Светлана Тихановская
21.9K subscribers
3.19K photos
835 videos
1 file
2.36K links
Download Telegram
Лишение гражданства – это вообще законно? Разбираем обновленный закон «О гражданстве»

11 июля в Беларуси вступил в силу обновленный закон «О гражданстве». В нем есть ряд положений, которые касаются возможности лишения гражданства беларусов, а также обязанности предоставления государству сведений и документов об иностранном гражданстве и виде на жительство.

Кого, как и за что, согласно новому закону, могут лишить беларусского гражданства? На эти и другие вопросы отвечает советница Светланы Тихановской по правовым вопросам Кристина Рихтер. Ответы – в карточках.
Парламентская ассамблея ОБСЕ признала «мягкую аннексию» Беларуси Россией

На 30 ежегодной сессии ПА ОБСЕ была принята итоговая декларация и ряд резолюций по Беларуси. Беларусь поставила в ОБСЕ своеобразный рекорд – в тексте итоговой декларации наша страна упоминается 64 раза.

📍Что ПА ОБСЕ постановила в отношении Беларуси?

Признала Беларусь страной-соагрессором и потребовала режим прекратить поддержку российской агрессии.
– Указала на факт «мягкой аннексии» Беларуси со стороны России.
– Признала режим Лукашенко нелегитимным, а также ответственным за поддержку войны.
– Потребовала немедленно освободить и реабилитировать всех политзаключенных.
– Призвала государства-участники оказывать поддержку беларусским инициативам и демократическим силам.

Комментарий советника Тихановской по межпарламентскому сотрудничеству Анатолия Лебедько – по ссылке.
Сквер Вольнай Беларусі, беларуская мова ў школах і ліцэях: як прайшоў візіт Ціханоўскай, Латушкі і Коўшык у Беласток

Падчас візіту Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета сустрэліся з маршалкам Падляскага ваяводства Артурам Касіцкім і ваяводам Багданам Пашкоўскім.

На сустрэчах абмяркоўвалася справа беларускіх ліцэяў: абавязковае захаванне статусу навучання і выпускнога іспыту на беларускай мове для ліцэістаў. Уздымалася пытанне беларускіх школак у Беластоку і навучанне дзяцей беларусаў роднай мове.

Таксама адбылася сустрэча з мэрам Беластока Тадэвушам Трускаляскім. Абмяркоўвалі стварэнне цэнтра беларускай культуры ў Беластоку і адкрыццё цэнтра беларусістыкі ў Беластоцкім універсітэце.

Святлана Ціханоўская, Павел Латушка і Аліна Коўшык прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця сквера Вольнай Беларусі ў Беластоку. Са жніўня 2020 года на гэтым самым месцы праводзяцца акцыі пратэсту супраць дзеянняў дыктатара і яго ўрада.
Вы – неймаверныя 🤍❤️🤍

Святлана Ціханоўская:
«Я была вельмі радая бачыць усіх вас, абняцца і паразмаўляць. Я нават не магу перадаць, якая энергія і атмасфера была на фестывалі. Так шмат любові і пазітыву ў адным месцы. Канцэрты беларускіх музыкаў, актыўнасці для дзетак і дарослых ад ініцыятываў і актывістаў, прэзентацыя кніг і фільмаў, дыскусіі на важныя тэмы – усё гэта, і не толькі, было на фестывалі ТУТАКА. Ён скарыў маё сэрца!»
Запрашаем беларусаў і беларусак прыняць удзел у Канферэнцыі Новая Беларусь 2023

6 жніўня ў Варшаве Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб'яднаны Пераходны Кабінет і Каардынацыйная Рада правядуць Канферэнцыю Новая Беларусь 2023.

Мы збярэм на адной пляцоўцы палітычных лідараў і грамадзянскія ініцыятывы, прадпрымальнікаў і экспертаў, журналістаў і актывістаў. Разам мы абмяркуем нашыя поспехі і няўдачы, бачанне Беларусі нашай мары і галоўнае – тое, як гэтую мару зрабіць рэальнасцю.

Каб прыняць удзел у Канферэнцыі, да 23 ліпеня зарэгіструйцеся па спасылцы: https://forms.gle/UwDTVLGJhyZKM8zx9.

Адказы на заяўкі будуць дасланыя да 26 ліпеня, але з-за абмежаванай колькасці ўдзельнікаў мы не зможам ухваліць іх усе.
Слуханні ў Каардынацыйнай Радзе для ўзгаднення кандыдатур прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета пройдуць 2-3 жніўня

Гэта пацвердзіў спікер Каардынацыйнай Рады Андрэй Ягораў. Рашэнне аб правядзенні слуханняў кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская прыняла 22 чэрвеня.

Падчас слуханняў кожны з прадстаўнікоў Кабінета будзе трымаць справаздачу перад Каардынацыйнай Радай, якая агучыць свае рэкамендацыі адносна працягу дзейнасці кожнага з прадстаўнікоў.

@CabinetBelarus
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Ты бярэш і робіш»: што гэтыя тры гады зрабілі са Святланай Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская: «Жанчыны нашмат смялейшыя і вынослівейшыя, чым мы можам сабе ўявіць. Калі жыццё ставіць цябе ў вось такую сітуацыю, то ты бярэш і робіш. Калі гэта ўжо твая адказнасць, то ты бярэш гэтую адказнасць і нясеш. Ты не ведаеш калі, ты не ведаеш як, мы прыйдзем да перамогі, але ты разумееш, што ты павінен працаваць кожны дзень, каб дасягнуць гэтага».

Усё інтэрв’ю Святланы Ціханоўскай Машы Ефрасінінай – па спасылцы.
Европарламент предложил Международному криминальному суду выдать ордер на арест Лукашенко. Что дальше?

Советница Тихановской по правовым вопросам Кристина Рихтер прокомментировала доклад комитета Европарламента:

«Публичные выступление депутатов Европарламента для нас очень важны – это сигнал поддержки беларусов. Сигнал к тому, что европарламентарии понимают: режим Лукашенко и его представители совершают преступления. Тем не менее мнение депутатов Европарламента вряд ли станет ключевым в решении прокурора МУСа выдать ордер на Лукашенко.

Надо понимать: если доклад с таким призывом появился, далее он становится повесткой европарламентариев. И теперь наша задача – призвать их лоббировать этот запрос через свои правительства. Тогда государства могут передать ситуацию вокруг Беларуси прокурору МУСа. Для государств это ничего не стоит, а юридические последствия совершенно другие. Прокурор должен будет отреагировать, а его отказ начинать расследование можно обжаловать».