыя не спраўляюцца з залевамі, адбываюцца аварыйныя скіды неачышчанай вады ў мора. Даследванні паказалі…
Як можна ратаваць горад ад затапленя ў час залеваў? 👀

Адзін са спосабаў - мець месцы, дзе збіраецца вада. Rabalder Parken у Роскілле, Данія, — гэта парк, які спалучае рэкрэацыйныя функцыі і сістэму кіравання дажджавымі водамі. Ён уключае ўсе звычайныя элементы адпачынку - спартыўныя аб'екты, роварныя і бегавыя сцежкі, пляцоўкі для барбекю і сцэну для мерапрыемстваў.

Асноўная адметнасць — вялікі бетонны скейт-парк. Яго другая функцыя - басейн для збору дажджавой вады. Аб'ём - да 23 тыс. кубаметраў (каля 10 алімпійскіх басейнаў). Гэта дапамагае прадухіліць затапленне ваколіцы 🐳

Rabalder Parken размешчаны на месцы былой фабрыкі і ёсць часткай шырокай праграмы па рэнавацыі былой прамзоны ў сучасны і крэатыўны гарадскі раён. Парк адкрылі ў 2012 г.

📸loa-fonden.dk

#ідэі_для_горада