«Краіна для Жыцця»
1.49K subscribers
1.49K photos
134 videos
1 file
1.38K links
Псіхалагічная дапамога:
@stranafund_psy_Bot
Юрыдычныя дапамога:
@stranafundyd_YD_bot
Дапамога палітзняволеным:
@StranafundPZ
Падтрымаць:
👉🏻 https://by.stranafund.org/article/donate
Download Telegram
Витис Юрконис — политолог, доцент Института международных отношений и политических наук Вильнюсского университета прокомментировал запрет въезда в Литву автомобилей с беларусской регистрацией, а также другие ограничения для граждан нашей страны.

Собрали в карточки основные высказывания.
Полное интервью читайте по ссылке:


👉🏻 https://gazetaby.com/post/vitis-yurkonis-nezavisimaya-demokraticheskaya-belarus-dlya-litvy-vazhn/201800/
#razamlt
Грамадзяніна Германіі прыгаварылі ў Беларусі да пакарання смерцю

Грамадзянін Германіі Рыко Крыгер быў прыгавораны да смяротнага пакарання ў канцы чэрвеня Менскім абласным судом.

Прад’яўлены абвінавачванні адразу па шасці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэксу: у «прывядзенні ў непрыдатнасць транспарту ці шляхоў зносін», «стварэнні або ўдзеле ў «экстрэмісцкім фармаванні», «агентурнай дзейнасці», «найміцтве» і «акце тэрарызму», «незаконных дзеяннях у дачыненні да агнястрэльнай зброі».

Рыко Крыгер - ваенны лекар Чырвонага крыжа (паводле яго старонкі на LinkedIn), яму 30 гадоў. Раней Рыко працаваў афіцэрам па спецыяльнай бяспецы амерыканскага Міністэрства замежных спраў у Берліне, пасля змены сферы дзейнасці - медбратам.

Інфармацыю пра смяротную кару як вынік суда паведаміў Telegram-канал @motolkohelp.

Як паведамляе «Вясна», праваабаронцы атрымалі падцверджанне інфармацыі пра смяротны прысуд для грамадзяніна Германіі.

Беларусь застаецца адзінай краінай Еўропы, якая ўжывае гэты від пакарання.
500 дзён у рэжыме інкамунікада

Сёння роўна 500 дзён, як у нас няма ніякай інфармацыі пра Сяргея Ціханоўскага. У зняволенні ён знаходзіцца ўжо 1514 дзён...

За гэты час Сяргей Ціханоўскі прайшоў праз многае. Яго двойчы асудзілі па надуманых прычынах, перавялі на турэмны рэжым, змяшчалі ў ШІЗА, а цяпер утрымліваюць ва ўмовах ізаляцыі ад знешняга свету і нават іншых зняволеных.

Аднак некаторыя рэчы застаюцца нязменнымі:

🔺Ваша салідарнасць з Сяргеем і іншымі палітзняволенымі;

🔺Няспынная праца па нашаму вяртанню дадому;

🔺Нязломнасць нашых герояў!

Разам давайце і далей, нягледзячы на ўсе перашкоды, ісці да перамогі і свабоды пад знакамітым лозунгам Сяргея:

«Толькі разам мы зможам пабудаваць Краіну для Жыцця!»
Фонд «Краіна для Жыцця» запрашае кансалтынгавыя фірмы прадставіць прапановы на аказанне комплексных кансалтынгавых паслуг

Дабрачынны фонд «Краіна для Жыцця» запрашае кансалтынгавыя фірмы прадставіць прапановы на аказанне комплексных кансалтынгавых паслуг. Гэтыя паслугі накіраваныя на распрацоўку і ўкараненне надзейнай стратэгіі фандрайзінгу для эфектыўнай падтрымкі нашай місіі.

Аб’ём неабходных паслуг і крытэры адбору кансалтынгавых фірмаў падрабязна апісаныя па спасылцы:

👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/fond-kraina-dlia-zyccia-zaprashae-kansaltingaviya-firmy-pradstavic-prapanovy-na-akazanne-kompleksnih-kansaltyngavich-paslug

Мы чакаем вашых прапаноў і спадзяемся на сумесную працу для падтрымкі місіі дабрачыннага фонду «Краіна для Жыцця».
Forwarded from dissidentby
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️ Збяром у садок і школу дзяцей палітвязняў

Сябры, Служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі» абʼяўляе пра адкрыццё традыцыйнага збору для дзяцей палітвязняў «ЗБЯРОМ ДЗІЦЯ Ў ШКОЛУ». Сёлета акцыя праходзіць для дзяцей школьнага і дашкольнага ўзросту.

Многія семʼі палітвязняў адчуваюць фінансавыя цяжкасці: адзін або абодва бацькі знаходзяцца ў зняволенні і не могуць забяспечваць сваіх родных на волі. Некаторыя семʼі палітвязняў па іх вызваленні выехалі за мяжу і там маюць цяжкасці з адаптацыяй. Наша дапамога ў падрыхтоўцы дзяцей да садку і школы палегчыць фінансавы цяжар для іх семʼяў.

Традыцыйны збор сродкаў для дзяцей палітвязняў арганізаваны Службай «Хуткай гуманітарнай дапамогі», у якую ўваходзяць фонды BYSOL і «Краіна для Жыцця», грамадская кампанія BY_Help і Ініцыятыва Dissidentby, а таксама партнёры – Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой і Асацыяцыя беларусаў Амерыкі.

Мы заклікаем прадэманстраваць салідарнасць і прыняць удзел усіх ахвотных. Галоўная ўмова – асабістая бяспека, таму ахвяруйце сродкі на гэты збор толькі ў тым выпадку, калі вы знаходзіцеся па-за межамі Беларусі.

Звярнуцца па дапамогу, каб сабраць дзяцей, могуць члены семʼяў палітвязняў, у якіх ёсць дзеці дашкольнага ўзросту, школьнікі 1-11 класаў, а хтосьці з бацькоў (або абодва) знаходзяцца або знаходзіліся ў зняволенні.

На кожнага дзіцяці мы прапануем выплату ў памеры 100 еўра. Каб атрымаць дапамогу, трэба запоўніць заяўку па 31 жніўня 2024 года. Звяртаем вашу ўвагу, што па сканчэнні тэрміну падачы заявак форма будзе закрыта.

Калі вы хвалюецеся за вашую бяспеку, то можаце звярнуцца ў любую з арганізацый «Службы хуткай гуманітарнай дапамогі» праз Telegram.

Мы абавязкова звяжамся з вамі і ўдакладнім неабходную інфармацыю ў ліставанні.

Па выніках папярэдняга «Дзіцячага збору», у распараджэнні службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі» засталося 6842 еўра. Гэтыя грошы мы скіруем на акцыю «ЗБЯРОМ ДЗІЦЯ Ў ШКОЛУ».
❗️ Кампанія ў падтрымку палітвязняў «Пакуль усе не будуць вольныя»

Дзякуючы кампаніі «Пакуль усе не будуць вольныя», запушчанай сумесна з ініцыятывай Dissidentby.com, голас кожнага палітвязня павінен быць пачуты.

Мы жадаем каб усе даведаліся пра праблемы не размытых тысяч, а цяжары пэўнага чалавека і яго сямʼі. Таму вядомыя беларусы і беларускі ў межах праекту бяруць палітвязняў пад асабістую апеку:

🔺 Гэта апека інфармацыйная. Апякун будзе агучваць праблемы палітвязня і яго сямʼі ў медыя;

🔺 Гэта дапамога прамая. Напрыклад, лісты дысідэнту.


Хто можа стаць апекуном⁉️

- Палітычныя актары;
- Апазіцыйныя лідары;
- Прадстаўнікі сусветнай супольнасці;
- Беларусы з дыяспар;
- Вядомыя беларусы ўнутры і за межамі краіны.

Як стаць папячыцелем⁉️

Па ўсіх пытаннях аб удзеле ў кампаніі звяртайцеся ў наш Telegram-bot
👉🏻 @StranafundPZ

Эфектыўная падтрымка чалавека ў зняволенні не можа быць разавай. Толькі рэгулярнае ўключэнне палітычных актараў, апазіцыйных лідараў, сусветнай супольнасці і дыяспар, а таксама жыхароў краіны дапаможа захаваць фізічнае і псіхалагічнае здароўе дысідэнтаў і іх блізкіх.
❗️ Збор на летнік інтэграцыйны для дэзадаптаваных дзяцей з Беларусі і Украіны, а таксама маладых людзей з Польшчы

Выязджаючы з Беларусі і Украіны з бацькамі (апекунамі) маладыя людзі трапляюць у сацыяльны вакуум. У вымушанай эміграцыі яны аказваюцца прадстаўленымі самім сабе – без сяброў, сваякоў, сваіх (беларускіх, украінскіх) школ, каледжаў і інш.

Падлеткі, якія пацярпелі ад псіхалагічнага, а некаторыя і ад фізічнага гвалту, ціску з боку незаконнай злачыннай улады Беларусі, знаходзяцца на тэрыторыі іншай краіны, з яе мовай, культурай, адукацыяй і менталітэтам.

Мы хочам дапамагчы ім у адаптацыі. Таму ладзім інтэграцыйны летнік у Польшчы.

Летнік будзе арганізаваны для групы дзяцей з 30 чалавек: 10 беларусаў, 10 украінцаў і 10 палякаў.

Асноўным партнёрам летніку выступае Спартыўна-адукацыйны клуб «Крывічы» (Fundacja sportu i edukacji «Krywiczy») у супрацы з беларускім душпастырствам у Варшаве (адказны – ксёндз Вячаслаў Барок).

Таксама партнёрамі праекту з’яўляюцца:
🔺Fundacja Zachod Wschod Wsparcie (Польшча-Беларусь-Украіна);
🔺Fundacja Caritas Diecezji Lomzynskiej (Польшча);
🔺Служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі».

Сума збора - €8000

Агульны бюджэт праекта складае €16000, аднак €8000 бяруць на сябе нашы партнёры.

Астатнія €8000 мы выставілі на збор.
Гэтыя грошы пойдуць на:
€1000 – арэнда транспарту;
€1000 – арэнда паходнага абсталявання;
€6000 – ежа для дзяцей.

Мы заклікаем прадэманстраваць салідарнасць і прыняць удзел усіх ахвотных. Галоўная ўмова – асабістая бяспека, таму ахвяруйце сродкі на гэты збор толькі ў тым выпадку, калі вы знаходзіцеся па-за межамі Беларусі.
Супраць маці палітвязня завялі крымінальную справу

Таццяну Францкевіч абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім (арт. 361 КК). За гэта могуць даць да сямі гадоў зняволення.

Жанчыну затрымалі, калі яна разам з сястрой прыехала ў калонію да сына з перадачай.

Аляксандр Францкевіч – актывіст анархісцкага руху. Адбывае 16 гадоў і 9 месяцаў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Яго судзілі па цэламу шэрагу артыкулаў, у тым ліку за стварэнне экстрэмісцкага фармавання.
❗️ Вольга Зазулінская выступіць на Канферэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні

3-4 жніўня ў Вільні адбудзецца Канферэнцыя «Новая Беларусь».

Падчас яе адбудуцца дыскусіі на 8 панэлях з удзелам экспертаў(-к) і актывістаў(-к), якія падзеляцца меркаваннямі і прапановамі адносна будучыні краіны. У панэлі № 6 пад назвай «Дзеянні для палітвязняў у 2025 годзе: ад вызвалення да рэабілітацыі» прыме ўдзел кіраўніца фонду «Краіна для Жыцця» Вольга Зазулінская.

Падчас дыскусіі спікеры і спікеркі раскажуць пра:

🔺комплексныя праграмы дапамогі як для тых палітзняволеных, якія знаходзяцца за кратамі, так і для тых, хто выйшаў на волю;

🔺рэальныя магчымасці і выклікі, з якімі даводзіцца працаваць;

🔺рэабілітацыю і рэсацыялізацыю для вызваленых палітвязняў і як гэта працуе на практыцы;

🔺вынікі працы ў межах стратэгічнага дыялогу па пытаннях палітвязняў;

🔺стратэгію вызвалення палітвязняў;

🔺вынікі працы за 2024 год і планы на 2025 год.

Спікерамі і спікеркамі выступяць:

- Вольга Зазулінская / Праваабаронца, кіраўніца фонду «Краіна для Жыцця», суарганізатарка службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі»

- Вераніка Станкевіч / Каардынатарка ініцыятывы «Вольныя», актывістка

- Леанід Судаленка / Прадстаўнік ПЦ «Вясна», праваабаронца, былы палітвязень

- Аляксей Лявончык / Заснавальнік і кіраўнік кампаніі BY_Help, сузаснавальнік фонду BYSOL і службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі»

- Алана Гебрэмарыям / Былая палітзняволеная, камʼюніці менеджарка politzek.me, чаліня спіса «Моладзевы наступ» Каардынацыйнай Рады

- Аляксандр Кабанаў / Чалец Каардынацыйнай Рады спіса «Воля», былы палітзняволены, блогер, прадстаўнік ініцыятывы BELPOL

Мадэраваць дыскусію будзе Сабіна Аліева / Журналістка вэб-парталу «Трыбуна».

Акрамя таго падчас панэлі адбудзецца прэзентацыя Міжнароднага гуманітарнага фонду.

Прэзентоўцы – Вольга Зазулінская і Аляксей Лявончык раскажуць што гэта такое, чым адрозніваецца ад усіх іншых праграмаў, як узнік фонд і як дапаможа беларусам.

Вы можаце задаць пытанні ўдзельнікам панэльнай дыскусіі, прысвечанай праблемам палітвязняў.

Калі ласка, скіроўвайце іх у наш бот у Telegram:
👉🏻 @StranafundPZ