Ідэі для ўстойлівага гарадскога планавання: капенгагенскі план "Нулявы выкід вугляроду" і новая набярэжная
🌍Капенгаген імкнецца стаць першым у свеце горадам з нейтральным выкідам вугляроду да 2025 г. Стратэгія горада ўключае ў сябе ўстойлівае будаўніцтва жылля, шырокую сетку веласіпедных дарожак і надзейную сістэму грамадскага транспарту. План, пад уплывам гістарычнага плана Finger (забудова з улікам кірункаў магістраляў, што вядуць з гораду - “пальцаў”) і апошняга Капенгагенскага кліматычнага плана падкрэслівае зніжэнне залежнасці ад аўтамабіляў і паляпшэнне зялёнай інфраструктуры.
🐳 Прыкметнае дасягненне горада - ачыстка капенгагенскай гавані, куды раней выходзілі гарадскія сцёкі. Дзякуючы перапланіроўцы сцёкаў і скіраванні іх у сістэму вадасховішч, раней забруджаная тэрыторыя ператварылася ў рэкрэацыйны аб'ект з месцамі для купання і прывабнымі набярэжнымі. Там ёсць платформы, плавальныя дарожкі, душавыя і нават сауны. Новую забудову праектуюць так, што кожная частка раёна знаходзіцца ў некалькіх хвілінах хады ад вады, уключаючы бяспечныя зоны для плавання і каналы. Магчыма, гэта далёкая будучыня гродзенскага порта?
#ідэі_для_горада
📸 Danish Architecture Center

Гарадское пчалярства і падтрымка біяразнастайнасці - прыклад у Стакгольме 🐝
Гарадское пчалярства - гэта практыка ўтрымання пчол у гарадскім асяроддзі, часта на дахах будынкаў, балконах ці ў грамадскіх парках. У скрынях і на кветніках садзяць меданосныя расліны. Гэтая ініцыятыва дапамагае палепшыць біяразнастайнасць, падтрымліваць апыленне раслін і вырабляць лакальны мёд.
Праект Bee Urban у Стакгольме з 2011 г. усталёўвае вуллі на дахах будынкаў і ў гарадскіх садах. Кампанія прапануе арганізацыям і прыватным асобам "усынавіць" вуллі або пчол. Bee Urban адказвае за догляд за пчоламі і абслугоўванне вулляў, а кампаніі-ўсынавіцелі атрымліваюць мёд са сваім лагатыпам, гэта частка іх укладу ў гарадскую экосістэму🍯
Праект актыўна падтрымлівае апыляльнікаў у гарадскіх умовах і паляпшае экалагічную абстаноўку, а таксама ладзіць лекцыі для павышэння інфармаванасці пра важнасць пчол, семінары і дэгустацыі мёду. Bee Urban кіруе 34 вуллямі ў 17 розных месцах горада.
#ідэі_для_горада
📸 Facebook/BeeUrban

Набярэжная ў Варшаве 🐳
Сучасную набярэжную ў Варшаве (Bulwary wiślane w Warszawie) стваралі ў некалькі этапаў з 2013 г. Першую частку праекта завяршылі і адкрылі ў 2015 г., а наступныя этапы працягваліся да 2019 г. Рэканструкцыя набярэжнай была часткай шырокамаштабнага праекта па абнаўленні гарадской прасторы і стварэнні новых зон рэкрэацыі.
Бульвары праходзяць уздоўж заходняга берага Віслы і ўключаюць розныя зоны для пешаходаў, раварыстаў, кафэ, бараў, зоны для адпачынку. Даўжыня - амаль 6 км. Летам на набярэжнай праходзяць разнастайныя мерапрыемствы, канцэрты, культурныя падзеі 💃🏼
На ёй ёсць месца мастацкім інсталяцыям, скульптурам, фантанам, азеляненню шматгадовымі раслінамі, ёсць "пляж" з пяском і шэзлонгамі, батуты, забавы для дзяцей, месцы для сядзення. Уздоўж набярэжнай цягнецца веласцежка, кафэ з летнімі тэрасамі, ёсць туалеты і нават душ.

Гарадскі транспарт у Капенгагене
Транспартная інфраструктура Капенгагена лічыцца адной з самых надзейных, эфектыўных і бяспечных у свеце. Гэта дазваляе зменьшыць аўтамібілізаванасць горада. Аўтобусы курсуюць таксама і па прыгарадах.
Усе аўтобусы адрозніваюцца па колеры і рэжыму руху. Яны дзеляцца на дзённыя (Dagbusser) - жоўта-чырвоныя A-bus курсуюць па горадзе і яго наваколлях, і жоўта-блакітныя экспрэсы едуць у больш аддаленыя раёны (S-bus) - і начныя (Natbusser). Усе пазначаюцца адпаведна літарамі A, S, N і г.д.
Інтэрвал руху ўдзень — 5-7 хвілін, уначы — 15-20 хвілін. Таксама ёсць жоўтыя партавыя аўтобусы-катары Havnebusser для падарожжаў па каналах.
Білеты можна купіць у аўтаматах, праз мабільны дадатак DOT Tickets, у крамах 7-Eleven, на некаторых маршрутах - у кіроўцаў. Кошт залежыць ад колькасці транспартных зон, куды вам патрэбна. Сталічны рэгіён падзелены на 9 кальцавых зон, абазначаных на картах рознымі колерамі і нумарацыяй. Кошт праезду залежыць ад таго, колькі кальцавых зон перасякае пасажыр, у тым ліку тую, з якой ён стартуе. Білет набываецца як мінімум на 2 зоны. Кошт патрэбнага квітка можна разлічыць з дапамогай адмысловага планіроўшчыка. Ёсць цэлая сістэма квіткоў і праязных.
Карта на дзве зоны каштуе 24 кроны (3,21 еўра) і дзейнічае гадзіну, на 8 зон - 8,03 еўра, на ўсе зоны - 23,03 еўра, дзейнічае 2 гадзіны з часу пакупкі. Праяздны на 24 гадзіны для ўсіх транспартных зон каштуе 21,42 еўра, па адным дарослы можа правозіць бясплатна двое дзяцей да 12 гадоў. Праязны City Pass дае неабмежаваны праезд на ўсім транспарце ў зонах 1-4, уключаючы аэрапорт. Каштуе 10,71 еўра на 24 гадзіны, 20 еўра на 48 гадзін, і так далей да 5 сутак. Дзецям да 16 гадоў — зніжка 50%. Copenhagen Card дае права на неабмежаваную колькасць паездак на асноўных відах транспарту па ўсім Сталічным рэгіёне і наведванне музеяў, зніжкі ў кафэ, дзейнічае 1-5 сутак.

У Варшаве штогод ладзяць фестываль пра гарадскую драўляную забудову 🏘
Ён называецца Świdermajer - па назве архітэктурнага стылю, які ўзнік у Польшчы і у якім будавалі драўляныя вілы для сярэдняга класа ў кан. ХІХ - пач. ХХ ст. Яму належаць драўляныя будынкі з багатай разьбой, якія былі асабліва папулярныя ў ваколіцах Варшавы. На рамонт такіх будынкаў зараз вылучаюць грошы з бюджэту горада.
У межах фестывалю ладзяць:
▫️прэзентацыі і лекцыі, прысвечаныя гісторыі і асаблівасцям стылю Świdermajer;
▫️экскурсіі па раёнах з захаванымі будынкамі ў гэтым стылі, калі ўдзельнікі могуць зайсці на тэрыторыю вілаў (будынкі зараз жылыя), каб бліжэй пазнаёміцца з архітэктурай, унутранымі дворыкамі і нават інтэр’ерам. Жыхары распавядаюць пра свае дамы;
▫️майстар-класы па драўлянай разьбе і рэстаўрацыі гістарычных будынкаў;
▫️канцэрты, тэатральныя пастаноўкі і іншыя мерапрыемствы, прысвечаныя той эпосе.
Вось бы нам такі фестываль, прысвечаны Настаўніцкай калоніі і Новаму свету🫶 І адпаведнае стаўленне да захаваных яшчэ будынкаў
#ідэі_для_горада
📸 прыклады Świdermajer - commons.wikimedia.org

Urban Hrodna - городская среда Гродно
У Гродне зрабілі "экалагічны" прыпынак - "Аўтобусны парк" на пр. Янкі Купалы ў бок універсама "Брэст" Яго "экалагічнасць" рэалізавалі ў наклееных тэматычных карцінках. Яны мусяць тлумачыць людзям, як захоўваць прыроду: напрыклад, высадзіць лес, здабыць электрычнасць…
А якімі яшчэ бываюць "экалагічныя" прыпынкі?
У Эстоніі экалагічныя і энергаэфектыўныя прыпынкі грамадскага транспарту ёсць часткай праграм павышэнні ўстойлівасці гарадской інфраструктуры. На іх выкарыстоўваюць зялёныя дахі і сонечныя панэлі.
Зялёныя дахі☘️
У Таліне пачалі ўсталёўваць прыпынкі з дахамі, пакрытымі раслінамі. Яны дапамагаюць паляпшаць якасць паветра, затрымліваюць вільгаць і зніжаюць тэмпературу вакол прыпынкаў. Гэта спрыяе барацьбе з гарадскімі выспамі цяпла. На гэта скарысталі сродкі інклюзіўнага бюджэту - калі за грошы гораду рэалізуюць ідэі жыхароў Таліна.
Такія "азеляненнныя" прыпынкі таксама шырока выкарыстоўваюць у Нямеччыне, Нідэрландах, Польшчы і іншых краінах. У некаторых гарадах на дахі прыпынкаў садзяць сукуленты, у некаторых - амаль кветнікі. У Польшчы выкарыстоўваюць плюшч для вертыкальнага азелянення сцен прыпынкаў.
Сонечныя панэлі🌞
У межах праграмы мадэрнізацыі гарадскога ландшафту ў Таліне плануюць усталяваць 1200 "разумных прыпынкаў"🫣 на сонечных батарэях. З іх каля 300 ужо гатовыя. Сонечныя панэлі забяспечваюць асвятленне і працу інфармацыйных дысплэяў. Гэта зніжае выдаткі на энергію.
Таксама на прыпынках выкарыстоўваюцца святлодыёдныя (LED) лямпы, якія зніжаюць спажыванне энергіі і паляпшаюць асвятленне, што павышае бяспеку пасажыраў уначы.

Прымусіць ці заахвоціць? Турысты і экалогія горада
Зрабіць турыстыаў экалагічна адказнымі прыдумалі ў Капенгагене. Іх заахвочваюць да экалагічных паводзін праз праграму CopenPay. З 15 ліпеня турысты, якія карыстаюцца роварамі і грамадскім транспартам, змогуць бясплатна наведаць музеі, узяць на пракат байдарку ці паесці ў кавярнях.
▪️Штучны гарналыжны схіл CopenHill: бясплатны спуск, калі турыст прыехаў на ровары або цягніку.
▪️Нацыянальная галерэя Даніі: майстар-класы па стварэнню твораў мастацтва з пластыкавых адкідаў
▪️Музей Карэн Бліксен: бясплатны ўваход за догляд садоў.
▪️Падземная выставачная зала "Цыстэрна": бясплатныя экскурсіі для тых, хто прыйшоў пешшу або на ровары.
▪️Школа серфінгу: бясплатны абед за паўгадзіны прыбірання пляжа.
Праграму рэалізуюць за кошт удзельнікаў, урад не будзе кампенсаваць ім выдаткі. На удзел ужо згадзілася 24 культурныя і забаўляльныя ўстановы. Схема CopenPay прапрацуе да 11 жніўня. У выпадку поспеху яна стане круглагадовай.
У выпадку Гародні схему можна было б распаўсюдзіць для пачатку на гараджан.

На Чырвонаармейскай за аўтавакзалам збудуюць новы гандлёвы цэнтр - з вертыкальным азеляненнем😍 Ён будзе двухпавярховым, трапецыяпадобнай формы (памер у восях 42х24 м): ▫️на 1-м паверсе - нехарчовая крама, ▫️на 2-м паверсе - офісы. Уладкуюць паркоўку на 23…
Вертыкальнае азеляненне + цікавая кантструкцыі вакзала
Новы аўтавакзал у Любліне (Польша) Dworzec Metropolitalny пачалі будаваць у пачатку 2021 г. і завяршылі восенню 2023 г. З часам ён мусіць цалкам замяніць стары аўтавакзал, які працаваў з 1970-х.
Вакзал праектавалі як «будынак у будынку» — два кубікі, акружаныя шклянымі сценамі з нізкім каэфіцыентам цеплааддачы. Адна са сцен станцыі цалкам пакрыта раслінамі.
Дахі, якія выходзяць далёка за межы абрысаў кубоў, абапіраюцца на слупы, якія нагадваюць заплеценыя ствалы дрэў. Паміж імі - платформы, далей яшчэ тры шэрагі крытых платформ для прыбыцця і адбыцця аўтобусаў.
Плошча станцыі разам з дахам і падземным паверхам - 18 тыс. кв. м. На падземным паверсе месціцца паркоўка. Разам з зонамі манеўравання платформы даюць плошчу 19 тыс. кв. м.
🏆 Праект атрымаў узнагароду Green Building Awards 2022 у конкурсе PLGBC у катэгорыі «Найлепшы экалагічны праект», у 2019 годзе праект увайшоў у шорт-ліст прэміі "World Building of The Year" ў намінацыі "Інфраструктура" ў рамках Сусветнага фестывалю архітэктуры.

У Стакгольме збудавалі дзіцячую пляцоўку ў стылі функцыяналізму
Канцэпцыя пляцоўкі - "Маленькі горад". Яе абралі ў ходзе дыялогу з жыхарамі🤗
На пляцоўцы ёсць домікі, будаўнічы кран, трамвай, горка, пясочніца і пляцоўка для лазання.
Дызайн пляцоўкі зроблены ў стылі функцыяналізму, натхнёны Стакгольмскай выставай 1930 г. і навакольнымі дамамі.
Пляцоўку адкрылі сёлета ў чэрвені. Восенню 2024 г. завершаць яе "зялёную частку" - пляцоўкі з кустамі і скульптурамі жывёл для гульняў. Высадзяць дрэвы, якія будуць ствараць цень у спёку.
📸Facebook.com/bodalsskolaF9