Светлана Тихановская
22.4K subscribers
3.05K photos
789 videos
1 file
2.31K links
Download Telegram
«Я хачу сказаць, што той факт, што мы ўвогуле ўдзельнічалі ў саміце НАТА – гэта ўжо вялікае дасягненне». Вялікая размова валанцёраў Офіса са Святланай Ціханоўскай і Франакам Вячоркам пра вынікі саміту НАТА і рэгіянальную бяспеку

✔️ Як прайшлі сайд-івэнты па Беларусі?
✔️ Што абмяркоўвалі падчас сустрэчаў з замежнымі палітыкамі?
✔️ А што рабіць, каб узмацніць бяспеку краіны насуперак расійскаму паглынанню?

Святлана і Франак правялі анлайн-сустрэчу з валанцёрамі Офіса, каб абмеркаваць гэтыя пытанні. У інтэрв’ю – адказы на іх.

🔗 Далучайцеся да валанцёрскай праграмы або падтрымлівайце яе праз BYSOL.
Канферэнцыя Новая Беларусь 2023: што плануецца?

6 жніўня ў Варшаве Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб'яднаны Пераходны Кабінет і Каардынацыйная Рада правядуць Канферэнцыю Новая Беларусь 2023.

📍Навошта гэтая Канферэнцыя?

За мінулы год мы сутыкнуліся са шматлікімі выпрабаннямі, якія цесна звязаныя з будучыняй нашай краіны. Больш за паўтара года працягваецца вайна, якую падтрымлівае нелегітымны Лукашэнка. На тэрыторыі нашай краіны будуюць расійскія ваенныя базы, размяшчаюць чужую ядзерную зброю і наймітаў ПВК Вагнер. З кожным месяцам Беларусь усё больш паглынаецца імперскай Расіяй і страчвае сваю незалежнасць. Глыбокі палітычны крызіс і прававы дэфолт – гэта тое, да чаго давяла Беларусь палітыка рэжыму.

Гэта вельмі шмат праблемаў для адной краіны, але ніхто акрамя нас з імі не разбярэцца. Таму мы запрашаем прадстаўнікоў грамадзянскіх ініцыятываў і палітычных структураў, актывістаў, прадпрымальнікаў і экспертаў сабрацца разам, каб адрэфлексаваць мінулыя тры гады, адзначыць нашыя поспехі і няўдачы. Але галоўнае – абмеркаваць, што нам рабіць з усімі выклікамі, якія стаяць перад намі.

Нагадваем, каб прыняць удзел, да 23 ліпеня зарэгіструйцеся праз адкрытую анлайн-форму. Падрабязней пра праграму Канферэнцыі – на сайце. Калі ў вас ёсць пытанні – пішыце @ConfNewBelarus2023.
ВНИМАНИЕ, УГРОЗА БЕЗОПАСНОСТИ!

Телеканал DELFI.lt опубликовал документальный фильм, в котором используются архивные и, по словам авторов, ранее не публиковавшиеся видео (на 16.35 24.07 фильм уже не доступен на ютьюбе).

В фильме кадры с лицами протестующих не заблюрены, а это значит что все, кто попал в объектив (особенно те, кто ранее не попадал в фокус силовиков), могут быть привлечены к уголовной ответственности.

В случае если вы ощущаете себе в опасности в связи с инцидентом, обращайтесь на аккаунт горячей линии BYSOL для экстренной эвакуации https://t.me/help_bysol
Давайце разам зладзім Дзень салідарнасці з нашай краінай 9 жніўня!

У гэты дзень мы разам выбралі, што хочам жыць у вольнай краіне, дзе шануюць адно аднаго, дзе галоўны скарб – гэта людзі і кожны мае права выказацца. Гэты дзень аб’яднаў сотні тысячаў беларусаў і мы дагэтуль адданыя гэтаму выбару.

Разам мы можам шмат – дык давайце зробім так, каб наш голас стаў яшчэ гучнейшым па ўсім свеце.

📍Беларусы замежжа – арганізоўвайце акцыі ў сваіх гарадах. Дасылайце інфармацыю пра гэта на нашую мапу – так да вас можа далучыцца больш людзей. Вывешвайце сцягі, ахвяруйце грошы ці напішыце лісты палітвязням.

📍Беларусы ў краіне – напішыце ідэю для плаката, з якім беларусы замежжа выйдуць на акцыі салідарнасці. Падтрымлівайце ўсё беларускае – слухайце музыку ці падкасты, глядзіце фільмы ці ютуб-ролікі, чытайце кнігі ці навіны.

Больш інфармацыі пра тое, што рабіць у Дзень салідарнасці – шукайце на сайце: https://standwithbelarus.org/
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
29 ліпеня марафон салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі «Нам не ўсё адно!»

Святлана Ціханоўская: «Кожны дзень рэжым бярэ ў палон ні ў чым не вінаватых людзей. Людзей, якія хочуць лепшага для сябе, сваіх дзяцей і сваёй краіны. Рэжым трымае палітзняволеных у жудасных умовах і пазбаўляе сувязі са знешнім светам. Акрамя нас ім не дапаможа ніхто. Мы павінны быць голасам нашых палітзняволеных па ўсім свеце і быць плячом для іх сем'яў». 

29 ліпеня пройдзе анлайн-марафон салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі «Нам не ўсё адно!», які ініцыявала прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Воля Гарбунова. Галоўная мэта марафона – сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем'яў. 

Эфір пачнецца а 10:00 па мінскім часе на YouTube-канале Святланы Ціханоўскай. Калі для вас гэта бяспечна, распавядайце пра яго сваім блізкім і калегам, напішыце пра яго ў сацсетках. І абавязкова далучайцеся і дапамагайце нашым героям!
Святлана Ціханоўская запрашае беларусаў і беларусак на асабістыя размовы ў гэтую пятніцу

Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай Ціханоўскай па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZUtcuqqpj4qE9DOqvSKb9nt9UR7HqHA0btA

Размова пройдзе ў пятніцу, 28 ліпеня, з 13:00 да 15:00 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім вы зможаце падзяліцца сваімі ідэямі ці задаць пытанні. Напрыклад, вы зможаце спытаць, што плануецца на Канферэнцыі Новая Беларусь 2023 і як далучыцца да Дня салідарнасці з Беларуссю.

У першую чаргу прымаюцца людзі, якія раней не ўдзельнічалі ў размовах. Калі вы не паспееце зарэгістравацца на гэтым тыдні, зможаце зрабіць гэта на наступным. Падкрэслім, што гэтыя размовы бяспечныя як для беларусаў замежжа, гэтак і для беларусаў у краіне.

Прачытаць пра тое, што такое асабістыя размовы і як яны праходзяць можна тут.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Кіраўніца і прадстаўнікі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі запрашаюць усіх далучыцца да анлайн-марафона салідарнасці з палітзняволенымі

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Вольга Гарбунова:

«Мы павінны дапамагчы ўсім палітвязынкам і палітвязням: вядомым і невядомым, тым, каго ведае ўвесь свет і за каго перажываюць толькі іх блізкія.

29 ліпеня прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Кабінета ў супрацоўніцтве з незалежнымі медыя, фондамі і праваабарончымі ініцыятывамі правядзе анлайн-марафон, які будзе транслявацца на шматлікіх незалежных Youtube-каналах.

У ім будзе месца для ўдзелу ўсім — блогерам, палітыкам, музыкам, актывістам, кожнай беларусцы і кожнаму беларусу, якія хочуць падтрымаць палітвязняў.

29 ліпеня — удзельнічайце, глядзіце, рабіце данаты, дапамагайце зрабіць данаты тым, для каго гэта небяспечна, дзяліцеся гэтым і іншымі допісамі ў сацсетках з хэштэгамі кампаніі.

Нам не ўсё роўна. І няхай яны пра гэта даведаюцца!»

#НамНеЎсёАдно #НамНеВсёРавно #FreePoliticalPrisoners #FreePoliticalPrisonersInBelarus #СвободуПолитзаключенным #СвабодуПалiтзняволеным

@CabinetBelarus
Давайце разам знойдзем спосаб пачуць адно аднаго

Святлана Ціханоўская: «Разам з Аб'яднаным Пераходным Кабінетам і Каардынацыйнай Радай мы правядзем Канферэнцыю Новай Беларусі. Мы адкрыта абмяркуем: чаго мы ўсе дамагліся за гэты час, якія былі дасягненні і няўдачы, якія нашыя далейшыя планы, якое бачанне будучыні нашай краіны. Мы павінны адказаць на гэтыя пытанні не толькі людзям, але і самім сабе. І зразумець, як мы можам наблізіцца да дасягнення таго, што пачынае здавацца немагчымым.

6 жніўня ў Варшаве пройдзе Канферэнцыя Новая Беларусь. Каб Канферэнцыя была даступная для ўсіх, мы зробім анлайн-трансляцыю, дзе вы зможаце задаваць пытанні ўдзельнікам. Таксама мы ўжо зрабілі анлайн-форму, дзе кожны з вас можа падзяліцца сваім меркаваннем пра працу дэмакратычных сілаў. Напісаць, з якімі ідэямі і планамі згодны, а якія трэба пакрытыкаваць».

https://youtu.be/VFe_KwsobhE
Гісторыя паказала, што мы – беларусы – умеем бараніць сваё

Святлана Ціханоўская:
«33 гады таму была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.

Шлях беларусаў да аднаўлення сваёй дзяржавы быў значна больш цяжкім, чым у многіх іншых народаў. Два стагоддзі мы знаходзіліся пад прэсам расійскай імперыі, і нават марыць пра незалежнасць было забаронена. Тыя, хто спрабавалі ператварыць мару ў дзеянне, былі пакараныя смерцю разам з Кастусём Каліноўскім, загінулі падчас Слуцкага паўстання ў абарону незалежнасці БНР, палеглі ў Курапатах ці былі закатаваныя ў ГУЛАГу.

І ўсё ж мару беларусаў пра сваю дзяржаву знішчыць не ўдалося. Дэкларацыя аб суверэнітэце была прынятая ў часы, калі беларуская нацыя вызвалялася з-пад панавання ўлады, якую Васіль Быкаў называў «нялюдскай», калі беларусы жылі надзеямі і верылі, што наперадзе – толькі светлае.

Але рэалізаваць сваё імкненне аб незалежнасці аказалася няпроста: сёння рэжым Лукашэнкі кавалак за кавалкам здае суверэнітэт нашай краіны. Ён купляе права на сваё існаванне коштам дабрабыту і здароўя людзей – робіць Беларусь ядзернай мішэнню і прытулкам для галаварэзаў. Мы ўсе даўно пераканаліся, што сапраўдная незалежнасць магчымая толькі тады, калі рэжым будзе адхілены ад улады.

Я не аналітык і не эксперт, я не раблю прагнозаў. Але гісторыя паказала, што мы – беларусы – умеем бараніць сваё. І я веру, што беларусы атрымаюць сваю незалежнасць і сваю краіну, якую заслугоўваюць. І як бы зараз ні здавалася складана, пазней мы будзем узгадваць гэтыя моманты як гісторыю. Гісторыю барацьбы за волю і незалежнасць. І гэтыя складаныя дні стануць яе старонкамі.

Жыве Беларусь!»
Эфект ад нашай дзейнасці нашмат большы, калі мы нешта робім разам

29 ліпеня на шматлікіх YouTube-каналах, а таксама на канале Святланы Ціханоўскай, пройдзе анлайн-марафон салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі «Нам не ўсё адно!».

Святлана Ціханоўская: «Гэты марафон выдатны прыклад таго, што калі прыходзіць час рабіць добрую справу, то мы ўсе аб’ядноўваемся і можам рабіць яе разам.

Давайце падчас марафону пакажам, што вызваленне людзей з турмаў – патрэбнае ўсяму нашаму народу. Гэта будзе мэсаджам не толькі беларусам, а ўсяму свету – мы працягваем барацьбу, мы працягваем дапамагаць адно адному.

Я асабіста зраблю ўсё магчымае, каб пра вынікі марафону даведаўся ўвесь свет. Эфект ад нашай дзейнасці нашмат большы, калі мы нешта робім разам. Таму я прашу кожнага, хто мае такую магчымасць, падтрымайце гэтую ініцыятыву».

Далучыцца да марафону і падтрымаць палітзняволеных і іх сем'і можна на сайце https://salidarnasc.com/.
Далучайцеся да марафона салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі «Нам не ўсё адно!»

Прама зараз на шматлікіх YouTube-каналах, а таксама на канале Святланы Ціханоўскай, пачаўся анлайн-марафон салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі «Нам не ўсё адно!». Мэта марафона – сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем'яў. 

У мэтах бяспекі просім гледачоў з Беларусі не рэпосціць, не лайкаць і не каментаваць эфір з персанальных акаўнтаў, а таксама пераводзіць ахвяраванні толькі праз рахункі сяброў і блізкіх, што жывуць за мяжой.

Калі для вас гэта бяспечна, распавядайце пра марафон сваім блізкім і калегам, напішыце пра яго ў сацсетках. І абавязкова далучайцеся і дапамагайце нашым героям!

Падтрымаць палітзняволеных і іх сем'і можна на сайце
https://salidarnasc.com/.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Нам не ўсё адно 🤍❤️🤍

За сённяшні марафон мы разам сабралі больш за 350 тысяч еўра, каб дапамагчы нашым героям.

Яшчэ заўтра да 23:59 у кожнага і кожнай будзе магчымасць далучыцца да марафону і падтрымаць палітзняволеных і іх сем’і. Гэта можна зрабіць на сайце https://salidarnasc.com/.
Разам мы ўжо сабралі больш за 500 000 еўра!

Сіла нашай з вамі салідарнасці сапраўды ўражвае. Вялікі дзякуй кожнаму і кожнай, хто далучыўся да марафона і ахвяраваў грошы на падтрымку палітзняволеных і іх сем'яў. Нашая асноўная мэта – сабраць як мага больш для падтрымкі тых, каму гэта жыццёва неабходна. Таму хто яшчэ не паспеў паўдзельнічаць – абавязкова далучайцеся. Нам не ўсё адно – і няхай яны пра гэта даведаюцца.

Беларусы ўнутры краіны, калі ласка, рабіце данаты праз карткі і рахункі блізкіх, якія жывуць за мяжой.

Збор сродкаў працягваецца да 23:59 па беларускім часе. Падтрымаць збор і дапамагчы нашым героям можна на сайце https://salidarnasc.com/.
Беларусы, я намі ганаруся!

Святлана Ціханоўская
: «Да апошняй хвіліны я сачыла за тым, як пройдзе наш марафон. Мы разам сабралі 574 306 еўра для дапамогі палітзняволеным і іх сем’ям.

Цягам тыдня ўсе сабраныя грошы Назіральная рада на чале з прадстаўніцай Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Воляй Гарбуновай размяркуе паміж 13 ініцыятывамі і фондамі. У арганізацыяў будзе 2 месяцы на тое, каб накіраваць дапамогу палітзняволеным і іх блізкім. А ўжо ў лістападзе мы ўбачым публічную справаздачу.

Я дзякую кожнаму, хто ахвяраваў грошы. Дзякую актывістам, палітыкам, праваабаронцам і артыстам, якія прынялі ўдзел у марафоне. Вялікі дзякуй усім журналістам і незалежным беларускім медыя, якія аб’ядналіся вакол адной мэты. І, вядома, давайце разам падзякуем Волі Гарбуновай і яе камандзе за арганізацыю такой ініцыятывы – гэта так важна для ўсіх нас.

Гэты марафон зноў даў веру ў тое, што мы, беларусы, здольныя аб’яднацца. Мы здольныя дапамагаць адно аднаму, дзе б мы ні знаходзіліся. Разам мы зноў паказалі ўсяму свету, што нам не ўсё адно на лёсы тых, хто зараз знаходзіцца ў закладніках рэжыму.

Дарагія, памятайце галоўнае – для дапамогі адно аднаму не патрэбная нейкая нагода ці асаблівая дата. Салідарнасць і ўзаемны клопат заўсёды былі і будуць нашай сілай. А іх вынік – так радуе і зараджае натхненнем усіх нас. Я заўсёды кажу, што веру ў беларусаў. І вы, мае дарагія, таксама не забывайцеся верыць адно ў аднаго.

Дабранач!»

Фота @motolkohelp
Святлана Ціханоўская: «Сёння на вайне ва Украіне загінулі адразу пяць беларускіх герояў. Пяць мужных ваяроў, якія ахвяравалі сваім жыццём дзеля свабоды і міру. 

У гэтыя моманты немагчыма знайсці словы, якія суцешаць родных і сяброў. Бо смерць блізкага чалавека – гэта заўсёды велізарны боль. Я выказваю шчырыя спачуванні родным, сябрам і пабрацімам загінулых. І жадаю вам сілы, каб перажыць гэтую цяжкую страту.

У гэтай крывавай вайне ўжо загінуў 31 беларускі добраахвотнік. Змагаючыся за Украіну, усе яны абаранялі гонар беларускага народа і назаўжды застануцца ў нашай памяці».
Ацаніце працу Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і задайце вашае пытанне яго прадстаўнікам

2-3 жніўня Каардынацыйная Рада правядзе слуханні для ўзгаднення кандыдатураў прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, якія ініцыявала Святлана Ціханоўская. Падчас слуханняў кожны з прадстаўнікоў Кабінета будзе справаздачыцца і адказваць на пытанні. Пасля слуханняў Каардынацыйная Рада агучыць свае рэкамендацыі адносна працягу дзейнасці кожнага з прадстаўнікоў.

Амаль год таму быў створаны Аб’яднаны Пераходны Кабінет. За гэты час у вас напэўна ўзнікалі пытанні да працы прадстаўнікоў Кабінета і зараз найлепшы момант задаць іх. Каардынацыйная Рада зрабіла ананімную апытанку, дзе вы зможаце ацаніць працу Кабінета і спытаць яго прадстаўнікоў пра вынікі працы і пра тое, як іх дзейнасць дапамагае беларусам у краіне.

Таксама ў кожнага з вас будзе магчымасць сачыць за тым, як пройдуць слуханні – яны будуць транслявацца анлайн на канале Каардынацыйнай Рады.
Сустрэча з Палком Каліноўскага: візіт прадстаўнікоў Офіса і Кабінета ў Кіеў

Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і яе намеснік у Аб’яднаным Пераходным Кабінеце Павел Латушка зараз знаходзяцца ў Кіеве.

Прама зараз скончылася чатырохгадзінная сустрэча з Палком Каліноўскага, на якую падключылася анлайн Святлана Ціханоўская.
Святлана Ціханоўская запрашае беларусаў і беларусак на асабістыя размовы ў гэтую пятніцу

Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай Ціханоўскай і дарадцай па прававых пытаннях Крысцінай Рыхтэр па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZMpdu-vpjkjGd0rxrcf0EA4gJaHhjq5ZlL_

Размова пройдзе ў пятніцу, 4 жніўня, з 13:00 да 15:00 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім вы зможаце падзяліцца сваімі ідэямі ці задаць пытанні.

У першую чаргу прымаюцца людзі, якія раней не ўдзельнічалі ў размовах. Калі вы не паспееце зарэгістравацца на гэтым тыдні, зможаце зрабіць гэта на наступным. Падкрэслім, што гэтыя размовы бяспечныя як для беларусаў замежжа, гэтак і для беларусаў у краіне.

Прачытаць пра тое, што такое асабістыя размовы і як яны праходзяць можна тут.
Пачаліся слуханні прадстаўнікоў Кабінета ў Каардынацыйнай Радзе

Сёння і заўтра Каардынацыйная Рада правядзе слуханні справаздач прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.

Сёння заслухаюць выступы прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні Аліны Коўшык і прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерыя Сахашчыка. Таксама яны адкажуць на пытанні беларусаў, якія збіраліся праз адкрытую форму.

Далучайцеся!
Как собрать ребенка в школу, когда зарплаты хватает только на то, чтобы выжить?

Светлана Тихановская: «Все родители прекрасно знают, что собрать ребёнка в школу – это не просто отвести его на линейку. Это затраты, которые под силу далеко не каждой семье.

Только за последние три года затраты на сборы одного ребенка в школу выросли почти на 30%. А зарплаты родителей, к сожалению, таким ростом похвастаться не могут. Семьи вынуждены копить на новый костюм за несколько месяцев до того, как его наденет уже выросший за лето ребёнок. Ребёнок, которому хочется дать всё самое лучшее.

Не только мы с вами этого хотим. Также сильно этого хотят и наши политзаключенные. Они не видят то, как радостно их дети приносят домой первую десятку, занимают призовое место в соревнованиях. Но они хотят быть уверены, что их дети не задумываются о том, что заканчивается ручка и нет запасной тетрадки. Прямо сейчас можно помочь политзаключенным собрать своих детей в школу. Так давайте поможем вместе!»