«Краіна для Жыцця»
1.47K subscribers
1.55K photos
136 videos
1 file
1.41K links
Псіхалагічная дапамога:
@stranafund_psy_Bot
Юрыдычныя дапамога:
@stranafundyd_YD_bot
Дапамога палітзняволеным:
@StranafundPZ
Падтрымаць:
👉🏻 https://by.stranafund.org/article/donate
Download Telegram
❗️Дзень нараджэння Васіля Быкава

19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння славутага беларускага пісьменніка Васіля Быкава.

Ён быў не проста адным з многіх аўтараў, што пісалі пра Другую Сусветную вайну ў жанры так званай «лейтэнанцкай прозы». Ён быў сярод пачынальнікаў гэтага жанру. Асноўная тэма апавяданняў Быкава – псіхалагічная драма героя ў найскладанейшых жыццёвых абставінах.

Васіль Быкаў быў патрыётам Беларусі і шчыра вітаў дэмакратычныя перамены і здабыццё незалежнасці напачатку 90-ых гадоў мінулага стагоддзя.

Падрабязней на нашым сайце і далучайцеся да імпрэзаў, прысвечаных да дня народзінаў Васіля Быкава.

👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/dzien-naradzennia-vasilia-bykava
Кампенсацыя медычных выдаткаў

Гэты праект прадугледжвае дапамогу палітвязням і іх родным, якія маюць сур'ёзныя захворванні і патрабуюць медычнага лячэння і догляду.

Хто можа атрымаць дапамогу?
🔺Палітвязні і члены іх семʼяў.

Як атрымаць дапамогу?
🔺Карэктна запоўніце форму і прымацуйце неабходныя дакументы.

Калі чакаць адказу?
🔺Пакіньце запыт у форме на нашым сайце і з вамі звяжуцца на працягу 7 дзён з моманту звароту.

Падзяліцеся гэтай інфармацыяй з тымі, каму яна можа быць неабходна, але памятайце пра сваю бяспеку!
Forwarded from dissidentby
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Прапагандыст Тур прыгразіў канфіскацыяй маёмасці блізу 1000 беларусаў. Як абараніць сябе?

Літаратурны герой Астап Бэндэр ведаў 400 адносна сумленных спосабаў адбору грошай у насельніцтва.

У дзяржавы ж арсенал гэткіх метадаў увогуле не абмежаваны, бо ў яе руках законатворчасць.

Якім чынам дзяржава можа пазбаўляць уласнасці? Як абараніць сябе? Ці можа дзяржава прадаць жыллё з зарэгістраванымі ў ім жыхарамі?

- на гэтыя і іншыя пытанні адказваюць юрысты Фонда:

👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/prapagandyst-tur-prigraziu-kanfiskaciyay-majomasci-blizu-1000-belarusau-yak-abaranic-siabie

Спойлер: калі дзяржава захоча адабраць вашую маёмасць - яна яе адбярэ.
Тыдзень супраць катаванняў 2024: змагаемся за справядлівасць!

Стартаваў шосты па ліку Тыдзень супраць катаванняў – акцыя, арганізаваная «Прававой ініцыятывай» і «Міжнародным камітэтам па расследаванні катаванняў у Беларусі».

Мэта акцыі – прыцягнуць увагу да праблемы катаванняў, якія да гэтага часу прымяняюцца ў Беларусі.

Разнастайная праграма чакае вас на працягу тыдня: мерапрыемствы пройдуць у Вільні, Варшаве, Познані, Львове, а таксама анлайн.

👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/tyzdzen_suprats_katavannyau_2024_zmagajmsya_za_spravyadlivasc

Далучайцеся! Разам мы можам зрабіць пратэст супраць катаванняў гучней!
«Краіна для Жыцця»
23 400 еўраў для дзяцей палітвязняў сабраныя Сябры, мы радыя паведаміць, што дзякуючы вашай салідарнасці сабраныя 23 400 еўраў для дзяцей беларускіх палітвязняў.  Гэтыя сродкі пойдуць на дапамогу ў арганізацыі летняга адпачынку з разліку 100 еўраў на кожнае…
❤️ Справаздача за «Дзіцячы збор» і падзяка ад дзяцей палітвязняў

Сябры, каманда службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі» падводзіць канчатковыя вынікі дабрачыннага летняга збору для дзяцей палітвязняў.

Традыцыйная дзіцячая акцыя была арганізаваная сёлета праектам служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі». У яго ўваходзяць Фонды BYSOL і «Краіна для Жыцця», грамадская кампанія ByHelp, ініцыятыва Dissidentby. Да акцыі таксама прыядналіся «Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой» і «Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы»

Дзякуючы неабыякавым беларусам удалося сабраць амаль 32 тысячы еўра! На платформе BYSOL мы зафіксавалі ахвяраванні ад 246 чалавек. Дзякуй вам вялікі – ад службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі» і ад імя дзяцей палітвязняў!


Мы таксама ўдзячныя за дабрачынны фэст ў Варшаве @belarusoutsidesoundsystem з удзелам 14 артыстаў, на ім сабралі на карысць дзяцей амаль 1700 еўра, а таксама Асацыяцыі беларусаў у Даніі «Талака». Іх унёсак склаў больш за тысячу еўра!

Усяго дапамогу атрымалі 250 дзяцей палітвязняў.

Сабраныя для іх грошы пайшлі на:
• экскурсіі, паездкі, падарожжы, летнія дзіцячыя лагеры;
• адукацыйныя гурткі па шахматах, маляванні і інш.;
• спартовыя секцыі: басейн, тэніс, футбол;
• экіпіроўку для гульняў: мячы, красоўкі, самакаты, веласіпеды, ролікі, пэндзлі, ватманы.

Усё, каб зрабіць лета для дзяцей незабыўным.

Пасля збору і пералічэння сродкаў дзецям палітвязняў (кожнае з 250 дзяцей атрымала па 100 еўра), у распараджэнні службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі» засталося 6842 еўра. Гэтыя грошы пойдуць на наступны «Дзіцячы збор», з дапамогай якога мы дапаможам сабраць у школу дзяцей палітвязняў.

Запрашаем далучыцца да гэтай акцыі, ужо хутка служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі» апублікуе падрабязнасці яе правядзення.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
«Краіна для Жыцця»
❗️«Я лічу, што падтрымліваць важна кожную і кожнага» Наста Базар, Валер Руселік і Ганна Краўчанка - вядомыя беларус ды беларускі, якія сталі апякунамі палітвязняў праз удзел у інфармацыйнай кампаніі «Пакуль усе не будуць вольныя». У яе межах чалавек абараняе…
❗️«Важна казаць, каб гісторыі палітвязняў не згубіліся ў цішыні»

Ілля Міронаў, Аліна Харысава і Святлана Ільяшэнка – вядомыя беларус ды беларускі, якія сталі апекунамі палітвязняў праз удзел у інфармацыйнай кампаніі «Пакуль усе не будуць вольныя». У яе межах чалавек абараняе інтарэсы падапечнага на розных медыя-пляцоўках, агучвае праблемы канкрэтнага палітвязня ды яго сямʼі.

Чытайце на нашым сайце гісторыі палітвязняў ды іх апекуноў:
👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news

Таксама станавіцеся апекунамі і вы. Гэта проста, але вельмі важна!

Па ўсіх пытаннях на гэты конт звяртайцеся ў наш Telegram-bot
👉🏻 @StranafundPZ
У Варшаве памёр віцебскі праваабаронца

Сёння ў Варшаве раптоўна пайшоў з жыцця віцебскі праваабаронца і сябра БАЖ Леанід Свецік. Яму было 59 гадоў. Ён неаднаразова назіраў за выбарамі ў Беларусі, цягам 20 гадоў прымаў удзел у праваабарончай дзейнасці.

Леанід Свецкі вымушана пакінуў Беларусь на хвалі палітычных рэпрэсій. У эміграцыі ён працягваў праваабарончую дзейнасць.

Каманда фонду «Краіна для Жыцця» выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім Леаніда Свеціка.
🔥 ВІЛЬНЮС, УЖО СЁННЯ

Рады прадставіць вам супрацу рэжысёра і актора Паўла Гарадніцкага і «Прававой ініцыятывы» — монаспектакль «Паслязаўтра будзе заўтра» пра чалавека, які прайшоў праз беларускую турму за каментары.

📍«Паслязаўтра будзе заўтра» — гэта гісторыя пра выжыванне ў няпростых умовах, пра чалавечнасць і надзею, якiя немагчыма адабраць нават у сценах турмы.

На адну гадзіну гледачы атрымаюць магчымасць назіраць рэчаіснасць вачамі героя: пасмяяцца, паплакаць разам з ім i памарыць пра нешта сваё.

Павел Гарадніцкі – з тых творцаў, хто ніколі не меў супольных справаў з дзяржаваю. Сутыкаўся з ёю хіба з розных бакоў міліцэйскага пратаколу. Калісьці затрымліваўся як актор Свабоднага тэатру, а ў 2021-м адсядзеў 15 дзён у Жодзінскай турме як музыка гурта «Разбітае сэрца пацана» («РСП»), дзе грае на флейце, клавішных, а таксама піша словы і музыку.

Прыходзьце на спектакль і запрашайце сяброў і сябровак! БУДУЦЬ АНГЛІЙСКІЯ СУБТЫТРЫ!

📌 Калі: 30.06, 19:00
📌 Дзе: A. Jakšto g. 9
📌 Набыць квiткi
«ДАПАМОГА МІГРАНТУ»
КАНСУЛЬТАЦЫЙНА-ІНФАРМАЦЫЙНАЯ СЛУЖБА Ў ЛІТВЕ


Беларусы Літвы, нагадваем, што вы можаце звярнуцца ў наш Фонд за кансультацыяй па пытаннях легалізацыі.

Гэтая кансультацыя абсалютна бясплатная. Яна дасць Вам магчымасць пазбегнуць памылак і лішняй траты часу на іх выпраўленне.

🔺 Па якіх пытаннях мы кансультуем?

- дапамога з выбарам працэдуры легалізацыі;
- інфармацыя пра правы і абавязкі ў залежнасці ад статусу;
- тлумачэнне працэдур, звязаных з падачай заявы аб прадастаўленні міжнароднай аховы;
- прадастаўленне кантактаў і рэсурсаў для атрымання дадатковай інфармацыі і дапамогі.

Калі вы былі вымушаныя эміграваць у Літву ў сувязі з пераследам або пагрозай пераследу ў Беларусі па палітычных матывах і ў вас ёсць пытанні па легалізацыі, звяжыцеся з намі праз Telegram - @strunufund_nigris_bot
‼️Палітвязня Мікіту Залатарова зноў будуць судзіць

Як піша @viasna96 11 ліпеня ў Жодзіне над хлопцам пачнецца чарговы суд. Мікіту абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі).

Справу будзе разглядаць суддзя Анастасія Кука. Яму могуць дадаць яшчэ 2 гады калоніі.

Нагадаем, Мікіту затрымалі 11 жніўня 2020 года. Тады яму было 16 гадоў. У лютым 2021 года хлопцу прысудзілі 5 гадоў у выхаваўчай калоніі па крымінальнай справе аб «кактэйлях Молатава». Ён неаднаразова скардзіўся бацьку на катаванні.

Ужо ў ліпені 2021 года хлопца зноў асудзілі. Яго абвінавацілі ў нападзе на супрацоўніка СІЗА-3 па арт. 364 КК за "наўмысна зрабленую падножку супрацоўніку СІЗА"

Пазней палітвязня перавялі з выхаваўчай калоніі ў папраўчую. Але ў хуткім часе Мікіту перавялі на турэмны рэжым. 

✉️Падтрымайце Мікіту:
Следчая турма № 8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Мікіта Міхайлавіч Залатароў
Рэгулярны плацёж для ахвяраванняў праз PayPal

Сябры, нагадваем, што вы можаце падпісацца на зручны для Вас, рэгулярны плацёж для ахвяраванняў. Гэта значыць, з вашага рахунку штомесяц будзе спісвацца 5, 10, 20 еўра (або любая абраная вамі сума).

Расказваем як гэта зрабіць праз PayPal у 3 крокі 👇🏻

крок 1
На старонцы для ахвяраванняў абярыце варыянт «Аплата праз PayPal на рахунак Фонду»

крок 2
Укажыце суму штомесячнай дапамогі ў еўра

крок 3
Пастаўце птушачку насупраць выраза «Зрабіць дадзенае ахвяраванне штомесячным» і націсніце «Ахвяраваць»

Кожны ахвяраваны вамі рубель дапаможа хоць крыху аблегчыць побыт палітвязняў і членаў іх сем'яў.

❗️Нават маленькая дапамога будзе прыкметнай, калі зрабіць яе рэгулярнай.

Падтрымліваючы іншых – падумайце і пра ўласную бяспеку. Не выкарыстоўвайце BY/RU прылады для аплаты.
❗️Ігар Аліневіч у бальніцы

Як стала вядома ўжо тыдзень Ігар знаходзіцца не ў турме ў Жодзіне, а ў шпіталі ў Калядзічах. Падрабязнасці на дадзены момант невядомыя.

Ігар Аліневіч – актывіст анархічнага руху, быў затрыманы пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года.

Яго абвінавацілі па шэрагу артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынкаў ДАІ і Дзяржаўнага камітэта экспертызаў у Гомельскай вобласці.
❗️«Ён не апускае рукі», – былая палітвязынка расказала пра сустрэчу з Сяргеем Ціханоўскім падчас этапу

У інтэрвʼю выданню «Наша Ніва» былая палітзняволеная Аліса Буневіч распавяла пра сустрэчу з Сяргеем Ціханоўскім у турэмным цягніку. Гэта адбылося падчас этапавання Сяргея ў жодзінскую турму:

«Ён быў схуднелы, змарнелы тварам, меў зямлісты колер твару. Каб не голас і размова пра грошы за канапай, я б яго, напэўна, не пазнала. Гэта быў дзень яго народзінаў, 18 жніўня, яго этапавалі ў крытую турму ў Жодзіна. Для мяне гэтая сустрэча была класным знакам, што ўсё будзе добра. Сяргей вельмі баявы, хаця і глядзець на яго было балюча, але ўнутраная моц адчувалася ў размове з канваірамі, якую я трохі чула. Ён не апускае рукі, дык чаму я мушу?»