Светлана Тихановская
20.2K subscribers
3.75K photos
1.01K videos
1 file
2.66K links
Download Telegram
Беларускія дэмакратычныя сілы ў Прышціне: супрацоўніцтва з Рэспублікай Косава

Цягам апошніх двух дзён дэлегацыя дэмакратычных сілаў Беларусі знаходзілася ў Прышціне, сталіцы Косава, па запрашэнні Офіса Прэзідэнта краіны. Беларускі бок у працоўным візіце прадставілі дарадцы Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, Дзяніс Кучынскі і Анатоль Лябедзька. Да таго ж, да дэлегацыі далучыўся Павел Лібер – заснавальнік лічбавай платформы «Новая Беларусь».

Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў сустрэліся:

🔴з кіраўніцай Офіса Прэзідэнта Косава Леартай Холлай;
🔴віцэ-мэрам сталіцы Фларыянам Душы;
🔴прадстаўнікамі Міністэрства ўнутраных справаў і Міністэрства замежных справаў;
🔴прэзідэнтам Гандлёвай палаты Косава;
🔴арганізацыяй Germin, якая працуе з дыяспарай;
🔴амбасадарам Албаніі ў Косава.

Што абмяркоўвалася падчас сустрэчаў?

📎Праграма працаўладкавання для беларускіх журналістаў і блогераў у Косава.
📎Падтрымка ІТ-сектара і вывучэнне магчымасцяў бізнес-супрацоўніцтва ў рэлакацыі.
📎Праграмы навучання па гуманітарнай бяспецы і размініраванні для беларускіх добраахвотнікаў.
📎Кансультацыі па тэме новага беларускага пашпарта – Косава мела пазітыўны досвед выдачы пашпартоў для грамадзянаў без дакументаў. Пашпарты Косава цяпер прызнаныя большасцю краінаў свету.
📎Стварэнне міжпартыйнай групы «За дэмакратычную Беларусь» у парламенце Косава і магчымасць падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве з беларускімі дэмакратычнымі структурамі.
📎Абмен досведам па працы з дыяспарамі.

Падрабязнасці сустрэчаў і вынікаў перамоў можна прачытаць – на сайце.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Не толькі густ, але і імідж: як палітыкі выбіраюць адзенне?

Ні для каго не сакрэт, што адзенне ў палітыцы – гэта не толькі справа густу, але і частка іміджу. Як выглядае чалавек на сустрэчы, часта ўплывае на тое, як яго ўспрымаюць.

Які галоўны прынцып падбору адзення ў Святланы Ціханоўскай? Чаму важна выглядаць менавіта так? На гэтыя пытанні беларуская лідарка адказала ў відэа.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Анатоль Лябедзька з добрымі навінамі з Сейма Літвы!

Прававы статус беларусаў у Літве застаецца нязменным: Сейм Літвы адхіліў праўкі, якія маглі б пагоршыць становішча беларусаў з відам на жыхарства. Дзякуючы паслядоўнай працы літоўскіх парламентарыяў з міжпартыйнай групы «За дэмакратычную Беларусь» згаданыя праўкі былі скарэкціраваныя – у выніку яны закранаюць толькі грамадзянаў Расіі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Далучайцеся да Чарнобыльскага тыдня-2025!

Чарнобыль – гэта не толькі частка нашай трагічнай гісторыі, але і нагода зноў узняць тэмы бяспекі, адказнасці і будучыні без пагрозаў радыяцыі. З 19 па 26 красавіка Экадом – адна з найстарэйшых экалагічных арганізацыяў Беларусі – зноў ініцыюе Чарнобыльскі тыдзень, і мы запрашаем вас далучыцца!

Некалькі простых ідэяў для ўдзелу – але фармат цалкам залежыць ад вас. Выбірайце тое, што бліжэй, або прапануйце сваё!

1️⃣ Тэматычны кінапаказ. Арганізуйце прагляд дакументальных ці мастацкіх фільмаў пра аварыю на ЧАЭС, наступствы ядзерных катастрофаў і сучасныя тэхналогіі энергетыкі.

Падборка ад Экадома дапаможа вам у гэтым!

2️⃣Майстар-клас па вырабе «сід-бомбаў» – гэта невялікія шарыкі з гліны, зямлі і насення, якія можна «пасеяць» у горадзе – на пустках або неўпарадкаваных тэрыторыях. Пасля дажджу з іх прарастуць кветкі! Падыходзіць для ўсіх узростаў – і выдатны фармат для пазітыўнага, экалагічнага івэнту.

Інструкцыя па вырабе. 

3️⃣Прагляд і абмеркаванне TED Talks. Паглядзіце відэа пра зялёную і ядзерную энергетыку – як працуюць ветракі, ці варта выкарыстоўваць сонечныя панэлі, ці могуць абнаўляльныя крыніцы сапраўды задаволіць патрэбы чалавецтва.

4️⃣Кніжны клуб. Збярыце сяброў, каб абмеркаваць кнігі або эсэ пра Чарнобыль. Гэта можа быць і літаратура пра аварыю, і творы, якія асэнсоўваюць яе ўплыў на чалавека і грамадства.

Дапаможны спіс кнігаў – тут!

5️⃣Далучыцца да Чарнобыльскага шляху. 26 красавіка традыцыйна адбываецца Чарнобыльскі шлях. Вы таксама можаце арганізаваць лакальную акцыю або сустрэчу. Экадом зможа падзяліцца актуальнай рэзалюцыяй, якая штогод агучваецца на мерапрыемстве.

6️⃣Лекцыя ад эксперта. Каля 40% беларусаў не ведаюць пра сапраўдны стан справаў з БелАЭС, хаця пытанне радыяцыйнай бяспекі лічыцца важным. 45% ставяцца да запуску станцыі негатыўна. Што адбываецца ў Астравецкім рэгіёне, ці ёсць будучыня ў атамнай энергетыкі і што рабіць з адходамі?

Паглядзіце лекцыю Андрэя Ажароўскага — вядомага спецыяліста ў гэтай галіне.

7️⃣Прасоўвайце ваш івэнт у сацсетках. Каб больш людзей даведаліся пра вашае мерапрыемства, вы можаце выкладаць анансаванні, фота і відэа з івэнтаў пад хэштэгамі #чарнобыльскітыдзень і #чернобыльскаянеделя.

Калі вы плануеце ці арганізоўваеце івэнт, дашліце калі ласка нам інфармацыю на пошту askoffice@tsikhanouskaya.org.
______________

Дзякуем Экадому за цудоўную падборку магчымасцяў на любы густ!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская віншуе ўсіх беларусаў і беларусак з Вялікаднем!

«Вялікдзень – свята перамогі дабрыні над злом. Яно нагадвае пра тых, хто працягваў верыць і захоўваць надзею, нягледзячы на цёмныя часы. Нават калі здавалася, што зло бярэ верх, ні страх, ні падман, ні гвалт не змаглі перамагчы чалавечнасць і праўду.

Няхай гэты дзень стане нам напамінам: будучыня за тымі, хто захоўвае чалавечнасць. За тымі, хто не прымае хлусню і працягвае мяняць сусвет праз любоў і падтрымку. Няхай нашыя сэрцы заўсёды будуць поўныя святла і дабрыні. І няхай гэтая дабрыня вядзе нас да вольнай краіны, дзе не будзе месца гвалту, страху і нянавісці. 

Хрыстос Уваскрос – Сапраўды Уваскрос!»

https://youtu.be/zIhIIxNI8j8
Спачуванне ад імя Святланы Ціханоўскай у сувязі са смерцю Папы Францішка

«З глыбокім смуткам даведалася пра смерць Папы Рымскага Францішка.

Яго пантыфікат – прыклад сапраўднага служэння чалавеку: з клопатам пра людзей, з нястомнай барацьбой за годнасць, свабоду і справядлівасць. Ён заўсёды быў побач з тымі, каго зневажаюць і праследуюць. Ягоны голас гучаў у абарону народаў, што патрапляюць пад прыгнёт альбо пакутуюць ад несправядлівасці.

Папа Францішак падзяляў каштоўнасці важныя для беларусаў – павагу да жыцця, свабоды і чалавечай годнасці. Ён выступаў супраць смяротнага пакарання, называў чалавечае жыццё найвышэйшай каштоўнасцю і святасцю. Ён не раз праяўляў салідарнасць з палітвязнямі і заклікаў да іх вызвалення, а таксама падтрымліваў імкненне да свабоднай Беларусі. Ён называў вайну трагедыяй, што прыносіць смерць і слёзы.

Духоўная спадчына Папы Францішка – яго прынцыповасць, мужнасць і вера ў чалавечую годнасць – застанецца жывой і будзе натхняць нас у барацьбе за праўду і волю.

Спачуваю каталіцкай супольнасці і ўсім, каго закранула гэта страта. Светлая памяць пантыфіку».
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Пуцін мае аднолькавыя мэты і ва Украіне, і ў Беларусі»

Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька распавёў, як Крэмль рэалізуе план анексіі Беларусі праз залежнасць рэжыму Лукашэнкі ад расійскай энергіі, адсутнасць самастойнай знешняй палітыкі і ваенныя дамовы.

У відэа дарадца патлумачыў асноўныя факты, згодна з якімі ў Беларусі адбываецца паўзучая анексія:
⭕️Беларусь цалкам залежыць ад расійскіх энергарэсурсаў;​
⭕️Знешняя палітыка краіны ўзгадняецца з Крамлём;​
⭕️Пуцін атрымаў права ўводзіць войскі ў Беларусь паводле дамовы.​

Глядзіце відэа, каб даведацца больш.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская – да міжнароднага дня Зямлі

«Здаецца, што падчас эканамічных крызісаў, вайны і рэпрэсіяў зусім не да экалогіі. Але менавіта ў такія перыяды нам трэба з асаблівым клопатам ставіцца да прыроды і дбаць пра тое, якім мы пакінем наваколле нашым дзецям. У краіне, дзе рэжым не звяртае ўвагі на здароўе і стан людзей і змагаецца не з экалагічнымі пагрозамі, а з зялёнымі арганізацыямі і іх актывістамі, асабліва важна клапаціцца пра прыроду, якой багатая Беларусь.

У гэтых умовах надзвычайную ролю адыгрываюць тыя, хто працягвае працаваць для чыстай і бяспечнай краіны. Калі чыноўнікі адводзяць вочы пры запытах на экалагічную тэматыку, актывісты (як і заўсёды) прыцягваюць увагу да праблемаў з АЭС, распавядаюць пра жахлівую колькасць вырубленага ў краіне лесу, уздымаюць пытанне якасці паветра. Яны абараняюць прыроду і тлумачаць, як важна жыць у гармоніі з навакольным асяроддзем. І ўсё гэта – не проста нягледзячы на пасіўнасць рэжыму, але і пры яго супрацьдзеянні.

Даведацца больш пра экалогію ў Беларусі можна дзякуючы Экадому – нашай старэйшай прыродаахоўнай арганізацыі. Ініцыятыва ўжо амаль тры дзесяцігоддзі не толькі пашырае веды пра стан беларускай экалогіі, але і надае карысныя кансультацыі па вырашэнні экапраблемаў.

Існуе і Зялёны Партал – вялікае аб’яднанне беларускіх экалагічных арганізацыяў і экаактывістаў, а таксама інфармацыйны рэсурс, дзе вы можаце знайсці цікавыя эканавіны з усяго свету.

Мы ўсе прызнаем важнасць экалогіі, ведаем пра азонавы слой і вугляродны след, але часам лічым, што паўплываць на наваколле не ў нашых сілах. Што можа зрабіць адзін чалавек? Не мы скідваем утыль нафтаперапрацоўкі ў акіян, не мы ўладальнікі заводаў з хімікатамі. Аднак і мы маем магчымасць рабіць маленькія крокі, якія паляпшаюць экалогію тут і цяпер. Пачніце са свайго невялічкага ўнёску: прыбярыце смецце побач з домам, далучайцеся да праектаў, якія высаджваюць дрэвы ці проста абірайце шопер замест аднаразовых пакетаў. Зямля – наш агульны дом. І варта клапаціцца пра яе разам».
Прыходзьце на асабістыя размовы са Святланай Ціханоўскай і Леанідам Марозавым у гэты чацвер, 24 красавіка

На гэтым тыдні ў асабістых размовах з беларусамі разам са Святланай Ціханоўскай возьме ўдзел дарадца па юрыдычных пытаннях Леанід Марозаў. Вы зможаце абмеркаваць з Леанідам праблемы юрыдычнага кшталту – і даведацца пра асаблівасці працы і выклікі, з якімі сутыкаюцца юрысты Офіса.

Размовы пройдуць у чацвер, 24 красавіка, з 13:00 да 14:00 па Мінску. Да гэтых размоваў можна далучыцца анлайн з любой часткі свету. Гэта бяспечны фармат для беларусаў і беларусак унутры краіны.

Каб трапіць на размову са Святланай і Леанідам, трэба зарэгістравацца па гэтай спасылцы.
Светлана Тихановская
«Пуцін мае аднолькавыя мэты і ва Украіне, і ў Беларусі» Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька распавёў, як Крэмль рэалізуе план анексіі Беларусі праз залежнасць рэжыму Лукашэнкі ад расійскай…
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Што могуць зрабіць беларусы, каб захаваць краіну?

У новым відэа Анатоль Лябедзька называе галоўныя кірункі дзейнасці, якія дапамогуць беларусам спыніць паўзучую акупацыю з боку Расіі:

⭕️дэлегітымацыя дыктатуры;
⭕️умацаванне дэмакратычных сілаў,
⭕️міжнародная кааліцыя і пошук стратэгічных рашэнняў для нейтралітэту Беларусі.

Падрабязнасці – у відэа.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM